Беларускія геаграфічныя назвы
Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
ПАГО'Н. 1. Месца прагону жывёлы на пашу (Глуск. Янк. I, Сал., Слаўг.). 2. Абгароджанае або неабгароджанае месца для адпачынку жывёлы ў полі або ў лесе (Жалуд., Маст.). 3. Штабель дроў ці будаўнічых матэрыялаў у лесе (Слаўг.). 4. След, сцежка, пратаптаная жывёлай у лесе, на лузе, на полі (Рэч., Слаўг., Ст.-дар.).
ПАГО'НЯ1. Вузкая лагчына, месца сцёку веонавой ці дажджавой вады (Палессе Талст.). 2. Месца прагону жывёлы на пашу (Слаўг.). □ ур. Пагоня (месца, якое заліваецца вадой) каля в. Кароцічы Стол.
ПАГО'РАКНевысокае ўзвышша, палогі ўзрогак (БРС). Тое ж пагорка (Слаўг.).
ПАГО'СТ. 1. Сяло, у якім ёсць царква (Смален. Дабр.). 2. Могілкі (без царквы); могільнік каля царквы;
цвінтар (Смален. Дабр., Стол.). Тое ж пагосце (Нас. АУ). □ в. Пагост Брэсц., Віц. (Лемц. Айк.).
ПАГРАБГШЧА. Месца, дзе быў пограб (Жытк., Рэч., Слаўг.). □ ур. Паграбішча (луг) каля в. Заспа Рэч.
ПАГРАБЫ'. Месца, дзе закопваюць здохлую жывёлу (Сал.).
ПАГРАНІ'ЧЧА. 1. ГІаласа поля наўсцяж мяжы зямельнага абшару (Слаўг.). 2. Пагранічная зона (Слаўг.). Тое ж пагранічышча (Слаўг.).
ПАГУЛЯ'НКА. 1. Аблога, пакінутае поле (Лемц. Айк.). 2. Панскі пляж, месца адпачынку паноў (у м'ногіх месцах Беларусі). □ в. Пагулянка Брэсц., Віц., Гродз. (Лемц. Айк.).
ПАГУ'РАК. Пагорак, узгорак на лузе ці на полі (Віц. Нік. 1895, Дрыс. Бел. дакастр. проза, 257, Жытк., Палессе Талст., Паст., Сміл. Шат., Стол.).
ПАДАЗЕ'Р’Е. Месца каля возера (Слаўг.). □ в. Падазер’е (1827 ЦДГА БССР, ф. 2349, воп. 1, адз. зах. 4, л. 157), а цяпер вуліца ў в. Шаламы Слаўг., ур. Падазер’е або х. Андрэеўка Слаўг.
ПАДАЛЕ'ССЕ. Месца каля балота (алёсу), нізкага лугу (Гом., Слаўг.). Тое ж падалёссё (Рэч.). □ саўгас «Падалёссе» Рэч.
ПАДАЛЕ'ШНІК. 1Месца каля альховага лесу, альховых кустоў (Слаўг.). Тое ж падлёшша, падалёшша, падлёшнічча, падляпёшнічча, падлёшышча (Слаўг.). 2. Месца пад каронамі вольхаў (Слаўг.). 3. Зараснік травы Asarum europaeum L. у лісцёвых лясах (Маг. «Наш край», 1926, № 2—3 (5—6), 35). □ ур. Падалешнік (поле) каля в. Чарнякоўка Слаўг.
ПАДАСЕ'ЦЦЕ. 1. Месца, дзе стаяла асець або ёўня ў гумне (Слаўг.). Тое ж падасёцішча, падасётнішча, падосецце, падасётнівішча, падасяцішча, пад’ёвінне, пад’ёунішча, пад’ёвіннічышча (Слаўг.). 2. Яма перад печчу ў асеці; падасетны праход (Слаўг.). Тое ж падосець (Рэч.), падосецце (Слаўг.), авоз (Нас. 1850, стар. 2, л. 16), похад (Расн. Бяльк.).
ПАДАСІ'ННІК. Месца лерад асінавым лесам, пад асінамі (Слаўг.).
ПАДАУЗВА'ЛЛЕ. Месца каля падэшвы ўзгорка; сенажаць (Слаўг.). Тоеж падвалле, падўзвалле, падвальнішча, падвалічча (Слаўг.).
ПА'ДБАЛАЦЦЕ. Месца наўсцяж балота (Слаўг.). Тое ж падбалаццё, подбалацце, падбалоцце, падбалатнішча, падбалатоўе (Слаўг.).
ПАДБЕ'РАЖЖА. 1. Месца, якое прылягае да берага ракі, балота; паласа лесу недалёка ад краю (Слаўг.). Тое ж падбёраззе, падбярэжжа, падбярэжыійча (Слаўг.). 2. Месца пад рачным ці азёрным берагам (Слаўг.). Тое ж падбёраззе, пбдберажжа (Слаўг.), падбярэжжа (Слаўг., Смален. Дабр.). □ в. Падбярэжжа Пух.
ПАДБЕ'РАЗЗЕ. Месца каля бярозавага лесу, пад бярозамі (Слаўг.). Тое ж падбяроззе (Слаўг.), падбярэзнішча, падбярэзішча (Краснап.), падбярэззе (Бых., Слаўг.). □ в. Падбярэззе Віц., саўгас «Падбярэззе» Валож., ур. Падбярэззе (поле) каля в. Чарнякоўка Слаўг.
ПАДБО'Р’Е. Месца каля бору (Слаўг.). □ ур. Падбор’е (лужок) каля в. Папоўка Слаўг., б. пас. Падбор’е (1926) Васькавіцкага с/с Слаўг.
ПАДВАКО'ННЕ. Месца пад вокнамі хаты (Слаўг.). Тое ж падвоканне (Нас., Слаўг.), падвокнічча, падвак,нічча (Слаўг.).
ПАДВО'РАК. Месца каля хаты; двор (БРС). Тое ж панадворак (БРС).
ПАДВО'Р’Е. 1. Месца, дзе быў двор; дворышча (БРС). Тое ж панадворышча (Нясв.), падворычча, подвар’е, падвор’іка, падвор’ішча (Слаўг.), падворріка (Слаўг., Смален. Дабр.), падворышча (Рэч.), панадворак (БРС). 2. Заезны дом, двор (Віл. Гільт., 273).
ПАДВЫШЭ'ННЕ. Узвышша, прыўзнятае месца (Слаўг.).
ПАДГАЕК. Невялікі малады сасоннік на краю лесу (Ст.-дар.). □ ур. Падгайкі Малые (лес) каля в. Пасека Ст.-дар.
ПАДГА''Й. Участак поля (Бярэз. ДАБМ, 511).
ПАДГАРА'. Ніжэйшы ўзгорак (Крыч.). □ ур. Падгара (ініжэйшы ўзгорак) каля в. Дзягавічы Крыч.
ПАДГАРО'ДДЗЕ. Сенажаць, якая знаходзіцца піжэй агародаў і вясной заліваецца вадой (Слаўг.). Тое ж подгараддзе, падгародзісйча (Слаўг.). □ ур. Падгароддзе (сенажаць каля агародаў) у в. Папоўка Слаўг., ур. Падгароддзе (1764) за Сажом, каля аколіцы Малашкавічы (ІЮМ, вып. 18, стар. 157, 158).
ПАДГАРО'ДЗІЦА. Прыгарадная вёска (Кузн. Касп.). Тое ж подгараддзеўе (Слаўг.).
ПАДГО'Р’Е. Месца каля падэшвы гары (Слаўг.). Тое ж падгараўё, падгорнічча (Слаўг.), падгўр’е (Брэсц.). □ ф-к Падгур’е (1912) каля в. Усохі Слаўг.
ПАДГРА'ДДЗЕ. Месца на лузе, якое прылягае да грады (Палессе Талст.).
ПАДГРУ'ДАК. Падэшва грудка (Маладз.).
ПАДГУ'МНГШЧА. Месца каля гумна або дзе стаяла гумно (Слаўг.). Тое ж падгўмённе, падгўмнічча (Слаўг.).
ПАДГУ'СЦЕ. Месца каля вусця ракі (Жытк.). □ ур. Нападгўсце (сеінажаць) каля в. Беражцы Жытк.
ПАДДУ'Б’Е. Месца каля дуба або пад дубам (Слаўг.). Тое ж паддўббе, паддўбенне, паддўбічча, паддўбнічча, паддубкі, паддубёнства, паддубы (Слаўг.). □ ур. Паддубы (поле), Паддубкі (поле, сенажаць), Паддўб’е (балота) каля в. Кулікоўка Слаўг., Паддўбічча (поле) каля в. Папоўка Слаўг. __
ПАДДУБРО'ВА. Месца ўздоўж лесу (Нясв.). □ ур. Паддуброва (лес, кусты, поле каля лесу) недалёка ад в. Юшкі Шчуч.
ПАДДУ'ЛЛЕ. Месца пад каронай садовай грушы Pirus communis L. (Слаўг.).
ПАД’Е'ЗД. Дарога або роўнае месца, дзе можна пад’ехаць да чаго-небудзь (БРС).
ПАД’Е'ЛІЧЧА. Месца каля яловага лесу (Сал.). □ ур. Пад’ёліча (балота) каля в. Яскавічы Сал.
ПАД’ЁМ. Участак дарогі, якая падымаецца ўверх па схіле гары (Слаўг.).
ПАДЗАМёЦІШЧА. Месца каля агароджы з бярвенняў або дзе стаяў замёт (Ветк., Слаўг.). Тое ж пудзумёцічча, падзамёцічча (Слаўг.).
ПАДЗЕ'ЛА. Сенажаць, якая раздзяляецца на невялікія ўчасткі кожны год паміж членамі пэўнага калектыву (Слаўг.). Тое ж падзёлы (Слаўг.). □ ур. Падзёла (сенажаць) і ўр. Падзёлы (лясніцкая сенажаць) каля в. Любаны Слаўг.
ПАДЗЕ'М’Е. Падзямелле; сярэдневяковая пячора; кратовы хады; падземныя сцёкі вады (Слаўг.). Тое ж падзёммя, падзёмілля (Слаўг.).
ПАДЗО'Л. Неўрадлівая шаравата-белая глеба на нізкіх землях (БРС). Тое ж падзоліца (Лёзн., Слаўг.), падзолле (Рэч., Слаўг.), падзола (Чашн. Касп.).
ПАДЗЬ. 1. Упадзіна, яма (Стаўбц. Прышч.). 2. Шкодная мядовая раса; іржаўныя грыбы, якія з’яўляюцца на
бабовых раслінах ад перамены надвор’я (БРС). □ ур. Падзь (нізкае поле) Стаўбц.
ПАДКАСЦЕ'ЛЛЕ. Месца, якое прылягае да касцёла (Чав.). Тое ж падкасцёлле (Чав.). □ ур. Падкасцёлле каля в. Доўгі Мох Чав.
ПАДКЛЕ'ТАК. Частка зямельных уладанняў, якая належыць каралеўскаму двару, знаходзіцца ў карыстанні асоб, якія служаць пры ягосвірнеабо клеці (Нас. АУ). Тое ж падклёт (Нас. АУ).
ПАДКЛЕ'ЦЦЕ. Месца пад клеццю (Нас., Слаўг.). Тое ж падклётнішча, падклётніцічча, падклёцічча (Слаўг.).
ПАДКЛЕН. Кляновы лес Acer (Міласл. Меер, 1786, 121). Тое ж паклен (Міласл. Меер, 1786, 121).
ПАДКО'ВА. Поле, якое мае форму падковы (Слаўг.). □ ур. Падкова (поле) каля в. Папоўка Слаўг.
ПАДКО'КАЦЦЕ. Поле каля вялікай разгалістай сасны (Краснап.). □ ур. Падкокацце (поле) каля в. Калінаўка Краснап.
ПАДКО'РМАК. Участак сушы паўкруглай формы (Слаўг.). □ ур. Падкормак каля в. Бязуевічы Слаўг.
ПАДКО'ССЕ. Месца каля пясчанай касы (Слаўг.). □ в. Падкоссе Ігум.
ПАДКРУ'ЧЧА. Месца каля рачных кручаў (Карм., Слаўг.). Тое ж падкручышча, падкручнішча (Слаўг.). □ ур. Падкручча каля в. Валынцы Карм.
ПАДЛЕ'САК1. Малады гадавалы лес (Слаўг.). Тое ж падўлёсак (Слаўг.). 2. Нізкае маладое драбналессе ў старым лесе (БРС). Тое ж падсада (Слаўг.), падрост, подраст, падўраст (Слаўг.).
ПАДЛЕ'СНЕ. Зямля, на якой расце лес (Сал.).
ПАДЛЕ'ССЕ. Поле (луг) каля лесу (Слаўг., Смален. Дабр.). Тое ж поўзлессе, подлессе, падля'сёўе (Слаўг.), падлёсце (Смален. Дабр., IV, 627), падлясёйкі (Нясв.). □ в. Падлёссе і в. Падлясёйкі Нясв.
ПАДЛОТА. Роўны лог, які прылягае да рэчкі або балоцістага спуску (Віц. Нік. 1895); падэшва ўзвышша (Слаўг.).
ПАДЛУ'ЖЖА. Прастора, якая прылягае да заліўнога лугу ўздоўж ракі (Слаўг.). □ в. Падлужжа Мсцісл., ур. Падлужжа (поле, луг) каля в. Папараткі Слаўг., в. Падлужжа Глуск., ур. Падлужжа Мсцісл. (1651 МЁВ, 21 мая 1896, № 15, ч. неаф., 271).
ПАДМЕ'ЖЖА. Месца каля мяжы (Слаўг.). Тое ж падмёжышча, падмяжэўе (Слаўг.).
ПАДНО'ЖЖА. 1. Месца каля гары, падгор’е (БРС). 2. Месца, дзе ходзяць і ездзяць; бойкая мясціна (Рэч.).
ПАДО'Л. 1. Месца каля падэшвы гары; схіл гары да ракі (Гарад. Касп.). 2. Нізкая мясцовасць, нізіна (Смален. Дабр.). 3. Месца на беразе возера, ракі, дзе ёсць драўляны памост і дзе мыюць бялізну (Ветк., Мсцісл., Слаўг.). Тое ж подал (Мсцісл. Юрч.). 4. Узбярэжжа ракі (Нас.). □ ур. Мяхвёдаўскі падол (месца каля рэчкі) у в. Шаламы Слаўг., ур. Падол (яма з вадой) у в. Кульшычы Слаўг., ур. Падол (падножжа Уладзімірскай горкі) у г. Кіеве.
ПАДО'ННЕ. Подсціл, памост, месца, дзе стаяў стог сена (Слаўг.). Тое ж падонкі, падонь (Слаўг.). □ в. Падонкі Маладз.
ПАДО'РА. Ст.-бел. 1. «Пашенный лес», г. зн. сенажаць на месцы высечкі, якая ўзарана пад поле (Віц. Рам. Мат.). Тое ж падорка. 2. Расчышчанае месца пад раллю ў лесе. 3. Дом у лесе для паляўнічых. 4. Хлеў на сенажаці ў лесе. Тое ж падорня. □ ур. Падора (лес) Віц. (Рам. Мат.).
ПАДО'СКІ. Месца каля асінніку (Слаўг.). Тое ж падосні (Слаўг.). □ ур. Падосні (поле) каля в. Рабавічы Слаўг., ур. Падоскі (лес) каля в. Кульшычы Слаўг.
ПАДПА'Р. Месца на балоце, дзе не замярзае ні вада, ні багна (Стол.).
ПАДПЕ'ЧЫШЧА. Месца, дзе быў падпечак (Слаўг.). Тое ж падпёччышча (Слаўг.).
ПАДПО'Р. 1. Прыліў, напор веснавой вады ў рэчку, лагчыну (Віц. Касп.). 2. Застой вады ў дрэнажных збудаваннях, канавах (Жытк., Слаўг.).
ПАДПРУ'ДДЗЕ. Месца каля стаўка (пруда), каля плаціны (Крыч.). □ ур. Падпруддзе (луг) каля в. Дзягавічы Крыч.
ПАДПЯРЭ'СЕЛКА. Месца каля перасяленчай вёскі Пярэселка (Гродз.). □ в. Падпярэселка Гродз.
ПАДПЯ'ТНІШЧА. Месца, якое знаходзіцца недалёка ад вугла поля з каморніцкім капцом (Сал.). □ ур. Падпятнішча (поле) каля в. Яскавічы Сал.
ПАДРЭ'ЧЧА. Высокае месца каля ракі (Бабр.). □ в. Падрэчча Кір.