Беларускія геаграфічныя назвы Тапаграфія. Гідралогія

Беларускія геаграфічныя назвы

Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
85.21 МБ
ТАУКА'Ч. Ст.-бел. Востраў сярод балота. □ ур. Таўкач (гарадзішча на астраўку сярод балота, парослае лесам) каля в. Гаравыя Пол. («Савецкая краіна», 1932, № 5, травень, 76), в. Таўкачоўка Слаўг.
ТАЧА'. Цеча; месца на рацэ, якое не замярзае (Стол.).
ТАЧО'К. 1Месца, дзе малоцяць збожжа; глінабітны ток у гумне, пад паветкай; цэментаваная пляцоўка каля калгаснага свірна; расчышчаны ўчастак для малацьбы збожжа, ільну (Лёзн., Слаўг., Сур. Касп.). 2. Гумно, дзе складваюць і малоцяць збожжа (Мін., Я. Купала. Вершы. Паэмы, 1958, 18). 3. Бойкае месца, дзе збіраюцца людзі; пляцоўка, плошча (Нясв., Слаўг.). □ Стралецкі тачок перад стралецкім замкам у Полацку, Княжы тачок перад замкам у Навагрудку.
ТАШ. Ст.-бел. Сяло, сяліба (1596 «Лексіс» Л. Зізанія. Хрэст. па гіст. бел. м., 1961, 256). Тое ж намет, кучка, мёйіканье.
ТВАНЬ. 1. Багністае і вязкае месца (БРС); гразь, іл на дне вадаёма (Нас., Палессе Талст., Рэч., Слаўг., Стол.); гразь у час разводдзя (Палессе Талст., Слаўг., Ст.-дар.). Тое ж туна, тынь, тунь, тынявішча, тынішча (Слаўг.). 2. Зарослае возера, плаў; балота, зарослае трысцём (Кан., Палессе Талст., Слаўг.).
ТЛО. Зямля; попел, прах, пыл (Нас.). Тое ж тлень (Нас.), тлен (Зах. Бел. Др.-Падб.), тля (Нас.).
ТОК1Глінабітная пляцоўка ў гумне для малацьбы; гумно (БРС). Тое ж малатня (Паст.). 2. Высокае роўнае месца, плошча; месца, шырэйшае за вуліцу, дзе збіраецца народ (Слаўг.); прытаптанае цвёрдае месца без травы (Лёзн., Слаўг.); убіты, цвёрды грунт (Слаўг.). Тое ж точышча (Слаўг.). 3. Глінабітная падлога (БРС). 4. Месца, дзе такуюць цецерукі (Бых., Тур.). 5. Цячэнне вады (Слаўг.). 6. Пляцоўка для малацьбы на полі, для збожжа каля зернясховішча (Бых., Слаўг.). □ Тураў ток — месца каля калодзежа у г. Тураве.
ТО'КАВІШЧА. Месца, дзе быў ці ёсць ток для малацьбы (Лёзн. Касп., Слаўг.).
ТОНЬ. Месца на возеры або рацэ, якое зарасло трысцём (Мін.).
ТО'НЯ1. Месца на возеры, у рацэ, дзе ловяць рыбу закідным невадам (БРС); зручнае для рыбы месца (Люб. ГР, 98); месца ў рацэ, возеры, якое ахопліваецца невадам (Стол.). Тое ж тонь (Стаўбц. Прышч.). 2. Вір, бяздонне (БРС); найбольш глыбокі ўчастак возера (Стол.). □ Тоні на возеры Іўным, Тоня рыбна на возеры Пішчаным у Прапойскім старостве (1681 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 4, інв. № 1556, л. 199; Дэмб., т. 2, 1884, 572), ч. Танеж Тур.
ТО'ПАЛЬНІКЗараснік топалю Populus nigra L. (Лёзн.); таполевыя прысады (Слаўг., Уш.). Тое ж топалі (Слаўг.), топілі (Уш.).
TOP. Санны след; працёртая, пратаптаная дарога на снезе (Зах. Бел. Др.-Падб., Маладз., Слаўг.).
ТОТАК1Месца, дзе пастаянна ходзяць звяры (Стол.). 2. Палянка, дзе такуюць цецерукі (Жытк.).
ТОРГ. 1. Месца гандлю; рынак (Зах. Бел. Др.-Падб.). Тое ж торжышча (Нас.). 2. Кірмаш; базарны дзень (Слаўг.). □ ур. Авёчы Таржок Стаўбц.
ТОРФ. 1. Залежы торфу; тарфяное балота (БРС). Тое ж тор (Вет.), торх, торхель, тархёль (Слаўг.). 2. Поле на месцы асушанага балота; чарназём, алювіяльная глеба (Слаўг.). Тое ж торшышча (Слаўг.).
ТО'УШЧА. Таўшчыня зямлі (БРС); вышыня стромага берага (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.). Тое ж тоўчышча, тоўшч (Слаўг.), тэўшч (Навагр.).
ТО'ЧКА. 1. Забіты ў дно ракі кол, да якога прывязваецца рыбацкая лодка (Маз.). 2. Хады шашка, мышы пад зямлёй (Стол.).
ТРАЕ'ННЕ. Тройчы ўзараная ралля перад пасевам (Слаўг.). Тое ж троенне (Слаўг.).
ТРАКЕ'НЯ. Гразкае, багністае месца, дзе можна праваліцца (Зэльв. Сцяцко).
ТРАКТ. Вялікая езджаная дарога; шлях (БРС). Тое ж трахт (Слаўг., Тал. Мядзв.). □ Слуцкі тракт, Даўгінаўскі тракт.
ТРАНСА'ВА. Багністае балота (Бераст. Ваўк., Гродз. ДАБМ, пп. 347, 348, 371). Тое ж трэпяць (Ваўк. Сцяшк.), транцавіца (Зэльв. ДАБМ, п. 386).
ТРАП. Сцежка, дарога; след, кірунак; крок (Нас., Слаўг.). Тое ж троп (Зах. Бел. Др.-Падб., Нас., Сур. Касп.).
ТРАСІ'НА. Дрыгва; багністае месца на балоце; зыбкі плаў; багністы зарослы чаротам бераг возера (Віц., Гродз., Крыч., Маг., Палессе Пол. Слуцк. ДАБМ). Тое ж трасавіна (Палессе ДАБМ, Слаўг.), трасія (Крыч., Мсцісл. Бяльк., Слаўг.), трасўн (Пол.), трасціна (Слон. ДАБМ, п. 421), трасяніна (Хоц. Бяльк. 444).
ТРАСКО'ВІШЧА. 1. Месца, дзе распілоўваюць і колюць дровы (Слаўг.). Тое ж трэснік (р. Пціч Серб. 1915, 53), трасочнік (Глуск. Янк. II, Рэч.), траскоўнік (Слаўг.). 2. Закінуты кар’ер, роў, куды ссыпаюць піла-
вінне, розныя адкіды; сметнік (Слаўг.). Тое ж трасочнік (Глуск. Янк. II).
ТРА'УНА. Сенажаць з сакавітай травой (Слаўг.). □ в. Траўна Краснап.
ТРА'УНІКПаласа паміж праезджай дарогай і тратуарам у горадзе, дзе растуць дрэвы, кветкі, трава (Гродз.).
ТРАЦЦГНА. Трэцяя частка дзесяціны зямлі; трэць ураджаю (Слаўг.). Тое ж трацяк — 3/4 га (Ваўк. Сцяшк.), трайцяк — да 8 га, трайціна— 7 га (Зэльв. Сцяцко), трэціна — палавіна з чацвёртай часткі га (Стол.).
ТРОСЦЬ. Зараснік рагозу Typha latifolia L. (Лёзн.).
ТРУБА'. 1. Рэчышча ракі (Лёзн. Касп.). 2 .Пастухова двухметровая жалейка (Краснап.). □ в. Трубільня, або Трубілна (1750 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 4, інв. № 1556, л. 225) Краснап.
ТРУШЧО'БА. Глухія мясціны (Слаўг.).
ТРЫБ. 1. Квартальная прасека ў лесе (Пруж. Весн. БДУ. Серыя IV, 1971, № 1, 76). Тое ж трыба (Ашм., Шчуч.). 2. Граніца, мяжа (Брэсц. 1577 АВАК,XVIII,29). 3. Прамая дарога; шлях, кірунак (Вілен. 1596 АВАК, XI, 64, 68). 4. Лясная дарога (Пруж.). Тое ж трыба (Зэльв. Сцяцко, Шчуч.). □ в. Трабы Іў.
ТРЫЗНІШЧА. Месца, дзе былі паядынкі (Бяр. 1655).
ТРЫСНЕГ. Зараснік чароту Phragmites communis Trin. (БРС). Toe ж траснік (Леп., Лёзн., Шчуч.), трасціна (Ваўк. Сцяшк., Слаўг.), трасцёлкі (Смален. Дабр.), трысцё (БРС), трыснік. (Беш. Касп.), тросць (Слаўг., Уш.). □ в. Трасціно Хоц., в. М. Трасцянёц Мін., в. Трасцянец Чарнігаўскай вобл., ур. Яўрэйская Тросць (чароцістая частка Чарсвяцкага возера) Уш. (Кавал.).
ТУПІЖМесца, вуліца з выйсцем у адзін канец; закавулак (БРС). Тое ж турок (Краснап. Бяльк., Слаўг.). □ в. Туркова Дзіс., Люб., ур. Ваўчкоў турок (лог) каля в. Шаламы Слаўг.
ТУР. 1. Тупік (Слаўг.). 2. Паводле паданняў. Цэнтральная частка населенага пункта (Жытк.). 3. Слуп пры печы ў курных хатах (вв. Ямна і Буды Дзіс.). 4. У актах. Апорны слуп пасярэдзіне святліцы старажытнага жылога дома. 5. Лекавая трава Arnica montana, лісты якой сцелюцца па зямлі, а на высокай кветаножцы жоўтыя краскі (Жытк., Стол.). □ в. Турна Кам.
ТУРУСНЯ'К. Затор лёду на рэках і азёрах (Дзіс.). Тое ж турўн, турунты (Дзіс.). □ в. Туроса Уш.
ТУРЭ'Ц. Быстрыня, хуткае цячэнне на рацэ (Сміл.). □ в. Турэц. Сміл., в. Турэц Кар.
ТХЛАНЬ. Бездань, нетры; балота (Слуцк. Сержп. Прымхі, 24).
ТХЛО. Палонка, прасечаная ў лёдзе, куды выходзіць рыба (Пол.).
ТЫЛ. 1. Другі ад дарогі канец паласы (Шчуч.). 2. Месца ў канцы агародаў, за вёскай; глухое месца (Рэч.).
ТЫЧО'КВерх узгорка, гары; адкрытае месца (Слаўг.).
У
УБО'РАКПадэшва ўзвышэння, якая заліваецца вадой (Слаўг.). □ ур. Уборак (астатак ніжняй тэрасы на лузе) каля в. Рудня Слаўг.
УБО'ЧЫНА. Пакаты бок, пакатасць (Зах. Бел. Др.-Падб.).
УВЫТАР. Месца, дзе згарэў лес (Слаўг.).
УГАМО'НІШЧА. Урочышча (Слаўг.).
УГЛЫБЕ'ЖЫНА. Паглыбленне, заглыбленне (Слаўг.).
УГО'ДА. Выгода, прыволле (Стол.). Тое ж удоба (Слаўг.).
УІ'СУДДЗЕ. Прыродная выгода («Звязда», 1966, 4 мая, Нас., РБС).
УГО'ЛЬШЧЫНА. Месца, дзе выганялі дзёгаць і выпальвалі драўняны вугаль (Бых. Рам. 1912, 3). Тое ж уголле (Бых. Рам. 1912, 3). □ вв. Угольшчына, Уголле Бых. (Рам. 1912, 3).
УГО'РАК. Поле, якое пакінута пад папар (Крэцінская вол. 1566 АВАК, XIV, 104). □ в. Угорак (Узгорск) Слаўг. (1786 Публічн. бібл. імя С.-Шчадрына ў Ленінградзе. Аддзел рукапісаў, ф. 342, № 231).
УГО'Р’Е. Узгоркавая мясцовасць (Слаўг.) □ ур. Угор’е (узгоркі, ямы) каля в. Дабранка Слаўг.
УГРУ'Д. 1. Лоўж галля (Нясв., Слаўг.). 2. Мёрзлая зямля да снегу (Слаўг.).
УТРЫВА. 1. Высокае месца, дзе сонца грэе цэлы дзень (Нас., Слаўг.). Тое ж угрэй (Бял. Матэр.). 2. Зацішнае, сонечнае і сухое месца (Слаўг.).
УГРЭ'Х. Прапушчанае месца пры ўзорванні, сяўбе, баранаванні (Краснап. Бяльк., Слаўг.). Тое ж узгрэх (Нясв., Слаўг.), заагрэх (Смал. МДС, Сміл.), загрэх (Чэрв.), заўгрэх (Бярэз. МДС), узрэх (Нясв., Сеп. Касп.), урэх (Лях.).
УЖАЛЮ'ННЕ. Глухое лясное месца; змяіннік (Краснап.). Тое ж ужалённе (Краснап.). □ ур. Ужалюнне каля в. Калінаўка Краонап., ур. Ужэўскі лес каля в. Дабранка Слаўг., б.в. Желнвье (XVII ст.) Слаўг.
У'ЖАР. Выгаралае месца на балоце, залітае вадой (Палессе Талст.). □ в. Ужар Чав.
У'ЗБАЛАЦЦЕ. Месца ўздоўж балота (Слаўг.). Тое ж ўзбалаць, узболацце (Слаўг.). □ в. Узбалаць Валож.
УЗБО'ЧЧА. Бок канавы, схіл дарогі, гары (Слаўг.). Тое ж узбокінне, узбокічча (Слаўг.).
УЗБЯРЭ'ЖЖА. Пабярэжжа (БРС). Тое ж ўзбёражжа, узбярэж, бярэжжа, узбераговішча (Слаўг.), узбёраж (Зах. Бел. Др.-Падб.), узбярэж (Слаўг.).
УЗВА'ЛАК. 1Высокае, узвышанае месца (Слаўг.).
2.	Край нізіны (Слаўг.).
УЗВА'ЛЛЕ. 1. Падэшва гары ў выглядзе некалькіх спадзістых выступаў; адхонная частка гары (Слаўг.). Тое ж узвал (Пол., Смален. Дабр.). 2. Стромы бераг ракі (Чашн. Касп.). 3. Узвышша, поле над рэчкай; узгорак (Сен. Касп., Слаўг., Смален. Дабр.). 5. Месца за валам (Маг. губ. вед., 1854, № 49, 884). □ ур. Узвалле каля х. Ланіца Карм.
УЗВО'З. Уз’езд на гару (Слаўг.). Тое ж увоз, узывоз (Слаўг.). Параўн.: увозг> Борнчев'ь у г. Кіеве (Лаўрэнцьеўскі летапіс, стар. 5; Іпацьеўскі летапіс, стар. 5).
УЗВЫ'ШАКВысокі асобны ўзгорак на ўзвышшы (Мін.).
УЗВЫ'ШША. Высокая гарыстая мясцовасць; высокае месца (БРС).
УЗГА'НАЧЧА. Месца, дзе быў ганачны памост, ганак (Слаўг.).
УЗГО'РАК. Невысокае ўзвышша, горка (БРС). Тое ж узгорачак (Сміл. Шат.).
УЗГО'Р’Е. 1. Мясцовасць узгоркавая (Слаўг., Смален. Дабр.). 2. Невялікае пагоркавае ўзвышэнне (БРС); падэшва ўзгоркаў (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.). 3. Схіл гары, узгорка (Слаўг.). Тое ж ўзгар’е, узгорынне, узгорычча (Слаўг.).
УЗГО'РСК. Узгоркавае месца (Слаўг.). □ в. Узгорск Слаўг., вул. Узгорская (1803) у Віцебску.
УЗГРАНГЧЧА. Ускраіна поля каля мяжы (Слаўг.). Тое ж узмёжжа, вўзмежжа (Слаўг.).
УЗДУХАВГНА. Непраходнае, зыбкае балота (Навагр. ДАБМ, п. 440), зўхвіна (Івац, ДАБМ, п. 716),
УЗЛЕ'САКМалады лес на краю старога лесу (Слаўг.). Тое ж узлёсак (Слаўг.).
УЗЛЕССЕ. Край лесу, прылесак (Зах. Бел., Др,Падб., Слаўг.). Тое ж паналессе (Беш. Касп.).