Беларускія геаграфічныя назвы Тапаграфія. Гідралогія

Беларускія геаграфічныя назвы

Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
85.21 МБ
ПРЫСА'ДНІК. 1. Парк (Зах. Бел. Др.-Падб.). 2. Непладовае дрэва ў агародзе (Зах. Бел. Др.-Падб.).
ПРЫСЕ'ЛАК. 1. Месца для сялібы (Сміл. Шат.). 2. Малы пасёлак, хутар (Нас. АУ, Сміл. Шат.). Тое ж прысёлак (АЛМ, 1,20, 284). □ в. Прысёлкі Лаг.
ПРЫСЛО'Н. Сонечная старана, паўднёвы бок (Пол.).
ПРЫСМА'ЛАК. Зямля, якая відаць з-пад снегу на зімовай дарозе (Сміл. Шат.).
ПРЫСО'С. Нізкае, вільготнае месца з глейкай глебай (Чэр. Бяльк.).
ПРЬІСТ. 1. Прамая дарога (Пін.). 2. Цячэінне вады на балоце (Пін.). Тое ж прыстачка (Пін.).
ПРЫ'СТАНЬ. Месца на беразе, прыстасаванае для прычалу параходаў (БРС). Тое ж прыстаць, прыстанішча (Слаўг.). □ ур. Параходская Прыстань у г. Слаўгарадзе, ур. Барышнева Прыстань, ці Барышнае (рум) каля в. Дабраііка Слаўг.
ПРЫСТУ'ПКІ. Месца па схіле гары, дзе зроблены земляныя ступенькі (Рэч.).
ПРЫСЯЛЕННЕ. Абгароджаная зямля каля сяла (Нас. АУ).
ІІРЫТО'КА. Рака або рэчка, якая ўпадае ў другую раку (БРС).
ПРЫ'ТХА. Палонка ў лёдзе, куды выходзіць рыба (Слаўг.). Тое ж прытхалле, прытхаль, прытхіль, прытхля (Слаўг.).
ПРЫТЫ'КА. Месца стаяння барак у вусці р. Пачайны (Макс., 122).
ПРЫ'ЦЕРАБАКДадатковы ўчастак поля або сенажаці на месцы выцерабленых кустоў, лесу (Слаўг.).
ПРЫШЫ'Б. Бойкае, люднае месца (Слаўг., Смален. Дабр.).
ПРЭНТ. 1. Баразна бульбы (Мін., Смал.). 2. Стар. Пазямельная мера, якая раўнялася 2 1/7 сажня (Гарб., Дэмб., 1, 1882, 171), дзесятай частцы каморніцкага ланцуга або пяць сажняў з доляй (Нас. АУ, 394 б). 3. Мяжа, зарослая травой (Стол.).
ПУЖО'У. Месца ў лесе, дзе многа вялося змей, гадзюк, вужоў (Слаўг.). Тое ж пыжоў (Слаўг.). □ ур. Пужоў (непраходны лес, гушчар) каля в. Серкаўка Слаўг., ур. Пыжоў і Пыжоўскае балота (1911 ЦДГА БССР, ф. 2193, спр. 12, лл. 18, 19), в. Пужоў (Серкаўка) Слаўг.
ПУК. Выпуклая, акругленая ўзвышаная мясцовасць (Слуцк. Адам., 8), Тое ж пукатасць (Слаўг.). □ в. Пўкава Кап., в. Пукі Міёр., ур. Пукшына (поле) каля в. Бабінавічы Арш.
ПУ'НІШЧА. Месца, на якім стаяла пуня (хлеў); вялікая пуня (Віц. Нік. 1895, Выс. Касп., Слаўг.). □ ур. Пунішча пад Гарадком каля в. Шаламы Слаўг., ур Пунішча (луг) каля в. Віравая Слаўг., ур. Пунішча (лог) каля в. Беражыстае Крыч.
ПУСТАДО'ЛЛЕ. Абложная зямля (Камар., Нясв.).
ПУ'СТАК. 1. Месца ў лесе, дзе закопваюць здохлую жывёлу (Віц. Нік., 1895). 2. Былая лесасека (Віц. Нік., 1895).
ПУСТА'ТКА. Невялікая постаць (Мсцісл. Юрч.).
ПУСТАУШЧЫ'НА. Неўрадлівая зямля (Стол.).
ПУСТА'ЦЬ. Зжатая паласа, участак (Мсцісл. Юрч.).
ПУ'СТКА. 1. Зарослы, запушчаны ўчастак поля (БРС). 2. Пустое, неўрадлівае поле (Выс. Касп., Стол.), ялавіна (Слаўг.). Тое ж пўстата (Рэч.), пустальга (Слаўг.), пўсташ. (Росл. Бяльк., Слаўг.). пустыр (Слаўг., Стол.). 3. Незасеянае поле (Росл. Бяльк.) □ ур. Пўсткі (поле) каля в. Кароцічы Стол.
ПУСТО'ША. Запушчанае, занядбанае поле або лес (За.х. Бел. Др.-Падб.).
ПУСТЫ'НЯ1Пустая, неўрадлівая зямля (Зах. Бел. Др.-Падб., МДС, Слаўг.). Тое ж пустынь, пўстыш (Слаўг.), пустэча (Глуск. Янк. I). 2. Закінутае поле (Слаўг.). 3. Ціхае глухое месца (Слаўг.). □ в. Пустынкі Мсцісл., в. Пусты Асавёц Маг.
ПУСТЭ'ЛЬГА. Пусткавы, запушчаны, занядбаны кут (Зах. Бел. Др.-Падб.).
ПУСТЭ'ЛЬНЯ. 1. Неўрадлівае поле (Зах. Бел. Др,Падб. Слаўг.). 2. Пустое месца; глуш (Зах. Бел. Др.Падб.).
ПУ'СЦЕЖ. Пустая неўрадлівая зямля, якая зарасла лесам (Рэч.).
ПУХГР. Уздуцце багны ў выглядзе бурбалкі, якая падымаецца з дна дрыгвы, калі апошняя зацягвае што-
небудзь у свае нетры (П. Броўка. Калі зліваюцца рэкі, 1957, 128).
ПУХЛЕ'Ц. Рыхлая зямля светлага колеру (Лёзн.); шэра-белая глеба (Пол.). Тое ж пухляк (Лёзн.).
ПУХЛО'. Небяспечнае месца, гразкае вокнішча на балоце; багна (Жытк.).
ПУ'ЦІКСтруменьчык вады на крынічным месцы (Беш. Чашн. Касп.).
ПУ'ЦІНА. Месца, парослае травой, цвёрдай пуцінай (Ст.-дар.).
І’УЦГНА. Дарога, сцежка; зімовая дарога (БРС).
ПУЦГШЧА. Балоцісгае м*сца на злучэпііі ракі Пцічы і яе прытока Арэсы (Серб. 1915).
ПУЦЬ. 1. Чыгунка (БРС). Тое ж пуця (Гродз., Слаўг.). 2. Вельмі далёкая дарога, на вялікую адлегласць (Арш., Лаг., Слаўг.).
ПУЦЯВІ'НА. След дарогі, мала ўезджаная дарога (Зах. Бел. Др-Падб., Слаўг.).
ПУЦЯВІ'ШЧА. Вуглавое злучэнне дзвюх дарог; скрыжаванне; пераважна лясны шлях (Віц. Нік. 1895, Смален. Дабр.). Параўн.: На Пуцявішчы у Панаса, Ен там ля лазні блізка жыў (Тарас на Парнасе, 1953, 67).
ПУЧО'К. Невялікае шляхецкае памесце (Віц. Шэйн, 3).
ПУ'ШЧА. 1. Вялікі, густы, непраходны, векавы лес (БРС); пераважна ліпавы (Тал. Мядзв.); густы зараснік у лесе (Жытк.). 2. Непраходныя балоты (Палессе Талст.). 3. Бязлюдныя, глухія, лясныя месцы (Нас. АУ, Слаўг.). □ Белавежская пушча Брэсц., ур. Пушча (поле) каля в. Кліны Бял.
ПУШЧУТА. 1. Вялікая пушча; векавы лес (Слаўг.). 2. Неўрадлівае поле, пустка (Слаўг.).
ПЧАЛЬНІ'К. Месца, дзе стаяць вуллі з пчоламі (БРС). Тое ж пчэльня (Кузн. Касп., Слаўг.). □ в. Пчэльня Слаўг.
ПШАНІ'ЧЫШЧА. Урадлівае поле, дзе расла пшаніца (Докш., Жытк., Лаг., Леп., Нясв., Рэч., Слаўг., Шчуч.). Тое ж пашанічыійча (Слаўг.). пшанічнійіча (Жытк., Маз., Пух., Хойн.), пшанітніійча (Слаўг., Смарг.), пшбнішча (Лёзн., Маладз., Навагр., Паст., Слаўг.), пйіоннішча (Сміл. Шат.), пшоніска (Ваўк. Сцяшк.), пшонна аржышча (Навагр.), пшэнішча (Крыч., Слаўг., Уш.), пшэнне, пшанёўе (Слаўг.).
ПШЫ'ЕНКА. Перашыек (Слаўг.). Тое ж пяройцісь, пярэцісь (Слаўг.).
ПЯНЕ'ЎЕ. Месца, дзе стаяць пні ад ссечанага лесу (БРС). Тое ж пёння, пянёвічча, пянёўе (Слаўг.).
ПЯНЬКО'ВІШЧА. Месца, дзе мочаць каноплі (Краснап. Бяльк.). Тое ж пянькўчышча (Краснап. Бяльк.).
ПЯРОЖРЫЖКІ. Месца скрыжавання вуліц, дарог (Слаўг.). Тое ж пяряхростка (Гом., Гродз.), пярэкрыж, пярэхрасткі, пярэкрыжкі (Слаўг.).
ПЯРЭ'ЖАР. Пясчанае поле, на якім выгараюць пасевы (Мін. Лемц., 15).
ПЯРЭТІЛАТ. Прыстасаванне ў выглядзе вялікай і высокай лесвіцы для высушвання снапоў (БРС).
ПЯРЭ'РВА. Размытае месца на дарозе, прарваная плаціна (БРС). □ ур. Пярэрва (поле) Стаўбц. (Прышч.).
ПЯРЭ'СПА. 1. Намытая вадой каса (БРС). 2. Пясчанае прадаўгаватае ўзвышэнне на полі (Слаўг.). □ в. Пярэспа Люб., вв. Вялікая Пярэспа і Малая Пярэспа Сен., ур. Пярэспа, ці Пярэспы (поле) каля в. Віравая Слаўг.
ПЯСОЖ. 1Сыпучыя крупінкі цвёрдых мінералаў (БРС). 2. Пясчанае месца; пясчаная неўрадлівая глеба; пясчаны бархан на полі (БРС). Тое ж пёсак, пясчура, пясчышча (Слаўг.), пясчуга (Слаўг., Стаўбц.). □ ур. Пяскоў лог каля г. Гомеля (К., 1837), в. Пясочнае Кап.
ПЯТА'. 1. Месца на вуглавым павароце поля, дзе знаходзіцца каморніцкі капец (Стол.). 2. У актах (1577). Прыкметнае чым-небудзь месца, ад якога пачыналі межаванне зямельных угоддзяў; межавы пункт (Брэсц. АВАК, XVIII, 20, 29). □ в. Пятоўскае Віц. (Рам. Мат.).
ПЯТАК. Высокае, люднае месца (Слаўг.).
ПЯТАЧО'К. Пляцоўка або памост, прыстасаваны для танцаў моладзі (Рэч.).
ПЯ'ТРА. Месца паміж прымёрзлым да берага лёдам і вадой, якое ўтвараецца пры спадзе веснавой вады (Пар.). Тое ж п’ятра (Жытк.).
ПЯЧО'РА. 1. Падземны ход, падзямелле (БРС). Тое ж пячэра (БРС), пяшчэра (Кап., Слаўг., Шчуч.). 2. Паглыбленне; нара ў вадзе (Нясв.). Тое ж пячара (Слаўг.). □ в. Пячары Касц.
ПЯШЧА'НКА. Рэчка, якая мае пясчанае дно (Слаўг., Шчуч.). □ р. Пішчанка (984 р. Пішчань, пр. пр. р. Сажа) Слаўг.
ПЯШЧЫ'НА. Пясчаны ўчастак зямлі (Докш.).
р
РАБГННІК. Зараснік рабіны Sorbus aucuparia; лес, у якім багата расце рабіны (БРС).
РАБРНАУКА. Месца, дзе расла рабіна (Слаўг.). □ в. Рабінаўка Слаўг.
РАВЕ'Ц. Равок, пракапаны ўпоперак лукі, які злучаецца з раікой і прызначан для лоўлі рыбы (Стол.).
РАВІ'НКА. Паніжэнне на роўным полі; жолабападобнае паглыбленне на схіле гары, паміж узгоркамі (Слаўг.).
РАВОЖ1Звычайна сенажатная ўпадзіна паміж узгоркамі (Слаўг., Чэр. Бяльк.), дзе часта цячэ ручай (Бых., Рагач.). 2. Ставок на сухадольнай упадзіне (Слаўг.). 3. Канаўка (БРС). □ ур. Брагідоўскі равок каля в. Заспа Рэч., ур. Давыдзёнкаў равок (ручай, сенажаць) каля в. Шаламы Слаўг., воз. Равок каля в. Кульшычы Слаўг.
РАВЯЖ. Вялікі равок ^Карм.). □ ур. Равякі каля в. Казіміроў Карм.
РАГАЗА'. Зараснік чароту Scirpus lacustris L. Toe ж мячэўнік (Слаўг.).
РАГА'ЛІНА. Сукаватае дрэва (Нясв.). □ в. Рагалін (К. 1809), ці Рагальня Слаўг.
РАГА'ЛЬ. 1. Сукаватае дрэва (Слаўг.). 2. Лось (Слаўг.). □ ур. Рагалёва поле і Рагалькова балотца каля в. Шаламы Слаўг.
РАГА'ТКА-. 1. Загарода на дарозе; застава, шлагбаум (Слаўг.). 2. Выступ сушы, які ўдаецца ў вадаём (Слаўг.). 3. Скрыжаванне дарог (Слаўг.). □ ур. Рагацік (луг) каля в. Крамянка Слаўг., Рагаткі (месца, дзе сыходзяцда рагі вуліц) у в. Любаны Слаўг.
РАТІ. Ручайкі пасля дажджу; струменьчыкі вады на крынічным месцы (Нясв.). Тое ж рэгі (Маладз.).
РАГО'З. Зараснік рагозу Typha latifolia L. (Стол.). (Слаўг.). Toe ж рагознік, рагоза (Слаўг.). □ саўгас «Рагазнянскі» Кобр., б. х. Рагознае, р. Рагозна (К. 1773), ур. Рагожнае каля в. Ржаўка Слаўг.
РАЗВРЛІНА. Месца, дзе дарога раздвойваецца (БРС). Тое ж развілка (Маладз., Рэч., Слаўг., Хойн.), размініна, размінка (Слаўг.), раз’ёзд (БРС).
РАЗДАРО'ЖЖА. Месца, дзе сыходзяцца, скрыжоўваюцца вуліцы, дарогі (БРС).
11. Зак. 613	16і
РАЗДО'Р. Поле або сенажаць на месцы выкарчаванага лесу (Стаўбц. Прышч.). □ ур. Раздор (сенажаць) Стаўбц.
РАЗЛОТ. 1. Раздолле, прастор, шыр, даль (БРС). Тое ж раскоша (БРС). 2. Сухадол, роў, яр, шырокая нізіна (Вілен.). 3. Рыхлая, мяккая глеба (Гарад. Касп.).
РАЗМЫ'У. Месца, размытае вадой (Бых., Маг., Слаўг., Чав.).
РАЗОЖ. Невялікі ўчастак сенажаці, поля; рэз (Сміл. Шат.).
РАЗО'РА. 1. Канаўка, жалабок паміж барознамі бульбы, буракоў, які атрымліваецца пры акучванні (БРС). Тое ж разорына (БРС). 2. Глыбокая і шырокая баразна, равочак паміж загонамі пры ворыве ўроскідку або каля мяжы пры ворыве ўсклад (Беш. Касп., Браг., Дубр., Жытк., Кобр., Маз., Рэч., Сал., Слуцк. Сержп. Грам., Стол., Шчуч.). Тое ж разорына (Дубр., Нас.), разор (Лёзн., Смален. Дабр.), разорва (Зах. Бел. Др,Падб.).
РАЙ. Месца з вельмі прыгожым краявідам і ўрадлівай зямлёй (Слаўг.). □ в. Рай Мсцісл., в. Раіны Азяр., в. Райск Бельскага пав. у ПНР.
РАКА'. Пастаянны водны паток значных памераў з прыродным цячэннем па рэчышчу ад вытока ўніз да вусця (БРС). Тое ж рэка (Арш., Вілен. Карскі, вып. 3, 1900, 91, Жытк., «Наша Ніва», 1913, № 20, 1, Рэч., Сал., паўднёвы захад Слаўг., Ст.-дар., Стаўбц., Стол., Шчуч.).