Беларускія геаграфічныя назвы Тапаграфія. Гідралогія

Беларускія геаграфічныя назвы

Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
85.21 МБ
НА'КА'П. Насыпаны земляны вал, курган; магіла (Слаўг.). Тое ж накоп (Нясв., Рэч., Слаўг.).
НАКАД. След ад праехаўшай машыны ці каляіна ад калёс (Краснап. Бяльк., Слаўг.); дарога (Пух., Слаўг.).
НА'КРЫЗЬ. Перакрыжаванне дарог (Ст.-дар.).
НА'МАРАЗЬ. 1. Замёрзлая верхаводка на лёдзе; наслаенне лёду ад наплыву вады з крынічных месцаў (Нясв., Слаўг., Шчуч.). 2. Замёрзлая ў паветры або на рэчах пара; дробны снег, шэрань (Слаўг.).
НАМАСТЬІ'Р. Манастыр (Слаўг.). □ вул. Намастырская (1577) у г. Магілёве (ІЮМ, вып. 32, ч. 1, 211).
НАМЫ'У. Намыты пясок, іл на лузе (БРС). Тое ж нанос (БРС).
НАМЯКУ'ША. Месца на лузе, дзе расце мяккая, ядомая трава (Докш.). Тое ж намякаць, мякаць (Слаўг.).
НАПЛЫ'У. 1. Наплыўшая мель у рацэ (Слаўг.). Тое ж наплынь, наплыў (Слаўг.). 2. Намыты на луг пясок, алювій (Клім. Бяльк., Слаўг.). Тое ж наток, наплыў (Слаўг.). 3. Намытае вадой смецце (БРС). Тое ж наток, наплыў (Слаўг.). 4. Нараст на дрэве на месцы адрэзаных сучкоў або хваравітае патаўшчэнне (БРС). Тое ж наплыў, крўчанне, чачотка (Слаўг.).
НАРА'. Паглыбленне пад зямлёй з выхадам на паверхню, выкапанае барсуком. бабром, лісой, пацуком, якое служыць ім жыллём (БРС). Тое ж нор (Лёзн.), нура (Стаўбц.). 2. Гнілое незамярзаючае балота (Палессе Серб. 1915, 6). Тое ж норы (Стол.). □ ур. Лісіныя Норы (лес) каля в. Малева Нясв., ур. Лісіныя Норы (лес) каля в. Шаламы Слаўг., ур. Бабровы Норы каля в. Віравая Слаўг.
НАРЬГНА. Замеценая снегам дарога (Беш. Касп.).
НАРЭ'З. Вялікі ўчастак зямлі пры хутарной сістэме (Рэч.).
НАСА'ДА. Алея, дрэванасаджэнні паабапал дарогі (Зах. Бел. Др.-Падб.). Тое ж насадка (Слаўг.).
НАСЕ'ЛІЦА. Лужок за гумном (Сен. Касп.).
НА'СПА. 1. Насыпаны земляны вал (Слаўг.). 2. Малады лес на аблозе, пераважна бярозавы (Віц. Нік. 1895); наогул малады лясок (Лёзн. Касп.). Тое ж наспачка, насыпка (Віц. Нік. 1895). 2. Гай на высокім месцы, якое выступае сярод навакольных нізін і роўнядзей (Віц. Нік. 1895).
НАСЦІ'Л. Дарога, насланая бярвенінем, голлем і пасыпаная зямлёй (БРС). Тоеж насцёл (Сал.).
НА'СЫП. 1. Штучнае земляное ўзвышэнне; курган (БРС). Тое ж нагарт, насаў, нагартнішча (Слаўг.).
НА'ТАП. Конскі след на дарозе, дзе ступае конь, запрэжаны ў воз (Слаўг.), на засеяным полі (Краснап. Бяльк.). Тое ж тор, топ, следавішча (Слаўг.).
НА'УЗБАЛАЦЦЕ. Месца ўздоўж балота (Слаўг.). Тое ж наўзболацце, наўзбалаццё, наўзбалатвішча, напаўзбалотвічча, лякалябалотнічча, наўзпаўзбалатоўе (Слаўг.).
НА'УЗБЁРАЖЖА. Месца ўздоўж берага ракі, возера (Слаўг.). Тое ж наўзбярэжжа, напанаўзбёражжа (Слаўг.).
НАУЗВА'ЛЛЕ. Месца каля падэшвы гары, дзе звычайна бывае сенажаць (Слаўг.). Тое ж навызвалічча (Слаўг.).
НАУЗГО'РНІЧЧА. Месца каля вяршыні гары (Слаўг.).
НАУЗЗАЗЕ'Р’Е. Узвышанае месца каля возера (Слаўг.). Тое ж наўзвазярышча (Слаўг.).
НАУЗЛУ'ЖЖА. Месца ўздоўж лугу (Слаўг.). Тое ж наўзлўжышча, наўзлўзенне (Слаўг.).
НАУЗРО'ВІЧЧА. Месца ўздоўж рова, яра, .канавы (Слаўг.). Тое ж наўзроўе, напаўзровішча (Слаўг.).
НАУКО'ССЕ. Схіл, бок пагорка (Уш.). Тое ж наўкос, наўскасіна, наўсхонасць (Слаўг.).
НАХІ'Л. Пакаты схіл гары, узгорка (БРС). Тое ж нахіл (Беш. Касп.).
НАЦЁК. Пясчаны намыў з гары (Слаўг.); вапнавы нарост на столі вапнавай пячоры; сталактыт (Гом.). Тое ж нацек, поцек. (Слаўг.).
НЕБАКРАТІ. Частка небапад гарызонтам; небасхіл (ЛІМ, 1966, VII, 2).
НЕДАБО'РАК. 1. Астатак участка, на якім яшчэ не дабралі лён, каноплі (Слаўг.). Тое ж недаборкі (Слаўг.). 2. Стагавішча з сенам (Слаўг.). Тое ж недаборкі (Слаўг.).
НЕДАКО'САК. Недакошаная частка сенажаці; малы ўчастак лугу (Рэч., Слаўг.). Тое ж недакос (Кузн. Касп., Нас.), недакоскі (Слаўг.).
НЕДАСЕ'ВАК. Пусты, недасеяны ўчастак поля; рэдка засеянае поле; нерассеянае насенне, астатак ад сяўбы (Слаўг.). Тое ж недасёў, недасёвічча (Слаўг.).
НЕ'МАРАЧ. Лясны, непраходны гушчар; глухое месца (Нас., Слаўг.); балоцістае месца ў лесе, якое завалена суччам (Мсцісл. Бяльк., Нас.). Тое ж нёмарачча, немярэча, нёмерач (Слаўг.), немярэч (Мсцісл. Бяльк.), нёмерача (Клім. Бяльк.), немярэч, немярэчча (Мсцісл. Бяльк., Смален. Дабр.).
НЕ'МЕНЬ. Мяжа, рубеж; ускраіна, канец чаго-небудзь (Вілен.). Параўн.: р. Нёман і Нёман (Гродз.).
НЕ'ПРАХАДЗЬ. Непраходнае балота, дрыгва (Пар. ДАБМ). Тое ж нейсхадзімасць (Слаўг.), нытэча (Сіманавічы Палессе Талст.).
НЕ'ПРЫК. Невялікая рэчка (Ст.-дар.). □ Нёпрык (рэчка і сенажаць) каля в. Пасека Ст.-дар.
НЕРАСЦІ'ЛІШЧА. Месца, дзе нерастуе рыба (БРС). Тое ж нёрасцішча, нерасцёлішча (Слаўг.).
НЕ'РУШ. Нярушанае грыбное месца (Я. Колас, 1952, т. 5, 462).
НЕ'ТРА. 1. Глыбокая яма, бяздонне (Нясв., Слаўг.). 2. Глыбокае месца на балоце (Стол.); вялікае непраходнае балота, дрыгва (Палессе Талст., Слаўг.). Тое ж нётры (Рэч.). 3. Зараснік густога маладога лесу (Жытк., Палессе Талст.), непраходны лес, гушчар, пушча (Палессе Талст., Слаўг.). Тое ж нётры (БРС). 4. Поле, якое ніколі не апрацоўвалася (Іў.)
НІ'ВА. 1. Апрацаванае, добра ўгноенае і засеянае поле (БРС). 2. Поле на месцы ўзаранай сенажаці (Тур.); невялікае поле ў лесе (Палессе Лемц. Айк.)3. Зжатае поле (Слаўг.). 4. Суцэльны ўчастак зямлі аднаго гаспадара (Гродз., Навагр., Мін.). 5. У актах. Валока, якая складаецца з 24 хелмінскіх маргоў (Гарб.). □ в. Новая Ніва Чэрв., ур. Ніва каля в. Віравая Слаўг.
НІ'ЖНЯ. Нізкі луг (Слаўг.). □ ур. Ніжня (нізкі луг), ур. Таўкачоўская Ніжня (заліўны луг) каля в. Дабранка Слаўг.
НІЗ. 1. Нізкае месца каля асновы гары; дол; падгор’е (БРС). 2. Мясцовасць у ніжняй частцы цячэння ракі (Слаўг., Стол.).
HI3FHA. 1. Раўніна, якая размешчана не вышэй як 200 м над узроўнем мора (БРС). 2. Нізкая даліна; вільготная прырэчная мясцовасць (БРС). Тое ж нізіна (Палессе Талст., Слаўг., Сміл. Шат.), нізіна, нізбіна (Рэч.). 3. Нізкае месца на полі, дзе доўга стаіць вада (Слаўг.). Тое ж нізкота, ніскота (Жытк., Стол.).
НІЗОЖ. Падгор’е; невялікае паглыбленне, упадзіна (Слаўг.). Тое ж нізінка (Слаўг.). □ в. Нізок Уздз.
НІ'УКА. Засеянае поле; невялікая палоска (Жытк., Слаўг., Стол., Шчуч.). 2. Участак абгароджанага поля на месцы расцяробу (Стол.). □ ур. Ніўкі (поле, сенажаць) каля в. Яскавічы Сал., ур. Ніўкі (поле) каля в. Юшкі Шчуч., ур. Ніўкі (поле на месцы сенажаці) Тур.
НО'РМА. Зямельны надзел — 5 дзесяцін (Ветк.).
НОРТ. 1. Хуткае цячэн.не, фарватэр ракі (Прынёманскі край). 2. Месца, якое агібае рака (Навагр.). □ ур. Норт (палетак) каля в. Альхоўка Навагр.
НОУ. 1. Новае поле, дзе раней былі кусты, лес; цаліна; наяава ўзараная цаліна (Лёзн., Слаўг.). Тое ж ноўка (Краснап. Бяльк). 2. Новае месца пасялення (Слаўг.). 3. Новы ўраджай (Слаўг.). □ в. Ноў Лёзн.
НЯУДО'БІЦА. Неўрадлівая зямля (БРС). Тое ж няўдобіе (Ветк., Лёзн., Слаўг.), няўдоба (Крыч., Рэч., Слаўг.), нявыдоба (Слаўг., Сміл. Шат.), неўдаба (Слаўг.), няўдобак (Ваўк. Сцяшк.). □ ур. Няўдоба (балота) каля в. Серкаўка Слаўг., ур. Няўдобіе (луг) Слаўг.
О
О'БЖА. 1. Палоска збажыны, абжатая з усіх бакоў (Слаўг.). Тое ж вобжа, вобжавень, абжынаха (Слаўг.). 2. Стар. Наўгародская зямельная мера, якая змяшчала ў сабе ў трох палях па 15 дзесяцін, 80 сажняў у даўжыню і 30 у шырыню (Межевая йнструкцня 1766 мая 25, гл. V, § 16); колькасць раллі, якую мог узараць селянін за адзін дзень (Русскне достопрнмечательностн, пзд. Обіцеством Йсторйй н Древностей Росснйскнх прн нмп. Московском уннв. ч. 1, 136).
03. Насып (у Себежы) з хвалепадобным выгінам верхняга контуру, які выцягнуты ў напрамку руху ледніка (Расія, т. 9, 16).
ОЛЬС. Нізінны альховы лес (Жучк. 1968). □ р. Ольса, л. пр. Бярэзіны.
О'ПАЛЬ. Тое, што і аполе (Івад.). □ в. Опаль Іван.
О'ПАР. Месца на балоце, возеры, якое не замярзае зімой (Стол.).
О'РЫВА. Ворыва, узаранае поле (Стол.).
О'СТРАУ. Востраў сярод балота; участак лесу сярод бязлеснай прасторы; палянка ў лесе (Палессе Талст.). □ ур. Чорны Остраў (поле, луг, балота, лес) каля в. Кароцічы Стол.
О'СТУП. 1. У актах. Месца ловаў у пушчах і рэках, а таксама права карыстання ў чужых ловах (АЛМ, 1, ук. XVII). 2. Квартал лесу (Пруж.). 3. Ачэплены, запаведны лес пры лоўлі звера (Нас. АУ). 4. Участак пушчы, адведзены для палявання (Стол.). □ в. Оступ Чэрв.
О'ТСЕУ. Поле, на якім зжата і зноў пасеяна жыта (Стол.).
О'ТЧЫНА. Угоддзі (лес, участак зямлі), якімі карыстаўся бацька і дзе стаялі пчолы; пчальнік (Стол.).
О'УСЯНІШЧА. Поле, дзе рос авёс (Стол.). Тое ж оўсішча (Жытк., Слаўг., Хойн.). □ в. Оўсішча Сен. (Касп.).
П
ПААЗЕ'Р’Е. Месца каля аднаго возера; тэрыторыя каля азёр; прыазёрны край (Зах. Бел., Слаўг.). □ Паазер’е Віленскае — адміністрацыйная адзінка ў Заходняй Беларусі да 1939 года.
ПАБО'ЙКІ. Страўленыя, пабітыя жывёлай або птушкай пасевы (Мсцісл. Юрч.).
ПАБЯРЭ'ЖЖА. Узбярэжжа ракі, край лесу, поля (БРС 1937). Тое ж пабёражжа (Слаўг.). пабрэжжа (Нас.).
ПАБЯРЭ'ЖНІЦА. Вуліца або дарога на беразе ракі (Слаўг.).
ПА'ВАДКА. Разліў вады па лёдзе ракі або ў час паўнаводдзя па лузе (Слаўг.). Тое ж паваддзе (Слаўг.), павадзь (Кап.), павадкі (Нас., Сен. Касп., Слаўг.), паводка (БРС), паводдзе (Слаўг.).
ПАВА'Л. Павалены бурай лес (БРС).
ПА'ВАЛКА. 1. Пялёнка, пласт пылу, гразі на зямлі пасля зімы (Слаўг.). 2. Покрыва плесні, расліннасць на паверхні стаячага вадаёма, багны, гнойнай жыжы (Меж. Касп., Мсцісл. Юрч. НС, 283, Слаўг.). Тое ж павалака (Нас., Слаўг.). 3. Павуцінне; туман, смуга (Мсцісл, Юрч. НС, 283, Слаўг.). Тое ж павалока (БРС).
ПАВАРО'Т. Паваротка дарогі, рог вуліцы, загіб ракі (БРС). Тое ж поўратка, поваратка (Слаўг.), паваротка (БРС). □ Ніканаўская поваратка (месца, дзе дарога паварочвае на Слаўгарад) Бых.
ПАВІХА'. Месца, дзе стаіць сухая трава (Ст.-дар.).
ПАТАРАК. 1Месца, вялікая прастора, дзе выгараў лес або балота (Слаўг.). Тое ж пагар’е (Сен. Касп.), пагарка (Беш. Касп.), пагарэлаўка (Слаўг.). □ ур. Пагарэлаўка (луг) каля в. Улукі Слаўг.
ПАГАРЭ'ЛІШЧА. Месца, дзе быў пажар (Гродз., Нясв., Слаўг., Шчуч.). Тое ж пагарэлле (Зах. Бел. Др,Падб.), пагарылле, пагарылійіча (Палессе Талст.).
ПАГАРЭ'Ц. Дрыгва, нізкае, гразкае месца (Усх. Палессе Талст.).
ПАГЛЯ'ДАдкрытае месца ; добрая бачнасць; далягляд, гарызонт (Слаўг.).
ПАГНО'Й. 1. Урадлівая, угноеная зямля (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.). Тое ж пагнойкі (Нас.), пагноі (Нас., Слаўг.), пагноінне (Гар., Слаўг.), пагноішча (Нас., Рэч., Слаўг.). 2. Месца, дзе ляжаў бурт гною; памыйная яма (Слаўг.). Тое ж пагноішча (Слаўг., Смален. Дабр., Хоц., Чэр.).