Беларускія геаграфічныя назвы
Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
ПАДСА'Д. Поле, якое прымыкае да саду (Слаўг.).
ПАДСА'ДА. 1. Збажына другога ўсходу ці пасля кушчэння (Ветк., Рэч., Слаўг.). 2. Маладая і нізкая трава ў высокім травастоі (Рэч., Слаўг., Смален. Дабр.).
ПАДСКЛА'Д. Двайная баразна, якая ўтвараецца пры ворыве ўсклад (Навагр.).
ПАДСЛЕ'ПЕТ. Бортнае дрэва, у якім вядуцца дзікія пчолы (Рэч.). □ УРПадслепет (луг) каля в. Заспа Рэч.
ПАДСЛІ'УЕ. Месца каля сліў Prunus demestica, пад каронамі сліў (Слаўг.). Тое ж падслівічча, падсліўнічча, падсліўнічышча, падслівянішча (Слаўг.).
ПАДСМУ'ЖЖА. Невялікая частка зямлі, якая прылягае да доўгай і вузкай паласы, да смугі (Гарб.).
ПАДСО'ЧКА. 1. Сасновы лес, у якім робіцца падсочва.нне дрэў на корані для збірання смалы-жывіцы (БРС). Тое ж падсёчка (Слаўг.), падраска, падрасіна (Вілен.). 2. Месца, дзе высечаны падсочны лес (Слаўг.). □ ур. Падсбчка (лес) каля в Шаламы Слаўг.
ПАДСТРЭ'ШША. Месца каля будынка пад страхой (Сен. Касп., Слаўг.).
ПАДУЗГО'РАКМесца каля вяршыні ўзгорка (Краснап. Бяльк.).
ПАДУ'ШКА. Багна, дрыгва (Палессе Талст.).
ПАДХА'ТКІМесца каля вартаўнічых або прамысловых хатак (Рзч.). □ ур. Падхаткі каля в. Заспа Рэч.
ПАДЦЕ'ННЕ. Месца пад дрэвамі з густой каронай або ў цяньку за будынкамі; паўночны схіл узгорка (Лёзн., Слаўг.). Тое ж падцённіца (Ветк., Слаўг.).
ПАДЦЕКІ. Наносы пяску з поля на сенажаць; крынічныя струменьчыкі на схіле ўзгорка, на лузе (Слаўг.).
ПАДШЫ'У. Зараснік-самасейка на месцы ляда (М. Багдановіч. Вершы, 1967, 59).
ПАДЬІГРУ'ШКА. Месца пад каронай грушы (Віц.). Тое ж падыйгрўшйіа, падыйгрўшнішча, падыйгрўшачча, падыгрўшышча (Слаўг.).
ПАД’Я'БЛАННЕ. Месца пад каронай яблыні (Слаўг.). Тое ж пад’ябланічча, пад’ябланавішча (Слаўг.).
ПАД’ЯЗЕ'Р’Е. Месца непадалёку ад возера (Слаўг.). □ вул. Пад’язер’е (б. х. Андрэеўка) і вул. Пад’язерре (б. в. Падьезерье) у в. Шаламы Слаўг.
ПАД’ЯЛІ'НЕЦ. Зараснік ядлоўцу (Докш.).
ПАД’Я'М’Е. Месца каля ямы, капальні, глінішча (Стол.); пад пагоркам з укапаным плавільным горнам (Арш.). Тое ж пад’ямічча, пад’ямнічча (Слаўг.).
ПАЖАРНІ'ЦА. 1. Месца, дзе быў пажар (у лесе ці населеным пункце) (Палессе Талст., Слаўг.). Тое ж пажарышча (БРС), пажарышча (Крыч. Бяльк., Нясв., Палессе Талст., Пух., Рэч., Сал., Слаўг.), пажарнішча, пажарнічышча (Слаўг.), пажарыска, пажэрышча, пажар (Палессе Талст.). 2. Зараснік травы Calamagrostis еріgeios Roth, на месцы ляснога пажарышча (Слаўг.). Тое ж пажарнішча, пажарнічышча (Слаўг.). □ ур. Пажарышча (лажок) каля в. Папоўка Слаўг.
ПА'ЖМА. Крынічнае месца, дзе прасочваецца вада (Слаўг.). Тое ж пажэм (Слаўг.).
ПАЖОТА. Гразкае, крынічнае, з халоднай вадой месца (Слаўг.). □ р. Пажога (л. пр. р. Пясчанкі) каля в. Шаламы Слаўг.
ПАЗ. Тарфяны кар’ер на балоце, дзе рэзалі на паліва торф (Рэч.).
ПАЗАГАРО'ДДЗЕ. Месца за агародамі, за сядзібамі (Рэч., Слаўг.).
ПАЗАГУ'МЕ'ННЕ. Месца за гумном; глухое месца (Слаўг.). Тое ж пазагўменне (Рэч.), пазагўмнічча, пазагумнёчча, пазагумнёчышча (Слаўг.).
ПАЗАДВО'Р’Е. Прастора за дварамі; глухое месца (Слаўг.).
ПАЗАКРУШЫ'ННЕ. Месца за зараснікам крушыны (Слаўг.). Тое ж пазакрўшнішча (Слаўг.).
ПАЗАПРА'СІЛЛЕ. Месца па другі бок прасла, уздоўж агарода (Слаўг.). Тое ж пазапраслічча, пазапрассе (Слаўг.).
ПАЗАЧАРЭ'ШША. Месца за церахоўскімі агародамі (в. Церахоўка Слаўг.).
ПАЗВЫ'ШША. Узвышша паміж возерам і ракой (Слаўг.). Тое ж падвышша (Слаўг.).
ПАЗГО'РАК. Узгорак (Жытк.).
ПАЗЕМ. 1. Гарызонт; гарызанталь (Слаўг.). 2. Чарназём; зямля, багатая перагноем; торф (Слаўг.).
ПАЗО'РЬІШЧА. Публічнае месца (Слаўг.). Тое ж пазор (Слаўг.).
ПАЗЫ'Б. Паласа хвалістай паверхні вады на рацэ ў ціхую пагоду (Слаўг.).
ПАЙ. 1. Адмераны, выдзелены ўчастак лугу, лесу, засеву, поля; палоска (Слаўг.). Тое ж пайка (Ветк., Рэч., Сал., Слаўг.). 2. Яма з вадой на балоце (Зах. Палессе Талст.).
ПАКА'Т. Лагчынка на схіле ўзгорка, дзе сцякае паток веснавой ці дажджавой вады (Слаўг.). Тое ж пакатавіна, пакатасць, ход (Слаўг.).
ПАКА-'ЦВІНА. Яма, паглыбленне з пакатымі deparaMi на дарозе, на полі, на лузе (Слаўг.). Тое ж пакоцвіна (Слаўг.).
ПАКЛА'ДЗалежы карысных выкапняў (БРС). □ в. Паклады Крыч.
ПАКО'ШШЧА. Магіла; могілкі (Нас. АУ).
ПАКО'С. 1. Паласа сенажаці на шырыню ўзмаха касы (Ветк., Рэч., Слаўг., Стол.). Тое ж пракос (БРС). 2. Скошаная сенажаць (Стол.). Тое ж пакосіска (Брэсц.), пакосішча (Слаўг.), пакосы, пакоша, пакошля (Глуск. Янк. II), пакоіа (Баран., Мін.). 3. Сенажаць другога ўкосу; атава (Стол.).
ПАКО'Т. 1. Вымашчаная дарога на балоце (Сен.); 2. Схіл узгорка (Слаўг.). Тое ж покат (Слаўг.).
ПАКО'ТВІШЧА. Месца, дзе качаўся конь (Слаўг.).
ПАЛАВІ'ЧЫШЧА. 1. Зжатае поле, на якім расла палавіца-пшаніца (полба, аржа) (Нас.). 2. Зерне наогул (Зах. Бел. Др.-Падб.).
ПАЛАЗАВІ'НА. Сааны след; выбітая палазамі каляіна (Слаўг.). Тое ж палазня (Пол.), палазінец (Стол.).
ПАЛАННЯ'. Месца на рацэ, дзе не замярзае вада (Ветк., Рэч.).
ПАЛАСА'. Адмераны ўчастак поля, лугу, пожні, засеву; шнур зямлі (БРС). Тое ж палоса (БРС), палоска (Ветк., Глуск. Янк., Слаўг.). □ ур. Палоса (поле) Стаўбц., в. Палоскі Чав. (Опас. Могнл. музея, 1898, 76).
ПА'ЛАЧНІКМалады лес (РБС).
ПАЛЕ'СІЦА. Лясное месца (Нас.).
ПАЛЕ'ССЕ. Лясістая і балоцістая мясцовасць (Рэч., Слаўг.). □ Палессе — лясная частка Столінскага р-на, в. Палессе Палескай вол. Маг. губ., Палессе — паўднёвая частка Беларусі.
ПАЛЕСЦІ'НА. Пясчанае, неўрадлівае месца (Гродна). □ ур. Палесціна — левабярэжжа Нёмана ў г. Гродна.
ПАЛЕ'ТАК1Абложная зямля (Лельч.). 2. Абшар поля, дзе сеюць звычайна адну культуру (БРС); наогул поле, зямля (Ваўк. Сцяшк.); невялікі ўчастак поля (Стаўбц. Прышч.); нязжатая збажына (Глуск. Янк.). 2. Ворнае поле, якое дзеліцца на роўныя часткі (Мін. Зял.,
Нясв.) для севазвароту (Нясв.). □ ур. Палетак (лес) і Палеткі (поле) Стаўбц. (Прышч.).
ПАЛІГО'Н. Вялікі ўчастак поля, дзе праходзяць вайсковыя вучэнні (БРС). Тое ж манёж (Ваўк. Сцяшк.).
ПА'ЛІК. Межавы калок з надпісам прозвішча, каму адмераны ўчастак поля, сенажаці, пасеву; адмераная пайка (Слаўг.). Тое ж паль (Палессе, Лемц. Айк.).
ПА'ЛІЧЧА. Месца з палямі ад былога моста (Слаўг.).
ПА'ЛКА. Паласа; участак, адмераны драўляным брыгадзірскім цыркулем або палкай, роўнай яго даўжыні (Слаўг.). Тое ж казёл, казюлька, казўлька (Слаўг.). □ в. Палкі Бых.
ПАЛО'Й. 1. Абалань; упадзіна, бераг лугу (Даль, III, 263). 2. Праліўны дождж (Лях. Араш. 92). □ х. Палой (Спіс., 1910, 29), а цяпер в. Палоеўка Чав.
ПАЛО'М. Новае поле на месцы расчышчаных трактарам кустоў; цаліна (Лёзн.). □ ур. Палом (поле) каля в. Загараднае Лёзн.
ПАЛО'НКА. Прасечаная ямка ў лёдзе (БРС). Тое ж панаўка (Мсцісл. Юрч.), панеўка (Зах. Бел. Др.-Падб.), паніўка, паняўка, панюўка (Слаўг.), пашўка, паныўка (Смален. Дабр.). □ в. Палонка Свісл., р. Палонка, р. Паланёйка Віц. (Рам. Мат.).
ПАЛО'НЬ. Чыстае, адкрытае месца без лесу і кустоў, свабоднае для пашы або касьбы (Зах. і Цэнтр. Палессе Талст.).
ПА'ЛУЖ. Месца каля лугу (Чэр.). □ в. Палуж Чэр.
ПАЛУСА'ДНІККветнік пад вокнамі хаты (Рэч.).
ПАЛХАВІ'НА. Купка зямлі, якую нарыў крот (Гродз.). Тое ж полх, палхавіны (Гродз.).
ПАЛЬГНЯ'. Гладкая паласа на вадзе, якая ўтвараецца ад моцнага, раптоўнага павеву ветру (Гродз.).
ПАЛЯВІ'ЦА. Бязлесная прастора, палявая старана (Краснап.). □ Палявіца (вв. Клясін, Малі'шына, пас. Буходзькава) Краснап.
ПАЛЯ'Д. Абложная зямля (Пін.).
ПАЛЯ'ДАК. 1. Поле, якое першы раз арэцца пасля высечкі лесу (Сен. Касп., Слаўг.). Тое ж палядка (Краснап. Бяльк.). 2. Абложная зямля на месцы ляда на другі, трэці год (Слаўг.). □ ур. Антонава Палядка (поле) каля в. Кульшычы Слаўг., ур. Палядкі (луг) каля в. Дабранка Слаўг., ур. Лагўтаў Палядак (Лес) каля в. Любаны Слаўг.
ПАЛЯ'НА. 1. Луг або поле; невялікая роўная прастора сярод лесу (БРС); гальная сенажаць сярод балота (Ст.-дар.). Тое ж палянка (Жытк., Лёзн., Рэч., Ст.-дар., Стол.). 2. Поле на месцы высечанага лесу, узаранае першы раз (Рэч.); поле на грудку сярод балота або лугу (Рэч., Стол.); асобнае поле (Сал.). Тое ж палянка (Рэч., Сал., Стол.). □ ур. Кулінкіна Палянка (лог) каля в. Шаламы Слаўг.
ПАЛЯУШЧЫ'НА. Вялікая бязлесная (без заліўных лугоў) тэрыторыя (Слаўг.). □ Паляўшчына (вв. Рагі, Прудок, Добры Дуб, Рэкта) Слаўг., Паляўшчына (вв. Сакалоўка, Лабанаўка) Чэр.
ПА'МЕГ. Хмызняк (Сал.). Тое ж памяжок (Сал).
ПАМЕ'ЛЬНІКМалады сасоннік-самасейка; густое драбналессе, кусты (Стол.).
ПАМЕ'СЦЕ. Зямельныя ўладанні памешчыка; дварэц (БРС).
ПАМЕТ. Абложная зямля (Леп., Пол.); пустуючая зямля (Кузн. Чашн. Касп.). □ в. Памётнікі Пол., ур. Памёт (высокая гара) каля в. Чарсвяны Уш.
ПАНАДВО'Р’Е. Неабгароджанае месца (Ст.-дар.); вольная прастора (Слаўг.),
ПАНІЗОУЕ. Нізіна, нізкае месца ў ніжнім цячэнні ракі (Жытк.). □ в. Панізоўе Віц.
ПАПАДГО'РЫЧЧА. Спадзісты і зручны для ворыва схіл гары; месца каля падэшвы гары (Слаўг.). Тое ж пападгорычышча, падпадгор’е (Слаўг.).
ПАПАДЗАГО'РЫЧЧА. Пакатасць гары ці ўзвышша (Слаўг.).
ПАПА'Р. 1. Незасеяная ралля, якая рыхтуецца для пасеву азімых (БРС). Тое ж папарына (Глуск. Янк., Сал.). 2. Поле пасля зжатага жыта (Ст.-дар.). 3. Паша на адпачываючым адзін год полі (Слаўг.).
ПАПА'С. Паша, выпас (БРС).
ПАПАУЗГО'Р’Е. Месца на спадзістым схіле гары, паміж вяршыняй і падэшвай (Слаўг.). Тое ж папаўзгорычча, папаўзгорычышча, папаўзгорре, папаўзгоркінне (Слаўг.).
ПАПАУЗРЭ'ЧЧА. Месца ўздоўж рэчкі (Слаўг.). Тое ж папаўзрэчышча, панапаўзрэчышча (Слаўг.).
ПА'ПЕРНІК. Зараснік папараці (Слаўг.). Тое ж папараць (БРС), паперэтнік. (Сал., Слаўг.), папнік (Слаўг.).
ПАПЕ'РНЯ. Ст.-бел. Папяровы млын (XVI— XVII стст.). □ в. Паперня Лід., в. Паперкі (1745), a цяпер в. Папараткі (Папаратка, Папараць) Слаўг.
ПАПЛАВГШЧА. Сенажаць на абалоні (Ст.-дар.). □ ур. Паплавішча (сенажаць) каля в. Пасека Ст.-дар.
ПАПЛАВО'К. Невялікі сухадольны лажок у канцы агародаў (Ветк.). Тое ж паплоўчык (Глуск. Янк. II).
ПАПЛА'У. Заліўны луг (Слаўг.); нізіна каля балота, на якой расце мурог (Стол.). Тое ж паплавы (Палессе Талст.).
ПАПО'УКА. Зямля, угоддзі, якія належалі царкве, папу і прычту (Слаўг.). □ ур. Папоўка (сенажаць) каля в. Любаны Слаўг., р. Папоўка каля в. Целяшы Слаўг., в. Папоўка Слаўг.
ПАПЯЛГШЧА. Месца, дзе згарэў дом, двор (БРС); вогнішча (Бых., Смарг.). Тое ж папяліска (Нас. АУ), папялённе, попелішча (Жытк.), папалішча (Смарг.), попелішча (БРС), попілышча (Навагр.).