Беларускія геаграфічныя назвы Тапаграфія. Гідралогія

Беларускія геаграфічныя назвы

Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
85.21 МБ
ЗАКО'Л. Месца на рацэ, кругом абгароджанае коллем для лоўлі рыбы (Гарб,).
ЗАКО'П. Абкапаны і неабкапаны зямлёй капец бульбы, буракоў (Лёзя.).
ЗАКО'С. 1. Месца, з якога пачынаюць касіць луг (Драг. Гільт., 14). Тое ж закосак, закошанне (Слаўг.), закоса (Драг. Гільт., 14). 2. Месца, якое выкашана за мяжой (Слаўг.).
ЗАКО'СА. Нявыкашанае месца ў выглядзе купкі (Драг. Гільт., 14).
ЗАКО'Т. Стромкі адхіл, скат берага пад вадой у рацэ ці возеры; глыбокае месца ў рацэ (Пол., Слаўг.).
□ ур. Закот (невялікая равінка) на заліўным лузе в. Папоўка Слаўг.
ЗАКО'ТА. 1. Затока, закрут, лука ракі або рачны заліў (Нас. АУ). 2. Месца на рацэ ці канаіве, перагароджанае каламі, паміж якімі пакідаецца прасвет для нерата; ез (Пар.). 3. Нізкі луг, заліты веснавой вадой і аддзелены ад ракі высокім берагам з вузкім праходам, дзе пры спадзе вады робіцца ез для лоўлі рыбы (Ветк., Маг. Дэмб. т. II, 589). □ ур. Закота (равінка недалёка ад Сажа) каля в. Дабранка Слаўг.
ЗАКО'ТЧЫК. Мелкая затока (Слаўг.).
ЗА'КРУТ. Паварот, выгіб берага ракі (Слаўг.). Тое ж закрўтка (Слаўг.).
ЗА'КРУТКА. Вір (Слаўг.).
ЗАКУБА'НЬ. Невялікая затока на рацэ (Краснап. Бяльк.).
ЗАКУ'ЗІННЕ. Месца за кузняй (Слаўг.). Тое ж закўзнічча, закузнёчча (Слаўг.).
ЗАКУСТО'УЕ. Месца за кустамі, па той бок кустоў (Слаўг., Стаўбц. Прышч.). Тое ж закусточча, закўсц'ішча, закўстычча, закустэічча, закўсціння, закустэіння, закўсцічча, закустаўё (Слаўг.).
ЗАКУ'ТАК. І.Аддаленае ад галоўнай вуліцы месца; глуш (БРС). Тое ж закўцце (Віц. Касп.). 2. Закавулак; агароджа для жывёлы; хлеў (Лёзн. Касп., Слаўг.). Тое ж закуць (Слаўг.).
ЗА'ЛВАНЬ. Месца, дзе ў раку ўпадае другая рэчка ці ручай (Касц. Бяльк.).
ЗА'ЛЕЖ1. Зямля, якую не аралі многа гадоў; абложная зяімля; цаліна (БРС). Тое ж залег, залёгі (Міёр.). 2. Пустка; поле, запушчанае і аддаленае ад сялібы (Мін. губ. 1864 Зял., 90). □ ур. Залёга каля в. Шарсцін Ветк.
ЗАЛЕ'ССЕ. Месца за лесам (паўсям.). Тое ж залёсы (Слаўг.). □ ф-к Залеосе Леп., в. Залессе Петр., ур. Залесы каля г. Гомеля (К. 1838).
ЗАЛІ'ВІШЧА. Паніжанае або жолабападобнае месца на схіле гары, дзе збягае патокам вада вясной ці ў час вялікіх дажджоў (Слаўг.). Тое ж выліў, залёва, збег, плыццё (Слаўг.).
ЗАЛІ'ПНІКМесца за ліпнікавым зараснікам, за ліпавы.м лесам (Слаўг.). Тое ж заліпішча, заліпічча, заліпнішча, зал'іпнічча, заліпняк, заліпачча, заліпняччо, заліп-
цам, заліпіннік, заліпауё, заліпчаннік, заліпчанне (Слаўг.).
ЗАЛІ'У. Водная прастора, якая ўрэзалася ў сушу (БРС).
ЗАЛОТА. 1. Месца, дзе можна схавацца і цікаваць птушку, звера або ворага (Вілен.). Тое ж засака (Вілен.), засада (БРС). 2. Гоні, пракос; паласа (Слаўг.).
ЗАЛО'ЖЖА. Месца за сухадольным логам, за заліўнымі сенажацямі (Слаўг.). □ в. Заложжа Чав.
ЗАЛО'М. 1. Лука, калена, круты паварот ракі, дарогі (Слаўг.). 2. Паварот поля пад прамым вуглом (Стол.).
ЗАЛО'НЬ. 1. Заліў ракі (Маг. губ. вед., 1854, № 45, 805). 2. Месца на сенажатным лузе, якое заліваецца вадой (Нас.).
ЗАЛУ'ЖЖА. 1. Месца за лугам, залугавая старана (Слаўг.). Тое ж залўга (Нас., Нас. АУ). 2. Месца за лужынамі (пагранічча Ігум. і Бабр. пав. Мін. губ., р. Пціч Серб. 1914, 4, Слаўг.). □ в. Залужжа (частка в. Пруды) Стаўбц.
ЗАЛЯ'ДДЗЕ. Месца за лядам (Слаўг.). □ ур. Заляддзе (поле) каля в. Пацяраеўка Слаўг.
ЗАЛЯСНГЧЧА. Абшар, які знаходзіцца за ўподдзямі лясніцтва (Слаўг.). □ ур. Заляснічча (поле) каля в. Папоўка Слаўг.
ЗА'МАК. Умацаванае жыллё феадала; месца, дзе былі феадальныя ўмацаванні, дзе стаяў палац (БРС). Тое ж замчышча (Мін.). □ ур. Верхні Замак і Ніжні За.мак у Полацку, Гродна, ур. Замчышча ў Мінску і ў Капылі.
ЗАМАСТО'ЧЧА. Месца, прастора за мастамі, масткамі, каля мастоў (Слаўг.). Тое ж замастовічча, замосце, замосцішча, замасцёўе, замасцічча (Слаўг.). □ в. Замасточча Глуск., ур. Замасцёўе каля в. Дубвя Слаўг., в. Замосце Кобр.
ЗАМЕ'ЖАК. Сенажатны ўзмежак каля поля, паўз дарогу (Лях., А. Чарнышэвіч. Праз зімы і вёсны, 1960, 25; яго ж: Сівітанне, 1957, 52).
ЗАМО'ЧЫШЧА. Месца за азярынай ці копанкай, у якой мачылі лён, пяньку, канатнік (Рэч.). □ ур. Замочышча (луг) каля в. Заспа Рэч.
ЗАМО'ШША. Месца за махаівым балотам, за амшарынай (Слаўг.). Тое ж замошыца (Віц. Рам. Мат.). □ в. Замошша Люб., в. Замошыца Віц. (Рам. Мат.).
ЗА'НЕВА. Месца за нівай (Сал.). □ ур. Занева (луг) каля в. Яскавічы Сал.
ЗАО'ЛЬША. Прастора за альховым лесам (Лёзн.). □ в. Заольша Лёзн.
ЗАПАВЕ'ДНІК. 1. Вялікая пушча (Слаўг.). 2. Куток прыроды (флоры ці фауны), які ахоўваецца асобна (БРС).
ЗАПА'ДЗІНА. 1. Упадзіна паміж узгоркамі, глыбокі роў (Слаўг.). 2. Яма на месцы ўшчыльнення свежай зямлі (Слаўг.). Тое ж западзь (Слаўг.), западлае мёсца (Слуцк. Сержп. Прымхі, 24).
ЗАПАЛЯ'ННЕ. Месца за палянай, за полем, па той бок поля (Слаўг.). □ б. х. Запалянне (Заполле, 1910 Спіс., 31), в. Запалянне Слаўг.
ЗАПА'СКІ1Запасныя ўчасткі торфу (Няав.). 2. Першы дзень, пачатак пасьбы жывёлы (Слаўг.). П ур. Запаскі (залежы торфу, тарфяныя кар’еры) каля в. Малева Нясв.
ЗАПА'ШКА. 1. Узараная зямля (Ваўк. Сцяшк.). 2. Пераважна засеянае поле (Слаўг.). Тое ж пахата, пахаць (Слаўг.). 3. Прыаранае лішняе поле (Слаўг.). Тое ж перапашка (Слаўг.).
ЗАПЕСАКМесца на лузе, занесенае пяском (Рагач.). □ ур. Сысін запесак (месца на беразе Дняпра) каля в. Лучын Рагач.
ЗА'ПЕСАЧЧА. Месца за пясчаным масівам (Рэч.).
ЗАПЛА'У. Месца за багністым плавам (Сал.), □ ур. Заплаў (поле) каля в. Кульшычы Слаўг., ур. Заплаў каля в. Яскавічы Сал.
ЗАПЛЕССЕ. Месца за плёсаім (Ветк.). □ ур. Заплёссе (старыца на лузе) каля в. Шарсцін Ветк.
ЗАПЛО'ЦЦЕ. Месца за плотам (Сміл. Шат.). Тое ж заплотак (Сміл.).
ЗАПО'ЛЛЕ. Месца па той бок поля (Слаўг.). Тое ж запольнішча (Слаўг.). □ б. х. Заполле (19.10) Слаўг., в. Заполле Кар. і Маз., ур. Заполле каля в. Аздамічы Стол.
ЗАПРА'СІЛЛЕ. Месца за праслам (Слаўг.). Тое ж запраслічча, запраснічча (Слаўг.).
ЗАПРУ'ДА. Невялікі штучны вадаём на рацэ; плаціна, гаць (БРС).
ЗАПРУ'ДДЗЕ. Месца, абшар па той бок запруды, стаўка (Слаўг.). Тое ж запрўдзік (Слаўг.). □ в. Запруд-
дзе Сен., ур. Запрудзік (сенажаць за былым стаўком на р. Пацэі) каля в. Бязуевічы Слаўг.
ЗАПРЭ'ТНІК. Запаведны лес, запаведнік (Арш.). □ запрэтнік Камароўшчына (лес) каля в. Бабінавічы Арш.
ЗАПЯСО'Ч. Старана, якая знаходзіцца за пяскамі (Нас. АУ).
ЗАПЯСО'ЧЧА. Месца за пясчанымі дзюнамі, за пясчанымі ўчасткамі (Слаўг.). Тое ж запясояышча (Слаўг.). □ в. Запясочча каля г. Тураіва.
ЗА'РАСНІКГусты лес; густое драбналессе; малады параснік, кусты, нетры (БРС). Тое ж зарасень (Рэч.), зарасель (Лёзн., Слаўг.), зарасль (Лёзн.), зараслі (Навагр.), зарасняк (Вор.), зарасцень (Крыч.), зарасць, (Жытк., Слаўг.), зарасля (Усх. Палессе Талст.), зарослае (Лельч.), шалызнік (Слаўг.), мышнік (Коўна 1566—1567 Ант.). □ в. Зараслі Круп., х. Зараслі Мядз. (Лемц. Айк.), ур. Крышанова зарасць (поле) каля в. Шаламы Слаўг.
ЗАРАУЧАЖ. Месца за раўчаком, раўком (Слаўг.). Тое ж зараўчаковішча, зараўчаччо, зараўчэшнік, зараўчакоўнішча (Слаўг.). □ ур. Зараўчак (поле) каля в. Рудня Слаўг.
ЗАРО'ВІЧЧА. Прастора за ровам, ла той бок рова (Слаўг.). Тое ж зароўнічча, зароўе, зароўвя, заровінне, зараўчаччо, заровічышча (Слаўг.). □ вул. Зароўе ў г. Слаўгарадзе і ў г. п. Чэрыкаве (Дэмб. т. II, 139).
ЗАРОТ. Від рачной затокі (Стол.).
ЗАРО'ЖАК. 1Тупік (Стол.). 2. Від рачной затокі ці старыцы на лузе, у нізіне (Стол.).
ЗАРО'ЖКІ. Зрэзаны ўлукаткі ландшафт; звілістыя выступы лесу, поля, лугу (Сал.).
ЗАРУ'ЖЖА. Месца па той бок прыволля, па-за выгодай (Ст.-дар.). Тое ж заўрўжжа (Слаўг.). □ ур. Заружжа (лес, луг, рэчка) каля в. Пасека Ст.-дар.
ЗАРУІ'ННЕ. Тое, што і заружжа (Слаўг.).
ЗАРУЧЭ'УЕ. Месца за ручаём, за ручайкамі, дзе яны зліваюцца (Слаўг.). Тое ж зарўчча, зарўчышча, заруччэўе (Слаўг.).
ЗАРЭ'ЧЧА. Вялікая прастора за ракой, рэчкай; месца па той бок ракі (БРС). Тое ж зарэчышча, заряччэўе, зарякоўе, зараковічча, заряковішча (Слаўг.). □ ур. Зарэчча (балоцісты стэп ад Пінска да Нобеля Серб. 1912, 93), в. Зарэчча (частка в. Зімніца) Слаўг.
ЗАСЕ'ВАК. Засеянае поле, засеў; невялікая паласа пасеву (Нас. АУ, Слаўг.).
ЗА'СЕЛКІ. Новы інаселены пункт з высяленцаў суседніх вёсак (Слаўг.). Тое ж засёлак. (Слаўг.).
ЗАСЕ'ЛЛЕ. Поле, абшар за сялом (Гродз., Сал.). □ ур. Заселле (поле) каля в. Дакубава Гродз., ур. Заселле каля в. Яскавічы Сал.
ЗА'СЕНЬ. 1. Зацененае, цяністае ,месца пад каранамі дрэў (БРС). Тое ж засьва, зацемак, засценне (Слаўг.), зацень (БРС), зацён (Стаўбц.), засіна (Віц. Нік. 1895), засцень (Нас.). 2. Цень (Беш. Касп.). Тое ж засінка (Сен. Касп.), зацянянне (Слаўг.).
ЗА'СЕУ 1. Засеянае поле (БРС). 2. Прызначанае для сяўбы насенне (Слаўг.). Тое ж пасёў, сёмя, завод, налёцце, жыта, пашня (Слаўг.).
ЗАСЕ'ЧА. Месца для пчальніка, абнесенае сечаным або паваленым лесам (Нас. АУ).
ЗАСКАРО'ДЖАННЕ. Заскароджанае зябліва, ралля, засеў бульбы, прюса (Слаўг.). Тое ж заскароджаванне, заскародзьбінне (Слаўг.).
ЗА'СПА. 1. Груд сярод балота, пясчаны востраў сярод вады (Рэч.). 2. Выцягнутае, прадаўгаватае ўзвышша; грыва (Слаўг.). 3. Затока, старыца, аддзеленая ад ракі пясчаныім намывам (Рэч.). Тое ж засапка (Рэч). □ ур. Засапка (луг, азярына) каля в. Заспа Рэч., в. Заспа Рэч., ур. Заспа (грыва) каля в. Крамянка Слаўг.
ЗА'СПЛЫНЬ. Рэчыва наплывання, нагнаення ў забалочаным вадаёме, стаўку (Мін.).
ЗАСТА'ВА. 1. Загарода на дарогах і ўездах; брама (БРС). Тсе ж шляхбаўма, жардзіна, каранцін, яшчур (Слаўг.). 2. Штучнае возера на рэчцы з лрасцейшай плацінай у выглядзе двух радоў паляў і гаці пасярэдзіне; ставок (Слаўг., Ст.-дар.). Тое ж застаў (Паст.), застаў (Слаўг.). 3. У актах. Зямля, зямельная маёмасць, якая набыта крэдыторам шляхам залогу pactum fiduciae да моманту выплаты доўгу (Гродз. 1539 АВК, XVII, № 18).
ЗАСЦЕ'НАК1. Дадатковы ўчастак зямлі да сядзібы калгасніка (Краснап., Лйаг., Нясв., Пол.). 2. Дадатковая паласа ў полі, аддзеленая дарогай, якую называюць сценка (Лемц. Айк.). 3. Палявая дарожка (Нас., Нясв., Слаўг.). Тое ж засцёнка (Слаўг.). 4. Невялікі пасёлак; хутар, сядзіба, выселак; шляхецкі пасёлак (Дрыса, Мін., Нас., Нясв., Сен. Касп., Слуцк., Сміл. Шат., Жучк.).
5.	Участак зямлі з гаспадарчымі пабудовамі, аддзелены ад іншых сцяной або межавой лініяй накшталт дарожкі, якая і цяпер называецца сценкаю (Нас. АУ). 6. Хутар з паркам, гаспадарчым саматужным прадпрыемствам; дробны маёнтак, фальварак (Навагр.). 7. У актах. Зямля, якая засталася пасля вымеру валок (1557 Люб. 1910, 243). 8. Адасобленае ласелішча (ЛМ, 77, 254). 9. Двор; паселішча, дзе жыло некалькі юем’яў, якія не былі звязаны сваяцтвам, а між тым усе насілі адно прозвішча тыпу Валоткі, Крывіцкія, Вярыгі, Сеўрукі, Крункі, Кісялі, Гануты. Гэтымі ж прозвішчамі называліся і самі паселішчы. Распаўсюджаны засценкі былі ў Мінскай губ. (Шпіл.). □ засценак Гануты Ігум. пав., засценак Язвіны Дзярж., Засценак (частка в. Гіжня) Чав., ур. Засценкі (поле, луг) каля в. Устаннае Слаўг., ур. Засценка (палявая дарожка і поле) каля в. Чарнякоўка Слаўг.