Беларускія геаграфічныя назвы
Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
РУЧАВІТІА. 1. Перасыхаючая рэчка; сухадольны равок (Слаўг.). 2. Самае хуткае цячэнне (Слаўг.).
РУЧАЁК. 1. Малая рэчка (Навагр., Слаўг.). 2. Веснавы, дажджавы, крынічны струмень (Слаўг.).
РУЧАІ'НА. 1. Перасыхаючы ручай; веснавы ці дажджавы паток (Слаўг., Сміл. ІІІат.). 2. Вільготнае месца, дзе сочыцца крынічная вада і адкуль пачынае цячы ручай (Рэч., Слаўг.).
РУЧА'Й. 1. Невялікая рэчка, паток; рачулка (БРС). Тое ж ручэй (Ветк., Крыч., Леп., Лёзн., Маз., Маладз., Паст., Слаўг., Смал. Дабр., Стол.), руччэй, руччэвіна, руччэйка (Слаўг.). 2. Месца, дзе ў зямлі праходзіць ваданосны пласт; крынічная жыла (Стаўбц.). 3. Струмень дажджавой або снегавой вады; пракапаная канаўка кругом хаты (Слаўг.). Тое ж ручэй (Лёзн., Слаўг.), руччэй (Слаўг.). □ р. Ручай (Пачайна) у басейне Дняпра (Макс., 86), Дубёнскі ручай каля в. Дубня Слаўг., в. Глы-
бокі Ручэй Мядз., б. х. Халодны Ручэй (1926) каля в. Старынка Слаўг.
РУ'ЧАЙ. Быстрая рэчка (Лях. Кап., Слаўг.). □ р. Сіні Рўчай каля в. Дабранка Слаўг., Аўтулазкі Рўчай, Сўські Рўчай, Ліпскі Рўчай каля пас. Калінаўка Краснап., ур. Рўчай каля в. Кульшычы Слаўг., в. Філіпаў Ручай (з 1727 года) Крыч. (AGAD w Warszawie, Ar, Dzial XXV, s. 1935, л. 187).
РУЧВО'. Рэчышча ракі; фарватэр (РБС, 238).
РУ'ЧКА. Пракос (Нар.).
РУ'ЧЧА. 1. Выгода, прыволле, дзе ўсе ўгоддзі побач (Слаўг.). 2. Месца, дзе працякае ручай (Лёзн., Рэч.). 3. Старое рэчышча ручая з шырокім дном (Лёзн.). □ ур. Рўчча (поле, бярэзнік) каля в. Любаны Слаўг.
РЎЧЧА'. Бязводны летам і параўнальна багаты вясной і ў час паводкі ручай; палявая або лугавінная нізіна (Віц. Нік. 1895).
РУЧЧАВІ'НА. Пачатак рэчышча ручайка, які выцякае з крыініцы (Віц. Нік. 1895). Тое ж выцек (Слаўг.).
РУЧЧЬГ. Месца, дзе зліваюцца ручаі ў рэчку; багатае крыніцамі месца (Слаўг., Уш.). Тое ж рўччы (Слаўг.). □ ур. Руччы (сенажаць) каля в. Серкаўка Слаўг., ур. Руччы і Камянныя Руччы (крынічнае месца) каля в. Чарсвяны Уш.
РУ'ЧЫ'ШЧА. Месца паабапал ручая або там, дзе цёк ручай; сухое рэчышча ручая (Слаўг.).
РУШНЯ'РНЯ. Ст.-бел. Майстэрня, фабрыка, дзе робяць ружжы.
РУШЧЫ'ЗНА. Рускі бок; Расія (Нас.). Тое ж расёйшчына, расіяншчына, русакоўшчына (Слаўг.).
РЫ'БНІІў. Вадаём, дзе разводзяць рыбу (БРС).
РЫТА. Ст.-бел. 1. Ліман. 2. Рачное вусце, дзе рака падзяляецца на рукавы пры ўпадзенні ў мора; сутокі ракі. 3. Іўнязь, начальнік, ваявода (Гарб.).
РЫЖЭ'Ц. 1. Белавата-жоўты пясок, які залягае ніжэй ворнага пласта глебы (Тур. «Наш край», 1929, № 12 (51), 42). 2. Торф на балоце; балота з вокісламі жалеза ў вадзе (Палессе Талст.). Тое ж рыжэць (Сіманавічы Палессе Талст.).
РЬГМА. Купіна ў вадзе (Н. Дзятлавічы Гом. Радч., XVI). Параўн.: под рймамн, т. е. кочкамн, купьямн в воде (Радч.).
РЫ'НА. 1. Прыстасаванне для адводу, сцёку вады,
пакатае месца, па якому сцякае вада (БРС), звычайна на млынавае кола; ставок (Слаўг.). 2. Прорва, бездань (Слаўг.). 3. Жолаб, які ўтвараецца пры сутыкненні пад прамым вуглом двух бакоў дахаў сумежных пабудоў (Слаўг.); капежная труба (Гродз., Слаўг.). 4. Вялікая гурба снегу, занос (Слаўг.).
РЬГНАКАдкрытае месца, дзе гандлююць таварамі (БРС).
РЫСТА'ЛІШЧА. Стар. Месца для вайсковай вывучкі, гімнастычных спаборніцтваў; іпадром (РБС, 593).
РЬРЦВІНА. 1. Ямка, выкапаная свіннямі (Слаўг.). Тое ж рытво, рытвіна (Слаўг.). 2. Ямка пад вадой (Слаўг.). 3. Паглыбленне на дарозе, выбітае коламі (Беш. Касп.). 4. Паглыбленне ад разрыву снарада ці бомбы (Лёзн.).
РЫЧА'ДЗЬ. Месца, дзе бярэ свой пачатак рэчка (Д\бр.).
РЫЧА'ЛЬ. Невялікі ручай паміж ракой і балотам (Сен. Касп.).
РЬГЧКА. 1. Непраходнае балота, дрыгва (Палессе Талст.). 2. Участак вады на балоце (Палессе Талст.).
РЫШТ. 1. Сцяжынка побач з дарогай, за канавай; броўка каля канавы (Слаўг.). 2. Роў, ручай, вадасцёкавая канава (Віц. Касп., Зах. Бел. Др.-Падб., Мсцісл. Бяльк., Слаўг.). 3. Высока скошаная балотная сенажаць, дзе пракосы ляжаць над вадой (Стол.). □ вул. Рышт (і заходняя частка горада за ровам) у г. Слаўгарадзе, ур. Рыштот Бых. (Дэмб. II, 1884, 169).
РЫШТО'К. Вадасцёкавая канаўка (БРС), выкладзеная каменнем уздоўж брукаванай вуліцы або дарогі (Маладз.).
РЬІШЦЬ. Канава (Маг. губ. вед., 1854, № 48, 865, Слаўг.).
РЭ'ВЕНЬ. Прыродная яма на балоце, дзе звычайна ловяць рыбу (Палессе Талст.).
РЭЗ. Участак, паласа поля або сенажаці (Беш. Касп., Гарб., Глуск. Янк. II, Грыг. 1838—1840, Слаўг., Сміл. Шат.); тры загоны (Жытк.); участак зямлі 72 га (Стол.), 10 дзесяцін (Стол.). □ в. Разкі Слаўг., ур. Рэзкі (поле, прымеранае пазней) недалёка ад в. Папоўка Слаўг., воз. Разно Люцынскага пав. (Расія т. 9, стар. 445).
РЭ'ЗА. Глухія, пустэльныя і гразкія месцы (Гарб.). □ г. Рэжыца і р. Рэжыца Віц.
РЭЗЕТВ. Паласа адчужэння каля чыгункі, шашы (Слаўг.). Тое ж рэзёрва (Слаўг.).
РЭ'ЗКА. 1. Вузкая палоска лугу, поля (Бял. Матэр.). 2. Мера зямлі каля 10 дзесяцін (Стол.).
РЭ'ЗНІК. Густыя зараснікі ў стаячай вадзе рагалісніку Ceratophyllum demersum L. (Слаўг.).
РЭ'ПІШЧА. Новае поле, ляда, дзе раней першай культурай сеялі рэпу (Мін. Лемц. Дыс., 203, Рэч., Смален. Дабр.). □ х. Вялікае Рэпішча, х. Малое Рэпішча Мядз., ур. Рэпішча (луг) каля в. Віравая Слаўг.
РЭ'ЎКА. Стар. Сухая, доўгая града на балоце, парослая лесам (руск. релька). Параўн.: Сымон Рэўка з-пад Барысава (псеўданім Ф. Багушэвіча).
РЭХ. Паласа раллі або сенажаці (Сміл. Шат.).
РЭ'ЧКА. 1. Невялікая рака, рачулка (БРС). Тое ж ряччэнка, ряччонка (Слаўг.). 2. Мясцовасць, дзе ёсць нізіны і азёры (Стол.). □ ур. Хамшіына Рэчка каля в. Кароцічы Стол., ур. Апанасава Рэчка і Глыбакая Рэчка каля в. Яскавічы Сал.
РЭ'ЧКР. Малыя азёрцы на балоце (Стол.).
РЭ'ЧКБ Месца, дзе ёсць рачулкі, ручайкі, крыніцы (Віл.). □ ур. Рэчкі (луг, дзе былі рачулкі) каля в. Засцёнкі Віл.
РЭ'ЧЫШЧА. Месца, дзе цякла рака (БРС). Тое ж рочышча (Слаўг.), рочадзь (Вілен.). □ ур. Рэчышча каля в. Аздамічы Стол.
РЭ'ШНІК. Зараснік арэшніку (Крыч., Слаўг.).
С
САД. 1. Участак зямлі, засаджаны пладовымі дрэвамі, ягаднікамі (БРС). 2. Грыбная калонія ў лесе (Слаўг., Слуцк.). □ ур. Кавалёў Сад (поле) каля в. Гіжэнка Слаўг., ур. Старый Сад (поле) каля в. Кульшычы Слаўг.
САДАВІ'НА'. 1. Сад (Слаўг.). 2. Адно пладовае дрэва ў садзе (Слаўг.).
САДЖО'НКА. Прысады (Пол.).
САДЗІ'БА. 1. Зямельны ўчастак, ,на якім знаходзяцца хата з пабудовамі, сад (Слаўг.). 2. Хата з пабудовамі (Нас.). 3. Засяленне, выган (Нас. АУ).
САДНО'. Дрэва, на якім стаіць вулей (Стол.).
САДО'К. 1. Невялікі сад пладовых дрэў (БРС). 2. Невялікая сажалка, у якой разводзяць рыбу (БРС).
3. Скрыня для ўтрымання ў рацэ жывой рыбы (Нас.). Тое ж саж (Стол.).
СА'ЖАЛКА. 1. Капаны вадаём, невялікае штучнае возера (БРС). Тое ж саджалка (Азяр. Касп.), саджаўка (Сядл. Бес., 146); пасля 1861 г. штучны вадаём для мачэння толькі льну (Віц. Нік. 1895). 2. Рыбны садок (БРС); глыбокае месца, дзе вядзецца рыба (Олтушскае возера Палессе Талст.). Тое ж саджаўка (Зах. Палессе Талст.), сажаўка (Бельск. ПНР, Гродз., Нас.). 3. Старык ці прыродная з вадой упадзіна (Паст.), круглая яма (Стол.). 4. Палонка ў лёдзе на рацэ (Нас.). □ Е'дмусева сажалка каля в. Драгунск Рагач., ур. Марозавы Сажалкі (востраў на балоце Чыстая Лужа) каля в. Кульшычы Слаўг., ур. Сажалкі каля в. Любаны Слаўг., ур. Дзедава Сажалка Мсцісл. (Юрч.).
СА'ЖАННІК. Дарога, абсаджаная бярозамі (Сен. Касп.).
САКА7. Балоцістая, нізкая сенажаць, дзе расце асака Сагех (Грыг. 1838—1840, Слаўг.). □ ур. Сака (грыва на лузе каля р. Проні) недалёка ад г. Слаўгарада.
САКМО'. След, знак ад падэшвы нагі на раллі, пяску (Гродз.). Тое ж знак (Слаўг.).
САКО'ЛЛЕ. Аддаленыя, глухія месцы навокал (Слаўг.). □ азярына Саколле каля в. Шарсцін Ветк.
СА'ЛА. 1. Абведзенае лініяй месца (пры гульні ў лапту), дзе можна спыніцца, выбіўшы мячык, калі не ўдаецца дабегчы назад да «горада» (Стол.). 2. Жалезістыя плямы на паверхні вады (Віц. Нік. 1895).
САЛАМЯ'. Праліў (дыялектнае паўночнае ў наўгародскіх помніках — А. Г. Преображенскнй. Этнмологнческнй словарь русского языка, 1958, 354). □ вв. Саланец, Саланевічы, Саламір’е Пол. (Бах.), в. Саломерычы Мін., в. Салані Стаўбц.
САЛАНЧАЖ. Крыніца з салёнай вадой (Гродз.). Тое ж ст.-бел. баліна.
САЛА'Ш. 1. Будка, будан; часовае збудаванне з галля, лапак, сена для жылля летам у лесе, на лузе (Я. Колас. Дрыгва, 1946, 90). Тое ж будалаш (Слаўг.), будач, будаш (Чэр.). 2. Месца каля кураня (гл.), будкі (Маз., Стол.).
САЛО'МЕНІЦА. Нізкае месца (Пол.). □ ур. Саломеніца і ўр. Саломінка (участак яловага лесу, паша) каля в. Залессе Пол.
САНЦАПЁК. Зацішнае, адкрытае месца, дзе прыпякае сонца (БРС).
САНЦО'ВІШЧА. йоле, дзе рос сланечнік Helianthus annus (Слаўг.). Toe ж сончышча, санцоўе, санцэвішча, санцавішча, санчавінне (Слаўг.).
САРАБО'ЙНЯВялікі хлеў у маёнтку, які служыў для складвання кармоў (Тал. Мядзв.).
СА'СКА. Ст.-бел. Плавільная печ; рудня. □ в. СаскаЛіпка Нясв. (Лемц. Дыс. 226).
САСО'ННІКМесца, парослае сасной; сасновы лес (БРС). Тое ж сасновец, сасновіца, сасноўка, сасноўца, саснюга (Слаўг.), сасняк (Докш., Жытк., Леп., Нясв., Слаўг., Шчуч.). □ ур. Сасоннік (балота) каля в. Кулікоўка Слаўг., ур. Сасновец (узвышша сярод абалоні) каля в. Ст. Каменка Слаўг., ур. Сасновіца (поле) каля в. Ржаўка Слаўг., вул. Сасноўка ў в. Рудня Слаўг., ур. Сасноўка (возера ў сасновым лесе) каля в. Ст. Каменка Слаўг., ур. Сасноў каля в. Заспа Рэч.
САСО'ННІЧАК. Малады сасоннік (Слаўг.).
САУГЕ'ЛЬ. Коўзкае месца, каток (Чашн. Касп.).
САХРА'Н. Лес, пакінуты расці на доўгі тэрмін (Сур.).
СВЕ'РЖАН. Цвёрды ўчастак абалоні ракі (Лемц. Айк.).
СВІНАРЫ'ЯГразкае месца, дзе купаюцца свінні (Стол.).
СВІНЕ'Ц. Зараснік цвёрдага сіўцу Nardus stricta L. (Мсцісл., Пол.). Toe ж свіннік, свінцюх (Мсцісл.). □ в. Свінка Кап., в. Свіная каля г. Дуброўны (Меер, 1786).
СВІННАРЫ'Й. Глыбокая яма-логава, якую выкапалі свінні (Рэч.).
СВІНТА'Р. Царкоўны двор (Тал. Мядзв.). Тое ж свінтар (Мсцісл.).
СВО'ЙЧЫНА. Месца, дзе нарадзіўся чалавек, дзе жыве радня; айчына, зямляцтва (Уш.). Тое ж сбойшчына (Слаўг.), свошчына (Нясв.).
СВЯНТА'Р. Ганкі, пляцоўка перад уваходам у царкву (Вілен.).
сЕ'ДАЛА. Месца, дзе чалавек вельмі часта бывае; абжытае месца (І\ар.).
СЕ'ДЖА. Месца, дзе знаходзіцца засада на ваўкоў з прынадай (Сен. Касп.).