Беларускія геаграфічныя назвы Тапаграфія. Гідралогія

Беларускія геаграфічныя назвы

Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
85.21 МБ
БЯЛІ'ЛЬНЯ. 1. Месца, дзе беляць воўну, лён (Грыг. 1850). 2. Лужок, узмежак, дзе беляць на сонцы мокрыя палотны (Слаўг.).
БЯЛЯ'НА. Зямля, якая мае белы колер; белая гліна (Грыг. 1850).
БЯРЛОТА. Мядзведжае логава (Бых., Кап., Кобр., Маладз., Слаўг., Смален. Дабр., Смарг., Стаўбц.), воўчае логава (Нар., Рэч.). Тое ж бярлог (Вор., Жытк., Кам., Нясв., Пол., Шчуч.).
БЯРО'ЗАВЕЦ. Бярозавы гай (Стаўбц. Прышч.).
БЯРЭ'ЗІНА. Бярозавы зараснік, лес (Грыг. 1850, Палессе Талст., Слаўг.). Тое ж бяроза (Слаўг.), бярозавік (Віл.), бяроза (Палессе Талст., Слаўг., Слуцк.). □ ур. Бярэзіна (балота) Слаўг., р. Бяроза (пр. пр. Дняпра), Бяроза (шлях ад Прапойска да Магілёва), ур. Бяроза (поле) каля в. Зялёная Дуброва Слуцк., ур. Бярозавік (балота) каля в. Засценкі Віл., Бярозаўка (назва вуліцы) у в. Свенск Слаўг., в. Бярозаўка Слаўг., г. Бяроза Брэсц.
БЯРЭ'ЗНА. Месца, якое зарасло бярэзнікам (Стол.). □ ур. Бярэзна каля в. Аздамічы Стол.
БЯРЭ'ЗНІК1. Бярозавы лес, гай (БРС). 2. Могілкі (Слаўг., Шчуч.). Тое ж духоніна рошча (Магілёў). □ ур. Бярэзнік (поле) каля в. Кароцічы Стол., ур. Бярэзнік (лужок з рэдкімі бярозкамі) каля в. Папоўка Слаўг.
БЯРЭ'СЦІШЧА. Месца ў бярозавым лесе, дзе дралі бяросту на выганку дзёгцю (Крыч.). □ ур. Бярэсцішча (узвышша) каля в. Дзягавічы Крыч.
БЯСЕ'ДЗІШЧА. Месца або пакой, куды збіраюцца людзі (Грыг. 1850, Слаўг.).
БЯСПУ'ЦІЦА. Вельмі дрэнная дарога; нягода (Слаўг., Чашн. Касп.). Тое ж бяспўцце, бяспўцціна, бёздараж, бездарожжа (Слаўг.).
В
ВАДА'. 1. Агульная назва наяўнасці ў населеным пункце ці ў гэтай мясцовасці водных аб’ектаў — возера, ракі, рэчкі, балота, мачулішчаў, крыніц (Слаўг.). Тое ж вадазбор, вадзянка (Слаўг.). 2. Разліў вады вясной у час разводдзя, летніх ліўняў, восеньскіх дажджоў, зімовых паводак і верхаводак (Ветк., Жытк., Слаўг., Стол.). Тое ж вадаполь (Смален. Дабр.).
ВАДАВА'Л. Вадаспад (Віл.).
ВАДАДЗЕ'Л. Водападзел паміж рэкамі, вадаёмамі (Касп.).
ВАДАЕМ. Месца збірання або захоўвання вады; ставок (БРС). Тое ж вадавік, вадабадзь (Вілен.).
ВАДАПО'Й. Месца, дзе пояць жывёлу (БРС). □ в. Вадапой Мін. (Лемц. Дыс.).
ВАДАСКІ'Д. Гідратэхнічнае збудаванне для злівання лішку вады ў стаўку (БРС). Тое ж ялаў, ялава, ялаво, рына (Слаўг.).
ВАДАСПА'Д. 1. Спад вады пасля вясенняга разліву (Слаўг.). 2. Імклівы паток вады, які падае з вышыні (Слаўг.).
ВАДАСЦЕК. Месца на лагу, дзе патокам выліваецца вада з раўка (Слаўг.).
ВАДАЦЕ'Ч. 1. Крыніца, ручай, равок (Нас., Крыч., Слаўг.). 2. Вільготнае месца пад гарой, дзе з зямлі сочыцца вада (Лёзн.). □ ур. Вадацеч (мокрая, крынічная мясціна) каля в. Любаны Слаўг.
ВАДЗІ'ШЧА. Вялікі разліў, вялікая вада; бурнае разводдзе (Слаўг.). Тое ж вадзянішча (Слаўг.).
ВАЖНКЦА. 1. Месца, дзе важаць грузы (Горкі Маг. губ.). 2. Вагавы хлеў (Маг. губ. вед., № 44, 1854, 793).
ВАЗО'Н. Выгін ракі на роўным месцы, парослы вакол алешнікам (Стаўбц.). □ ур. Вазоны каля в. Пруды Стаўбц.
ВАЗЯРЦ'О. Невялікае возера; малы старык (Ветк., Крыч., Слаўг., Шчуч.). Тое ж вазёрца (Лёзн.), вазярцэ, возерка (Ст.-дар.), возерца (Слаўг., Стаўбц.). □ ур. Вазярцо (лужок) каля в. Серкаўка Слаўг.
ВАЗЯРЬГНА. 1. Старарэчышча, старыца з вадой на лузе (Слаўг.). 2. Зарослае возера, запушчаны ставок (Слаўг.).
ВАЗЯРЬГШЧА. Месца, дзе было возера (Нясв., Слаўг.). Тое ж возерышча, вазярынне, вазёрня (Слаўг.).
ВАЗЯРЭ'Ц. Гл. азярэц (Слаўг.).
ВАЖАРЫНА. Хваля, зыб на рацэ, возеры (Навагр.).
ВАКНО'. Гл. акно (Палессе Талст., Слаўг.).
ВАКО'ЛІЦА. Гл. аколіца 1—7 (Зах. Бел., Др.-Падб., Сен. Касп., Слаўг.).
ВАКО'НЦА. Прыроднае ці выкапанае на балоцістай амшары паглыбленне, прадаўгаватае азярцо (Віц. Нік.).
ВАЛ. 1. Штучны земляны насып у выглядзе вялікага бурта з грэбнем (Пол.), узгорка (Жытк., Тур.). 2. Нагорнуты экскаватарам доўгі грэбень кустоў з карэннем (Сал., Слаўг.). 3. Высокае месца, груд пасярод балота (Глуск. Янк. II). 4. Хваля, вадзяны грэбень, падняты ветрам (Гродз., Жытк., Тал. Мядзв.). □ ур. Вал Івана Грознага ў Полацку, ур. Вал (насып) Тур. (Кав. 340), ур. Вал (груд сярод балота) каля в. Клетнае Глуск.
ВАЛАКА'. Зыбкае балоцістае месца (Лельч.).
ВАЛАТО'К. Курган, магільны ўзгорак (Барыс. Расія, т. 9, 401). 2. Земляны капец, які некалі служыў арыенцірам, каморніцкім знакам і кіламетравым слупам (Барыс. Расія, т. 9, 401).
ВАЛАТО'УКА. 1. Магільны курган бронзавага веку; вялікі прыродны ўзгорак (БРС). Тое ж валотаўка (Віц., Пол., Алякс. 59). 2. Земляны капец, які некалі замяняў кіламетравы слуп (Барыс. Расія, т. 9, 401). □ с. Волатава каля Гомеля (Расія, т. 9, 537).
ВАЛАТО'УКІ. Могілкі (Сен. Касп.). □ в. Валатоўкі Шум., ур. Валатоўкі каля нас. п. Шайцерава Дрыс.
ВАЛБУ'КА. Невялікая няроўнасць на дарозе; кучка цвёрдай зямлі, маленькі ўзгорачак (Ветк., Слаўг.).
ВАЛБУ'ЧЧА. 1. Замерзлыя купіны, вялікія кавалкі мёрзлай зямлі на гразкай дарозе (Слаўг.). 2. Нараст клубам на дрэве (Слаўг.).
ВАЛВА'. Хваля, вадзяны грэбень, падняты ветрам (Ашм. і Лідск. пав., Віц., Гродз.).
ВАЛЕ'ШНІК. Абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе (Слуцк.).
ВАЛГНА. 1. Руіны (Грыг. 1850). 2. Павал, буралом у лесе (Грыг. 1850).
ВАЛКА'Н. 1. Паламаны бурай лес (Рэч.). 2. Вялікі разбуральны вецер у час навальніцы; буран (Рэч.).
ВАЛМО'. Упадзіна, паглыбленне (Валож.).
ВАЛО'К1. Участак зямлі (Кобр.). 2. Нізкі бераг ракі (Кобр.). 3. Згрэбенае ў рад сена (Кобр.).
ВАЛО'КА. 1. Мера зямлі — 20 дзесяцін; участак зямлі 24 га (Барыс.); 18 га (Стаўбц.); надзел зямлі (Маладз.); участак зямлі няпэўнай меры (Шчуч.); паласа зямлі (Жытк.). 2. Галоўная пазямелыная мера ў Літве і Польшчы (Гарб.). 3. Балота або нізкае, забалочанае, але праходнае месца, якое зарасло алешнікам, лесам (Ельск., Усх. Палессе Талст.).
ВАЛО'ТНІЦА. Месца, дзе размешчана група курганаў-валатовак (Віц. Рам. Мат.). □ ур. Валотніца (лес) у Веліжскім пав.
ВА'ЛЬНЯ. 1. Майстэрня, у якой валілі сукно (Слаўг.). 2. Лазня (Сал.). 3. Месца, дзе стаяла лазня (Стол.).
ВАЛЬНЯКІ'. Месца, дзе жылі людзі, якія мелі вольнасць ад прыгону; багатыя людзі (Слаўг.). □ х. Вальнякі каля в. Шаламы Слаўг.
ВАЛЬСА'. Тарфяное балота; забалочаны луг, часам з вольхамі (Слаўг.). □ ур. Вальса (забалочаны луг) каля в. Віравая Слаўг.
ВАЛЮ'ШНЯМесца, дзе стаяла майстэрня, у якой валілі сукно (Глуск. Янк. II, Слаўг.). Тое ж валюш (Гродз.), валюша (Жытк., Стол.).
ВАНДО'Л. Ухаба, выбай, калдоба (Беш. Касп.).
ВАПАЖ. Залежы вапны (Слаўг.).
ВА'ПЕЛЬНЯ. 1. Месца, кар’ер, дзе здабываюць вапну (БРС). Тое ж вапёйніца (Віц. Касп.), вапёльня (Слаўг., Сміл. Шат.), вапённіца (Зах. Бел. Др.-Падб.), вапніца, вапнішча (Нас.), вапно (Нас. АУ). 2. Печ, месца, дзе абпальваюць вапну; вапенны завод (БРС). Тое ж
вапёйніца (Віц. Касп.), вапёльня (Нас.), вапённіца (Віц. Касп.).
ВАПЕ'ННІШЧА. Месца, дзе складаюць вапнавы камень або ачышчаюць гашаную вапну (Нас.).
ВА'ПНА. Абпаленая вапністая зямля (БРС). Тое ж вапняк (БРС), звёздка (Слаўг.).
ВАРНІ'ЦА. У актах. 1. Саляварня, салярня (Гродз.). Тое ж варня, варэльня (Грыг. 1850). 2. Завод, дзе варылі піва, мёд (Крыч. староства Меер, 1786, 99).
ВАУКАУНЯ'1. Яма для лоўлі ваўкоў (БРС). 2. Небяспечнае месца (Нас.). □ ур. Каля Ваўкавёнькі Стаўбц. (Прышч.).
ВЕ'ЖА. Каланча (БРС). □ нас. п. Белая Вежа ў раёне Белавежскай пушчы (ПНР).
ВЕ'РАС. Суцэльны зараснік верасу Саіійпа vulgaris Salisb. (БРС). Toe ж верасняк, верасёнь, верасўга (Слаўг.).
ВАРАТНІ'К. Доўгі загон (Колас, 1952, т. 4, 303); частка паласы, якая апрацоўваецца асобіна (Кузн. Касп.).
ВЕРАЦЕ'. Расчышчаная палянка ў лесе (в. Шастовічы Палессе Талст.).
ВЕ'РАЦЕНЬ. 1. Старая народная мера зямлі, адлегласці (Шчуч.). 2. Частка ўзаранага поля; шырокая паласа (Палес. Лемц. Айк.).
ВЕРАЦЕ'Я. 1. Узгорак, узвышша сярод балота, часцей парослае арэшнікам (Беш. Касп., ЛМ, 77, 94, 106, 806). Тое ж верацяя (Лемц. Айк.). 2. Падрыхтаванае пад поле месца (Лемц. Айк.). 3. Вугал або клін поля (Грыг. 1850). □ Верацейскае балота Арш. (Расія, т. 9, стар. 8), в. Верацей Веліжскага пав. (Рам. Мат.), в. Верацейкі Докш.
ВЕРАЯ'. 1. Узгорак (Слаўг.). 2. Вароты з дзвюх палавін. (Слаўг.). 3. Шула, слуп у варотах або агароджы (Слаўг.).
ВЕРБАЛО'З. Зараснік куставога вербняку, ніцай лазы Salix viminalis L. (БРС).
ВЕРБАЛО'ЗНІК. Зараснік ракітніку Salix fragilis L, вярбы Salix pentandra L. (Глуск. Янк. II, Слаўг.).
ВЕ'РБАУЕ. Месца, дзе багата расце вярбы (Слаўг.). Тое ж вербаўё, вёрб’е (Слаўг.), вёрбна (Стол.), вёрбнік. (Слаўг.). □ в. Верб’е Лаг., ур. Вёрбна каля в. Аздамічы Стол., ур. Вербнякі (луг з зараснікам вярбы) каля в. Заспа Рэч.
3.	Зак. 613
33
ВЕРХАВО'ДКА. 1. Вада, якая разлілася зімой паверх лёду; слаі лёду на рэчцы над першым тоўстым ледаставам (Докш., Сен. Касп., Слаўг.). 2. Веснавая вада, якая разлілася на лузе пасля ачышчэння ракі ад лёду (Слаўг.). 3. Вада і ваданосны пласт у калодзежы, якія знаходзяцца вышэй пласта з крыніцамі і з крынічнай вадой (Смал.).
ВЕРХАЛЕДЗІЦА. 1. Вада паверх лёду на рацэ (Рэч., Стол.). Тое ж верхалод, верхалодзіца (Стол.), верхалёдка (Рэч.). 2. Лёд на рацэ, які намярзае паверх асенняга ледаставу (Жытк., Рэч., Стол.). Тое ж верхалод (Стол.), верхалёдка (Рэч.)> верхалодзіца (Стол.).
ВЕТЦЕП. Старарэчышча з вірам (Маз.).
ВЕРЦЕЛА'. Вір у рацэ, возеры на месцы, дзе б’е крыніца (Усх. і Цэнтр. Палессе Талст.).
ВЕ'СКА. Населены пункт сельскага тыпу (Слуцк. пав. Сержп. Грам. 48). Тое ж ўёска (Ст.-дар.). □ в. BecKa Староб.
ВЕСЬ. 1. Сельскі населены пункт (Слуцк. Сержп.). 2. Стар. Поле, ралля (Грыг. 1850).
ВЕСЯЛУ'ХА. 1. Лес з бяроз павіслых Betula Trenduia Roth; бярэзнік (Дубр., Крыч. Меер 1786, 115). 2. Рознакаляровая вясёлка на небе (Ваўк. Сцяшк., Глуск. Янк. II., Маз., Росл. пав. Дабр., р. Пціч Серб. 1915, паўдн. ч. Слуцк. пав. Сержп. Прымхі, 12, Ст.-дар.).
ВЕСЯЛЬНРК.. Лес з бяроз Betula verrucosa Ehrh. (Лёзн.).
ВЕ'ТЛІЦА. Вярбовыя прысады каля дарогі (Слуцк.).
ВЕ'ЦЕР. 1. Адкрытае, ветранае месца (Слаўг.). 2. Веснавы вецер (Жытк.). Тое ж вецёр (Жытк.). 3. Віхор (Слаўг.).
ВЕ'ШКА. Тое, што і вітка 1, 2 (Слаўг.).
ВЕШНЯКВадзяны млын, які працуе толькі пры высокім узроўні веснавой вады (АВК, 4).
ВЕСКА. Населены пункт у сельскай мясцовасці, сялянская аселасць (БРС). Тое ж в’ёска (Ст.-дар.), вёзка (Ветк., Віц., Дубр., Mar.), веска (Дзіс. Дабр. ч. IV, 219). Параўн.: вёску Березовку (1708) Слаўг. (Лісты Пятра I, т. 8, вып. 2, 1951, 731, 732). □ в. Вёска Люб.