Беларускія геаграфічныя назвы
Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
СО'ТКА. Участак зямлі, роўны сотай частцы гектара (БРС).
СО'ТКБ Сядзіба калгасніка (Зах. Бел., Слаўг., Стол.); палова прысядзібінага ўчастка ў полі (Глуск. Янк. II).
СПАД. 1. Нахіл гары (БРС). Тое ж спадзіна (Шчуч.), спадзістасць (БРС). 2. Змяншэнне вады ў час разводдзя (БРС).
СПА'ША. Страўленая паша; патрава (Слаўг.). Тое ж спасцівенне, спасцінне, спашчаванне (Слаўг.).
СПІЖА'РНІШЧА. Жарт. Клець, прыбудаваная да сяней для складвання гаспадарчых рэчаў, або частка хлява ці хлеў для сена, кармоў (Слаўг.).
СПІНА'. Высокі груд на лузе (Рэч.). □ ур. Конская Спіна (груд на яізкім лузе) каля в. Заспа Рэч.
СПЛАУ. 1. Багністае, зыбкае балота (Палессе Талст.). 2. Смецце, ламачча на беразе ракі пасля разводдзя (Рэч.).
СПУСК. З’езд з гары (БРС). □ ур. Спуск каля в. Беражцы Жытк.
СПУ'СКАЛКА. Месца, дзе з гары катаюцца на санках дзеці (Стол.).
СПУСТ. 1. Праход для вады ў плаціне; шлюз каля млына (Жытк.). 2. Вазярышча; месца, дзе разбуран млын на рацэ (Жытк.). □ ур. Спуст (луг, кусты, брод цераз раку) Жытк.
СТА'ВІШЧА. Месца на рэчцы, дзе была плаціна або млын (Нас.); зручнае месца для пабудовы заставы і млына (Нас. АУ). Тое ж стаўнішча (Кір.), стаў (Паст.). □ в. Стаўнішча Кір.
СТАВО'К. 1. Азярцо, сажалка, штучнае возера; запруда; млын (БРС). Тое ж ставік (Стаўбц.), стаў (БРС). 2. Запруджаная нізіна, дзе гадуюць рыбу (Рэч.).
178
СТАДО'ЛА. 1. Стар. Язычаскае мольбішча, храм у язычнікаў. 2. Хлеў для коней (Чашн. Касп.); вялікі даржнік, скацінны хлеў (Нас.); хлеў на заезным двары (Крыч. Бяльк.); вялікі хлеў для збажыны ў панскіх гаспадарках (Віц. Нік. 1892, 35); павець (Маг. губ. вед., 1854, № 48, 865); халодны будынак (Слаўг.). 3. Еўня ў гумне; гумно (Смален.). □ в. Застадолле Сен. (Касп., 33), с. Стадолішча Смален. вобл., в. Стадолічы Лельч.
СТАДНГЦА. Абгароджанае месца на пашы для начлегу коней (Стол.).
СТАЖАТ’Е. Памост або месца, дзе стаялі ці звычайна ставяць стагі сена (БРС). Тое ж стажар (Рэч.), стажарня (Пол.), стажарышча, стагавінне, стаговішча, стогавішча, стажар’ё (Слаўг.), стагавішча (Слаўг., Ст.дар.), стожышча (Нас., Слаўг.), сціжар’е (Кар.), сфгжар’е (Стаўбц.). □ ур. Стажаркі (луг) каля в. Заспа Рэч.
СТА'ЙКІ. 1Малады бярэзнік каля старога лесу (Рэч). 2. Чарада шпакоў, якія ляцяць у вырай (Слаўг.). 3. Драўляныя хлявы для буйной рагатай жывёлы і авечак (ЖС, 511). □ в. Стайкі Карм., Віл., Мін., Барыс., Лаг. (Лемц. Дыс., 221), в. Стаішча Чашн.
СТАЛІ'ЦА. Вялікая і старажытная вёска Зімніца (Слаўг.). □ в. Сталіца Дзіс.
СТАН. 1. Месца для стаянкі жывёлы ў поўдзень на полі або ў лесе (Бых., Жытк., Кліч., Краснап. Бяльк., Мін., Пар., Слаўг.). Тое ж становішча (Кузн. Касп.), станок (Слаўг.). 2. Начная паша (Жытк.). 3. Дарэвалюцыйнае адміністрацыйна-паліцэйскае падраздзяленне павета (БРС); месцазнаходжанне станавога прыстава (Дэмб.). 4. Месца, выбранае для стаяння (Нас.). 5. Стаянка, лагер войск (БРС). □ ур. Арлоў Стан, Асінавы Стан, Цімошанкаў Станок (месца ў лесе) каля в. Шаламы Слаўг., Васількоў Стан (поле на месцы лесу, пчальнік) каля в. Дабранка Слаўг.
СТАР. Месца, дзе знаходзілася паселішча або старажытнае месцажыхарства (Віц. Нік. 1892, 36, Выс. Касп., Слаўг., Смален. Дабр.). □ в. Стар Арш.
СТАРАДРЭ'ВІНА. 1. Засохлае на корані дрэва (БРС). 2. Старое амаль без абалоні дрэва; стары лес (Слаўг.).
СТАРАДРЭ'ВІЦА. 1. Стары лес; пушча (Жытк.). 2. Цалінная зямля на месцы лесу (Смален. Дабр.).
СТАРАЖЭ'Ц. 1. Старое рэчышча, якое звязана з ракой (Слаўг.). 2. Месца, дзе быў вартавы пункт, пагранічны рубеж (Слаўг.). □ ур. Старажэц (луг, старыца) каля р. Сажа Слаўг.
СТАРАНА'. 1. Край, дзяржава (БРС). 2. Месца абапал тока ў гумне, дзе складваюць збажыну (Нас., Сал., Слаўг.). 3. Вялікае поле ў адным масіве (Сал., Слаўг.).
СТАРАПО'ЛІЦА. 1. Абложная зямля (Гом., Слуцк., па цячэнню р. Убарці ДАБМ, к. 275). Тое ж стараполь, стараполле (Гом., Слуцк. ДАБМ, к. 275). 2. Месца, дзе поле апрацоўваецца з даўніх часоў; спадчыннае поле (Стол., Хойн.). Тое ж стараполь (Хойн.). □ ур. Стараполіца Славіцка (поле, выдзерак) каля в. Кароцічы Стол.
СТАРАСЕ'ЛЛЕ. Месца, дзе здаўна знаходзіцца населены пункт, двор або дзе быў дом, сяло (Слаўг., Смален. Дабр.). □ ур. Стараселле (луг, поле) каля в. Казакоўка Слаўг., воз. Стараселле каля в. Ст. Каменка Слаўг., в. С:араселле Крыч.
СТАРО'ЖКА. Хата ў лесе, каля дарогі для паляўнічых, вартаўнікоў (БРС). □ Старожка (адзін двор каля моста цераз р. Проню) Слаўг.
СТАРЫ'НА. 1. Месца, дзе раней быў населены пункг (Слаўг.). Тое ж старына (Слаўг., Стаўбц.). 2. Даўняе месца пасялення вёскі, двара (Слаўг.). 3. Ст.-бел. Поле сярод лесу здаўна (Слаўг.). Тое ж старына (Слаўг., Ст,дар., Стаўбц.). □ ур. Старьша (лес) каля в. Пруды Стаўбц., в. Старына Чэрв.
СТАРЫ'НКІ. Сядзібныя месцы, якія зараслі кустамі (Смален. Дабр.). □ в. Старынка Слаўг.
СТАТЫЦА. Старое рэчышча ракі; водны рукаў (БРС). Тое ж старарэчышча (Слаўг.), старка, старык, (Падняпроўе), старўха (Макс., 197), старац, старык. (Жытк.), старык. (БРС). □ ур. Старац каля в. Беражцы Жытк., Старык (заліў р. Дняпра) Бых., Старык (заліў р. Сажа) Слаўг.
СТАУБЕ'Ц. Слуп (Слаўг.). Параўн.: стл'ьп-ь ’вежа’ (Астрамірава евангелле).Ц ур. Стаўбцы (поле) каля в. Церахоўка Слаўг., г. Стоўбцы Мін. вобл.
СТАУБІ'ШЧА. Начная паша, начлежны стан (Жытк.).
СТАУНЫ. Месца паабапал тачка ў гумне (Азяраны Тур. «Беларуская медычная думка», 1929, № 2—4, 79).
СТАУПОЖ. Прамавугольны выступ лесу (Кам.).
СТА'ЦЫЯ. Прыпынак (у бел. літ. канец XIX і пачатак XX ст.).
СГАЯ'ЛЕЦ. Стаячая вада (Стаўбц.). □ ур. Стаялец (старое рэчышча р. Нёмана) Стаўбц. (Прышч. 31, 179).
СТАЯ'НКА. Месца, дзе падоўгу стаяьф людзі; тачок (Рэч,). Тое ж стойня (Слаўг.).
СТО'ЙБІШЧА. Месца стаяння чалавека або групкі людзей, а таксама знаходжанне хаты або пабудоў (ЛіМ, 1968, 26 красавіка, Рэч., Слаўг.).
СТО'ЙЛА. 1. Месца для адпачынку жывёлы на полі, у лесе (Брэсц., Ветк., Рэч., Ст.-дар., Стол.) або ў хляве (БРС). 2. Сасна ў лесе, на якой стаіць вулей (Жытк.).
СТОІў. 1. Паглыбленне на схіле гары, па якому сцякае вада (Слаўг.). 2. Ручаёк ад сцёкавай крыніцы; KanaBa на балоце (Слаўг.).
СТО'КЕ Месца ў лагчыне, куды сцякаюць ручаі; дзе зліваюцца рэкі (Слаўг., Смален. Дабр.). □ в. Стокі Свісл.
СТО'УБІШЧА. 1. Збор вады ў вадасховішчы; басейн (Слаўг.). Тое ж стоўпішча, стоўплійіча, стаўпённе, стопішча (Слаўг.). 2. Затор вады пад снегам (Слаўг.). 3. Месца, дзе стаяў слуп (Слаўг.). Тое ж стаўбёнішча (Слаўг.).
СТРА'ВА. Страўлены луг або пасеў (Слаўг., Шэйн, 28).
СТРАЛА'. Месца ў рацэ, дзе ўпадае ў яе другая рака (Слаўгарад). .
СТРАМНІНА'. 1. Высокае месца; круча (Нас.). 2. Месца хуткага цячэння ў рацэ (Слаўг.). Тое ж страміна (Нас.).
СТРАХА'. Навіслы бераг над вірам, які падмывае вада (Рэч.).
СТРО'МА. Абрыў, круча (БРС). □ ур. Строма (лясок) каля в. Яскавічы Сал. .
СТРОУ. Востраў (Арш.). □ ур. Строў (луг) каля в. Бабінавічы Арш.
СТРУТА. 1. Фарватэр ракі (Слаўг.). Тое ж стружавіна, струга (Слаўг.), стрўжка (Баркалабаў Бых. 1641 МЕВ, 1906, № 11, ч. аф., чэрвень, 415, Ўсх. йалессе Талст.). 2. Ручай, рачулка, зарослая травой (Слаўг.). Тое ж струга (Глуск. Янк. II, Нас., Кап.). 3. Затока, рукаў ракі (Сміл. Шат.). 4. Равы і нізіны, куды вада заходзіць з ракі ў час разводдзя, а пры спадзе на вузкім
месцы робіцца запруда для лоўлі рыбы (Смален. Дабр.). 5. Невялікае цячэнне на балоце або часовае ў вузкай сцёкавай лагчыне (Палессе Талст.). □ в. Струга Стол., в. Стрўга Круп., ур. Гнская Струга (балоцісты луг, алёс) каля г. Слаўгарада, ур. Гвінская Струга (луг) в. Ржаўка Слаўг.
СТРУГА'. 1. Высокае месца, узвышша (Слаўг.). 2. Роў, выбіты ручаямі, якія сцякаюць з высокага месца (Маг. Лемц. Айк.). □ ур. Гвенская Струга (узвышша сярод лугу) каля в. Крамянка Слаўг.
СТРУ'МЕНЬ. Крыніца (Стол.).
СТРУМЕ'НЬ. 1. Хуткі паток вады ў рацэ; бягучая вада (БРС). Тое ж струміна (Мін.). 2. Маленькія струменьчыкі вады; невялікія патокі (Палессе Серб. 1912,99). □ в. Струмень Віл., в. Струмёнь Карм.
СТРУ'ШНЯ'. Руіна; вайна (Слаўг.). □ Стрўшня— частка г. Магілёва (Археагр., 2, 1867, ХСХІХ).
СТРЫ'ЖАНЬ. 1. Фарватэр ракі; галоўны паток (БРС). Тое ж стрэжынь (Слаўг.). 2. Гнілое месца на балоце; крыніца ў рацэ, дзе вада не замярзае (Стол.). Тое ж стрыжэнь (ЯКолас, 1952, т. 4, 154), сцёржань (Слаўг., Смален. Дабр.).
СТРЭ'ЛІШЧА. Месца, дзе вучацца страляць; адлегласць, іна якую далятае стрэл (Слаўг., Смален. Дабр.). Тое ж стрэльбішча (Слаўг.). □ ур. Стрэлішча (узвышша, узгорак) каля в. Юркавішчы Ветк., ур. Стрэльнішча каля в. Васькавічы (Слаўг.).
СТРЭ'ЛКА. Пясчаны намыў у рацэ (Слаўг.).
СТРЭ'ЛЬБІШЧА. Пцастора на тры стрэлы з лука (Гом. 1752 АВАК, XIII. 372. 375).
СТУДЗЯНЦЫ'. Месца на балоце, дзе заўсёды халодная вада (Глуск. Янк. II). □ м. Студзянёц Крыч. (Меер, 81), с. Студзянёц Касц.
СТУ'ДНЯ. 1. Калодзеж (БРС); калодзеж з асверам або з драўляным шосцікам ці калаўротам (Віц. Нік. 1895, Докш., Ів., Лаг., Mar. 1745 ІІОМ, вып. XXX, ч. 1, № 139, Навагр., Нясв., Паст., Сен., Касп., Смал., Смарг., Сміл. Шат., Стаўбц.). Тое ж стўльня (Ваўк. Сцяшк.). 2. Прасечаная палонка на рацэ (Лёзн.). □ в. Стўдзіна Рэч (Макс, Пр. 62), в. Студзянка Барыс. (Макс. 332), в. Студзянец Клім.
СТУ'ПА. Ст.-бел. Куча зямлі, каменняў. □ ур. Стўпішча (поле) каля в. Беражцы Жытк.
СТУПА'. 1. Ледзь прыкметная сцяжынка (Слаўг.). 2. Месца паміж каляінамі на дарозе, дзе ступае запрэжаны конь (Слаўг.). 3. След ад нагі (Слаўг.).
СТУПЕ'НЬ. Крок (Мсцісл., Слаўг., Ст.-дар.).
СТУС. 1. Капец бульбы або ямка для захавання бульбы (Стол.).
СТУСІ'ННІК. Зараснік сітняку Scir^us lacustris L. (Брасл.). Toe ж стусіна (Вілен.).
СТЫРНЯ'. Зжатае поле наогул або на якім расло жыта (Брэсц. ДАБМ, к. 269, к. 271). Тое ж сцёран, сцерань (Гом. ДАБМ, к. 269, к. 271), сцерэн (Гом. Маг. губ. вед., 1854, № 48, 865), сцярнішча (Лях.).
СТЫРЧ. Зламанае дрэва, куст; злом (Жытк., Стол.).
СУБОТ. Куча сабраных каменняў (Азяр. Касп.).
СУБУЛДЫТА'. 1. Цвёрдая няроўнасць на разбітай дарозе, замерзлая гразь у выглядзе выступаў (Слаўг.). Тое ж субулдыжына, субулдыжжа (Слаўг.). 2. Скіба дзярністай зямлі на ворыве; кавалак сухой зямлі на заскароджаным полі (Слаўг.). Тое ж субулдыжка (Слаўг.).
СУ'ВАРАТЫ. Частка поля, сервітут (Слуцк. Сержп. Грам., 54).