Беларускія геаграфічныя назвы Тапаграфія. Гідралогія

Беларускія геаграфічныя назвы

Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
85.21 МБ
КРУЧОЖ. 1. Выгін, паварот ракі, звіліна берага (Мін., Стол.). 2. Зародкавы расток паміж семядолямі насення фасолі, агуркоў, бобу (Слаўг.). □ ур. Кручок (месца, дзе ў Свіслач упадае р. Балачанка).
КРУ'ШНЯ1. Схіл гары з плоскімі выступамі. 2. Кучй камення (Ваўк. Сцяшк., Докш., Маладз., Шчуч.), 3. Руіны. □ в. Крушні Беластоцкага ваяводства ПНР, с. Крошына Слуцк.
КРУШЫ'ННІК. Зараснік крушыны вольхападобнай Frangula alnus Mill. (БРС). Toe ж крушнік, (Жытк.), крушынмікі (Рэч.), круха (Стол.). □ ур. Крушыннікі каля в. Заспа Рэч., роў і ручай Крушыннік Віц. (Рам. Мат.).
КРЫВУ'ЛЯЗавіліна ракі, дарогі, поля, вуліцы (БРС). Тое ж крывўліна, крывўлька (Слаўг.), крывўлькі (Шчуч.). □ в. Крывўлькі Шчуч., ур. Крывулі каля в. Іваінішчавічы Слаўг., ур. Крывбгарадзь ці Крывўградзь каля в. Пасека Ст.-дар.
КРЬіТА. 1. Сухая і цвёрдая глыба зямлі на раллі (Нясв., Слаўг.). 2. Вялікая льдзііна на рацэ (БРС). 3. Ледаход на рацэ (Дзятлавіцкая вол. Гом. пав. Радч., стар. XI). Тое ж крыгалом (Слаўг.), крыгоміца, крыжніца (Касп., Уш.), крыж’е (Стол.).
КРЫЖ. 1. Ст-бел. Пагранічны зямельны знак (Лемц. Айк.). 2. Крыга лёду на рацэ (Жытк.). Тое ж крыжына (Жытк.). □ пас. Крыжы Чырв.-Слаб.
КРЬІЖАВА'ННЕ. Месца перасячэн.ня дарог (Уш.). Тое ж крыжоўка (Вор., Паст., Сен. Касп.), крыжавая дарога (Сал., Слаўг.). □ в. Крыжоўка Мін.
КРЫЖНЯ'К. Сасоннік паміж дзвюх дарог (Карм. Зап. Аддз. гум. н., кн. II БАН. Працы 11, 1930, 420).
КРЫНІ'ЦА. 1. Струмень вады, які б’е з зямлі (БРС); струмень на адхоне гары (Віц. Нік. 1895); выхад мноства падземных струменьчыкаў на плошчы вялікай ямы карставага паходжання, струменістая калдобіна на ўзвышшы (Пін. Булг., 195, Слаўг.); невысыхаючая лугавая старыца, участак вады на балоце (Ветк., Палессе Талст., Рэч., Ст.-дар.). 2. Капаная студня на нізкім месцы, ад якой цячэ ручаёк (паўсям.). 3. Штучная сажалка на полі для паення жывёлы (Ст.-дар.). 4. Крынічная: прорва на багністым месцы; непраходнае балота (Гродз., Леп. вярхоўе р. Віліі і Бярэзіны ДАБМ, Смал.). 5. Рыбалоўнае месца, невялікае возера (Нас. АУ). □ воз. Крыніца (1716) каля Жлобіна (ІЮМ XXX, ч. 1, аддз. 1, 85), ур. Крыніцы (паглыбленне з вадой) каля в. Пасека Ст.-дар.
КРЫНІ'ЧЫШЧА. 1. Месца, дзе была крыніца (Слаўг.). 2. Багаты крыніцамі ўчастак (Слаўг.).
КРЬІНЬ. Стар. Крыніца. Тое ж крынка (Лемц. Айк.). □ б. пас. Крынаўгал (1926) Ржаўскага с/с Слаўг., в. Крьінкі Сакольскага пав. Беластоцкага ваяводства.
КРЫ'ЦА. Глыба; камяк балотнай жалезнай руды (Грыг. 1838—1840, л. 20, Слаўг.). □ г. Крычаў Маг. вобл., Крычаў (курган) каля г. Турава (Расія, т. 9, стар. 560).
КРЭЖ. Абрыў на дне возера; паглыбленне, яма (Смален. Дабр.).
КРЭ'ЙДА. Выкапнёвая белая вапна; мяккі мучністы вапняк (БРС). □ ур. Крэйдзікава (поле) каля в. Васькавічы Слаўг.
КРЭ'КАСЦЬ. Гразкае, багністае балота (Ваўк. Сцяшк.).
КРЭМ. 1. Дрэва, годнае для вырабу пчаліных борцяу або ўжо прыстасаванае для пчол (Статут 1588, 388—389, Пін. 1646 АВАК XI, 135). 2. Гарадская крэпасць (у пскоўскіх помніках). □ в. Крэмна Жытк., ур. Ля Крэмка (сенажаць) Стаўбц. (Прышч.).
КРЭ'ПАСЦЬ. Умацаванае месца, прызначанае для абароны (БРС). Тое ж крэпа (Нас. АУ).
_ КРЭС. Стар. Ускраіна чаго-небудзь, мяжа (Зах. Бел., Сразн., Хрэст. па гіст. бел. м., 338).
КУБАРКІ'. Зараонікі бабоўніку Menyanthes trifoliata L. (Жытк.) або капытпіку Calla palustris I.. (Слаўг.).
КУ'БЛГШЧА. 1. Чашападобная ўпадзіна (Слаўг.). 2. Ямка на пасеве, у пяску, зробленая курамі (Слаўг.). □ в. Кублішча Слуцк.
КУБЛО'. 1. Ямка на пасевах, у пяску, зробленая курамі (Жытк., Слаўг., Стол.). Тое ж кўблё (Сал.). 2. Буслава гняздо (Жытк.).
КУ'ДРА. Невялікі лясок, група дрэў, якія стаяць асобна (Стаўбц.). □ ур. Кудра Стаўбц.
КУ'ДЗЕРКА. Гаёк, лясок (Вілен., Гродз., Ковен. губ. Нас.). □ в. Кудзерка Пух., в. Кудзеркі Шчуч.
КУ'ЗАУ. Тып паселішча, у якім двары размешчаны ўроскідку (Слаўг.). □ ур. Кузаў (поле) каля в. Кульшычы Слаўг.
КУЗНЕ'ЧЫШЧА. Месца, дзе стаяла кузня (Слаўг.). Тое ж кўзенне, кузяннё, кўзнічышча, кўзніійча, кўзка, кузнёвішча, кузнявішча (Слаўг.)-
КУ'ЗНЯ1Будынак, дзе ўручную куюць жалеза (БРС). 2. Дрэва ў лесе і мноства шышак пад ім, якія налушчыў дзяцел (Мсцісл. Крыв.).
КУКУРУ'ЗІШЧА. Поле, дзе расла кукуруза (Лаг., Леп., Лёзн., Навагр., Паст., Слаўг.). Тое ж кукурўзнік (Крыч.), кукурызянішча (Бых.), какурўзніска (Кам.), какарўзішча (Маз.), какарўзнішча (Сал., Слаўг.), кукурўза, кукурўзка, кукурўзнік, кукурўзнішча, куркурўзні.шча (Слаўг.).
КУЛДО'БІНА. 1. Упадзіна, яма, калдобіна (Нас., Слаўг.). 2. Сажалка з чыстай пітной вадой (Віц. Шэйн, 4).
КУЛІ'СА. Прасека ў лесе (Краснап. Бяльк.).
КУЛЬ. Рагавое поле (Палессе Серб. 1914, 7). □ в. Кулі (Маг. Лемц. Айк.), в. Куль-Юзэфова (Гродз. Лемц. Айк.).
КУЛЬТУ'РА. 1. У актах. Апрацаванае поле (Гарб.)2. Малады саджаны лес (Пар., Слаўг., Стол.). Тое ж маларост (Слаўг.), маладняк (Нясв., Слаўг., Шчуч.)каматэт (Ст.-дар.), каміцёт (Слаўг.). 3. Культурныя сеяныя травы (Глуск. Янк. I). □ ур. Культура (малады сасновы лес) каля в. Улукі Слаўг.
КУМА'. Вір у рацэ Гарыні (в. Вікаравічы Стол.).
КУМЕ'ЦЬ. Кавалак зямлі, які атрымаў селянін за працу (Вілен.1.
КУМІНА'. Вір каля берага; месца, дзе вада заварочвае ў напрамку, супрацьлеглым цячэнню (Жытк.).
КУ'ПА. 1. Куча пяску (Кам.). 2. Кучка зямлі, якую нарыў крот; кратавінне (Бельск., Гродз.). Тое ж кўпка (Гродз.). 3. Гай з адной пароды дрэў на высокім месцы сярод лесу; кучка дрэў (Віц. Нік. 1895). 4. Перагной, чарназём (Азяр. Касп., Пол.). 5. Торф (Беш. Касп.). 6. У актах (1529). Населены пункт, дзе гоняць смалу, выпальваюць попел, робяць дубовыя брусы (ванчос), клёпку (Люб. 1893, 490).
КУПА'ЙЛА. 1. Мокрае месца; лужа (Ст.дар.). 2. Месца, дзе купаецца свіння ў гразі (Стол.). 3. Ямка круглай формы на пяску, на засеяным полі, якую выграблі куры (Ст.-дар.).
КУПА'К. Участак або частка лесу з аднастайнай расліннасцю (Зах. Палессе Талст.).
КУ'ПАЛКА. Месца ў рацэ, дзе купаюцца дзеці (Стол.).
КУПЕ'ЛА. 1. Балотца, круглая ўпадзіна сярод поля, лугу (Слаўг.). 2. Паглыбленне ў пяску, дзе купаюцца куры, або ў засеве, дзе яны выбіраюць зерне (Слаўг.). □ ур. Гаўрыльчыкава купела (паглыбленне з вадой) каля в. Шаламы Слаўг., ур. Купела (поле) каля в. Целяшы Слаўг.
КУПЕ'ЛІШЧА. 1. Упадзіна на месцы асушанага купела 1 (Слаўг.). 2. Мелкае месца з вадой, дзе купаюцца птушкі; лужына (Дзіс., Слаўг.). 3. Месца ў пяску, дзе купаюцца куры (Слаўг.).
КУПЕ'ЛНА. Месца, паглыбленне круглай формы (Стол.). □ ур. Купеліна (поле) каля в. Кароцічы Стол.
КУП’Е. Месца, багатае купінамі; куп’істы лог; купіны на балюце (БРС). Тое ж кўп’е (Ветк., Жытк., Рэч., Стол.), кўп’е, кўпінне, купаўё,, купаўе (Слаўг.). □ ур. Кўп’е (лужок) каля в. Папоўка Слаўг.
КУ'ПІНА'. Асобны ўзгорачак на сухім або вільготным лузе, у балоце; махавы балотны пагорачак (Беш. Касп., Віц. Нік. 1895, Нясв., Слаўг.). Тое ж кўпіна (Рэч. Стол.), купіна (Нясв., Шчуч.). □ в. Купінск Гродз., ур. Кўпіна (востраў сярод старыка на лузе) каля в. Улукі Слаўг.
КУПІНА'. Месца, ямка, дзе выгараў торф, якая ў дажджлівае лета запоўнена вадой (Слаўг.).
КУПЛЕНІНА. У актах (1539). Куплены ўчастак зямлі (Гродз. АВК XVII, № 18). Тое ж кўпля, кўпліійча, кўплінне (Слаўг.).
КУ'ПНІК. 1. Месца на сухадоле, у балоце, багатае купінамі (Краснап. Бяльк., каля р. Пціч Серб. 1915, 6, Слаўг.). Тое ж купнік. (Лёзн., Сур. Касп.), купняк., кўпніна (Слаўг.). 2. Наточаныя кратом кучкі зямлі (Слаўг.). Тое ж купіннік (Слаўг.).
КУРГА'Н. 1. Вялікі ўзгорак; высокае сухое месца сярод балота (БРС); старажытны магільны ўзгорак (Друцк., Копысь, на Проні Алякс. 59, Лёзн., Рэч., Сал., Слаўг.). Тое ж кўрган, кургон, кургонак., курганок, кургончык (Слаўг.). 2. Куст (Беш., Чашн. Касп.). 3. Сумёт снегу (Слаўг.). Тое ж кўрган (Ветк.). □ ур. Кургонкі каля х. Дубраўка Карм., ур. Рабінаўскі Кўрган Слаўг., Гўтараў Кургаін (грыва) каля в. Крамянка Слаўг., ур. Курганы каля в. Яскавічы Сал.
КУРГА'ННЕ. 1. Месца старажытных пахаванняў, дзе ёсць звычайна насыпныя магілы-курганы круглай формы (БРС). Тое ж курганы, курганнё (Слаўг.). 2. Купіны, узгоркі (Беш. Касп.). Тое ж кургане (Слуцк.). □ в. Курганне Слаўг.
КУРДО'ПНІК. Невялікі астравок (Гор.).
КУРДО'УНІК. Зараснік аеру, асакі (Маг. губ. вед., 1854, № 45, 1807).
КУРЭ'НЬ. 1. У актах, Адміністрацыйная адзінка. 2. Часовае збудаванне ў лесе ці полі; будан (поўдзень Беларусі Лемц. Айк.). 3. Прымітыўная хата (Слаўг.).
КУСТЬГ. Звычайна альховы зараснік; драбналессе (БРС). Тое ж кустаўнік., кустоўнік, кусцянкі, кусцяўё, кустоўе, кусточча, кусцёўя, шалызнік (Слаўг.), кўсце (Крыч.), кусцё (Паст.), кусты (Крыч., Маз., Нясв.), кустарнік (Нясв., Слаўг., Шчуч.).
КУТ. 1. Вугал поля; участак клінападобнай формы (Нясв., Палессе Лемц. Айк., Сал., Слаўг., Смал.). 2. Адасобленае, ціхае, глухое ,месца (Колас. Новая зямля). 3. Вугал, закавулак (Нас. АУ). □ в. Кўтня Маг., б. х. Куты каля в. Александроў Бых., б. х. Задні Кўт каля в. Чарнякоўка Слаўг.
КУТПО'ЛЬЕ. Месца з выйсцем у адзін бок; тупік (Стол.). □ ур. Кутполье (поле) каля в. Кароцічы Стол.
КУ'ЧА. 1. Насыпаная горка пяску (БРС). 2. Кучка зямлі, якую накапаў крот (Слаўг., Хойн.). Тое ж кўчка (Слуцк. Сержп. Грам. 54). 2. Калонія грыбоў, пралесак, купка дрэў (Слаўг., Шчуч.). Тое ж кўчка (Слаўг., Шчуч.), лапіна, лапянок (Слаўг.).
л
ЛАБО'К. Высокае адкрытае месца, узгорак; выступ на раўнііне, узвышэнне на роўным месцы (Слаўг.). Тое ж лубок (Слаўг).
ЛАБЬГЗНІК. Былістае, куставое пустазелле на пустках, на развалінах, за плотам (Слаўг.). Тое ж лабырнік. (Слаўг.).
ЛАБЫ'Р. 1. Выступ, узвышэнне на раўніне; высокае месца, горка (Кузн. Касп., Расн. Бяльк., Слаўг.). Тое ж лубурбк, лубыр (Слаўг.). 2. Кавалак засохлай зямлі (Касц. Бяльк.).
ЛАБЯ'К. Вяршыня ўзвышша, узгорак (Паст., Пол.). Тое ж лабаціна (Слаўг.).
ЛА'ВА. 1. Шырокая паласа (Стаўбц. Прышч.); зямельны ўчастак 2 га; зямельная мера (Стаўбц.); вялікае поле (Слаўг.). 2. Месца, дзе рэжуць торф на паліва (Ветк.). 3. Кладка; вузкі часовы мост на балоце (Шчыткавічы Слуцк., каля р. Пціч Серб. 1915). 4. Канец вуліцы (Слуцк., каля р. Пціч Серб. 1915). □ ур. Лавы (балотца сярод лесу) каля в. Пруды Стаўбц., ур. Лавы (поле) Стаўбц. (Прышч.).
ЛА'ВІШЧА. Месца, дзе была лава 3 (Лемц. Айк.).