Беларускія геаграфічныя назвы
Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
СЕ'ДЗЕНЬ. Месца, дзе быў двор; старое селішча; дворышча (Лёзн.).
СЕ'ЖА. 1. Рыбны садок на рацэ (Гарб.). 2. Перагародка на рацэ, на вузкіх праходах пры спадзе вады; закота (Маг. Дэмб., т. 2, 590).
СЕ'ЛІЦА. 1. Сенажатка, лужок на краю сядзібы (Віц., Касп.). 2. Месца, дзе быў двор, сядзіба (Жытк., Стол.). □ ур. Селіца каля в. Беражцы Жытк., ур. Селіца каля в. Кароцічы Стол.
СЕ'ЛІШЧА. 1. Месца, дзе быў двор, сядзіба (Глуск. Янк. II, Маз., Ст.-дар.). 2. Месца, занятае рознымі пабудовамі (Гарб.), двор; сядзіба (Глуск. Янк. II, Маг. 1577 ІЮМ, XXX, 1903, 71, Ст.-дар.'). 3. Месца, дзе раней было паселішча, вёска (Жытк., Рэч., Сал., Ст,дар.). Тое ж сёлыйча (Ст.-дар.). 4. Наогул месца пасялення (Лёзн. Касп., Слаўг.). Тое ж сёльбішча (БРС), сёльнішча (Слаўг.). □ ур. Сёлішча (поле на месцы б. паселішча) каля в. Яскавічы Сал., ур. Селішча (луг) каля в. Заспа Рэч., в. Селішчы Ашм., в. Селішча Пін., Слаўг., Уш.
СЕ'ЛІШЧКА. Невялікае паселішча, вёсачка (Нас. АУ).
СЕНАЖА'ТДА. Сенажатны лажок (Нас.); невялікая сенажаць (Стол.). Тое ж сенажацька (Жытк.) сынагацька (Ст.-дар.), сынажатка (Сміл. Шат.).
СЕНАЖА'ЦЬ. Нізінная, пакрытая травой прастора, прыгодная для пашы і пакошы (БРС); месца касьбы (БРС). Тое ж сенакос (паўсям.), снажатка (Рэч.), сенажацця (Касц. Бяльк.), сыногаць (Ст.-дар.), сяножаць (Жытк., Стол.), саножаць (Тур., Карскі, вып. 2), санажаць (Вор., Навагр., Паст.), сыножаць (Глуск. Янк. I), сынажаць (Сміл. Шат.). □ ур. Мўдрыкава сяножаць каля в. Кароцічы Стол., ур. Снажатка (луг, паша) каля в. Заспа Рэч.
СЕНЬ. Цяністае месца пад дрэвамі (Смарг.).
СЕРАДЗІБО'Р. Месца ў глыбі лесу, на тэрыторыі ляснога масіву (Браг., Люб.). Тое ж сярэдбар (Стол.). □ в. Серадзібор Люб., ур. Сарабор (1560) каля в. Хварасцяны Слаўг. Параўн.: прозвішча Серадзібар (Браг. Кор.).
СЕРБАЛІ'ННІКЗараснік ажыны Rubus caesius L. (Віц. Кузн. Касп., Лёзн.). Тое сурмаліннік (Віц. Касп.).
СЕ'ЯНКА. Пасеяны лес (Стол.).
СІБЕ'Р. ЕІагібельнае месца (Сміл. Шат.).
СІВАБА'ВІНА. Пясчаная неўрадлівая светлага колеру глеба з прымессю чарназёму; падзол (Стаўбц.). Тое ж сівапёс (Сал.), сівабайня (Стаўбц.), сівёц (Ст.дар.). .
СІВЕ'Ц. Луг, дзе расце цвёрдая трава сівец Nardus stricta L. (Слаўг.). □ ур. Даўгія Сіўцы (поле) каля в. Свенск Слаўг.
СІГ. Паласа шырынёй у адзін крок; вялікі крок (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.). Тое ж сігёнь, сігавёнь. сягёнь, сягёль (Слаўг.).
СІ'ЛЕГА. Зараснік кошыкавай лазы Salix viminalis L. (Жытк., Стол., Тур.). Тое ж шылега (Стол.).
СІНЬЦЕ'Ж. Балотная сенажаць, якую косяць толькі па лёдзе (Пух. Шат.). □ ур. Сінява Лях. («Звязда», 23 кастрычніка 1966), в. Сінягоў (на месцы балота) Ст.-дар.
СІПУТА. Глеба з прымессю глею (Дзярж.).
СІРАСІ'К. Шэры пясок паўз балота, каля вады (ЕІалессе Талст.).
СІТА'. 1. Сярэднеазёрная водмель, якая прыгодна для рыбалоўства і зарасла чаротам Phragmites communis Trim, сітняком Scirpus lacustris L. (Віц. Нік. 1895). Toe ж трыста (Віц. Нік. 1895). 2. Зараснік сітняку Scirpus lacustris L. (Кузн. Касп., Міёр., Смален. Дабр.). Тое ж сіт, сітнік (Выс. Касп., Лёэн., Маг. губ. вед., 1854, № 48, 865, Сал., Слаўг., Стол.), жабічы сітнік (Стол.), сітнічок (Уш.), сітняк. (Рэч.). 3. Зараснік чароту Phragmites communis Trin. (Віц.). Toe ж сітнік. (Стол.). □ в. Сіцянёц Староб., р. Сіціца каля в. Зімніца Слаут. і р. Сыціца (1783) каля в. Зімніца Слаўг., в. Сітніца Лун., в. Малая Сітна Пол., ур. Сітнікі (лог) каля в. Чарнякоўка Слаўг.
СКАЛА'. 1. Гравійны ўзгорак; гравійная глеба (Нясв., Слаўг.). Тое ж сколка (Слаўг.). 2. Камяністая глеба (Зах. Бел. Др.-Падб.). 3. Цвёрды грунт; гліністая глеба (Азяр. Касп., Барыс., Крыч., Навагр., Паст.). 4. Вапняк (Кузн. Касп.). 5. Вялізны камень, агромністы валун (Смален. Дабр., Уш.). 6. Буры балотны жалязняк, якім выкладаюць сцены скляпоў, ям у зямлі (Ветк.). 7. Стромы гліністы бераг ракі, бок калодзежнай ямы (Смал.). 8. Цвёрды, скалісты бераг (Навагр., Смарг.).
9. Круты абрыў на Дняпры ў выглядзе навіслага пласта торфу (Бых.). 10. Балотная руда ў выглядзе тонкага пласта жалезнай сіні ў рэчышчы Дняпра супраць г. Ст. Быхава (Расія, т. 9, стар. 18). 11. Празрысты, лёгкі мінерал, т. зв. «чортаў палец» (Жытк.). □ ур. Скала (залежы фасфарытаў) каля в. Стайкі Мсцісл. («Савецкая краіна», 1932, лістапад, №11 (25), 14), гравійныя ўзгоркі ў в. Шаламы Слаўг.: Кірэева Гара або скала, Гаўрыльчыкава Скала, Мішачкава Скала, Кукалёўка.
СКА'ЛКА. Цвёрды камень, крэмень, які ідзе на выраб млынавых камянёў, а раней скарыстоўваўся для здабывання агню; залежы крэменю (БРС). Тое ж скаліца (Віц.).
СКАГІЕ'Ц. 1. Каморніцкі межавы насып (Глуск. Янк. I). 2. Куча бульбы круглай формы, накрытая саломай і абсыпаная зямлёй (Глуск. Янк. I, Ст.-дар.). 3. Невялікі земляны насып (Глуск. Янк. I).
СКАРАДА'. 1. Азімыя ўсходы, асенняя рунь (Бабр. Маз. Слуцк. ДАБМ, к. 268, Пар.). Тое ж рунь (БРС). 2. Вясеннія ўсходы яравых (Хойн.). □ в. Скарада Віл., в. Скароднае Ельск.
СКАРАДЗЬБА'. Пабаранаванае поле (Мсцісл. Юрч., Слаўг.). Тое ж скароджанне, скародзьбінне, скараджэнне (Слаўг.).
СКАСАГОТ. Пакаты бок гары (Слаўг.). Тое ж скасагорыца (Слаўг.).
СКАСІНА'. Схіл гары (Слаўг.). Тое ж скат (Іўлім. Бяльк., Нясв., Слаўг., Уш., Шчуч.), склон (Нясв., Уш., Шчуч.), наўскасіна (Слаўг.).
СКВАР. 1. Вогнетрывалая гліна (Чав.). 2. Гарачыня, летняя спёка; засуха (Мсцісл. Бяльк., 201). □ ф-к Скварск Чав. (Опнсанне Могнлевского музея, 1898, 76).
СКІ'РДЗІІІІЧА. Месца, дзе стаяла тарпа саломы ці збажыны (Слаўг.).
СКДАД. Узараны загон з двайной баразной пасярэдзіне (Жытк., Крыч., Мсцісл. Юрч., Нясв., Рэч., Слаўг., Смал., Стол., Шчуч.). Тое ж скід (Лёзн.), складок (Нясв., Слаўг.).
СКЛАДНЯ'. Месца, дзе знаходзіліся розныя панскія склады, свірны (Слаўг.).
СКОС. 1. Схіл, бок узгорка; адхон гары (Слаўг.). Тое ж скот (Глуск. Янк. II). 2. Скошаная сенажаць, пакоша (Бых.).
СКРАЙ. Край гары, абрыву, берага ракі (Слаўг.) СКРО'ЗЬДО'ННЕ. Вельмі глыбокая яма карставага паходжання; бездань (Слаўг.). Тое ж скдрзьдбнне, скрдзьдбнніца (Слаўг.).
СКРЫЖ. Камяністая грыва пад вадой (Гродз.).
СКРЫЖАВА'ННЕ. Месца, дзе перасякаюцца дзве дарогі, вуліцы (БРС). Тое ж скрыжаванні (Рэч.), скрыжавёнь, скрыжня (Слаўг.).
СКРЫ'НЯ. Упадзіна, лагчына, якая нагадвае сабой скрыню (Уш.). □ ур. Скрыня (лог) каля в. Воталава Уш.
СКРЫ'П’Е. Месца, дзе багата на дубовых пнях, карэннях расце грыбоў-паразітаў скрыпніку Agaricus procerus (Слаўг.). Тоеж скрыпнік, скрыпень (Слаўг.), скрыпель (Усх. Палессе, Рэч. Moszynski. О sposobach badania kultury materialnej praslowian, 1962, 122, Слаўг.). □ yp. i б. пас. Скрып’е каля в. Целяшы Слаўг.
СКУ'ДЗЕЛЬ. Глііна (Даль, IV, 212). □ г. п. Скідзель Гродз. вобл.
СЛАБАДА'. Ст.-бел. 1. Пасяленне, якое карысталася «свабодай», павіннаснымі льготамі (АЛМ, I, 207). Тое ж ст.-бел. слабодка. 2. Вуліца ў два рады хат. 3. Прыгарад, прадмесце. 4. Галоўная вуліца, цэнтр вёскі (Дзятлавічы Гом. Радч., стар. XIV). □ вв. Красная Слабада, Крывая Слабада (Лебядзёўка) Слаўг., вв. Чарсвяцкая Слабада і Гушчанская Слабада Уш., в. Слабодка Бых.
СЛАЦГНА. Крыніца з салёнай вадой; саляварня (Бяр., 116). Тое ж росул (1596 «Лексіс» Л. Зізанія Хрэст. па гіст. бел. м. 1961, 256; Бяр. 1627, 116).
СЛЕД. 1. Адбітак чаго-небудзь (нагі, калёс) на траве, раллі, засеву, пяску (БРС). 2. Каляіна на дарозе і месца, дзе ступае запрэжаны конь (Лёзн., Слаўг.). 3. Паласа за бараной пры баранаванні (Слаўг.); месца на лузе, па якому цягнулі капу сена (Слаўг.). 3. Дарога (Нас. АУ); сцежка (Слаўг.). 4. Часовая мяжа на сенажаці паміж участкамі (Слаўг.). 5. Тонкая нітка ледзь бачнай удалечыні шашы, дарожкі, сцежкі паміж дзялянкамі ў лесе (Слаўг.). 6. Старая мера зямлі (Станг, 74); участак, які апрацоўваецца сіламі аднаго чалавека (Ашм. 1485 Запнскн ЛМ, III кннга Ул.-Буд. 1889, 206— 207).
СЛІВО'УНІК. Слівавы сад; насаджэнні сліў Prunus domestica L. (Віл., Слаўг.). Toe ж сліўняк, слівашнік (Слаўг.), сл'іўнік (Жытк., Слаўг., Ст.-дар., Стол.).
СЛІЗГАТА'. Коўзкая дарога ў час галалёдзіцы; бездарожжа (Слаўг.). Тое ж слізмёнь, слізката, слізота (Слаўг.). ■
СЛГЗГАУКА. Каток, дзе катаюцца дзеці зімой (Нясв.).
СЛЯГА'. Агрэх пры разворванні бульбы (Уш.).
СМАЛЬНІЖ. Смаловы лес (Жытк.).
СМАЛЯ'РНЯ. Месца, дзе была спецыяльная печ для гонкі смалы, дзёгцю; смалакурня (БРС). Тое ж смалакўрка, смалякоўня, смалярка, смалянка, смалячка (Слаўг.), смольня (Гродз.). □ ур. Смольня каля г. Гродна.
СМАРО'ЗНІК. Непраходны лес, дзе многа зарасніку, буралому (Жытк.). Тое ж смурызнік, сумурызнік (Жытк.).
СМЕ'ТНІКМесца, куды высыпаюць смецце; памыйная яма; гнаявая куча (БРС). Тое ж смётнішча (Бых., Слаўг., Тал. Мядзв.), смёццішча, смяццішча (Мсцісл. Юрч., Слаўг.), смётнівішча (Слаўг.), сурныўка (Смален. Дабр.).
СМУГ. Ст.-бел. 1. Вузкая і доўгая палоска поля, доўгі лужок і наогул усё тое, што мае выгляд паласы (Гарб.). 2. Міжгор’е, цясніна (Гарб.).
СМУГА'. 1. Тое, што і смуг 1, 2 (Слон. пав. 1576 АВАК, XVIII, 29, Стаўбц. Прышч.). 2. Невялікае цячэнне на балоце (Палессе Талст.); багністая пратока (Стол.); вузкая забалочаная нізіна, рэчышча (Жытк.). Тое ж смўга (Палессе Талст., Стол.), смужавінка (Жытк.). 3. Тонкая пялёнка гразі, пылу, павуціння на зямлі пасля зімы (Мін., Слаўг.). Тое ж іржа (Мін.). 4. Непраходнае балота, багна; гразкае месца (Гарадз. ДАБМ, 413 п.). Тое ж смўга (Кар. Араш., 91, Стол.), смўгліна (Нов. ДАБМ, 424 п. на к.), смугарына (Нов. ДАБМ, 416 п.). □ ур. Смуга (паша) Стаўбц. (Прышч.).
СМУРО'ДНІКЗараснік чорных парэчак Ribes nigrum L. (Слаўг., Стол.). Toe ж смурода, смуродзіннік. (Слаўг.).
СіМУЧА'Й. Зараснік падвею Eriophorum vaginaturn L. (Стол.). Toe ж пухоўкі, пурхоўкі, чарнагалоў (Слаўг.).
СМЫК. Перашыек (Слаўг.).
СНЕГАВІ'ЦАТоўстае снежнае покрыва; глыбокі снег (Стаўбц.).
СНЯЖНРЦА. Ніжні пласт снегу з вадой; вада пад снегам (Лёзн., Стол.).
СО'БІННЕ. Асобнае пасяленне, адзінокі хутар (Слаўг.).
СО'ДНІ. Задарожжа (Дзіс.).
СО'ПКА. 1. Вялікі курган, старажытная магіла круглай формы (Віц., вярхоўі рр. Дрысы і Ловаці Алякс., 59). Такая назва курганаў ёсць у Наўгародскай вобл. (Хадакоўскі. Данясенне, 368). 2. Купіна (Кузн. І\асп.). 3. Пясчаны ўзгорак (Петр., Смален. Дабр.). □ ур. Халмоўская Сопка (гара), Сопкі (гара) Віц. (Рам. Мат.).