Беларускія геаграфічныя назвы
Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
БАЗ. Жывёлагадоўчая калгасная ферма (Арш.).
БА'ЗА. 1. Склад (БРС). 2. Зборачны пункт для жывёлы (Слаўг.). 3. Месца, дзе прымаюць і складваюць нарыхтоўку сена (Слаўг.).
БАЗА'Р. 1. Адкрытае месца, дзе адбываецца гандаль; гандлёвая плошча (паўсям.). 2. Гандлёвы дзень (Грыг.
1850). 3. Месца ў горадзе, мястэчку, дзе гандлявалі ўсім, апрача жывёлы (Ветк.).
БАЙДА'Н. 1. Месца, пакінутае для пашы (Нас.). 2. Адкрытае для ветру месца (Віц.). 3. Месца на неўрадлівай, пясчанай ці забалочанай сенажаці, дзе расце трава сівец Nardus stricta (Докш.). □ ур. Байдан (поле) каля в. Каменка Чав.
БАЙДАРЫНКА. Месца, якое зарасло ядлоўцам (Пін. Булг. 192). _
БАЙРА'К. 1. Сухое рэчышча ў яры (Гом., Слаўг., Грыг. 1850). Тое ж буйрак. (Грыг. 1850). 2. Месца, якое зарасло бур’янам, пустазеллем (Пін. Булг. 193).
БАЙСТРЬГНЬ. Быстрыня, месца хуткага цячэння на рацэ (Слаўг.). Тое ж байстрыня, быйстрыня, быйстрынь (Слаўг.).
БАКАВІ'НА'. 1. Затока ў рэчцы са стаячай вадой, дзе мочаць лён і каноплі (Слаўг.). 2. Край дарогі, броўка; бок, схіл дарогі (Нас., Слаўг.).
БАКАВРЦКА. Прызба кругом варыўні (Ст.-дар.).
БАЛАТО'УЕ. Балоты; мясцовасць, багатая балотамі (Слаўг.). Тое ж балатаўё, балатовічча, балатовішча, балатовічышча, балатоўнічча, балатня (Слаўг.).
БАЛАЦВІ'НА'. Малое балотца; балоцістае месца; забалочаная нізіна сярод поля або ў лесе; лужына; вадасцёкавая яма (Слаўг.). Тое ж балаціна, балацянка, балацвінка (Слаўг.), балаціна (Глуск., Сал.), балацянка (Пар., Рэч., Усх. Палессе Талст.).
БАЛАЦЮТА. Вельмі вялікае, звычайна непраходнае балота (Слаўг.). Тое ж балацюжжа, балацюжышча, балацюгінне (Слаўг.).
БАЛІНА. Глеба, насычаная солямі; саланчак (Нас. АУ).
БА'ЛКА. 1. Роў (Калінк.). 2. Гразкая яма на дарозе; гразкая дарога (Рэч.).
БАЛО'НА. Вялікае, адкрытае роўнае месца пры населеным пункце або ў полі, паляна (Нас.). Тое ж балоніна, балонь (Нас.).
БАЛО'ННЕ. 1. Тое, што і абалонне 1; заліўныя прырэчныя сенажаці (Бых., Ветк., Віц. Нік. 1895, Цэнтр. і Усх. Палессе Талст.). Тое ж балонь (Рэч., Слаўг., Цэнтр. і Усх. Палессе Талст.), балонье (Жытк., Стол.). 2. Луг, выган (АЗР, 1, 145, Гом., Грыг. 1850, Жытк., Маг. губ. вед., № 44, 1854, 792). 3. Балота каля ракі, нізіна
(р. Пціч Серб. 1915, Рэч., Чашн. Касп.). 4. Паляна, роўнае сярод лесу месца (Нас. АУ). 5. Нізкае месца, якое заліта вадой (Смален. Дабр.). 6. Азярына, старык на лузе (Ветк.). 7. Невялікае поле, якое не заліваецца вадой; выган для пасьбы жывёлы (Тур.). □ ур. Балонне (азярына на лузе) каля в. Шарсцін Ветк., ур. Балонне (поле сярод нізкага месца) каля г. Турава, ур. Балонь (нізкае месца) каля в. Заспа Рэч.
БАЛОЛА. 1. Нізкае месца, якое парасло тоўстым слоем моху, журавінамі, дурніцамі, багуном і нізкарослымі рэдкімі дрэвамі; багна; дрыгва; балотная сенажаць (БРС). 2. Лес, часцей забалочаны; векавая пушча; глухое лясное месца (Лёзн., Слаўг., Сіроц. Касп., Смален. Дабр., Смален. Коз. 1965, 112).
БАЛО'ТЦА. Невялікае круглае балота; мачула (гл.) з больш доўгімі канцамі (Віц. Нік. 1895, Грыг. 1850, Рэч., Сміл. Шат., Слаўг.).
БАЛО'ЦВІНА. Невялікае балота, вялікая лужына, вадасцёкавая ўпадзіна (Слаўг.). Тое ж балоцвініна, балацвёна (Слаўг.).
БАЛО'ЦВІНКА. Маленькае сенажатнае балота на полі, у лесе, на лузе (Слаўг.). Тое ж балоцітка (Бел. дакастр. проза, 256), балоцінка (Палессе Талст.).
БАЛО'ЦІНА. Забалочанае месца; асобнае «евялікае і вельмі гразкае балота сярод лесу або поля (Палессе Талст., Сміл. Шат.).
БАЛЫПА'К. Вялікая грунтавая дарога (БРС).
БА'НІШЧА. Месца, дзе стаяла лазня (Мсцісл. Юрч., Слаўг.). Тое ж бання, баніўе, банічча (Слаўг.).
БА'НЬКА. Яма на сухім месцы, напоўненая вадой, дзе расце лотаць (Стол.).
БА'НЯ. У стар. бел. літ. Яма круглай формы, у якой здабывалі жалеза, соль (Бяр. 116). Тое ж бана, балёя, дол, яма, рўдня.
БАРАБО'ЛІШЧА. Жарт. Месца, дзе расла бульба (Слаўг.). Тое ж барабўлішча (Слаўг.).
БАРАВІКО'ВІШЧА. Месца ў лесе, дзе растуць баравікі Boletus (Краснап. Бяльк., Слаўг.). Тое ж баравікоўшчына (Бых.), баравікаўня, баравіковічышча (Слаўг.). □ в. Баравікоўшчына Валож.
БАРАВІ'НА'. 1. Чысты сасновы лес, бор (Слаўг.). 2. Пясчанае, неўрадлівае месца, якое парасло сасновым лесам (ЛМ 83, 302). 3. Грыбное месца ў сасновым ці зме-
шаным лесе (Слаўг.). Тое ж баравое (Нясв., Слаўг., Шчуч.), баровае (Крыч.). 4. Паша ў хвойным, іглістым лесе, дзе расце верас і іншыя травы (Сміл. Шат.). □ в. Баравое Лельч., Пол., Чав.
БАРАЗНА'. 1. Глыбокая доўгая лінія, якая праведзена на паверхні глебы плугам, сахой, матыкай (паўсям.); вузкая доўгая градка, якая атрымліваецца пры акучванні пасеваў бульбы, буракоў (Нясв., Слаўг.); паглыбленне паміж градкамі бульбы для пераходу і сцёку вады (Слаўг.). 2. Палявая мяжа (АЗР 1, 125).
БАРАНАВА'ННЕ. Заскароджанае поле (Слаўг.). Тое ж бараньба, баранічанне (Слаўг.).
БАРАНАВІ'ШЧА. Паласа, занятая бараной пры баранаванні (Краснап., Слаўг.). Тое ж барана, баранішча, барановішча (Слаўг.).
БАРКА'Н. Узровень стаячай вады ў яме, на лузе ў час разводдзя (Слаўг.).
БАРО'К. Невялікі бор; невялікі лясок (Par., Слаўг.). □ ур. Боркі каля в. Кульшычы Слаўг., ур. Казацкі Барок (група курганаў) каля пас. Чарнец Слаўг., в. Высокі Барок Краснап.
БАРО'УКА. 1. Месца, дзе растуць чарніцы Vaccinium тўгіііійэ L. (Слаўг., Гом. Грыг. 1850). 2. Пясчаная глеба, дзе рос бор (Слаўг.). □ ур. Бароўка (паша) каля в. Бабінавічы Арш., б.х. Бароўка каля в. Кульшычы Слаўг., в. Бароўка ў Крыч. старостве (Меер, 1786, 117).
БАРО'ЧАКНевялікі, дробны сасновы лес (Нас. АУ).
БАРСУКО'ВІШЧА. Месца, дзе ёсць барсуковы норы (Слаўг.). □ ур. Барсуковішча каля в. Віравая Слаўг.
БАРЦЬ. Бортнае дрэва (Грыг. 1850).
БАРЫ'ШЧА. Пясчанае, неўрадлівае месца, якое зарасло сасновым лесам (Грыг. 1850). Тое ж баравізна (ЛМ 1585).
БАХАНЫ'. Ямы (Слаўг.). □ ур. Баханы (лес, поле) каля в. Шаламы Слаўг., в. Боханы Хоцімскага войтаўства Крыч. староства (Аіеер, 1786, 119).
БАХАТЫ'. Ямы, дзе здабываюць гліну (Слаўг.). □ ур. Бахаты (гліністыя кар’еры) каля в. Бязуевічы Слаўг.
БАХЧА'. Агарод у полі (Ветк.). Тое ж баштан (Віл., Ів. ЛіМ, 6 лютага, 1968, Рэч.), башта (Рэч.).
БА'ЦЬКАУШЧЫНА. 1. Месца, сядзіба, вуліца, нас. п., краіна, дзе нарадзіўся чалавек (Нясв., Слаўг.). 2. Бацькавы ўладанні, месца, дзе бацька жыў, працаваў;
бацькава спадчына (Грыг. 1850, Нясв., Слаўг.). Тое ж башчына, бацьшчына (Грыг. 1850), бацьківіна, бацькавіна (Слаўг.).
БАЧЫ'Ж. Ст.-бел. Пчальнік; месца, дзе трымаюць вуллі з пчоламі (Грыг. 1850).
БАЧА'ЖЫНА. Азярцо сярод грудка (Стол.).
БА'ШТА. Каланча; вежа; турма (Грыг. 1850, Нас., Нас. АУ, Чуб. 88). □ Башта Царская, Багуслаўская, Пятніцкая ў Смаленскай сцяне (Грыг. 1850).
БА'ЮР. Ставок; возера (Грыг. 1850).
БАЮ'Р. Гурба снегу (Зах. Палессе Талст.).
БАЮ'РА. 1. Ямка на дарозе, выбітая коламі (Стол.). 2. Яма на прырэчнай абалоні, у рацэ, выкручаная вадой (Стол.). 2. Глінішча (Зах. Палессе Талст.).
БАЮ'РЫНА. Кар’ер, запоўнены вадой (МДС).
БАЯВІ'СКА. 1. Месца бітвы, бою; пабоішча (Грыг. 1850). Тое ж боішча, баявішча (Грыг. 1850). 2. Месца розных спаборніцтваў; рысталішча (Бяр. 246). 3. Ток у гумне, дзе малоцяць снапы (Ліндэ, I, 1854, 141).
БЕГУНО'КЛёгкі сухі пясок, які цячэ між пальцаў (Тал. Мядзв.). Тое ж пясчўга, ілок, пух, прысак, прысок. (Слаўг.).
БЕЗАДШЧЫНА. У актах (1511). Маёнтак, які застаўся пасля смерці бясспадчыннага ўладальніка (Нас. АУ, Пол.).
БЕЗАУЕ. Месца, якое зарасло бузіннікам (Грыг. 1850).
БЕ'ЗДАНЬ. Глыбокае, багністае месца; бяздон.не (БРС).
БЕ'ЗЛЮДДЗЕ. Ненаселенае, глухое, далёкае ад вялікай дарогі месца (Слаўг., Смален. Дабр.). Тое ж бёзлюдзь (Слаўг.).
БЕ'ЗМА. Гразкае, непрыкметнае месца, дзе загразае ці топіцца жывёла (Рэч.).
БЕ'ЗНА. 1. Багністае, вадзяное месца, якое зарасло чаротам; дрыгва (Слаўг., Стол.). 2. Невымерная глыбіня, бездань, вір (Слаўг.). Тое ж скрдзьдбнная (Слаўг.).
БЕ'ЗНІКМалады бярозавы лес (Грыг. 1850).
БЕ'ЛКА. Нягразкае балота, якое зарасло травой (Жытк.). □ ур. Белкі (востраў і балота) каля в. Беражцы Жытк.
БЕЛЬ. 1. Балота, дзе пераважна расце бярэзнік (Бабр., Пар.). 2. Балотная сенажаць сярод лесу (Рэчыц-
кае Палессе Талст.). 3. Невялікае балота (Палессе Талст.). 4. Забалочанае, нізкае месца (Палессе Талст.). □ в. Бель Выс. (Касп.), в. Бель Крыч. і Крыч. староства (1726 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 4, інв. 1160, ск. 124).
БЕ'ЛЬКА. Тое, што і бель 2—4 (Палессе Талст.).
БЕ'РАГ. 1. Частка сушы каля вады (паўсям.); круты, высокі бераг (Палессе). Тое ж бэраг (Цэнтр. Палессе Талст.). 2. Паласа лесу каля поля; лясная ўскраіна (Слаўг., Стаўбц.). 3. Ускраіна поля, нізіны, лугу (Слаўг., Ст.-дар.). Тое ж скрай (Слаўг.). 4. Прыстань (Слаўг.). □ ур. Берагі (луг на беразе р. Сажа) каля в. Крамянка Слаўг., ур. Бераг (луг) каля в. Віравая Слаўг.
БЕРАГАВІ'НА'. Край нізіны, бераг ракі, возера (Слаўг.).
БЕРАЖНЕЦА. Паласа тонкага лёду ўвосень або вясной уздоўж берага ракі, возера (Навагр., Пол., Слаўг.).
БЕРАЖНЯЖДарога на беразе ракі (Нас.).
БЕРАЗАЖЗараснік бярэзніку, бярозавы лес (Жытк., Сал., Слаўг., Стол.). Тое ж беразяк (Слаўг.). □ в. Беразакі (Беразякі) Краснап., ур. Еўкавы Беразакі каля в. Яскавічы Сал.
БЕРАЗНЯЖ. Бярозавы лес, гай, зараснік (Докш., Крыч., Нясв., Слаўг., Гом. Грыг. 1850). Тое ж баразняп (Слаўг.), беразўга, беразўха (Віц. Рам. Мат.), бёрка (Беш. Касп., Віц. Нік. 1895), берзнячок (Слаўг. Маг. Грыг. 1850), беразяка, беразня (Слаўг.).
БЕРАЛОТ. Бярлога, логава мядзведзя, вожыка (Стол.).
БЕРАЛО'З. Ракіта Salix fragilis L., зараснік «жоўтай лазы» (Стол.).
БЕ'РВА. Кладка з бярвенняў ці тоўстых жардзін на гразкім месцы (Жытк., Ст.-дар., Стол.). Тое ж берба (Стаўбц. Прышч.). □ ур. Бервы (балота з бярвеннымі кладкамі) каля в. Пасека Ст.-дар., ур. Бервы (балота, поле, лес) каля в. Аздамічы Стол., ур. Бервы (мосцік цераз балота) каля в. Беражцы Жытк., ур. Бервы Стаўбц.
БІЗУ'ННІК. Зараснік сітняку Scirpus lacustris L. (Глуск., Слаўг.).
БІЧАВІЖПаласа адчужэння паабапал дарогі (Мсцісл. Юрч.). Тое ж бічавая, бічавіна (Мсцісл. Юрч.), лізёрт, рэзёрв, рэзёрва, лізёрва (Слаўг.).
БІЧА'Й. Бераг лужка, аборка (Мсцісл. Юрч.).
БІЧА'ЙКА. Вузкая незасеяная палоска каля палявой дарогі (Мсцісл. Юрч.).
БІЧАУНІЖ. 1. Бераг, берагавая паласа ўсцяж р. Сажа (Слаўг.); свабоднае каля р. Дняпра месца (Рэч.). 2. йаласа адчужэння паабапал дарогі, шашы, шляху (Слаўг.).