Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак
Курт Вонэгут
16+
Выдавец: Логвінаў
Памер: 418с.
Мінск 2019
атерыканка
Kurt Vonnegut
St^U^rfTE/^f oUSE-FIVE, оЦ THE сНШ>ЦЕН'$ c^DS^DE
New York Delacorte Press 1969
Курт Вонэгут
Бойн^ Ы‘5, /<Бо ЦРЫХоВЫ П^/оА ДЗЕТ/Ш
3 англійскай мовы пераклаў Павал Касцюкевіч
Вільня Логвінаў 2019
Серыя «Амерыканка» заснаваноя ў 2017 годзе Рэдактарка серыі Марыя Мартысевіч
Перакладз англійскай Паўла Касцюкевіча паводле выдання:
Kurt Vonnegut. Slaughterhouse-Five, or The Children's Crusade. New York: Delacorte Press, 1969
Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак / Курт Вонэгут; пер. з англ. П. Касцюкевіча. — Вільня : Логвінаў, 2019. — 418 с.
Можна сказаць, што гэта аповед пра разбурэнне Дрэздэна, але тады застаецца пытанне, што рабіць з зялёнымі чалавечкамі і іх роднай планетай Тральфамадор. Можна сказаць, што гэта суцэльная фантастыка, але так ужо сталася, што Дрэздэн уДругую сусветную напраўду разбурылі і Курт Вонэгутбыў адным з нешматлікіх амерыканскіх ваеннапалонных, якія перажылі бамбаванне ў лютым 1945 года. Адна з найважнейшых кніг у сусветнай літаратуры XX стагоддзя.
This translation published by arrangement with Delacorte Press, an imprint of Random House, a division of Penguin Random House LLC.
ISBN 978-609-8213-72-0 © Kurt Vonnegut, 1969
© Касцюкевіч П., пераклад на беларускую мову, 2019
© Logvino titeraturos namai, 2019
БоІЛЦД ы*5, ft bo ЦРЫХовЫ П^/оД
Добраахвотна-прымусовыя скокі са сьмерцю
КУРТ ВОНЭГУТ-МАЛОДШЫ, амэрыканец нямецкага паходжаньня ў чацьвертым пакаленьні, што цяпер жыве з усімі выгодамі на мысе Код (і зашмат курыць), вельмі даўно, калі быў пяхотным выведнікам войска ЗША, «па-за гульнёю» (уякасьці ваеннапалоннага) зрабіўся сьведкам бамбаваньня гораду Дрэздэну (Нямеччына), гэтай «Флярэнцыі-на-Эльбе», і можа пра тое апавесьці, бо ацалеў.
Гэты раман месцамі напісаны ўтэлеграфашызафрэнічнай манеры, уласьцівай аповедам плянэты Тральфамадор, адкуль прыбываюць лятальныя сподкі.
Мір.
■
■
П рысьбячаецца
Мэры о'Гэйр
і Геркарду Мюлеру
Зараўлі вол з аслом, Разбудзілі Дзіцятка.
Але ж не заплакаў Хрыстос-Немаўлятка.
Амаль усё гэта здарылася на самой справе. Ва ўсякім разе ўрыўкі пра вайну збольшага праўдзівыя. Аднаго майго знаёмага насамрэч расстралялі ў Дрэздэне за імбрычак, што яму не належаў. Другі хлопец, якога я ведаў, сапраўды пагражаў зьвесьці са сьвету сваіх ворагаў праз забойцаў-наймітаў. I ўсё такое. У кнізе я зьмяніў усе імёны.
У1967 годзе я насамрэч выдаткаваў стыпэндыю Гугенгайма (дабраславі яе Бог!), каб вярнуцца ў Дрэздэн. Там усё выглядала як Дэйтан, штат Агаё, толькі больш адкрытых
прастораў, чым у Дэйтане. Удрэздэнскай зямлі ляжаць, мусіць, тоны чалавечай касьцяной мукі.
Я вярнуўся туды са сваім баявым таварышам, Бэрнардам В. ОТэйрам. Мы пасябравалі з кіроўцам таксоўкі, які адвёз ОТэйра і мяне да бойні, дзе нас трымалі па начах як ваеннапалонных. Таксоўшчыка звалі Герхард Мюлер. Ён сказаў нам, што сам трохі перабыў у амэрыканскім палоне. Мы спыталі, як яму маецца за камуністамі, а ён адказаў, што сьпярша было пагана, бо даводзілася цяжка працаваць і на ўсіх не ставала жытла, ежы ды вопраткі. Але цяпер усё значна лепей. У яго ўтульная кватэрка, а дачка атрымлівае выдатную адукацыю. Ягоная маці згарэла жыўцом падчас бамбаваньня Дрэздэну. Во як бывае.
Ён даслаў ОТэйру паштоўку на Раство, і там было напісана:
«Віншую Вас і Вашую сям’ю, а таксама Вашага сябра з Калядамі і Новым годам! Спа-
дзяюся, мы яшчэ сустрэнемся ў сьвеце міру і свабоды ў таксоўцы, калі надарыцца нагода».
Я вельмі ўпадабаў апошнія словы — «калі надарыцца нагода».
Мне прыкра апавядаць, колькі грошай, часу і нэрваў забрала ў мяне гэтая гнюсная кніжыца. Калі дваццаць тры гады таму я вярнуўся з Другой сусьветнай вайны, дык падумаў, што мне будзе проста напісаць пра разбурэньне Дрэздэну, бо ўсё, што я мушу зрабіць, — гэта занатаваць тое, што бачыў. Я падумаў яшчэ, што раз тэма нагэтулькі значная, мая кніга можа зрабіцца шэдэўрам ці, прынамсі, бэстсэлерам.
Але ж небагата словаў я тады падабраў пра Дрэздэн — ва ўсялякім разе замала, каб напісаць цэлую кнігу. Зрэшты, няшмат прыходзіць да галавы і цяпер, калі я зрабіўся старым набіткаваным успамінамі пракураным бурдзюком, які мае дарослых сыноў. Mae дрэздэнскія прыгадкі выявіліся мала прыдатнымі, але мяне гэтак вабіла тэма Дрэздэну,
што нарэшце я нагадаў сам сабе героя вядомага лімэрыку:
Маладзенькі каўбой у Кентукі
Прамаўляў так да ўласнае «штукі»:
«Скраў здароўе і грошы,
А цяпер, нехарошы,
Толькі мочыш мне порткі ды брукі!»
Яшчэ я прыгадаў радкі зь песенькі:
Імя мне Ён Ёнсан,
Я з штату Вісконсін, Раблю там на лесапільні.
Яклюдзі страчаюць — заўсёды пытаюць, Кажуць яны: «Як вас завуць?»
Я ім кажу:
Імя мне Ён Ёнсан,
Я з штату Вісконсін...
I гэтак далей да бясконцасьці.
Людзі, якія страчалі мяне, часьцяком пыталіся, над чым я працую, і я зазвычай адказваў, што галоўная рэч — кніга пра Дрэздэн.
Гэтаксама я адказаў аднойчы кіношніку Гарысану Crapy. Ён прыўзьняў брыво і пацікавіўся:
— Дык гэта будзе антываенная кніжка?
— Выдае на тое, — адказаў я.
— Ведаеш, што я кажу людзям, калі дазнаюся, што яны пішуць антываенную кнігу?
— He. А што ты ім кажаш, Гарысан Стар?
— Я кажу ім: «Чаму б вам лепей не напісаць антыледавіковую кнігу?»
Зразумела, ён меў на ўвазе, што заўсёды будуць войны, і спыніць іх гэтаксама цяжка, як спыніць ледавікі. Я трымаюся той жа думкі.
I нават калі б войны не насоўваліся, якледавікі, усё роўна паўсюдна шчыравала б бабулька Сьмерць.
Калі я быў трохі маладзейшы, працуючы над маёй выбітнай кнігай пра Дрэздэн, я напрасіўся ў госці да свайго аднапалчаніна Бэрнар-
да В. ОТэйра. Ён быў акруговым пракурорам у Пэнсыльваніі. А я быў пісьменьнікам з мысу Код. На вайне мы былі шарагоўцамі, служылі ў вайсковай выведцы. Мы ніколі не спадзяваліся зарабіць грошай пасьля вайны, але ж выйшла ў нас няблага.
Яго знайшла для мяне тэлефонная кампанія «Бэл». У гэтым яны проста малайчынкі. Досыць часта, позна занач, я пакутую на адну хваробу, што спалучае алькаголь і тэлефанаваньні. Я налуплюся як сьлед і застаюся ў гасьцёўні бяз жонкі дзякуючы паху з рота, падобнаму да гарчычнага газу з ружамі. Потым, прамаўляючы ў слухаўку ўмеркавана і элегантна, я прашу апэратарку злучыць мяне з тым ці іншым сябрам, якога ня бачыў шмат гадоў.
Гэтак пакрысе дабраўся я да О’Гэйра. Ён нізкі, а я высокі. На вайне мы былі Мат і Джэф з коміксу. Там нас разам паланілі. Я сказаў яму па тэлефоне, хто я. Ён адразу прызнаў мяне. Ён ня спаў. Ён чытаў. Усе астатнія ў ягоным доме паснулі.
— Слухай, я пішу кніжку пра Дрэздэн. Дапамажы прыгадаць сёе-тое. Вось было б добра прыехаць да цябе ў адведкі: выпіць, пагаманіць, згадаць былое.
Яго гэта ня вельмі каб захапіла. Ён сказаў, што наўрад ці здолее прыгадаць шмат. Аднак у госьці запрасіў.
— На маю думку, разьвязкаю кнігі мусіць быць расстрэл старога небаракі Эдгара Дэрбі, — выказаў я меркаваньне. — Такая іронія! Цалюткі горад гарыць, руіны, людзі гінуць тысячамі. I тут амэрыканскага пехацінца арыштоўваюць за крадзеж імбрыка. I яму — трыбунал і вышка.
— Гм, — адказаў ОТэйр.
— Хіба ня тут мусіць быць разьвязка?
— Я нічога ў гэтым ня цямлю. Гэта ж тваё рамяство.
Пачуваючыся спэцам у завязках, разьвязках, характарыстыках, сакавітых дыялёгах, напружаных сцэнах і сутыкненьні герояў ілбамі, я шматкроць накідваў плян маёй кнігі пра Дрэздэн.
Найлепшы ці, прынамсі, найзграбнейшы варыянт атрымаўся на адваротным баку шпалераў.
Я скарыстаўся каляровымі алоўкамі дачкі — асобны колер для кожнага вобразу. Адзін канец шпалернага скрутка стаўся пачаткам, другі — канцом, а сярэдняя частка, адпаведна, — сярэдзінай кнігі. Блакітная лінія сутыкалася з чырвонай, потым з жоўтай, а тая абрывалася, бо герой, пазначаны жоўтай лініяй, паміраў. I ўсё такое. Разбурэньне Дрэздэну я пазначыў вэртыкальна намаляванай палоскай, запоўненай аранжавымі крыжыкамі, а лініі, якія ўвасаблялі жывых герояў, мусілі прайсьці праз тую палоску.
Завяршэньнем кнігі — там, дзе ўсе лініі канцаваліся, — было бураковішча ля Эльбы, у Саксоніі, паблізу Гале. Ішоў дождж. Banna ў Эўропе некалькі тыдняў як скончылася. Канвой рускіх жаўнераў суправаджаў нас, пашыхтаваных: ангельцаў, амэрыканцаў, галяндцаў, французаў, канадыйцаў, паўднёваафрыканцаў, новазэляндцаўды аўстралійцаў. Тысячы людзей, якія неўзабаве перастануць быць ваеннапалоннымі.
А на другім баку поля стаяла багата рускіх, польскіх ды югаслаўскіх палонных жаўнераў, аточаных амэрыканскім канвоем. I пад дажджом адбыўся абмен: за аднаго палоннага — аднаго палоннага. ОТэйр і я ўсьцягнуліся ў кодаб амэрыканскага грузавіка разам зь дзясяткамі іншых жаўнераў. У ОТэйра не было ніякіх трафэяў. Але амаль ва ўсіх астатніх былі. Напрыклад, я прыдбаў парадную шаблю афіцэра люфтвафэ — яна дагэтуль у мяне захавалася. Адзін шалёны амэрыканчык, якога я назваў у гэтай кніжцы Полам
Лазарам, вёзладную конаўкудыямэнтаў, смарагдаў, рубінаў і ўсяго такога. Ён зьбіраў усё гэта па дрэздэнскіх лёхах у мёртвых людзей. Во як бывае.
Якісь ангелец-недарэка, што недзе згубіў усе зубы, трымаў свае трафэі ў палатнянай торбе. Гэтую торбу ён паставіў мне на ногі. Ангелец почасту касавурыўся на яе, круціў тонкай шыяй, пнучыся зьмеціць тых, хто мог, барані Божа, паквапіцца на ягоны скарб. Ён раз-пораз неўпрыкмет торгаў торбу за лямкі.
Я падумаў быў, што тыя тузаньні — выпадковыя. Але ж памыліўся. Ангельцу проста карцела паказаць каму-колечы зьмесьціва торбы, і ён вырашыў, што мне можна давяраць. Ён злавіў мой позірк, міргнуў і разьвязаў торбу. Там ляжала гіпсавая мадэль Эйфэлевай вежы, пакрытая пазалотай. У вежу быў уштукаваны гадзіньнік.
— Файная цацка, — сказаў ангелец.
Нас перакінулі самалётамі ў лягер адпачынку ў Францыі, дзе кармілі шакалядам, малочна-соладавымі кактэйлямі ды іншай пажыўнай ежай, пакуль мы ўсе не нагулялі трохі маладога сала. Потым нас адправілі дадому, і я ажаніўся з прыгожай дзяўчынай, таксама пакрытай маладым салам.
I ў нас нарадзіліся дзеткі.
I ўсе яны павырасталі, а я цяпер стары пракураны бурдзюк, набіткаваны ўспамінамі. Імя мне Ён Ёнсан, я з штату Вісконсін, раблю там на лесапільні...
Час ад часу, позна ўвечары, калі мая жонка пакладзецца спаць, я спрабую тэлефанаваць старым сяброўкам.