Беларускія геаграфічныя назвы
Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
УЗЛО'БАКУзгорак, невысокі бугор, узвышша (Азяр. Касп., Слаўг.). Тое ж узлоббя (Слаўг.).
УЗЛО'Б’Е. Схіл гары, узгорак (Слаўг.). Тое ж узлобічча, узлобаўе (Слаўг.).
УЗЛО'ЖЖА. Месца каля логу (Слаўг.). Тое ж узлагоўе (Слаўг.).
УЗЛУ'ЖЖА. Узбярэжжа заліўнога лугу; луг каля поля (Слаўг.). Тое ж узлужнішча (Слаўг.), □ ур. Узлужжа (поле, луг) каля в. Папараткі Слаўг., Узлужжа (вуліца) у в. Віравая Слаўг., ур. Улужжа (поле на правым беразе р. Сажа) Карм.
УЗМЕ'ЖАК1. Вузкая, незасяваемая паласа паміж раллёй і дарогай з канавай ці раўком (Віц. Нік. 1895). 2. Бакавая частка, край шырокай мяжы на агародзе, які звычайна зарастае травой (Бял. Матэр.). 3. Частка неўзаранай зямлі ў канцы поля; край сенажаці каля нівы (Беш. Касп., Докш.). Тое ж памёжак (Мін.).
УЗМЕТ. Першае ворыва ўвосень, зябліва; пустуючае адзін год поле (Крыч. да 1772 АВАК, XXXV, 5—7, Лёзн., Слаўг.).
УЗМУ'ЦЬ. Глыбокае месца ў возеры (Слаўг.). □ воз. Узмўць каля в. Віравая Слаўг.
УЗНІ'ЗЗЕ. Нізіна паміж гор; мясцовасць у ніжнім цячэнні ракі (Слаўг.). □ ур. і б.х. Узніззе каля в. Васькавічы Слаўг.
УЗНО'Р. 1. Крыніца, струмень вады, які выходзіць на паверхню зямлі (Віц. Нік. 1895). 2. Крыніца або неперасыхаючы вадаём, копанка (Лёзн.). 3. Нізіна (Кузн. Касп.). □ в. Узнор Гарад.
УЗО'ЛІШЧА. Ст.-бел. Падзолістая глеба.
УЗРО'УЕ. Месца ўздоўж рова (Маладз., Слаўг.). Тое ж узровічча, узроўнішча, ўзраўе (Слаўг.).
УКЛО'Н. Спуск або пад’ём дарогі (Слаўг.).
УКЛЯ'СЛАСЦЬ. Паглыбленне, западзіна; уцісненнс, след (Бельск Беластоцкага ваяводства ПНР, Гродз. Вал.). Тое ж укляктанне (Гродз.).
УКРА'ІНА. Краіна, край, вобласць, якая знаходзіцца каля мяжы або за межамі айчыны (Нас.); пагранічнае месца (Нас. АУ). Тоеж украйна (Слаўг.).
УКРЬІЖАВА'ННЕ. Месца, дзе перакрыжоўваюцца дарогі, вуліцы (Зах. Бел. Др.-Падб.).
УЛАТО'УК. Курган (Чашн. Касп.). Тое ж уссопак. (Сіроц. Касп.).
УЛО'ВЫ. Месца, дзе ловяць звера, птушку, рыбу (Слаўг.).
УЛУ'КІ. Выгібы ракі (Слаўг.). □ в. Улукі Слаўг., ур. Улукі (луг) каля в. Улукі Слаўг.
УЛУ'С. 1. Месца здабычы, палявання (Слаўг.); чужая паша (Смален. Дабр.). 2. Казённы лес, які адведзены сялянам для карыстання (Смален. Дабр.). Параўн.: улўс 'вуліца' (Каверынскі р-н Горкаўскай вобл. РСФСР Рус., 14).
УМЕ'ЖАК. Мяжа (Сміл. Шат.).
УМУРАЖЭ'ННЕ. Дзірван, мурожны пласт (Слаўг.).
УПА'ДЗІНА. Паглыбленне на паверхні зямлі (БРС). Тое ж упад (Нас.).
УПЫ'Н. Запруда, гаць, шлюз; стаячы вадаём (Слаўг.).
УПЯРО'ЧКА. Папярочны ўчастак у канцы доўгай паласы; кароткая папярочная баразна (Слаўг.). Тое ж упярока, упярэчка (Слаўг.). □ ур. Упярочкі (поле) каля в. Серкаўка Слаўг., ур. Вялікія Упярочкі (поле) каля в. Кульшычы Слаўг.
УРО'СКІДКА. Узаранае ўроскідку поле з разорай пасярэдзіне (Рэч). Тое ж уроскід (Навагр.), уроскідзь, уроскід (Слаўг.), уроскідзь (Жытк., Краснап. Бяльк., Стол.), уразору (Паст.), уразорыну (Дубр.).
УРУТА. Выгода, прыдатнае для жыцця месца; пр^іволле, добрая паша (Клім. Бяльк., Лёзн., Сен., Сур., Касп., Слаўг., Смален. Дабр.). Тое ж урўжжа, урожжа (Слаўг.), урўнь (Міласл. Бяльк.).
УРУ'Н. ГІоле з азімымі ўсходамі (Стол.). Тое ж урўна (Рэч.).
УРУ'ЧЧА.1. Лагчына, дзе цячэ некалькі ручаёў; месца, дзе зліваюцца малыя рэчкі (Слаўг.). Тое ж урэчча (Слаўг.). 2. Выгода, прыволле; зручнае для сельскай гас-
падаркі месца (Слаўг.). □ в. Уручча Мін., ур. Уручча (поле, бярэзнік) каля в. Любаны Слаўг., в. Урэчча Слаўг.
УСКЛА'Д. Узаранае поле, загон з двайной баразной пасярэдзіне; двайная баразна (Дубр., Краснап. Бяльк., Паст., Слаўг., Стаўбц.).
УСКРА'ЕКСамы край, канец, ускраіна поля, лесу, берага ракі (БРС). Тое ж ускрай (Нас., Слаўг.), ускрэм’г (ст.-бел.), карёмачка (Слаўг.), ускраіна (БРС).
УСО'ДЗІШЧА. Месца першапачатковай аселасці (Віц. Рам. Мат.). □ воз. Усодзішча Віц. (Рам. Мат.).
УСО'Х. 1. Рэчышча высахлай ракі (Сразн. Мат., III, 1270). 2. Засохлы на корані лес; смалакурнае месца (Слаўг.). □ в. Усохі Слаўг., в. Усох Папоўскай вол. Гом. пав. (1886), ур. Усоха (балота, лес) каля в. Пасека Ст.-дар.
УСПЕ'ЗАК. Пясчаная паласа на раллі; месца на полі, дзе пад тонкім пластом глебы знаходзіцца пясок (Слаўг.).
УСПЛА'ВІНА. Покрыва моху і травы на беразе возера або ракі, сярод балота (Пух. Шат.).
УСПО'Л. 1. Штучная вялікая сажалка, пераважна сярод вёскі (Віц. Нік. 1895). 2. Рака ніжэй плаціны (Беш. Касп.).
УСПО'ЛЛЕ. 1. Зямельная выгода, якая прылягае да поля (Нас., Слаўг.). 2. Плошча, якая прылягае да прадмесця (Нас. АУ).
УССЫ'ЛКА. Месца ссылкі (Жытк.).
УСТА'У. Ставок, пруд (Ваўк. Сцяшк.).
УСХО'Д. 1. Частка свету, па напрамку супрацьлеглая захаду; частка гарызонта, дзе ўзыходзіць сонца (БРС). Тое ж усток (Грыг. 1838—1840, Хрэст. па гіст. бел. м„ 1961,505). 2. Парасткі збожжавых, якія толькі паказаліся з зямлі; рунь (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.). Тое ж усходы (БРС). 3. Пад’ём на гару (Слаўг.).
УСХО'ДЦЫ. Выкапаныя ў зямлі ступенькі пры пад’ёме на гару (Рэч.).
УСХО'ДЫ. Ловы, бортныя дрэвы, рыбныя азёры (Jan Jakubowski. Mapa wielkiego ksigstwa Litewskiego w polowie XVI wieku, 1928, стар. 21. Atlas historyczny polski, № r. 1).
У'СЦЕ. Месца, дзе адна рака ўпадае ў другую (Рэч.). Тое ж уток, уліў, зліў, улёва (Слаўг.).
УСЦЮТ. Сярэднеазёрная водмель, якая зарасла чаротам Phragmites communis Trin., сітняком Scirpus la-
custris L. i багатая рыбай (Віц. Нік. 1895). □ г. Вялікі У'сцюг Валагодскай вобл. РСФСР.
УСЯ'НІШЧА. Поле, дзе рос авёс (Мсцісл. Бяльк., Слаўг.).
УТАЛА'З. Узвышша сярод нізкага лугу; глухое месца (Слаўг.). Тое ж аўтулаз, утулаз (Краснап.). □ ур. Уталаз (узвышша на нізкім лузе) каля в. Кліны Слаўг., ур. Утулаз (глухое, лясістае, балоцістае месца) каля пас. Калінаўка Краснап.
УХА'БА. Ямка на разбітай коламі дарозе (БРС). Тое ж ухаб (Слаўг.).
УХАЛО'ДА. Цяністае або халодпае крынічнае месца (Слаўг.). □ в. М. Ухалода Барыс. («Звязда», 1966, 9 снежня).
УХЛЯ'СЛАСЦЬ. Багна, гразкае месца, адталая глеба, мяккая ралля (Слаўг.).
У'ХЛЯСЦЬ. Заліў, затон; старык, які злучаецца з рэчышчам ракі (Жучк., 1968). □ р. У'хлясць ці Хлясць (Слаўг.).
УЦЯ'ТНІК. Трава аўсяніца Festuca fluitans Lin., якая расце на нізкіх лугах на правым баку р. Сажа (Крыч. староства Меер, 1786, 166) абоіна сухіх пясчаных глебах, лугах (Слаўг.). □ ур. Уцятнік (поле) каля в. Гайшын Слаўг., ур. Уцатнік (луг) в. Папоўка Слаўг.
УЧА'СТАК. Кавалак зямлі (БРС); сядзіба калгасніка (Жытк., Слаўг.); паласа, пайка (Жытк., Слаўг.); водруб, хутар (Слаўг.).
Ф
ФА'БРЫК. Месца, дзе было прадпрыемства для вытворчасці гудрону (пікаварня); фабрычны раён (Слаўг.). □ Фабрык — вуліца ў г. Слаўгарадзе.
ФАЛЬВА'РАК. Невялікі маёнтак, хутар (БРС); асобная частка вёскі, панскі двор у вёсцы, жыллё арандатара, ферма (Гарб.). Тое ж фаліварак., фоліварак., хваліварак, холіварак, больвар, хольварк, хольварак (Слаўг.), фальбарак (Нясв.), фольварак (Грыг. 1838—1840, Мсцісл., Слаўг.), хвальварак, хвольварак (Сен. Касп.). □ пас. Фальварак Люб. (Лемц. Дыс., 209), ур. Фальварк (поле) каля в. Целяшы Слаўг., ур. Больвар (поле) каля в. Улукі Слаўг.
ФАШЫ'НА. Насціл; дарога, насланая з бярвення, галля і зямлі на балоце (Сал.).
ФО'ЛЬВАРЫЧЧА. Месца, дзе быў фальварак (Слаўг.). Тое ж хольварычча, хольвар’е, халіварня (Слаўг.).
ФО'ЛЮШ. Сукнавальня (Берасцейскае ваяводства 1579 АВАК, XIV, 104, Нас. АУ). □ Фолюш — занёманскі раён г. Гродна.
ФЕРМА. Месца каля фермы або дзе стаяла ферма (Слаўг.). Тое ж хірма, хвірма (Слаўг.). □ ур. Херма (месца каля калгаснай фермы) каля в. Пасека Ст.-дар., вв. Херма і Новая Херма Краснап.
ФУНДУШ. Ворная зямля, ралля (Гарб.).
X
ХАЛАДНІ'К. Балота (Лун. ДАБМ, п. 803).
ХАЛАДО'К. Цянёк (БРС); зацененае месца пад густой каронай дрэў (паўсям.).
ХА'ЛЕПА. Вадкая гразь на полі, дарозе ад дажджу, або мокрага снегу; слата (БРС). Тое ж халіпа (Краснап. Бяльк, Мсцісл. Юрч., Нас., Слаўг.), шліхота (Пух. Шат.), слата, хліхацінне, слаццё, хляпоцце, хляпа, хлюпоцце, хлюпінь, кляча, хлюпота, хліпата (Слаўг.), хлюда (Маг. губ. вед., 1854, № 49, 884), хвіля (Слаўг.), хлюпа (Нас.), хлякаць (Рэч.), шаліпа (Лёзн. Касп., Слаўг.).
ХА'ЛІ. Крыты базар (Гродз.).
ХАЛМІ'НА. Круглая катлавіна, дзе заўсёды вільготна (Слаўг.). Тое ж халмінка (Слаўг.).
ХАЛУ'Й. У РСФСР (Мурз., 242). Падводны камень на рацэ (Паўночны край). Завалы на рэках ад падмытых дрэў (Комі АССР). Наносы, якія засталіся на лугах пасля разліву рэк (Прыўралле, Кіраўская, Валагодская вобл.). □ в. Халуі (Салаўіная з 1964) Глыб., в. Халуй (Лілень з 1930) Асіп.
ХАМЕЛКА. Вяршыня дрэва (Слаўг.).
ХА'ТКА. 1. Баброва збудаванне ў выглядзе лаўжа з ламачча ў рэчках і азярынах (басейн Бярэзіны і Сажа). 2. Невялікая, простая сялянская хата (паўсям.). □ ур. Хаткі (поле на месцы хат радзівілаўскіх парабкаў) каля в. Малева Нясв. (Юшк.), в Хаткі Нар.
ХА'ТНІШЧА. Месца, дзе стаяла хата; невялікі ўчастак зямлі (Жытк., Лёзн., Сал., Слаўг., Ст.-дар., Стол.). Тое ж хацішча (Ветк., Слаўг., Смал.), хата (Слаўг.).
ХАШЧ. Гушчар, зараснік, буралом, нетры (Стол.).
ХВА'ЛЯ. Вадзяны вал, зыб на рацэ, возеры ў ветранае надвор’е (БРС).
ХВІ'ЛЯ. Бездань, прорва, прадонне і наогул усякае благое месца (Грыг., 1838—1840).
ХВІ'ШКА. Тое, што і вітка (Слаўг.).
ХВО'ЙНІК. 1. Сасновы лес, сасоннік (БРС). Тоеж хвоя (Глуск. Янк. I, Жытк.), хвайняк (Ветк., Кузн. Касп.), хваіна, хвоя (?Лаг. губ. вед., 1854, № 49, 884, Палессе Талст.). 2. Зараснік хвоі, ельнік (Крыч., Лёзн., Нясв., Слаўг., Ст.-дар.). Тое ж хвайняк (Ветк., Слаўг.), цёмны лёс (Арш., Гор., Сен., Чав. пав. Дэмб., т. 2, 1884. Карта Могнл. губ. почв н лесов). 3. Сасновы і яловы лес (Ветк., Ст.-дар., Стаўбц., Хойн.). □ ст. Цёмны Лес Гор.
ХВО'РАСТ. Кусты; галлё, сучча (Крыч.). □ в. Хварасцяны Слаўг.
ХВОШЧ. 1. Зараснік хвашчу Equisetum балотнага, палявога, лугавога (БРС). 2. Прыбярэжнае месца ў балоце, возеры (Жытк.).
ХЕХЛА. Балоцістая нізіна (Віл., Дзіс., Мат. по нст. н геогр. Днсн. н Внл. уездов Внлен. губ. Внтебск, 1896, 178). Тое ж холхла, хелхло, хоўхла, халхоліца (Лемц. Айк.). □ в. Халхоліца Барыс., в. Холхлава Маладз., в. Хоўхла Буда-Каш., в. Хохлава Навагр. (Лемц. Дыс., 165).
ХІБ. Верх узгорка, грэбень; узгорак (Слаўг.). Тое ж хібёнь (Віц., Слаўг.), хібок, хібянёк (Слаўг.). □ в. Хібні Віц. (Рам. Мат.).