Беларускія геаграфічныя назвы Тапаграфія. Гідралогія

Беларускія геаграфічныя назвы

Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
85.21 МБ
ЖЫРАВО'. Гразкае, зыбкае, багатае крыніцамі балота (Ваўк. Сцяшк.).
ЖЬІРО'УКА. 1. Месца кармлення рыбы, звера (Слаўг.). 2. Востраў (Стол.).
ЖЫ'ТНІШЧА. Поле, на якім зжата жыта, іржэўнік (БРС). Тое ж жытніска (Вор.), жытное (Пол.).
ЖЭ'РДЗЕ. Густы, тонкі, малады лес, прыгодны на жэрдзе (БРС). Тое ж жардзё, жардзяўняк, жэрднік, жардзёунік (Слаўг.), крёква (Краснап.), крючча, крўчча (Слаўг.).
ЖЭРЭМЯ. Месца, дзе жывувь бабры (Пін. 1648 АВАК, XVIII, 359).
3
ЗААЗЕ'Р’Е. Месца за возерам, па той бок яго (Слаўг.). Тое ж зазёр’е (Сал., Слаўг., Стол.), зазёрря (Слаўг.), завазёр’я (Арш. «Наш край», 1926, № 8—9, 49).
ЗААЗЯРЫ'ШЧА. Месца за былым возерам, каля азярышча (Слаўг.). Тое ж завозірышча, зазёрышча, завазёрычча, зазёрнішча, зазяроўе (Слаўг.).
ЗААЛЕ'ШША. Месца за альховым лесам, за алешнікам (Слаўг.). Тое ж залыйэвінне, заляпёшнічча, заляпёшнішша, залёшкаўе, заальховічча, зальхоўе, зальховічышча, залешша (Слаўг.).
ЗАБАКОЧНА. Затока ў рацэ (Ветк.). Тое ж закабаліна (Слаўг.), закакарўчына (Чэр.).
ЗА'БАЛАЦЬ. 1. Месца за балотам, па той бок балота (Гродз., Слаўг., Шчуч.). Тое ж заболаць (Слаўг.). 2. Тонкі слой плесні, расліннасці на паверхні стаячай вады ў вадаёме; забалочанае месца (БРС). Тое ж навалака (Слаўг.). □ в. Забалаць Вор., Шчуч.
ЗАБАЛО'ННЕ. Месца за абалоннем, за падолам (гл.) Віц. (Рам. Мат.).
ЗАБАЛО'ЦЦЕ. Поле, сухадол, месца за балотам (Нясв., Слаўг., Шчуч.). Тое ж забалацце (Рэч., Слаўг., Шчуч.), забалаццё, забалацянне, забалатоўе, забалотнішча, забалоцішча, забалацішча, забалатнішча, забалоцічча, заболацце, забалатэўё, заболатаўе, западзабалацце, запаназаболацце, заназабалацічча (Слаўг.). □ в. Забалацце каля Зялёнага Лугу Мін., ур. Забалацце (луг) каля в. Заспа Рэч., в. Забалоцце Слаўг.
ЗА'БАЧ. Старык, частка ракі з затокай пры адным беразе (Ветк.). □ ур. Забач (старык на лузе) каля в. Шарсцін Ветк.
ЗАБЕТА. Ухаб на санным шляху (Стол.).
. ЗАБЕ'ЖНІЦА. Глухое, аддаленае месца (Выс. Касп.). Тое ж адскока (Сіроц. Касп.), забёжня (Кузн. Касп.).
ЗА'БЕРАЖ. 1. Месца ў рацэ каля самага берага; край берага (Слаўг.). 2. Узбярэжжа, месца на другім беразе ракі (Слаўг.).
ЗА'БЕРАЖНІЦА. 1. Беражніца, паласа тонкага лёду ўвосень або вясной уздоўж берага (Рэч., Слаўг.). 2. Паласа травастою каля берага ракі, балота, возера. (Рэч.).
ЗАБЛОТА. Запушчаная ніва; аблога 1 (Віц. Шэйн, БП, 776).
ЗАБО'КА. Бяссцёкавая азярына на лузе, якая ніколі не перасыхае (Рэч.). □ ур. Забока (старыца) каля в. Заспа Рэч.
ЗАБО'РА. Скалістае ўзвышэнне на дне Дяяпра; града, рад каменняў (Бых.). □ ур. Заборы (скалістыя ўзвышэнні на дне Дняпра).
ЗАБО'Р’Е. Месца, якое знаходзіцца за лесам, за борам (Віц. Рам. Мат.). Пв. Забор’е ці Заборы Віц. (Рам. Мат.), в. Забор’е (частка в. Пруды, яе вуліца) Стаўбц.
ЗАБО'РЫ. Род парогаў на Дзвіне (Віц. Рам. Мат.). ЗАБО'РЫШЧА. Месца за борам (Слаўг.).
ЗАБО'ЧЫШЧА. Месца па баках чаго-небудзь; бок старыцы (Рэч.). Тое ж забачэўе, забакі, закабакі
(Слаўг.), забочча (Нас., Слаўг.). □ ур. Забочышча (луг) каля в. Заспа Рэч.
ЗАБРО'ДДЗЕ. Месца за бродам (Жытк., Слаўг.). Тое ж забродзішча, забраддзё, забрадзяннё (Слаўг.).
ЗА'ВАД. 1. Месца, дзе зроблена печ для вырабу шкла, для выпальвання вугалю, для выганкі смалы. дзёгцю (Маг. губ. Карскі, 3). 2. Новае месца па-сялення; пачатак забудавання (Слаўг.). 3. Парода, звычайна гатунковае насенне (Слаўг.). 4. Пчальнік (Слаўг.). □ в. Заівад (цяпер частка в. Віравая), в. Завад (Пчэльня) Слаўг.
ЗА'ВАДЗІ'ШЧА. Месца, дзе стаяў завод (Слаўг.). □ ур. Завадзішча Слаўг. (Спіс. 31).
ЗА'ВАДЗЬ. Затока, заліў (БРС).
ЗАВА'Л. Ссечаныя дрэвы, якія перагароджваюць дарогу (БРС).
ЗАВА'ЛЛЕ. Нахільныя саступы на схіле гары, узгорка (Рагач., Слаўг.). □ ур. Завалле каля в. Лучына Рагач.
ЗА'ВАНЬ. Заліў (Віц. Касп.).
ЗА'ВАНЬКА. Невялікі азёрны або рачны заліў (Віц. Нік. 1895). Тое ж завання (Віц. Нік. 1895).
ЗА'ВАРАТ. 1. Заварот ракі ці дарогі (Слаўг.). Тое ж заваратка, заварот, заваротка, заварацень, поваратка, поварацішча (Слаўг.). 2. Прылесак, узлесак, маладняк, драбналессе па краю буйнога асноўнага ляснога масіву (Слаўг.). Тое ж подлессе (Слаўг.).
ЗАВЕ'РБАЧЧА. Месца за вербамі (Слаўг.). Тое ж завёрбач’е (Стол.), завёрбічча (Слаўг.), □ ур. Завёрбач’е (поле) каля в. Аздаімічы Стол.
ЗАВО'Д. 1. Прамысловае прадпрыемства, фабрыка (БРС). 2. Месца, дзе стаіць печ для выпальванвя цэглы, выганкі дзёгцю (Слаўг.). 3. Месца, дзе стаяць вуллі; пчальнік (Нас.). 4. Гаспадарчая ўстанова (Нас. АУ). □ ур. Завод (поле на месцы жалезаробчага завода, 1783) каля в. Віравая Слаўг.
ЗАВУГО'ЛЛЕ. Месца за пабудовамі (Беш. Касп., Слаўг.). Тое ж заўголле, пазаўголле, пазаўгольнічча (Слаўг.).
ЗАВУ'ЛАК. 1. Ціхая, з выйсцем у адзін канец, глухая вулка (Грыг. 1838—1840, Нясв., Слаўг., Шчуч.). Тое ж заканабай (Слаўг.). 2. Невялікая, зівычайна вузкая вуліца, якая злучае дзве паралельныя (БРС). Тое ж правўлак, праканавўлак, перавўлак, пераволак (Слаўг.).
ЗАГАВА'ЛІНА. Месца кругом хаты на шырыню звісаючай страхі (Слаўг.). Тое ж прызба (БРС), загавальня (Краснап., Мсцісл. Бяльк., Смален. Дабр.), завальнн (Бял. Матэр.).
ЗАГА'Й. Месца за гаем (Слаўг.). □ в. Загай Пух., ур. Загай (частка вёскі Кулікоўка) Слаўг.
ЗАТАРАД. Месца начнога стаяння жыівёлы на далёкіх пашах (Навагр., Стол.). □ ур. Загарад (поле) каля в. Кароцічы Стол.
ЗАТАРАДА. 1. Месца летняга стаяння жыівёлы (Слаўг.). 2. Загароджанае месца, часцей паміж домам і хлявамі для жьгвёлы (Азяр. Касп.).
ЗАТАРАДЗЬ. 1. Абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе, а таксама каля хлява (БРС). Тое ж загарода, зыгарада (Паст). 2. Загароджанае месца для пашы на выгане або каля гумна (Сміл. Шат.). 3. Наогул усякае абгароджанае месца (Слаўг.). 4. Агароджа (БРС). Тое ж загарода (БРС), зыгарада (Паст.).
ЗАГАРО'ДДЗЕ. I. Поле, месца за агародамі; глухое месца (Лід., Краснап. Бяльк., Слаўг.). Тое ж загараддзе, заагароднічанне (Слаўг.). 2. Прастора, тэрыторыя за горадам; прыгарад (Драг.). Тое ж загораднічча, загорадзічча (Слаўг.). □ ур. Загароддзе (поле за агародамі) каля в. Бабры Лід., ур. Загароддзе— прыгарад Пінска (ЛіМ, 23/1 1968, 4); Загароддзе — назва паўночнай часткі Драгічынскага, Кобрынскага і Іванаўскага раёнаў Брэсцкай вобласці.
ЗАГА'ТА. 1. Яма або канава, воднае або балоцістае месца, заіваленае каменнем і зямлёй; бут (БРС). 2. Прызба (Слуцк.).
ЗАГІ'Б. Лука, лукавіна ракі (Слаўг.).
ЗАТІБЕНЬ. Заварот дарогі (Слаўг.).
ЗАГО'Н. 1. Доўгая паласа ворнай зямлі; гоні (Слаўг.). 2. Вузкая палоска; участак зямлі рознай велічыні; некалькі барознаў ворыва, засеву (БРС). 3. Паласа, якую можна ўзараць за дзень (Лёзн.). 4. Высока ўзараная града на астраўках сярод балота (Палессе Серб. 1912). 5. Абгароджанае месца для жывёлы летам (Дубр., Кобр.).
ЗАГО'НАК. Месца для засады паляўнічых (Стол.).
ЗАГО'НЧЫК. 1. Невялікая палоска поля (Глуск. Янк. II, Стол.), 2. Невялікае адгароджанае месца для жывёлы (Дубр., Кобр.).	■
ЗАГО'Р’Е. 1. Месца каля гары, абшар па той бок гары, узгорка ці ўзвышша (Слаўг.). 2. Перадгор’е, спадзісты схіл гары (Слаўг.). Тое ж загорря, загорычча, папаўзгорря, папаўззагорря, паназагор'е (Слаўг.), □ ур. Загор’е (балота) Сал.
ЗАГРАНГ'ЧЧА. Месца, плошча за граніцай, па той бок ад зямельнай мяжы (Слаўг.). Тое ж загранічаўе, загранічышча (Слаўг.).
ЗАГРО'Б. Глыбокая яма ў рацэ, у зямлі; абрыў (Цэнтр. і Усх. Палеосе Талст.). Тое ж загробіна (Цэнтр. і Усх. Палессе Талст.).
ЗАГУМЕ'ННЕ. 1. Месца, луг, поле за гумном, у канцы агародаў (БРС). Тое ж загумёнье (Жытк., Стол.), загўменне (Ветк., Лях.), загумённічча, загўмнёчча, загўмнічча (Слаўг.). 2. Месца па другі бок сядзібы, у аддаленасці ад бойкай дарогі, адвуліцы; глухое месца (Слаўг.). Тое ж загўменне (Ветк., Лях.).
ЗАГУ'НЧЫК. Невялікі вузкі загон, узараіны з двайной баразной пасярэдзіне, усклад (Ст.-дар.).
ЗАДАРО'ЖЖА. Месца, абшар за даротай (Слаўг.). □ ур. Задарожжа (поле) каля в. Віравая Слаўг.
ЗАДВО'РАК. Задняя частка двара (Слаўг., Сміл. Шат.), задваркі, задворря, задворычча (Слаўг.), задвор’е (Слаўг., Стол.).
ЗАДВО'РНІЦА. Зямля па той бок заезнага двара (Слаўг.). □ ур. Задворніца (поле) каля в. Васькавічы Слаўг.
ЗА'ДМА.. Снежны занос (Слаўг.). Тое ж задзьма, задўва (Слаўг.).
ЗАДУБРО'УЕ. Месца за дубровай (Стол.). □ ур. Задуброўе каля в. Аздамічы Стол.
ЗАДУБЫ'. Месца па той бок дубоў, за дубамі (Слаўг.). □ в. Задубы (1800) каля в. Літвінавічы Гом.
ЗАДЫ'. Дальняя, задняя частка поля (Беш. Касп.). □ ур. Зады (поле, 1888) каля в. Азёры Чэр. пав. (ЦДГА БССР, ф. 2214, воп. 1, адз. зах. 24, л. 396).
ЗАЕ'ЗД. Дарога, вельмі вузкі праезд у лесе, паміж пабудовамі, куды можна заехаць толькі заднім ходам або дзе нельга развярнуцца (Слаўг.).
ЗАЖО'Р. Месца на дарозе, якое вясной набракае вадой (Слаўг.).
ЗАЖО'РА. Прыроднае або выкапанае на балоцістай амшары вадасховішча (Віц. Нік. 1895).
ЗАІ'МАК. Гай; могілкі (?4аг.).
ЗА'ЙМІШЧА. 1. Прастора, якую займае вада пры разліве ракі; участак, які займае жняя на полі, касец пры касьбе, жанчьііна на поліве (Слаўг.). Тое ж заніманне, займанне, займаннё, постаць (Слаўг). 2. Месца, прызначанае для раллі, угоддзя (да сярэдз. XVII ст. Нас. АУ).
ЗАКАБЕ'НЬ. Месца, выбітае вадой на лузе, якое перашкаджае касыбе (Стол.).
ЗАКАБО'УКА. Загіб ракі, лука (Ветк.). Тое ж заканабоўка (Слаўг.). □ ур. Папова Закабоўка (старыца на лузе) каля в. Шарсцін Ветк.
ЗАКАВУ'ЛАІў. Невялікі глухі куток, рукаў; вузкая невялікая івуліца з выйсцем у адзін канец (БРС). Тое ж закавўліна, заканавўліна (Слаўг.), заканавўлак (Нясв., Слаўг.), закабаек (Сен. Касп., Слаўг.), закабалак, заканабаліна, закабаліна (Слаўг.).
ЗАКАЗНІ'КЗапаведны лес, запаведнік (Шацк. Шат.).
ЗАКАКЛЮ'ЧЫНА. Загіб ракі (Слаўг., Смал.),
ЗАКА'ЛЛЕ. Месца за граззю, за багнай (Рэч.). □ ур. Закалле (луг) каля в. Заспа Рэч.
ЗАКАНУТАК. 1. Глухі рукаў, заход з адным выхадам (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.). 2. Куток, загароджанае месца на агародзе ці каля пабудоў; гародчык (Слаўг.).
ЗАКАТ. Прыток ракі, куды ў разводдзе імкнецца рыба, а пры спадзе вады наладжваецца ў вузкім месцы яе «лоўля ў закат» (Пін., Тур. Палессе ЖР, 1882, 347).
ЗА'КЛА. Выгін ракі (Стол.).
ЗАКЛЯ'СЛАСЦЬ. Заглыбленне, яма, упадзіна (Гродз.). Тое ж захрастка (Слаўг.), заклястка (Гродз.).