Беларускія геаграфічныя назвы Тапаграфія. Гідралогія

Беларускія геаграфічныя назвы

Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
85.21 МБ
ЛА'ВЫ. Быстрыны або дробныя перапады вады (Макс. 357).
ЛАГАВІ'НА. 1. Нізкая сенажаць у лагчыне (Сміл. Шат.); нізіннае месца (Маг. Лемц. Айк.). 2. Невялікі лог, узмежак, паша (Слаўг.). Тое ж лагавіна, лажкавіна, лужкавіна, лагаўнінка (Слаўг.).
ЛАГВО'. 1. Месца, дзе знаходзіцца мядзведжы бярлог, дзе жыве воўчы вывадак, ляжаць свінні (Зах. Бел. Др.-Падб., Краснап. Бяльк., Пруж., Рэч., Стол.). Тое ж лагавд (Рэч.), лагбўя (М. Танк. Янук Сяліба, 1957, 15). 2. Паглыбленне ў зямлі, па якому цячэ рака; рэчышча (Зах. Бел. Др.-Падб., Падзвінне).
ЛАТЕР. 1. Месца, дзе стаяла войска (БРС). 2. Абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе (Гродз., Маг., Слон., Ст.дар. ДАБМ Кам. 322). □ ур. Лагер (луг) каля в. Лясная Слаўг. Параўн.: «Йз лагору от деревнп Лесной» (1708 Лісты Пятра I, вып. 1, 1948, 170).
ЛАГУ'Н. Паглыбленне, упадзіна з вадой; азярына (Слуцк., Сержп. Прымхі, 24). □ ур. Лагуны Віц. (Рам. Мат.).
ЛАГЧЬГНА. Шырокая нізіна; мокрае месца, глыбокая даліна, яма (БРС). Тое ж лагчавіна (Слаўг.), лахчына (Нас.), лашчына (Беш. Касп., Ветк., Касц. Бяльк., Лёзн., Рэч., Слаўг.), лашчавіна (Беш. Касп.), лашчына, лашчыніна, лашчэвіна (Слаўг.). □ ур. Вязовая лашчына ці Вязовы лог (сенажаць, кусты) каля в. Кабіна Гара Слаўг.
ЛАЖБАВІ'НА. Месца паміж узгоркамі; катлавіна, лагчына (Слаўг.).
ЛАЖБАВІ'НКА. Нізкае месца на дарозе (Рэч.).
ЛАЖБІ'НА. Нізіна, месца паміж гор, пагоркаў (Слаўг., Шчуч.)Тое ж лажбіна (Пол.), лажбяк. (Слаўг., Пол.). □ ур. Лажбіна (луг на беразе Нёмана, які парос лесам) каля в. Дакубава Гродз.
ЛАЖКАВІ'НА'. Кавалак логу сярод пасеву, лесу, за агародамі (Слаут.). Тое ж лажок (Ветк., Слаўг.). □ ур. Лажкі (лог) каля в. Серкаўка Слаўг., ур. Бантэеў Лажок (поле) каля в. Целяшы Слаўг.
ЛАЗА'. Зараснік Salix viminalis L. (БРС) і Salix fragilis L. (Крыч., Слаўг.). □ в. Лозы Уш., ур. Лаза (луг) каля в. Бабінавічы Арш., ур. Лазовыя (лог, поле) каля в. Бязуевічы Слаўг.
ЛА'ЗНЯ. 1. Будынак, у якім мыюцца (БРС). 2. Гара са стромымі схіламі, на якой былІ капліцы, касцёл (Бяс., 67).
ЛАЗНЯЖ. Месца, зарослае ніцай лазой, вербалозам (БРС). Тое ж лазовішча, лазовічча, лазоўе, лазоўвічышча, лазовінне (Слаўг.), лазовіе (Чав. Лемц.).
ЛАКНО'. 1. Месца ў рачной старыцы, якое зарасло травой (Жытк.). 2. Глыбокае месца сярод багны, дзе вада не замярзае (Жытк.).
ЛАМА'РНЯ. Гушчар, густы лес (Слаўг.).
ЛА'МІШЧА. Месца, дзе гарыць або гарэў касцёр (Паст.).
ЛАМО'ЎЕ. Балоцістае месца, дзе стаяць вялікія пні, ляжаць скрыжаваныя дрэвы (Віл.).
ЛАМЫ'. 1. Месца хованкі, асабліва зімой, лясных звяроў пад сукамі, галінамі, лапкамі дрэў, якія ляжаць на зямлі або навнуліся да яе (Нас.). 2. Паламаны бурай лес (Слаўг.). □ ур. Ламове (балота з вялікімі пнямі і паваленымі дрэвамі) каля в. Засценкі Віл.
ЛАН 1. Стар. Адзінка пазямельнай меры. 2. Вялікае поле ў адным участку (КБуйла. Выбр. тв., 1954, 146).
ЛА'ПІНА. 1. Невялікі ўчастак зямлі, лугу, лесу, ягадніку; палянка (Нясв., Слаўг.); месца, зарослае маліннікам (Уздз.). Тое ж лапік, лашкут, шматок, мёста, мёсціна, мясціна (Слаўг.). 2. Частка паласы або сенажаці памерам да 10 кв. сажняў (Сміл. Шат.). 3. Праталіна (Слаўг.). 4. Агрэх (Слаўг.).
ЛАСА'. Гладкая ціхая паласа на вадзе (Панямонне).
ЛА'ТАЧЫНА. Паверхня чыстай вады ў зарослым возеры (Касц. Бяльк.).
ЛАТО'КА. 1. Схіл гары (Уш.). 2. Невялікая сенажатная ўпадзіна паміж гор (Беш., Чашн. Касп., Уш.). □ ур. Гўзікава Латока (параснік на схіле гары) Уш.
ЛАУЖО'. Месца, дзе ляжаў заяц (Віц., Пол.).
ЛА'УКА. Лука, луг. (Бяс.). Параўн.: На лаўца, на лаўца, На Я'нковой rope (Бяс., 149).
ЛА'УРА. Стар. Падземны ход, катакомбы. Тое ж лаўрыя (Слаўг.). □ Беларуская Лаўра (Куцеінскі мужчынскі Пакроўскі манастыр (1636) ва ўрочышчы Дубкі) («Наш край», 1926, № 8—9 (1 —12), стар. 49).
ЛАХА'. 1. Рачны праток, рукаў (Вілен.). 2. Раздзельнае вусце ракі (Вілен.).
ЛАЧУТА. Балота; буйное сена, балотная іржавая асака (Стол.). Тое ж лацўга (Слаўг.).
ЛЕ'ДНІЦА. Месца, дзе зімой нарыхтоўваюць лёд (Уш.). □ ур. Лёдніца (месца каля возера) недалёка ад в. Чарсвяны Уш.
ЛЕ'ЖБІШЧА. Месца ў пасевах ці ў траве, дзе ляжаў звер, чалавек (Слаўг., Стол.). Тое ж лёжня, ляжня, калтобіна (Слаўг.), лёжка (Слаўг.).
ЛЕ'ЖЫІЛЧА. 1. Месца, дзе быў пасланы лён; сцелішча (Слаўг.). 2. Месца, дзе ляжаў звер (Слаўг.).
ЛЕПЯТО'ХА. Густая гразь (Жытк.).
ЛЕПЯТУ'ХА. Вадкая гразь (Стол.).
ЛЕПЯХА'. Зараснік плюшчаю Sparganium L. (Жытк.). Тое ж ляпёха (Стол.).
ЛЕС. Вялікая плошча зямлі, якая зарасла дрэвамі (БРС).
ЛЕСАВА'Л. Месца, дзе складаюць ссечаны лес для сплаву; лесасховішча (Віц. Нік. 1895).
ЛЕСАВІНА'. Поле, дзе нядаўна быў лес (Сал., Слаўг., Чэр.).
ЛЕСАСЕЖА. 1. Дзялянка лесу (БРС). 2. Памер штогодняй высечкі з ляснога ўчастка (БРС).
ЛЕСАУШЧЫ'НА. Багатая лесам мясцовасць (Слаўг.). □ Лесаўшчына — паўночна-ўсходняя частка Слаўг. р-на.
ЛЕ'ТАВІШЧА. Летняе месцазнаходжанне чалавека, птушак, звяроў, статка (Слаўг.).
ЛЕ'ТНІК. Летняя дарога праз балота (Глуск. Янк. I, Mar.). Тое ж лятнік (Лёзн. Касп.).
ЛЕХ. 1. Папярочнік надзельнай палоскі сялянскай зямлі (Смален. Дабр.). 2. Знак, які робіцца ў час сяўбы зернавых, каб не засталося агрэхаў (Смален. Дабр.).
ЛЕШАКО'УШЧЫНА. Левабярэжжа Дняпра ніжэй г. Магілёва (Бых.).
ЛЕ'ШКА. Невялікая палоска; градка (Віц. Шэйн. БП, 779).
ЛЕГАУ. Паламаны бурай лес (Слаўг.). Тое ж лёгліна, лёгля, лоск (Слаўг.).
ЛЕНД. Сухі шлях (Нас. АУ).
ЛЕНІШЧА. 1. Месца, дзе быў пасланы лён (Слаўг.). Тое ж льнішча, аллёнішча (Слаўг.). 2. Поле, дзе рос лён (Слаўг.). Тое ж лёнавішча, ллянішча (Слаўг.), льнішча (Слаўг., Смален. Дабр., Стол.), льнянішча (Дзярж., Слаўг.), льнёнішча (Слаўг.).
ЛЁХА. 1. Падземны ход (БРС). Тое ж лёх (Жытк., Нас., Нясв., Стаўбц., Тал. Мядзв.). 2. Склеп, падзямелле (БРС). Тое ж лёх (Жытк., Нас., Нясв., Стаўбц., Стол., Тал. Мядзв., Шчуч.). 3. Мышыная нара; яма (Нясв., Шчуч.). Тое ж лёх (Жытк., Нясв., Шчуч.).
ДіЗЕ'РКА. Паласа адчужэння каля дарогі, шашы (Слаўг.). Тое ж лізёрт, рэзёрв, рэзёрва (Слаўг.).
ЛІМА'Н. 1. Сутокі; расшыранае вусце ракі (БРС). 2. Берагавая частка балота, дзе амаль заўсёды стаіць вада (Слаўг.). □ ур. Ліман або Ліманы (частка балота Чыстая Лужа) каля в. Шаламы Слаўг.
ЛРНІЯ. 1. Вузкая лесасека паміж ляснымі дзялянкамі (БРС), але без праезджай дарогі (Слаўг.). Тое ж лінёйка (Стол.). 2. Палявая пешаходная дарожка; шырокая сцежка (Крыч.). 3. Мяжа паміж палямі (Лёзн., Сал.). 4. Узровень стаячай вады, звычайна прыкметны па берагавых абрысах (Слаўг.).
ЛРПІШЧА. Месца, дзе расла ліпа (Слаўг.).
ЛІПНЯ'КЛіпавы лес Тіііа, ліпавы зараснік (БРС). Тое ж ліпа, ліпнік, ліпішча, ліпаўё, ліпавічча, ліпняччо, лйіічча, ліпнівічча, ліпішчаўе, ліпачча, ліпкі, ліпяк, ліп-
ча, ліпня, ліігіста, ліпста, ліпак, лычнік, лыкі (Слаўг.), ліпнік, ліпкі (Жытк.). □ в. Ліпа і р. Ліпа каля БудаКашалёва, в. Вялікая Ліпаўка Хоц., пас. Ліпнік у в. Рэкта Слаўг., в. Ліпнікі Слуцк., ур. Наліпкі каля в. Беражцы Жытк.
ЛОБ. 1. Пярэдняя ад вёскі частка лугу (Крыч.). 2. Узгорак, узвышша (Крыч.). □ ур. Лобаўкі (частка лугу в. Людкоў) каля в. Асінаўка Слаўг.
ЛО'ВІШЧА. У актах. Месца, дзе ловяць звяроў, птушак, рыбу (Нас. АУ). Тое ж ловы.
ЛОГ. 1. Звычайна сухадольны луг паблізу вёсак, паміж палёў, каля рэчак, у неглыбокіх раўках (БРС). 2. Шырокая нізіна, даліна (БРС). 3. Балота, дрыгва, мокрае месца на лузе (Зах. Бел. Др.-Падб., Рэч., Стаўбц.). □ ур. Лог (поле) Стаўбц. (Прышч.), ур. Процкі лог (сенажаць) каля в. Шаламы Слаўг.
ЛОТАВІШЧА. Месцазнаходжанне звяроў (БРС); бярлога для жывёл (Слаўг., Стол.). Тое ж логава (БРС), лбгвішча (Слаўг., Стол.), логва (Слаўг., Сміл. Шат., Шчуч.).
ЛОТВІНА. Месца, дзе качаўся конь (Слаўг.).
ЛСУЖА. Паглыбленне, дзе цячэ рака, рэчка, крыніца; рэчышча (БРС).
ЛОМ. 1. Стар. Вадаём, пераважна рака (Рам. Мат., 131—132). 2. Вогнішча, палаючы касцёр (Паст.). □ ручай Лом (Віц. Рам. Мат., 131 —132); в. Лом Сучка Віц. (Рам. Мат., 152).
ЛОСК. Плоская нізіна, лагчына (Слаўг.). Тое ж лявай (Ваўк. Сцяшк. 56). □ с. Лоск Валож., ур. Лошчань каля в. Віравая Слаўг., паўстанак Лоскі за г. Рославам (Расія, т. 9, стар. 514).
ЛОУЖ. 1. Куча галля (БРС). 2. Курган (Бабр.). Тое ж лож (Бабр. Бяльк.), лоўжа (Віц.). 3. Зараснік, драбналессе (Ветк.). □ в. Лоўжа Сіроц.
ЛУ'БІНІШЧА. Поле, дзе рос лубін (Сал., Слаўг.). Тое ж лубянішча (Слаўг., Ст.-дар.).
ЛУ'БКАМО'ЧЫШЧА. Абасобленая сажалка або затока, прызначаная для мачэння ліпавага лубу на лубовае лыка, рагозу (Слаўг.). □ ур. Лўбкамбчышча (каля р. Мочанкі) недалёка ад в. Ржаўка Слаўг.
ЛУБЯЖ. Гліністы ўзгорак (Кузн. Касп.).
ЛУГ. 1. Прырэчная сенажаць (БРС). 2. Сухадольны лог (Маз., Пух., Слаўг., Шчуч.). 3. Забалочаны лес, па-
рослы травой (Жытк., Палессе Талст.). 4. Лісцёвы лес на абалоні (Палессе Талст.); наогул лес (Віц. Шэйн., Бяс.). 5. Нізкае месца, запоўненае вадой (Зэльв. Сцяцко); невялікі вадаём у полі ці ў лесе (Лях., Свісл., Скідз., Шчуч. Араш. 90); вялікая ямка, дзе пояць кароў і мочаць лён (Кам.).
ЛУГАВА'ТКА. Прадаўгаваты, вузкі сухадольны луг (Мсцісл. Юрч.).
ЛУГАВГНА. Участак лугу на нізкім месцы; малы лажок (Слаўг.); сухадольная сенажаць у лесе (Слаўг.).
ЛУ'ЖА. 1. Калюга, якая застаецца пасля дажджу (паўсям.). Тое ж лўжына (БРС), лужавіна, лужаіна, лужаівінка, лужаёвіна (Слаўг.), лўжынка (Лёзн.). 2. Яма з вадою (Мсцісл. Бяльк.). 3. Дрыгва; вялікае махавое балота (Кап., Рэч., Слаўг.). 4. Заліў ракі (Росл. Дабр.). 5. Бяссцёкавае, стаячае возера (Рэч., Слаўг.). □ ур. Чыстая Лужа (балота) каля в. Рабінаўка Слаўг., ур. Дубовая Лужа (поле) каля в. Гайшын Слаўг., ур. Чыстая Лужа каля в. Заспа Рэч.
ЛУЖА'ВІНКА. Лажок сярод поля; нізкае месца, дзе доўга стаіць вада (Жытк.).
ЛУЖО'К. 1Невялікая лугавіна; сенажаць (БРС). 2. Некалькі дрэўцаў у лагчыне сярод поля (Стаўбц. Прышч.).
ЛУЖЧА'ВІНА. 1. Сенажатная лугавіна (Стол.). 2. Лужына вады (Слаўг.).
ЛУ'ЖЫШЧА. Поле на,месцы ўзаранага лугу (Стаўбц. Прышч.). □ ур. Лужышча (поле, луг) Стаўбц.
ЛУКА'. 1. Выгіб ракі (БРС). Тое ж лўкавіна (БРС). 2. Участак лугу каля выгібу ракі (паўсям.). Тое ж лўкавіна (Нясв.). 3. Паляна на лузе, якая кругом амываецца вадой (Крыч.). □ Лука (азярына) каля в. Шарсцін Ветк., Лука — звілісты заліў р. Дзвіны (Рам. Мат.), ур. Лўкі Заліўныя (луг) каля в. Бабінавічы Арш., ур. Лука (луг) каля в. Дудзічы Пух.