Беларускія геаграфічныя назвы Тапаграфія. Гідралогія

Беларускія геаграфічныя назвы

Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
85.21 МБ
ЗАСЦЕ'НЬЕ. Месца па другі бок сядзіб; сцежка па загуменню; глухое месца (Стол.).
ЗА'СЫП. Доўгая пясчаная каса ў вадзе (Слаўг.).
ЗАТО'КА. Невялікі затон, глыбокая частка ракі або возера, якая ўдалася ў сушу (БРС); заліў ракі, ад якога праліў заўсёды амаль высыхае (Бельск., Гродз., Жытк., Нас., Расн. Бяльк., Сен. Касп., Сал., Слаўг., Сміл. Шат., Шчуч.).
ЗАТО'Н. 1. Затока, адгалінаванне ракі, заліў; месца, зручнае для лоўлі рыбы (БРС). Тое ж затонь (Хоц. Бяльк.). 2. Сенажаць, акружаная адгалінаваннем ракі (Стол.). 3. Невялікае забалочанае паніжэнне (Тур. Крыв.). Тое ж каверт, палока (Тур. Крыв.). □ Затон Вітаўт (заліў) Бых. (Макс.), Сыцькаў затан (затока пры рэчцы) каля в. Клетнае Глуск. (Янк. II), воз. Затоннае (1716) каля Жлобіна (ІЮМ, вып. XXX, ч. 1, аддз. 1, 84).
ЗАТО'ПА. 1. Паводка, разводдзе, разліў (Мсцісл. Юрч.). 2. Дрыгва; непраходнае, гразкае месца, твань; гразь ад працяглых дажджоў (Зах. Бел. Др.-Падб., Краснап. Бяльк., Мсцісл. Юрч., Нас., Смален. Дабр.). 3. Неглыбокі, звычайна гразкі заліў у возеры; гразкае возера (Слаўг).
ЗАТО'Р. 1. Нагрувашчванне лёду ў час разводдзя на рэках або азёрах (БРС). Тое ж турўн (Слаўг.). 2. Шлюз (Слаўг.).
ЗАТУ'ЛАКЗакрытае, зацішнае, абароненае ад вятроў месца (Выс. Касп.).
ЗАТЫ'ЛАК. Тыльная частка вузкага сялянскага надзелу, сядзібы (Шчуч.).
ЗА'ТХА. 1. Палонка ў лёдзе, куды выходзіць прытхнутая рыба (Грыг. 1838—1840, Слаўг.). 2. Пах гнілога (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.).
ЗАУГО'ЛАК. Месца за пабудовамі (Сміл. Шат.). Тое ж заўголле (Мсцісл. Бяльк., Слаўг.).
ЗАХАЛУ'ССЕ. 1. Глухі закутак, глуш; бязлюднае месца (Рэч., Слаўг.); далёкія, некранутыя мясціны прыроды (Слаўг.).
ЗА'ХВА. Глыбокае месца на рацэ, дзе ўбіты тры калы і пераплецены зверху зялёнымі галінамі для прывязвання лодкі ў час рыбнай лоўлі (Віц. Касп.).
ЗАХО'Д. 1. Частка свету, супрацьлеглая ўсходу; частка гарызонту, дзе заходзіць сонца (Слаўг., Стол.). Тое ж захад (БРС). 2. Час, калі заходзіць сонца (Бяр., Грыг. 1838—1840, Мсцісл. Бяльк., Слаўг.). Тое ж захад (БРС). 3. Плошча, пройдзеная пры сяўбе ўручную адзін раз уздоўж ла загону; узараны загон на адну пасяўную ляху (Слаўг.). 4. Адгалінаванне, рукаў ракі, скіраваны па цячэнню (Рэч). 5. Ляха, участак раллі, узараны да адпачынку (Слаўг.). 6. Вузкі завулак (Слаўг.). 7. Тое, што і заезд (Слаўг.). 8. Прыбіралыня (Нас.). 9. Глухое месца (Слаўг.). 10. Гаспадарчае прадпрыемства (Нас. АУ). □ ур. Заходы (балота, астравок, б. х.) каля в. Кульшычы Слаўг., ур. Захюды (б. х., поле) каля в. Целяшы Слаўг.
ЗАХРА'СЛАСЦЬ. Забалочанае месца (Слаўг.). Тоеж захрастка, захлястка, захлястка (Слаўг.).
ЗАЦАРКВЯ'ННЕ. Месца, прастора за царквой (Слаўг.). Тое ж зацаркоўе, зацэрквінне, зацарковішча, зацэркаўе, зацаркавіннішча (Слаўг.). □ вул. Зацарквяні ў в. Гайшын Слаўг.
ЗАЦЕН. Цяністае месца; засень (Крыч., Слаўг., Стаўбц., Чэр.).
ЗАЦІ'ШАК. Падветраны оонечны бок у лесе, за гарой, за лабудовамі; месца закрытае ад вятроў (БРС). Тое ж заціш (Слаўг., Шчуч.), зацішак (Слаўг.), заційшіа (БРС). □ б. пас. Зацішша каля в. Ржаўка Слаўг.
ЗАЦЯКЛЯ'ССЕ. Месца за мокрым, крынічным лугам. (Леп.). □ в. Зацякляссе Леп.
ЗА'ЦЬМА. 1. Зацьменне (Зах. Бел. Др.-Падб.). 2. Цемната, цемра (Слаўг.). 3. Цёмнае месца (Слаўг.). 4. Месца за лабудовамі (Нас.)
ЗАШЛЯ'ШША. Зямля, угоддзі па той бок шляху (Слаўг.). Тое ж зашлёшша, зашляхоўе (Слаўг.). □ вул. Зашляшша ў в. Віравая Слаўг.
, ЗАШЧЫ'ТА. Насаджэнні дрэў вакол сядзібы, саду і інш. (Слаўг.). Тое ж забарона, абарона (Слаўг.).
ЗБІ'ШЧА. Месца на пашы, дзе збіты жывёлай травастой (Слаўг.). □ УРЗбішча (пяскі) на поўнач ад в. Дубня Слаўг.
ЗБОЙ. 1. Паша на бойкім, праходным месцы (Слаўг.). 2. Патоптаныя і з’едзеныя жывёлай або птушкамі пасевы (Слаўг.). 3. Луг са з’едзеным, збітым ці згарэлым травастоем (Слаўг.). Тое ж збоішча, збоінне, збовінне (Слаўг.).
ЗБО'РЫШЧА. Бойкае і люднае месца, дзе заўсёды збіраюцца людзі; тачок (Слаўг.).
ЗБО'ЧЫНА. Схіл, бок канавы, узгорка; пакат (Слаўг.). Тое ж збочынне, бакавіна, бачковіна, пакатасць, спадзістасць, пакот, пакоцвіна, покат (Слаўг.).
ЗВА'ЛКА. Месца, куды звозяць розныя адкіды (БРС).
ЗВАНІ'ЦА. Высокае месца, вельімі стромкая гара, круты бераг (Слаўг.). Тое ж званніца (Слаўг.).
ЗВАРАТА'. Месца на полі, дзе заварочваюцца з плугам у час ворыва (Стол.). Тое ж зварота (Стол.), заварот (Слаўг.).
ЗВЯРЬГНЕЦ. Абгароджаная частка лясной пушчы, дзе ўтрымліваліся звяры для «ловаў», палявання (АЛМ. I, 674). □ х. Звярынец Маладз.
ЗГІБ. Узгорак (Хоц. Бяльк.). Тое ж схібок (Слаўг.), згорак (Жытк.).
ЗГЛГШЧА. Папялішча (Зах. Бел.).
ЗГОН. 1. Паша, лог на лраходным месцы (Слаўг.). 2. Месца, паша, дзе пасецца ўся жывёла вёскі (Слаўг., Чав., Чэр.).
ЗДРА'ЯСцёкавая крыніца (А. Карпюк. Дзве сасны, 1958,44). Тое ж здруй (Бельск. пав.), здрой (Хрэст. па гіст. бел. м., 470). Параўн.: «Пасл-ь нхв по горахь н по здрбях па жнта boat, жнвотбчныхь» («Казанне пахавальнае» М. Сматрыцкага, 1620 — Хрэст. па гіст. бел. ім., 361).
ЗДУ'ХАВІНА. 1. Нізкае месца на полі, дзе вымякае або вымярзае засеў (Бабр. Нас.). 2. Твань, дрыгва, зыбкае, непраходнае балота; непраходнае месца на балоце, дзе прабілася крыніца (Ашм., Івац., Кар., Навагр.
ДАБМ). Toe ж здўха (Пруж. ДАБМ), здыхавіна (Ганц. ДАБМ).
З’Е'ДДЗЕ. Засеянае або лугавое месца, страўленае жывёлай ці птушкамі; збой (Нас., Слаўг.). Тое ж аб’ёд-л дзе (Слаўг.), з’едзь, з’ёдзішча (Нас.).
З’ЕЗД. Спуск, адхон гары, дзе можна з’ехаць з 'возам (БРС). Тое ж з’яжджанне (Слаўг.).
ЗЕ'ЛЕНЬ. 1. Рунь, жыта да высыпання коласу (Слаўг., Смален. Дабр.). 2. Зялёныя пасевы на ўвесь час росту да выспявання (Слаўг.). Тое ж зеляніва, зёлена (Слаўг.). 3. Першая трава і лісце вясной; гародніна, садавіна, шчаўе, ягады летам (Слаўг.). Тое ж зеляніва, зёлена, зеляніна (Слаўг.). 4. Зялёныя насаджэнні (Слаўг.). □ в. Зелень Дзярж.
ЗЕЛЬДГА. Трохпераменнае поле (Гарб.).
ЗЕ'МЕННЕ. Тоўшча зямлі (Нас.). Тое ж тоўшч, тоўшча (Слаўг.), тэўшч (Навагр.).
ЗЕ'МНІЦА. Халоднае месца, дзе падоўгу вясной ляжыць снег, летам холадна, блізка да паверхні падыходзяць падземныя грунтавыя воды (Слаўг.). Тое ж зімніца (Слаўг.). □ в. Земніца (1884 Дэмб. т. II) Слаўг.
ЗЕ'РЦА. Азярцо, невялікая азярына; старык (Слаўг.). Тое ж зяро (Арш., Гом., Гор., Рагач., Сен. пав. Маг. губ. і Гарад., Леп. пав. Віц. губ. Рам. Воп.). □ ур. Зерцы (малыя старыкі на лузе) каля в. Дабранка Слаўг.
ЗЕР. 1. Тонкая нітка ледзь бачнай у далечыні сцежкі, дарожкі паміж дзялянкамі ў лесе (Слаўг.). 2. Ледзь бачная пуцінка, дарожны след увечары (Мсцісл. Юрч., Слаўг.).
ЗЕМ. 1. Зя.мля, багатая перагноем; чарназём (Краснап. Бяльк., Слаўг.). 2. Торф, тарфянішча (Краснап. Бяльк., Слаўг.).
З’ЁМ. Самая крутая частка дарогі пры з’язджанні з гары, узгорка (Слаўг.). Тое ж скасагор, скасагорыца (Слаўг.).
ЗІБЕ'ЕІЬ. 1. Месца, дзе зінаходзіцца лесапільня (Ветк.). 2. Дрыгва; зыбкае, забалочанае месца (Слаўг.).
ЗІМАВІ'ШЧА. 1. Месца, дзе зімуюць людзі, звяры, жывёла, птушкі (Слаўг.). Тое ж зімовішча, зімаўё (Слаўг.). 2. Халоднае нізкае, багатае крыніцамі месца (Слаўг., Ст.-дар.). □ ур. Зімавішча (балота) каля в. Пасека Ст.-дар., в. Зімовішча Пух.
ЗГМШК. Дарога праз балота, па якой ездзяць толькі зімой, калі балота замерзне; зімняя пуціна (Докш., Маг., Пол., Слаўг.). Тое ж зімняк (Глуск. Янк. I). □ ур. Зімнік (зімняя дарога праз балота) каля в. Кульшычы Слаўг.
ЗЛАМЫ'. Паламаны бурай лес (Слаўг.).
ЗЛЕ'ВІШЧА. Месца, дзе зліваюцца рэкі, ручаі (Стол.).
ЗЛОГ. Абложная зямля, аблога (Брэст. Нарысы, 372).
ЗЛОМ. Зламанае ў навальніцу дрэва; лаламаны бурай лес (Слаўг.). □ ур. Злом (балота) каля в. Пасека Ст.-дар.
ЗМЕ'НА. 1. Вялікае поле аднаго севазвароту, звычайна аддзеленае ад іншых палёў прыроднымі аб’ектамі (лесам, лагчынамі, дарогамі); абшар (Ветк., Рэч., Сен. Касп., Слаўг.). Тое ж плошча, сцеп, аблага, кушмёнь, кушмёнішча, пералага, усцяж, сцяж, наўсцяж, бок (Слаўг.). 2. Уся зямля аднаго буйнога землеўладальніка ці вялікае поле ўсевазвароце адной сялянскай абшчыны (Рэч., Слаўг.). □ ур. Ліцвінаўская змена (поле) каля в. Заспа Рэч.
ЗМЯЕННІК. Месца, дзе вядзецца многа змей (Слаўг.). Тое ж пужоў, гадаўнік (Слаўг.). □ ур. Змяіннік (поле) каля в. Чарнякоўка Слаўг.
ЗРУ'БІШЧА. 1. Месца, дзе рабілі зруб, дзе стаяў зруб (Слаўг.). 2. Вялікі зруб (Слаўг.).
ЗЫБ. 1. Усплёск хвалі, ваганне вады (БРС). 2. Дрыгвяністая паверхня балота (Слаўг.).
ЗЫБІНАС Дрыгва, зыбкае балота; забалочаны вадаём, на паверхні якога ўтварыўся раслінны дзірвановы пласт; плаў (Слаўг.). Тое ж зыбёнь (Віц. Рам. Мат.), зыбічына, зыбката, зыбчасць (Слаўг.), зыбўн (Докш., Дрыс., Крыв., Пл., Пол., Шарк. ДАБМ), зыбаўка (Мядз. ДАБМ), зыбёча, зыбша (Слаўг.).
ЗЫБЕ'ЛЬ. Балота каля возера (Ашм. ДАБМ).
ЗЫР. 1. Высокае, адкрытае месца (БРС). Тое ж пазор, пагляд, ўззырь, ўззорыца, глянішча (Слаўг.). 2. Бы■стрыня; месца хуткага цячэння ў рацэ (БРС).
ЗЯ'БЕР. 1. Поле, якое ўгноена і ўзарана летам для сяўбы пшаніцы на наступную вясну (Нас.); наогул узаранае ўвосень поле (Слаўг.). 2. Пустазелле зябер Galeop­sis speciosa Mill. (Слаўг.).
6.	Зак, 613
31
ЗЯ'БЛІВА. Узаранае ўвосень поле (БРС). Тое ж зяб (Лёзн., Рэч., Сал.), зябло (Нас.).
ЗЯЛЕ'ЗА. Балотаая жалезная руда (Слаўг.).
ЗЯЛЕ'НІВА. 1. Ранняя гародніна (БРС). 2. Зелень, зялёнае покрыва з травы, лісцяў, моху, зялёнай цвілі (Слаўг.).
ЗЯЛЕНКА. 1. Крынічнае месца, пакрытае цёмна-зялёнай расліннасцю (Слаўг.). 2. Багна (Слаўг.). □ ур. Зялёнка (лес) каля в. Журавічы Рагач., ф-к. Зялёнкавічы (1726) у Крыч. старостве (ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 4, інв. 1160, ск. 124), ур. Зялёнка (высахлая багна) каля в. Дабранка Слаўг.
ЗЯМЛЯ'. 1. Зямны шар, зямная іпаверхня (БРС). 2. Савецкая краіна (БРС). 3. Урадлівая ворная зямля; сядзіба (Слаўг.).
ЗЯРЭ'МЯ. Месца, у якім знаходзіцца асобны статак баброў; бабрынае логава, гняздо (Гарб., Нас. АУ).
I
ІГРЫ'ШЧА. Участак з пясчанай глебай (Палессе Л&мц. Айк.).
ІЗМЫ'ЛІШЧА. Стромы бераг, падмыты вадой (Гарад. Касп.).
ІЛ. Тонкая муць арганічнага паходжання ў вадзе, на дне вадаёмаў (БРС). 2. Балютная, шэрая або белаватая зямля (Стол.).
ІЛЬНІ'ШЧА. Месца, дзе рос лён (Глуск. Янк. II, Сал., Слаўг., Сміл. Шат.).
ІМША'ЛІНА. Месца, якое. парасло мохам; неўрадлівае поле (Слаўг.).