Беларускія геаграфічныя назвы Тапаграфія. Гідралогія

Беларускія геаграфічныя назвы

Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
85.21 МБ
Лўкавіна (луг) каля в. Малева Нясв., ур. Лука (паляна на лузе) каля в. Беражцы Жытк.
ЛУ'МІНА. 1. Лужына, упадзіна, яма (Сен. Касп.). 2. Нізіна з адным відам расліннасці (Сен. Касп.).
ЛУ'МКА. 1. Паглыбленне ў зямлі (Чашн.). 2. Палонка (Чашн. Касп.).
ЛУНА'. Незарослае вадзяное месца ў балоце, якое адсвечваецца (Зах. Бел.).
ЛУ'НКА. 1. Града на агародзе (Слаўг.). 2. Шырокая разора (Пол.). 3. Ямка, якую выкапаў сабака лапамі (Нясв.). 4. Ямачка на раллі пры сяўбе бульбы квадратнагнездавым спосабам (Шчуч.); ямачка на градзе для памідораў, капусты (Лёзн.); паглыбленне на градзе для пасеву агуркоў, морквы (Дзярж., Лёзн.). 5. Паглыбленне з вадой пад карэннямі вымытага куста на беразе перасохлай рэчкі (Лёзн.). 6. Невялікая палонка ў лёдзе на рэчцы (Віц. Нік. 1895, Зах. Бел. Др.-Падб., Лёзн., Нас., Сіроц. Касп., Смален. Дабр.). 7. Выкапаны вадаём (Лёзн.). 8. Вада пасля дажджу на дарозе; лужына (Лёзн.).
ЛУНЬ. Глыбокае небяспечнае месца на балоце (Гродз.). Пв. Лўнін Лун.
ЛУ'ЧАЙ. Зараснік рагозу Typha latifolia L. (Жытк., Стол.).
ЛУ'ЧКА. Малы лужок; сенажаць (Лёзн.).
ЛУЧКГ. Выгіны, крывізіна, павароты ракі; невялікія ўчасткі сенажаці на выгінах рэчак (Паст., Слаўг.). Тое ж лўчкі (Стаўбц.). □ ур. Лучкі (луг) каля в. Бабінавічы Арш., ур. Лучкі (лужкі каля р. Пясчанкі) недалёка ад в. Папоўка Слаўг., якія ў сваю чаргу падзяляюцца на Лучкі Пёршыя, Лучкі Другія і Лучкі Трэція.
ЛУЧО'К. Невялікі залом, выступ берага ў малой рэчцы (Слаўг.).
ЛУШЧАІ'НА. Лагчына, даліна (Пар.).
ЛЫ'СІНА. 1. Месца, дзе качаўся конь (Хоц.). 2. Праталіна (Дубр., Слаўг., Крыч., Чэр.). 3. Абложная пясчаная зямля (Палессе Лемц. Айк.). Тое ж лысўха (Палессе Лемц. Айк.).
ЛЫ'СІЦА. Неўрадлівае поле (Палессе Лемц. Айк.); высокае, лысае, непакрытае расліннасцю месца (Маг., Мін. Лемц. Айк.).
ЛЮБІ'Ж. Месца, дзе знаходзіцца крыніца з пітной вадой; прыгожае, з выгодамі месца (Гор., Стол.) □ в. Любіж Гор., ур. Любіж (поле), ур. Любін, ур. Любянец каля в. Кароцічы Стол.
ЛЮР. Прадушына ў лёдзе вясной (Нас.).
ЛЯ'БАЛАЦЦЕ. Месца (сенажаць, лес, кусты) каля балота (Слаўг.). Тое ж ляболацце, каляболацце, калаболацце, калўбалацце, ляўзкалюбалацце, лябалаць, лябалотнічча, лявўзбалаць, лязбалацце, лябалоцічча, ляпоўзбалацішча, ляўзбалацце (Слаўг.).
ЛЯВА'ДА. 1. Луг, абгароджаны для пашы жывёлы (Нас.). 2. Абгароджанае месца для стаяння жывёлы ў полі або ў лесе (Бял.); летняе стойла для кароў (Ветк.).
ЛЯГО'РЫЧЧА. Месца каля гары (Слаўг.). Тое ж лягарре, лягарычышча, лягорре (Слаўг.).
ЛЯГУ'МНГЧЧА. Месца каля гумма або кругом яго; лрастора перад гумнішчам (Слаўг.). Тое ж легумнёчча (Слаўг.).
ЛЯ'ДА. 1. Поле на месцы высечанага лесу (БРС) ці ляснога пажарышча (басейн Бярэзіны, Дняпра, Зах. Дзвіны і Сажа ДАБМ, К. 337). Тое ж ляд (Пруж.), лядзь (Люб. ГР, 92). 2. Наогул вялікае поле (Усх. Палессе Талст.); поле ў кустах (Жытк.); абложная зямля (Рэч.); пакінутая зямля (Уш.); неаранае са свірэпай поле (Слаўг.). 3. Сухі востраў сярод балота, на якім расце сасновы лес; бор (Маз. і Рэч. пав. Талст.); сухое балота (Рэч.). 4. Месца ў лесе, дзе па-браканьерску высечаны лес (Слаўг.); непрыбранае месца ў лесе, дзе секлі дрэвы, сучча (Віц., Дрыс., Паст. ДАБМ Кам. пп. 956—-957). Тое ж лядо, лядадо (Слаўг.). 5. Паламаны навальніцай пасеў (Слаўг.); шкода (Брасл. ДАБМ Кам. п. 956). □ в. Ляда Смал., ур. Ляда Нар., ур. Ляда (палянка, поле, лес) каля в. Яскавічы Сал., ур. Дзёдава Ляда (балота, лес, сенажаць) каля в. Рудня Слаўг.
ЛЯ'ДАВІЦА. Невялікі ўчастак ляда (Слаўг.). Тое ж лядца, лядцо, лядзечка, лядавічка, лядцовічка (Слаўг.).
ЛЯ'ДЗІШЧА. 1. Месца, прыдатнае для ачышчэння ад зарасніку (Нас. АУ). 2. Вялікае ляда; месца, дзе было ляда 1 (Слаўг.). Тое ж лядзішча (Слаўг.).
ЛЯЖА'НЕЦ. Абложная зямля (Стаўбц. Прышч.). □ ур. Ляжанец (поле) Стаўбц.
ЛЯПЕ'ШНІК. Алешнік; альховыя кусты з гразкімі месцамі і сенажатнымі лажкамі (Слаўг., Сур. Касп.). Параўн.: шелёпнйк (с. Бярозаўскі Радок, Балагоўскі, р-н Калінінская вобл.). □ ур. Ляпешнік (балота і луг) каля в. Улукі Слаўг., ур. Ляпешнік (альховыя кусты) у в. Шаламы Слаўг.
ЛЯСЕ'НСТВА. Вялікі лясны масіў (Слаўг.). Тое ж лясішча, лёсішча, лясюга, лесюга, лесяюга (Слаўг.).
ЛЯСНЕСТВА. Лясніцтва; акруга лясных дач (Нас., Слаўг.). Тое ж ляснічаства (Слаўг.).
ЛЯСНІ'ЦА. Поле сярод лесу (Слаўг.). □ ур. Лясніца (поле) в. Папоўка каля балота Чыстая Лужа Слаўг.
ЛЯХА'. 1. Падоўжанае ўзвышша (Слаўг.). 2. Палоска раллі, якая засяваецца сяўцом уручную, ідучы ў адзін бок (Міласл. Бяльк., Слаўг.). Тое ж лёшка (Віц. Шэйн ), лях (Міласл. Бяльк.). 3. Града ў агародзе; участак, дзе садзілі гародніну (Віл., Докш., Зах. Бел., Пол., Чашін. Касп.). Тое ж лёха (Крыв.). 4. Папярочнік надзельнай палоскі сялянскай зямлі (Смален. Дабр.). 5. Знак, які робяць (уторкваннем саломы) пры сяўбе, каб не было агрэхаў (Кузн. Касп., Слаўг., Смален. Дабр.). 6. Насечка, знак на стаячым дрэве для абазначэння межаў (Гарб.). □ в. Лаша Гродз., в. Віляхаўка Бых., г. Ляхавічы Баран. вобл.
ЛЯШЧЭ'УНІКЗараснік ляшчыны, ляснога арэшніку (БРС). Тое ж ляшчына (БРС), ляшчыннік (БРС), ляскоўнік (Слаўг.). □ вв. В. Лёшчанка, М. Лешчанка Мсцісл.
М
МАГДА'Н. Дзягцярны завод (Сен. Касп.).
МАП'ЛА. 1. Магільны насып (паўсям.). Тое ж магілка (Слаўг.). 2. Выкапаны дол, куды апускаюць труну з нябожчыкам (БРС). Тое ж ямка (Слаўг.).
МАГУ'РА. Сумёт снегу (в. Церахоўка Слаўг.).
МАЕНТАКПанскае памесце, фальварак (БРС). Тое ж маётнасць (Нас. АУ), ст.-бел. сялцо.
МАЙДА'Н. 1. Абгароджанае або неабгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе, каля дома (Брэсц. ДАБМ, к. 232). 2. Месца, дзе знаходзіліся прамысловыя збудаванні лясных або рыбных промыслаў (Стол.), дзе выганялі дзёгаць і выпальвалі кавальскі вугаль (Бых. Рам. 1912, 3, Краснап. Бяльк., Слаўг.); яма, дзе гналі смалу (Мін. губ. Зял. 1864, 119). Тое ж майданак (раён Белавежскай пушчы, Гродз.). 3. Шырокая прастора; вялікая гала (Стол.). 4. Незабудаванае месца ў населеных пунктах, дзе збіраецца народ, дзе адбываецца гандаль; зборны пункт; узвышанае месца, узгорак (Пінскі пав. Булг. 196). 5. Вялікі абшар ворнай зямлі (Нясв.). 6. Зарослы хмызняком роў (Міласл. Бяльк.). 7. Вялікі двор у маёнтку (Ваўк. Сцяшк.). □ в. Майдан Бых. (Рам. 1912, 3), ур. Майдан (лес) каля в. Беражцы Жытк., ур. Майдан (поле на месцы асушанага балота) каля в. Чарнякоўка Слаўг.
МА'КАВІ'ШЧА. Месца, дзе рос мак Pepaver (Слаўг.). Тое ж макавішча (Сал.), мачнік, макаўё, макаўе (Слаўг.).
МА'КАУКА. Вяршыня гары, узгорка або дрэва («Звязда» 29/V 1966, Шчуч.). Тое ж макўйіка, верх, верхавіна (Слаўг.).
МАКРА'НКА. Паўнаводная рэчка (Бых.). □ р. Макранка Бых.
МАКРАТА'. Увільготненае, вадзяное, гразкае або балоцістае месца (БРС). Тое ж макроцце, макрадзь, макрацйё, макрадла, макранка, макраддзе, макрышча, мдкрычча, (Слаўг.), мокрадзь (Гродз. Гарб. 220, Маг. пав. 1654 АЮЗР, XIV (дап. да т. 3), 312), макраёддзе (Краснап. Лемц. Дыс.), мокрае (Бых.), макрота (БРС). □ в. Мокрадзь Лаг.
МАЛАДНЯ'КМалады лес да прачысткі, лясны зараснік (БРС). Тое ж моладзь (Маладз.), маларост, маладзёна, маладзён (Слаўг.), маложа (Сен. Касп.). □ в. Маложы Віц. (Рам. Мат.), в. Моладзі Лаг.
МАЛРННІКЗараснік маліны Rubus idaeus L. (БРС). Toe ж маліны (Арш., Гродз., Жытк., Пол.), маліна (Слаўг., Шчуч.).
МАРІўО'УНІК. Сасновы абалоністы лес (Слаўг.).
МАРО'ЧНА. Балота; гразкая паляна сярод лесу (Цэнтр. Палессе Талст.). Тое ж марочына (Цэнтр. Палессе),марочня (Стол. ДАБМ).
МАР’Я'НКА. Невялічкі астравок (Маз.).
МАСЦІ'ШЧА. Месца, дзе быў мост і грэбля (Слаўг.). Тое ж мосцішча, машчышча, мастоўе, маставішча (Слаўг.). □ ур. Масцішча (балотца) каля в. Клетнае Глуск. (Янк. II), ур. Масцішча на левым беразе р. Рудніцы каля в. Рудня Слаўг., пас. Масцішча ў в. Рэкта Слаўг., ур. Машчышчы Стол.
МАХАВІ'КМесца, якое парасло мохам (Слаўг.). Тое ж махавіца (Смален. Дабр.). □ в. Махавая (прыкладна з 1585 г. Махава) Чав., пас. Махавая (1929) каля в. Лютня Краснап.
МАХО'УКА. Невялікае балотца, у якім расце белы мох (сфагнум) (Слаўг.). □ ур. Махоўка і Махоўка Ладўркава (балотца) каля в. Любаны Слаўг., в. Машэцкая Слабада Слаўг.
МАЧА'ЖЫНА. Мокрае месца (Слуцк.). Параўн.: Па калдобінах, мачажынах і гацях Колькі зломана было калёс, карэтаў (ЛіМ, 4/ХІ 1966, 3).
МАЧА'РЫНА. Крынічнае месца (Ашм.). Тое ж мачарня (Слаўг.).
МАЧУ'ЛА. Прыродная, зарослая травой і лазняком сажалка, балотная лужына; круглая старыца (Віц. Нік. 1895). □ в. Мачўліна Ваўк.
МАЧУ'ЛІШЧА. 1. Затока, копанка, у якой мочаць лён, каноплі, палатно (БРС). Тое ж мачылішча (Рзч), мачыла (Докш.). 2. Месца, дзе раней мачылі ліпавае луцце, ліпавы луб, з якога рабілі мачулу (Слаўг.). Тое ж мочышча (Мін. губ. 1864 Зял.). 3. Месца, дзе была мачула; забалочаны вадаём; мокрае месца (Віц., Мін.). □ в. Мачўлішча Лаг., в. Мачулішча Хал., в. Мачулішча Віц. (Рам. Мат.), ур. Мачўлішча каля в. Лясная Слаўг.
МАЧЫ'ЛКА. Зыбкае махавое балота (Арш., Віц., Лёзн. ДАБМІ
МАША'РА. Махавое балота; пустка, парослая мохам (Слаўг.).
МАШО'К. Балоцістае махавое месца; невялікае балота; нізкі луг, парослы мохам; поле-пустка, парослае мохам (Слаўг., Стаўбц.). □ ур. Машок (лес) каля в. Гіжэнка Слаўг., ур. Машок (поле) каля в. Пруды Стаўбц., в. Машкі Віц. (Рам. Мат.), ур. Машкі (балота) каля в. Смалігаў Слаўг.
МАШЧО'НКА. Вымашчаная на нізкім месцы дарога (Слаўг.). □ ур. Машчонка даўгая і Машчонка (нізкі луг) ва ўр. Гарадок (лес) каля вв. Папоўка, Чачораўка Слаўг., вул. Машчэнка ў в. Чачораўка Слаўг.
МАШЫ'ШЧА. Месца, дзе ляжала куча моху (Слаўг.). Тое ж мшышча, мошышча (Слаўг.).
МЕ'ЖАНЬ. 1. Малаводдзе летам у возеры або рацэ (БРС). Тое ж межаніна (Вілен.). 2. Веснавы рух сокаў у дрэвах (Краснап. Бяльк.). 3. Летні час; сярэдзіна лета; касавіца (Смален. Дабр.). Тое ж межаніна (Смален. Дабр.).
МЕКДШЫ'. Покрыва мяккай травы на нізкіх месцах, у даліінах (Жытк.).
МЕЛ. Мелавыя пласты, залежы мелу, мелавыя капальні (Слаўг.). Тое ж мёла (Слаўг.). □ ур. Мел на беразе р. Пясчанкі каля в. Папоўка Слаўг., ур. Мелавыя горы каля г. Гродна.
МЕЛІЗНА'. Мелкае месца ў рацэ, возеры; мель (БРС). Тое ж меліна (БРС), мелкаводзь, мелката, мялкоцце (Слаўг.).
МЕЛЬ. Неглыбокае месца на рацэ, возеры, пясчаны навос, доўгая каса ў рацэ, сажалцы (БРС). Тое ж мёль-