Беларускія геаграфічныя назвы
Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
сярод балота, часам парослае хмызняком (Палессе). Тое ж пёля, пёя (Палессе Талст.). □ ур. Пёля ці Піля (поле з балотам) каля в. Пасека Ст.-дар.
ПЕНЬ. І.Частка спілаванага ці зламанага дрэва, якая засталася пры зямлі (БРС); месца, якое займае пень (БРС). Тое ж пнішча, пёнішча, пёнік (Слаўг.), пніва (Нас.). 2. Неабжытае месца; будучае поле і новае пасяленне, сяліба, звычайна на месцы лесу (Рэч., Слаўг.). 3. Калода, вулей пчол (Слаўг.).
ПЕРАБЕ'ЖЫШЧА. Адкрытае або зручнае месца для перабягання звяроў з аднаго ляснога масіву ў другі (Слаўг., Сміл. Шат.).
ПЕРАБРО'Д. Мелкі брод; месца, дзе пераходзяць і пераязджаюць раку, азярыну (Глуск. Янк. I). Тое ж пераброддзе (Віц., Слуцк.). □ в. Пераброддзе Міёр.
ПЕРАВАЛО'КА. Месца, дзе што-небудзь перавалаквалі (лодку, сетку) (Рэч.). □ ур. Перавалока (луг) каля в. Заспа Рэч.
ПЕРАВА'РА. Піваварня (Нас. АУ).
ПЕРАВЕСІШЧА. Стар. Гай для лоўлі птушак; месца, дзе перавешваліся на дрэвах або на пастаўленых калах сеткі для лоўлі птушак (Іпацьеўскі летапіс, 945 г.).
ПЕРАВО'З. Месца, дзе перавозяць цераз раку (БРС).
ПЕРАВО'Р. Перааранае поле пасля капання бульбы; другі раз узаранае поле; вымаклы і другі раз заараны пасеў (Слаўг.). □ ур. Перавор (поле) каля в. Яскавічы Сал.
ПЕРАВУ'ЗІНА. Перашыек; вузкая частка паўвострава («Наш край», 1926, № 8—9 (1—12), 49).
ПЕРАВУ'ЛАК. Папярочная вуліца (Нясв., Слаўг. Стол., Шчуч.).
ПЕРАГО'Н. 1. Месца на полі, праз якое пераганяюць жывёлу з адной пашы на другую (Слаўг.). Тое ж перагонная пожня (Хоц.). 2. Месца цераз рэчку, дзе пераганяюць статак на другі бок (Краснап. Бяльк.). 3. Вузкая і доўгая паласа раллі (Азяр. Касп.). 4. Перавалачны пункт; заезны двор; адлегласць паміж заезнымі дамамі (Слаўг.). □ в. Перагон Слаўг.
ПЕРАДО'Л. Месца, дзе доўга стаіць вада і вымакае пасеў; ніз, нізкая мясцовасць (Стол.).
ПЕРАКАВІ'К. Градка, якая арэцца ўпоперак паласы, калі нельга правесці плугам па даўжыні да самага канца загона (Сміл. Шат.).
ПЕРАКА'ЛЛЕ, Адлегласць паміж двума аб’ектамі; прамежак (Жытк.). □ ур. Перакалле каля в. Беражцы Жытк.
ПЕРАКА'Т. Мелкая частка ракі (БРС). □ б. пас. Перакат (1926) Васькавіцкага с/с Слаўг.
ПЕРАКО'П. 1. Месца, перакапанае ровам, канавай, траншэяй, звычайна на дарозе, кругом саду, у лесе на выпадак пажару (Краснап. Бяльк., Слаўг., Шчуч.). Тое ж перакап (Слаўг.). 2. Перакапаны канавай перашыек паўвострава (Рэч.). Тое ж пяракоп (Рэч). □ ур. Перакоп (луг на востраве, за перакапанай канавай) каля в. Заспа Рэч.
ПЕРАКО'С. 1. Месца на сенажаці, скошанае за скрыўленай мяжой пэўнага ўчастка (Нас., Слаўг., Сур. Касп.). Тое ж перакосак. (Слаўг.). 2. Неахайна скошаны ўчастак лугу, які перакошваюць другі раз (Слаўг).
ПЕРАКРО'СТАК1. Месца скрыжаваніня дарог, вуліц (Бых., Докш., Леп., Маз., Слаўг., Хойн.). Тое ж перакрост (Смарг.), перакростка (Маладз.), перакрэст (Смарг.), перакросна дарога (Маз.), перакрэсна дарога (Жытк.), крыжавая дарога (Слаўг.), перахростак. (Уш., Слаўг.), перахростка (Гродз., Слаўг.). 2. Месца, дзе раздвойваецца дарога (Бых.).
ПЕРАЛАТА. 1. Плошча зямлі, узараная да адпачынку (Слаўг.). 2. Хваля дажджавых хмар увосень (Слаўг.).
ПЕРАЛА'З. Месца, дзе пералазяць цераз агароджу, каля якой ёсць па адной ступеньцы паабал; пераход, вароты з асобных адсоўных жардзінак (БРС). 2. Месца, дзе перабягаюць звяры (Смален.). □ ур. Пералаз (бзлота) каля в. Бахань Слаўг.
ПЕРАЛЕ'САК. Невялікі лес, які аддзелены палянамі ад іншых лясных участкаў, або рэдкі лес, які злучае лясныя масівы (Крыч. Меер, 1786, 112, Нясв., Слаўг., Шчуч.). Тое ж пералёсянак. (Слаўг.). □ б. х. Пералесянкі (Свенскаполле) Слаўг.
ПЕРАЛЕТ. Прастора паміж чым-небудзь; водступ паміж тэлеграфнымі слупамі, паміж дварамі ў вёсцы (Слаўг.).
ПЕРАЛО'Г. 1. Абложная зямля (вярхоўе рэк Бярэзіны, Віліі, Нёмана, Шчары і сярэдняе цячэнне Пцічы ДАБМ, к. 275, Мін. Нарысы 372, Мін. Зял. 1864, 90, Ст.дар., Шчуч.). Тое ж пералога (Жытк.), пласкі (Ганц.).
2. Луг сярод поля або лесу (Пух. Шат.). □ ур. Пералог (поле) каля в. Юшкі Шчуч.
ПЕРАЛО'М. Поле, яксе ўзарана і засеяна ўперкіыню (Паст.); ляда; узараная аблога (Слаўг.).
ПЕРАМЕ'Л. Мелкае месца ў возеры або рацэ; брод (Стол.). Тое ж пераміл (Сал., Ст.-дар.), перамёль (Слаўг.).
ПЕРАПА'ШКА. Частка поля, прыараная да другога ўчастка (Слаўг.).
ПЕРАПРА'ВА. Месца, дзе перапраўляюцца цераз раку паромам, уброд (БРС).
ПЕРАРО'БКА. Ст.-бел. (XVI ст.). Нанава распрацаваная зямля (Ул.-Буд., 1892, 46).
ПЕРАСЕ'У. 1. Поле, на якім вымак пасеў і якое другі раз засеяна (БРС). 2. Паверх засеянае поле друсім насеннем (Слаўг.). 3. Густа засеянае (звыш нормы) поле (Слаўг.).
ПЕРАСКО'К. Вельмі блізкая адлегласць (Нас.).
ПЕРАСМЫ'К. 1. Водападзел, узвышша паміж рэчкамі, вадаёмамі (Слаўг.). Тое ж перамычка (БРС). 2. Вузкая палоска лесу паміж палямі (Слаўг.).
ПЕРАСТО'Й. Стары, смалісты, без абалоні, векавы лес (Слаўг.).
ПЕРАТО'К. 1. Месца, дзе ў перыяд паводкі працякае вада (Мін. Лемц. Айк.). 2. Праход, рукаў, які злучае азярыяу з ракой (Стол.). □ в. Ператок Стол., в. Ператок Люб., в. Ператокі Стаўбц.
ПЕРАТО'ЧЧА. Пляцоўка, выбітая глінай, якая знаходзіцца перад гумном (Сміл. Шат.).
ПЕРАХВА'Т. Перашыек паміж балотамі, азёрамі, лясамі (БРС). Тое ж перачап, перачэп, перашчьіп (Слаўг.).
ЙЕРАХО'Д. 1Месца, зручнае для пераходу, цераз раку, з аднаго лесу ў другі (БРС). 2. Частка шляху, якую можна прайсці,'не адпачываючы (БРС). □ ур. Пераходы (вузкая палоска зямлі паміж узгоркамі) каля в. Чарсвяны Уш., в. Пераходцы Леп.
ПЕРАШЫ'ЕК1Вузкая паласа зямлі паміж балотамі, азёрамі, лясамі, узгоркамі (БРС). Тое ж перашэек, перашыена (Слаўг.). 2. Праліў паміж азёрным востравам і берагавой сушай (Слаўг.). □ вул. Перашыек або Карэльскі Перашыек (1939—1940) у в. Шаламы Слаўг.
ПЕРЕЯСт.-бел. (да XVII ст.). Старана вуліцы (Бел., 472).
ПЕРШЫНА'. Навіна; поле, якое ўзаралі ўпершыню (Вор.).
ПЕСКАВА'ТКА. Месца на лузе з пясчаным намывам (Слаўг.). □ ур. Пескаватка (заліўны луг на пр. б. р. Проні) каля в. Улукі Слаўг., якое падзяляецца на Малая Пескаватка, Вялікая Пескаватка, Блізкая Пескаватка і Дальняя Пескаватка; вул. Пескавацкая (1803) у Віцебску.
ПЕСКАВА'ЦІК. Месца з пясчаным грунтам, з пясчаіным наносам, звычайна каля крывіцы (Віц.). □ крыніца Пескавацік Віц. (Рам. іМат.).
ПЕСЧУГА'. 1. Вялікі пясок; мясцовасць багатая незамацаванымі пяскамі (Жытк. Слаўг.). Тое ж пеійчура (Ваўк. Сцяшк.), пяшчўга, пешчуга, пяшчуган, пешчаніца, пешчына, пешчаўня, пешчачок., пяшчўжыійча, пешчўрня, (Слаўг.), пешчуга (Стол.). 2. Пясчаная, неўрадлівая зямля (Слаўг.).
ГІЕЧКУРЫ'. Стромы схіл берага, у якім гняздзіцца калонія берагавых ластавак (печку^оў, або гранкоў) Riparia riparia L. (Віц.). Dyp. Печкуры (схіл гары) каля в. Чарсвяны Уш.
ПЕ'ЧЫШЧА. 1. Месца, дзе стаяла варыстая ці прамысловая печ для выганкі дзёгцю (БРС); месца, дзе будзе класціся варыстая печ; вялікая печ (Слаўг.). 2. Месца для жылля; сялянскі двор (АЛМ, 1, 601). □ ур. Печышча (лес) каля в. Пасека Ст.-дар., ур. Аўласавы Печышчы (лес) каля в. Кашалеў Слаўг., в. Печышча Глыб., Кобр., Светл.
ПІК1. Вяршыня гары, узгорка (БРС); неабароненае ад вятроў месца (Слаўг.). 2. Тупік; узвышаны куток паміж возерам і канавай (Слаўг.). 3. Пікта, вар, вадкая густая смала; дзёгаць, гудрон (Слаўг.), □ ур. Пік ці Гаўрыльчыкаў Пік (куток логу паміж возерам і канавай) каля в. Шаламы Слаўг.
ПІКАВА'РНЯ. Прадпрыемства, дзе варылі гудрон для прасмольвання канатаў (Слаўг.).П ур. Пікаварня (паўднёвая частка г. Прапойска) Слаўг.
ПІКЕ'Т. Участак асушанага балота, звычайна квадратны, паміж пікетаімі і калектарамі (Смал.). □ ур. Пікет або На пікетах (асушанае балота) каля в. Усяжкі Смал.
ПІ'ЛЬНЯ. Лесапільны завод (БРС). Тое ж пільніца (Лемц. Айк.). □ в. Пільня ці Пілна Чэр.
ПІСАТА. Іржавая паласа на вадзе; мазутная пялёнка, пляма ў забруджаным вадаёме (Слаўг.).
ПГТНЯ'. Карчма, лаўка (Слаўг.).
ПЛАВО'К. Невялікі плаў; дрыгвяністае балота (Жытк., Стол.).
ПЛАВУ'Н. 1. Смецце, раслінныя рэшткі, нанесеныя вадой на карэнні дрэў, на кусты, у заліў у час разводдзя (Віц. Нік. 1895). 2. Цякучы пясок (Ветк.).
ПЛАВЫ'. Азёры, багатыя рыбай, пакрытыя зыбкім і непраходным дзірвановым зараснікам (Віц. Нік. 1895); зыбкае балота (Слаўг.).
ПЛАВЬГНЯ. Плывучы востраў (Смален. Дабр.).
ПЛАН. 1. Сядзіба калгасніка (Ветк., Нясв., Рэч., Слаўг.). 2. Зямля былога сталыпінскага хутара (Нясв., Слаўг.).
ГІЛАСЦІ'НА. Плаціна на рэчцы; ставок (Арш.).
ГІЛАУ. 1. Забалочаны вадаём; зыбкае бязлеснае балота, дрыгва; гразкае месца (Жытк., Палессе Талст., Слаўг., Стол.). Тое ж падўшка (Жытк.), плаўлі (Усх. ГІалессе Талст.). 2. Заліўны луг каля ракі або возера (Стол.). 3. Нізіна, месца, дзе рака працякае цераз балота (Іўасп.). 3. Дзірвановы пласт, кусты, смецде— усё, што падымае вада ў час разводдзя (Ветк., Люб. Талст.).
ПЛА'ХА. Вялікая суцэльная плошча зямлі, пасеву; доўгая і шырокая паласа (Слаўг.). □ ур. Плаха (балота) каля в. Добры Дуб Слаут.
ПЛАЦ. 1. Ст.-бел. (XVII—XVIII стст.). Зямельны ўчастак у горадзе. 2. Прысядзібны ўчастак (Стаўбц., Прышч.). □ ур. Плацы (поле) Стаўбц.
ПЛЕС. 1. Глыбокае месца на балоце, дзе заўсёды знаходзіцца вада (Сядл. губ. Бес., 310). 2. Прырэчная сенажаць, якая заліваецца вадой у час разводдзя (Глуск. Янк.). 3. Забалочаныя берагі азёр (Палессе Талст.). □ в. Плесы каля Гомеля (К1838).
ПЛЕШ. Голае месца ў засеве (ад вымакання, вымярзання, няроўнай сяўбы, страўлення жывёлай); агрэх (БРС). Тое ж плех (БРС). □ в. Пляшыўцы (Зялёная з 1964) Тал.
ПЛЁС. 1. Шырокае роўнае і спакойнае месца на paua без паваротаў (БРС). Тое ж плёса (Жытк., Сал., Стол.). 2. Возера, зарослае расліннасцю; балота; нізкі заліўны луг (Бабр. Талст.). Тое ж плёса (Палессе Талст.), плёса (Ветк., Палессе Талст.). 3. Невялікі заліў
на рацэ або возеры; ціхая завадзь (Браг., Зах. Бел. Др.Падб., Смален. Дабр.). Тое ж плёска (Краснап. Бяльк.). 4. Мелкае месца ў рацэ або возеры (Смален. Дабр.). 5. Хвост у вялікай рыбы (Нас.); вясло (Смален. Дабр.). □ в. Плёсы Бабр., Маладз., ур. Плёса (азярына на лузе з выйсцем у Сож) каля в. Шарсцін Ветк,, ур. Плёса (чыстая частка возера за асітой, чаротам) каля в. Чарсвяны Уш., воз. Плясно каля Смаленска, ур. Плясна (поле, кусты, рэчка Плясёнка) каля в. Ржаўка 2 Слаўг.