Беларускія геаграфічныя назвы
Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
СУВО'РЫНА. Дзёран, падняты сахой (Нас.).
СУГЛЕ'Й. Глей; неўрадлівая зямля (Лёзн.).
СУГЛЕНАК. Гліністая зямля з пяском (БРС).
СУГЛІ'НІШЧА. Зарослае глінішча (Слаўг.).
СУГО'Н. Сцяжынка, пратаптаная жывёлай (Слаўг.).
СУГО'РАК. 1. Невялікі ўзгорак (Лёзн.). Тое ж сугор (Лёзн.). 2. Гурба снегу (Лёзн.).
СУТРАВА. Зацішнае, сонечнае месца (Слаўг.). Тое ж сўграў (Слаўг.).
СУ'ДНЯ. Ст.-бел. Месца старажытнага суда. □ р. Сўдня, в. Судня Віц. (Рам. Мат.), в. Сўднікі Кузн., Валож.
СУКМЕ'ЙНІК. Невялікае ўзвышэнне на балоце з менш цвёрдай глебай, чым каля грудка; падсохлая глеба каля берага (Зах. Палессе Талст.).
СУКНАВА'ЛЬНЯМайстэрня, у якой валілі сукно (БРС).
СУМЁТ. Гурба намеценага снегу (БРС). Тое ж сугроб (Ветк., Лёзн., Крыч., Рэч., Слаўг., Хоц. Бяльк.), кўча, сугон, сугор (Слаўг.).
СУТІЕСАК.. 1 Глеба з сумесі гліны і пяску (БРС); пескаватая зямля (Росл. Дабр., Стол.). Тое ж сўпесь
(Слаўг.). 2. Чарназёмная глеба з прымессю пяску (Стол.).
СУПЕ'САК. Пясчаны намыў з рэдкай травой і парасткамі лазы (Рэч.); замыты пяском луг (Слаўг.). Тое ж супёзак, (Слаўг.).
СУ'ПЛАУ. Дрыгва, плаў (Пар.).
СУ'ТКІ. 1. Праход паміж гумнамі (Жытк.). 2. Вузкі прамежак паміж глухімі сценамі суседніх хат, дзе амаль сыходзяцца стрэхі (Рэч., Сал., Слуцк. Сержп. Грам., 48, Ст.-дар., Стол.). Тое ж суток, (Жытк.), сўтачкі (Рэч., Сал., Ст.-дар.), сўдачкі (Глуск. Яінк. I, Жытк., Стол.).
СУТО'КІ. I. Месца злучэніня рэк, ручаёў (БРС). Тое ж суток (Слаўг.), сутока (Нас., Слаўг.). 2. Месца, дзе сыходзіцца некалькі дарог (Тал. Мядзв.). 3. Стар. Перакрыжаванне граніц, межаў (Сразн., III, 630). □ в. Сутокі Віц. (Рам. Мат.), в. Сутокі Лёэн., Чав., пас. Сутокі (Міхайлаўка) каля в. Б. Хутары (1929) Краснап.
СУТО'Н. 1. Тонкі лядок на рацэ ўвосень (Жытк., Стол.). Тое ж сутўн (Жытк.), сытон. (Стол.). 2. Мароз, іней на зямлі (Жытк., Стол.).
СУ'ХА. Суша, сухое месца (Жытк., Стол.).
СУХАДО'Л. 1. Сенажаць на нізкім, але сухім месцы (БРС). Тое ж сухадоліна (Віц. Нік. 1895, Нас.). 2. Роў з крутымі берагамі, які ўтварыўся ад веснавых вод (Слаўг., Шчуч.).
СУХАДО'НЬ. Высокае месца (Докш. ДАБМ, п. 230).
СУХАПУ'ЦЦЕ. 1. Дарога па сушы (БРС). 2. Суша, паверхня зямлі (БРС).
СУХАСТО'Й. Участак лесу, у якім багата засохлых на корані дрэў; плошча сухіх дрэў у лесе; павал (БРС). Тое ж сухалёссе (Зах. Бел. Др. Падб.), сухапастой (Сміл. Шат.), суш (Нас.), сушнік (Слаўг., Сміл. Шат.), сушняк, сушмяўнік, сухастоўнік, сушнявік (Слаўг.).
СУХЛІ'ЦА. Сенажаць, парослая сіўцом Nardus stricta L. (Лёзн.).
СУХМЕ'НЬ. Сухое месца (Нас., Слаўг.); сухое месца сярод балота (Цэнтр. Палессе Талст.). Тое ж сухмінь, сухата, сухоцце (Слаўг.).
СУ'ША. Зямля, грудок (Бяр.). Тое ж сушына (Стол.). □ ур. Сушова (луг) каля в. Заспа Рэч.
СУ'ШКЕ Мелкад частка возера, якая высыхае летам (Уш.). □ ур. Сўшкі (частка Чарсвяцкага возера) Уш.
СУ'ШНЯБудынак, у якім сушаць і труць лён (Лях., Ст.-дар.). Тое ж сушылаўка (Гродз.), суйіылка (Слаўг.).
СХІЛ. Пакаты бок узгорка (БРС). Тое ж схон (Слаўг.).
СХО'ВІШЧА. 1. Месца, будынак, дзе што-небудзь захоўваюць або хаваюць (БРС). Тое ж сховы (БРС), схоў, схрон (Слаўг.). 2. Акоп, бліндаж; патаемнае месца (БРС). Тое ж сховы (БРС), схоў, хаўня (Слаўг.), схрон (Стаўбц.).
СХОД. Месца, дзе сыходзяць з гары (Слаўг.).
СХО'ДБІШЧА. Бойкае месца, куды сыходзяцца людзі; тачок (Слаўг.). Тое ж сходзішма, схадня (Слаўг.).
СЦЕЖ. Месца ўздоўж ракі, дарогі, наўсцяж чагонебудзь (Беласточчына ПНР, Гродз.).
СЦЕ'ЖАР. 1. Памост, месца, дзе быў стог (Зэльв. Сцяцко, Слуцк. Сержп. Грам., 48). 2. Жэрдка, вакол якой кладзецца стог (Пар.).
СЦЕ'ЖКА. Вузкая пешаходная дарожка; прыкметная лясная пуцінка (БРС); пагон (Слаўг.); глухая дарога (Жытк.). Тое ж сцёжка (Ветк., Рэч.), трапінка (Докш., Лёзн., Стол.), трапіна (Жытк.), тропка (Зах. Бел. Др.-Падб.).
СЦЕ'ЛІШЧА. Месца, дзе звычайна сцелюць лён, каноплі, пасконні (БРС). Тое ж сл'ішча (Барыс. Валож. Пух. Стаўбц. МДС, Краснап. Бяльк., Сал., Смален. Дабр., Стаўбц., Стол.), сцільшча (Віл. МДС), сланне, слаццё (Слаўг.).
СЦЕ'НКА. 1. Шырокая мяжа (БРС); межавая дарожка (Слаўг.). 2. Дарога да гумна (Нясв., Слаўг.); сцежка паміж гумнамі і полем (Уздз.); нешырокая дарожка за агародамі (Нясв.); вузкая дарожка паміж палеткамі (Мсцісл. Бяльк.). Тое ж сцёначка (Слаўг.). □ в. Сценкі Докш., ур. Сцёнка (поле, палявая дарожка) каля в. Церахоўка Слаўг.
СЦЕП. м. Вялікі абшар поля, пасеваў (Мсцісл. Бяльк., Слаўг.).
СЦВК. Месца, па якаму сцякае вада; цячэнне вады па нахільнай у рэчышчы (БРС).
СЦВРАН. 1. Поле, з якога зжалі збожжа (Рэч.). 2. Пакоша (Рэч.).
СЦІЖА'РКА. Пляцоўка на двары (Стол.).
СЦІ'ЛА. Неаранае цвёрдае роўнае поле пасля зімы; ялавіна (Ст.-дар.).
СЦЯГА'. Бойкая сцежка; пагон (Віц. Нік. 1895, Лёзн.).
СЦЯЖ. 1. Абшар поля ў адным масіве (Слаўг., Чэр. Бяльк.). 2. Месца паабапал дарогі, ракі, каля лесу (Беласточчына ПНР, Гродз.).
СЦЯЖЫ'НА. Глухая, ледзь прыкметная лясная сцежка (ЛіМ, 1966, 25 студзеня).
СЦЯКУ'Н. Незамёрзлая сярэдзіна ракі (Ваўк. Сцяшк.).
СЦЯНА'. 1. Тое, што і сценка 1; межавая дарожка для аддзялення розных палёў (Нас. АУ). 2. Абрывісты бераг (Ветк.). 3. Лінія; мяжа (Шпіл.). 4. Адно звяно ў прасле з дзвюх пар калоў і жэрдак (Слаўг.). □ ур. Сцяна (стромы бераг Сажа) недалёка ад в. Шарсцін Ветк.
СЫПАНКА. Загачаная каменнем і засыпаная зямлёй дрыгва; штучная выспа; гарадзішча (Ковенская губ. 1914 L. Krzywicki. Pilkalnia pod wsi$ Petraszunami).
СЫРАБО'ЙНЯ. Гумно (Пух. МДС, Сміл. Шат.).
СЯДЗІ'БА. 1. Участак зямлі калгасніка, селяніна (БРС); месца, дзе знаходзіцца хата, с.-г. пабудовы, сад, агарод (Гарад. Касп., Нясв., Слаўг., Тал. Мядзв.). Тое ж усядзьба, усядзібка (Слаўг.), сядзьба (Краснап. Бяльк.), усадзьба (Жытк., Мсцісл. Юрч., Рэч., Слаўг.). 2. Лепшая, урадлівая зямля, якую адводзяць пад агарод, каноплі, ячмень (Слаўг., Хоц. Бяльк.). □ ур. Сядзібы (поле) каля в. Серкаўка Слаўг., ур. Сядзіба (поле, б. пас.) каля в. Целяшы Слаўг.
СЯЛРБА. Месца пад жылым домам і с.-г. пабудовамі; двор; хутар; пасяленне; сядзіба 1 (БРС). Тое ж сялідзьба (Рэч., Сен. Касп., Слаўг., паўн. паветы Чарнігаўскай губ. П. А. Расторгуев. Сев.-бел. говор, 1927, 152), сялідба (Нас. АУ, Слаўг.), сяліцьба (Слаўг.), сялібка (Слаўг.). □ в. Сяліба Бярэз., в. Сялібка Віц. (Рам. Мат.).
СЯЛО'. Сельскі населены пункт, у якім да рэвалюцыі была царква або адміністрацыйныя будынкі; цэнтр навакольных вёсак (БРС). □ Сяло — частка в. Малева Нясв., в. Старое Сяло Зэльв.
СЯЛЬЦО'. Фальварак; маёнтак, ферма, бровар, віла (XVIII — пач. XX ст.). Тое ж сялцо, сялёц. □ в. Сяльцо Люб., в. Балонаў Сялец Бых., р. Сялец — л. пр. Дняпра, сялцо Дужаўшчына (в. Дужаўшчына) Чав., сялцо Лапацічы (в. Лапацічы), сялцо Гіжэнка (в. Гіжэнка)
Слаўг. (1783 ЦДАСА, ф. 1355, Межавы архіў, спр. 11, Магілёўская губ., Старабыхаўскі пав.), в. Сялецкая Крыч. (Меер, 1786, 121).
СЯННІ'ЦА. 1. Хлеў для сена (Кап., Нас., Слаўг.). Тое ж сяльнік (Ветк.). 2. Месца, дзе стаяў сянны хлеў (Слаўг.).
Т
ТА'БАРЫШЧА. 1. Месца, дзе стаяла войска; качэўе цыганоў; бойкае месца (Краснап. Бяльк., Слаўг.). Тое ж табар (БРС). 2. Выган, паша (Краснап. Бяльк.). □ ур. Табарышча (месца, дзе стаяў лагер Пятра I у 1708 годзе) каля в. Лясная Слаўг.
ТАКАВГШЧА. 1. Месца ў лесе, дзе такуюць цецерукі (Рэч.); месца, прыстасаванае для лоўлі звяроў, птушак (БРС). Тое ж такаўішча (Лёзн.). 2. Месца, дзе вядуцца змеі (в. Губеншчына Камаровіцкай вол. Чэр. пав. — Маг. губ. вед., 1889, № 1, 161). 3. Месца, дзе раней быў ток у гумне (Лёзн., Слаўг.), дзе было гумно (Віц. Нік. 1895, Паст.). 4. Цэментавая пляцоўка, куды ссыпаюць зеряе ў час .малацьбы (Лёзн., Слаўг.). Тое ж такаўішча (Лёзн., Слаўг.), ток, тачок (Слаўг.). 5. Месца, прыстасаванае для спаборніцтваў, гульняў (Слаўг.). Тое ж точышча (Слаўг.).
ТАКО'ЎНЯ. Пляцоўка для малацьбы (Віц. Касп.). Тое ж тачок (Слаўг.).
ТАЛ. Месца, дзе растаў снег (Зах. Бел. Др.-Падб.).
ТАЛАСА'. Дробныя хвалі на вадзе; зыб (Слаўг.). Тое ж тамаса, валва (Ашм., Лід.), тусмёнь (Ветк.), плесь (Смален. Дабр.). □ в. Таласкоўшчына Тал.
ТАЛАЧЭ'ЯВытаптанае месца ў пасеве, на раллі, траве (Слаўг.). Тое ж талчачэвішча, талчачэя (Слаўг.), талкавіска (Слонімскі пав. 1598 АВАК, XVIII, 154), тулкавіска (Слон?Я598).
ТАЛО'. Палонка, багатая рыбай (Азяр. Касп.).
ТАЛО'КА. Абложная зямля (адзін год), узараная пад азімыя (Гом. Нарысы, 372, Краснап. Бяльк.).
ТА'ЛЬКА. 1. Зараснік лазы Salix rosmarinifolia L. (Рэч.). 2. Гліна, якая ўжываевда пры вырабе валенкаў (Гродз.), мінерал тальк сілікат магнію (БРС). □ в. Талька Пух.
ТАЛЧАЧЭ'ЯМесца, дзе збіраюцца людзі (Слаўг.). Тое ж калчачэя (Слаўг.).
ТАЛЧАЯ'. Прадпрыемства для апрацоўкі пянькі (с. Камаровічы і в. Задобрасць на р. Добрасці Крыч. староства Меер, 1786, 102).
ТА'МА. Ст.-бел. Гаць, застава, насыпаны вал.
ТАНЯ'. Затока каля ракі, на абалоні ў час разводдзя ці паводкі (Стол.). □ ур. Таня Любінская, ур. Таня Хвастоўская каля в. Кароцічы Стол.
ТАПІ'ЛА. Непраходнае месца на дрыгвяністым балоце; багністая бездань (Ветк., Жытк., Палессе Талст., Рэч., Сал., Стол., Уздз.); невялікае прыроднае азярцо сярод балота (Палессе Талст., Рэч.) або выкапанае (Лун. Талст.); гразкае месца (Жытк.); нізкае поле, якое ў час разводдзя і паводкі затапляецца вадой (Стаўбц. Прышч.). □ ур. Тапіла (балота) каля в. Заспа Рэч.
ТАПІНА'. Багна; забалочанае, гразкае месца (Нас.); твань у рэчцы; адталая зямля (Кап., Слаўг.); гразкая дарога (Слаўг., Смален. Дабр.). Тое ж тапінь (Кап.), тапіня (Слаўг.).
ТАПО'РНІК. Малады лес, драбналессе, зараснік (Нясв., Слаўг., Шчуч.). .
TAP. Месца, дзе ходзіць паром; плыт(Нас.). Параўн.: стар. тара ’паром’.
ТАРАС. Стар. Земляны вал, насып, заслона. □ ур. Тарасенка (луг) Стаўбц. (Прышч.), в. Туроса Уш.
ТАРПА'. 1. Вялікая ўкладка снапоў на полі (БРС). Тое ж сцірта (Ваўк. Сцяшк.). 2. Тарфяное балота; торф (Ваўк. Сцяшк., Глуск. Янк. II, Чашн. Касп.).
ТАРТАЖ. Лесапільны завод (Гродз., Мін.).
ТАРФЯ'НІК. 1. Тарфяное балота (БРС). 2. Поле на месцы асушанага балота (Сал., Слаўг.). Тое ж тарфянікі (Жытк.), тарфянне, тархвянішча, тарховінне, тарховішча, таршышча (Слаўг.).
ТАРФЯ'НІШЧА. 1. Асушанае тарфяное балота (БРС). 2. Балота, дзе нарыхтоўваюць торф (Лёзн., Слаўг.). Тое ж тарпянішча (Мін.), тархвянішча, тархвяне, тарховінне, тарховішча, таршышча, тархінне, тархішча (Слаўг.).