Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак
Курт Вонэгут
16+
Выдавец: Логвінаў
Памер: 418с.
Мінск 2019
Шалёна танчылі промні ліхтарыкаў
Немцы разьмеркавалі ваеннапалонных паводле званьняў. Сяржанты апынуліся зь сяржантамі, маёры з маёрамі і гэтакдалей. Побач зь Білі Пілігрымам стаяла цэлае аддзяленьне палкоўнікаў. У аднаго зь іх было двухбаковае запаленьне лёгкіх — паднялася тэмпэратура і круцілася галава. Каб утрымацца на нагах і ня даць пэронулупануць сябе, палкоўнік глядзеў Білі Пілігрыму проста ў вочы.
Палкоўнік доўга кашляў, а потым запытаўся: — Ты адзін з маіххлопцаў?
Палкоўнік страціў цэлы полк, чатыры з паловаю тысячы жаўнераў — многія былі зусім дзеці. Білі Пілігрым не адказаў. Пытаньне было пазбаўленае сэнсу.
— Зь якога ты падразьдзелу? — зноў спытаў палкоўнік.
Ён кашляў безупынку. Кожны раз, калі палкоўнік удыхаў паветра, ягоныя лёгкія храбусьцелі, як прасякнутыя алеем папяровыя пакеты.
Білі Пілігрым не памятаў, зь якога ён падразьдзелу.
— Ты з чатырыста пяцьдзясят першага?
— Чатырыста пяцьдзясят першага чаго? — перапытаў Білі. Запанавала ціша.
— Пяхотнага палка, — нарэшце вымавіў палкоўнік.
— А-а...
Зноў усталявалася цішыня, і ў гэтай цішыні палкоўнік канаў на вачах, пакрысе страчваючы раўнавагу. Нарэшце ён прасіпеў:
— Гэта ж я, хлопцы! Гэта я, Шалёны Боб!
Палкоўнік заўсёды прасіў, каб падначаленыя называлі яго Шалёным Бобам.
Уласна, ніхто з тых, хто мог тут, на пэроне, пачуць палкоўніка, не служыўу ягоным палку. Ніхто, за выняткам Роланда Ўіры, але ж яму было не да таго. Адзінае, пра што мог думаць Роланд Ўіры, быў пякельны боль у нагах.
Тым часам палкоўнік трызьніў, мроячы, што ён у апошні раз зьвяртаецца з прамоваю да свайго любага палка, кажучы, што ім няма чаго саромецца, бо на полі бою засталося шмат мёртвых немцаў, якія, канаючы, клялі лёс за тоё, што ён сутыкнуў іх з чатырыста пяцьдзясят першым. Палкоўнік прамармытаў, што адразу па вайне ён мае намер зладзіць сустрэчу аднапалчанаўу сваіх родных мясьцінах, у горадзе Коўдзі, штат Ваямінг, і што ў гонар аднапалчанаў засмажыць цэлае цяля.
Усё гэта палкоўнік прамовіў, гледзячы Білі проста ў вочы. Праз балбатню палкоўніка ў беднай галоўцы Білі Пілігрыма загуло рэха.
— Хай абароніць і ўсьцеражэ вас Бог, хлопцы! — прагрымеў палкоўнік, і рэха падхапіла прамоўленае.
На астатак палкоўнік сказаў:
— Хлопча, калі будзеш у Коўдзі, штат Ваямінг, проста спытай Шалёнага Боба!
Я зьезьдзіў туды. Як і мой баявы таварыш Бэрнард В. ОТэйр.
Разам з процьмаю іншых шарагоўцаў Білі Пілігрыма запхнулі ў вагон. Ён і Роланд Ўіры апынуліся ў адным цягніку, але ў розных вагонах.
У кутах вагонаў, пад самым дахам, былі прадухі. Білі Пілігрым стаяў ля адной зь іх. Калі натоўп пачаў ціснуць, ён, каб было чым дыхаць, ускараскаўся па дыяганальнай падпоры трохі вышэй. Апынуўшыся ўпоравень з прадухай, Білі Пілігрым убачыў іншы цягнік, што спыніўся побач.
Знадворку некалькі немцаў пісалі сіняй крэйдаю на бакавінах цягніка колькасьць людзей у кожным вагоне, іх званьне, нацыянальнасыдь і час пасадкі. Другія апляталі дзьверы вагонаў дротам або засоўвалі іх на жалезныя пруты ды іншыя жалезкі, падабраныя на адхонах. Білі чуў, як нехта піша крэйдай на ягоным вагоне, але ня бачыў, хто гэта робіць.
Большасьць шарагоўцаў у Білавым вагоне былі зусім яшчэ маладыя хлопцы — самы канец дзяцінства, але ў куце побач сядзеў абцёрханы жыцьцём саракагадовы валацуга.
— Было мне і пагаладней, — паведаміў Білі Пілігрыму валацуга, — быў я ў месцах, паскуднейшых за гэтае. От, тут ня так усё пагана!
Нехта з вагона, што стаяў насупроць, крыкнуў у прадуху, што ў іх толькі што памёр чалавек. Во як бывае.
Чатыры канваіры пачулі крык. Навіна іх ня надта ўзрушыла.
— Я, я, — сказаў адзін зь іх, задуменна хітаючы галавою. — Я, я.
Канваіры не адамкнулі дзьвярэй вагона зь нябожчыкам. Замест таго яны адамкнулі наступны вагон, і Білі Пілігрым быў зачараваны тым, што ўбачыў усярэдзіне. Гэта нагадвала рай. Там гарэлі сьвечкі, там стаялі ложкі, за-
валеныя пуховымі коўдрамі і дзяружкамі.Там палала пліта, зробленая з снараднай гільзы. На пліце стаяла кавярка. Там узвышаўся стол з бутэлькай віна, боханам хлеба і палкай кілбасы. Там дыміліся чатыры місы супу. А на сыденках там віселі карціны з азёрамі, замкамі ды гожымі маладзіцамі.
To быў дом на колах для людзей, чыім сталым заняткам зьяўлялася суправаджэньне грузаў, заўсёднае матляньне туды і назад. Чатыры жаўнеры-канваіры залезьлі ў вагон і засунулі за сабой дзьверы.
Па невялікім часе выйшлі, курачы цыгары і лагодна гамонячы на нізкіх рэгістрах нямецкае мовы. Адзін зь іх убачыў у вэнтыляцыйнай прадусе Білаў твар. Ён са знарочыстай строгасьцю пагразіў Білі палыдам: маўляў, глядзі, будзь разумненькім хлопчыкам!
Амэрыканцы з суседняга цягніка другі раз крыкнулі канваірам, што ў вагоне нябожчык. Тады немцы выцягнулі са свайго ўтульнага жытла насілкі, адчынілі вагон зь нябожчы-
кам і залезьлі ўсярэдзіну. Там было амаль пуста — усяго толькі шэсьць жывых палкоўнікаў і адзін памерлы.
Немцы нарэшце вынесьлі цела. Гэта быў Шалёны Боб. Во як бывае.
Уначы цягнікі пачалі перакідвацца гудкамі і потым паехалі. На паравозе і на апошнім Barone вісела па паласатым чорна-аранжавым сьцягу. Яны паказвалі самалётам, што бамбаваць гэты цягнік нельга, бо ён вязе палонных.
Вайна набліжалася да заканчэньня. Цягнікі рушылі на ўсход пры канцы сьнежня. Вайна скончыцца ў траўні. Нямецкія лягеры былі перапоўненыя, на складах не засталося ежы для палонных і вугалю, каб ацяпляць для іх памяшканьні. Аднак палонных везьлі ды везьлі.
Цягнік Білі Пілігрыма, найдаўжэйшы ад усіх, заставаўся на месцы два дні.
— От, тут зусім не пагана! — сказаў Білі Пілігрыму саракагадовы валацуга на другі дзень. — Тут зусім, зусім не пагана.
Білі Пілігрым зірнуў цераз прадуху. Пэрон спусьцеў, і толькі далёка-далёка на запасной каляіне застаўся самотны цягнік. Санітарны, з намаляванымі фарбай чырвонымі крыжамі. Ягоны паравоз сьвіснуў. Паравоз Білавага цягніка сьвіснуў у адказ. Яны казалі адзін аднаму: «Прывітаньне!»
Але і тады Білаў цягнік застаўся на месцы. Толькі з вагонаў усё роўна нікога не выпускалі. Для канваіраў, што хадзілі ўздоўж цягніка, кожны вагон з пасажырамі ператварыўся ў адзіны арганізм, які еў, піў ды спаражняўся
цераз прадухі. Праз тыя прадухі ён таксама размаўляў ці часам нават енчыў. Усярэдзіну вагона траплялі вада, боханы чорнага хлеба, каўбаскі ды сыр, а вонкі выходзіла лайно, мача і маўленне.
Чалавечыя істоты, што знаходзіліся ўсярэдзіне, выпаражняліся ў каскі, якія потым перадавалі людзям ля прадухі, каб тыя выкінулі ейнае зьмесьціва вонкі. Білі якраз быў кідальнікам. Чалавечыя істоты таксама перадавалі біклагі, якія напаўнялі канваіры. Калі падавалася ежа, чалавечыя істоты станавіліся ціхмянымі ды рахманымі. Яны дзялілі ежу.
Чалавечыя істоты спалі па чарзе. Ногі тых, хто стаяў, нагадвалі слупы, якія ўкапалі ў цёплую глебу, што ўздыхала і пярдыкала. Той дзіўнай глебаю былі прыспаныя целы, што прытуліліся адзін да аднаго, не раўнуючы як лыжкі ў шуфлядцы.
Цягнік паволі рушыў на ўсход.
Тым часам настала Божае Нараджэньне. У калядную ночку Білі Пілігрым з абцёрханым жыцьцём валацугам прытуліліся адзін да аднаго, не раўнуючы як лыжкі ў шуфлядцы. I Білі Пілігрым заснуў і пачаў вандраваць у часе, і трапіў у 1967-мы, калі яго скраў лятальны сподак з плянэты Тральфамадор.
У ноч пасьля доччынага вясельля Білі Пілігрым ня могзаснуць. Яму соракчатыры. Вясельле адгулялі надвячоркам на заднім двары Білавага дома ў паласатым, стракатых колераў, будане. Палосы былі аранжавыя і чорныя.
Білі Пілігрым і ягоная жонка Валенсія ляжалі ў вялікім двухспальным ложку, не раўнуючы яклыжкі ў шуфлядцы. Іх гайдалі «Магічныя пальцы». Каб заснуць, Валенсія ня мела патрэбы ў «Магічных пальцах». Цяпер яна храпла, што тая бэнзапіла. У беднай жанчыны больш не было мацічнікаў і маціцы.
Іх выдаліў хірург — адзін зь Білавых кампаньёнаў, суўладальнік новага гатэлю «Голідэй Ін».
На небе была поўня.
Пры месяцовым сьвятле Білі Пілігрым выбавіўся з пасьцелі. Ён пачуваўся промністай зданьню — нібы яго захуталі ў халоднае футра, поўнае статычнай электрычнасьці. Білі Пілігрым зірнуў на свае босыя ногі. Яны былі колеру слановае косткі з блакітнымі прожылкамі.
Цяпер Білі Пілігрым сноўдаўся на другім паверсе па калідоры, ведаючы, што хутка яго павінен скрасьці лятальны сподак. Калідор пакрывалі, як зэбру, палосы цемры і месяцовага сьвятла. Сьвятло пранікала ў калідор празь дзьвярныя вушакі пустых пакояў, што належалі Білавым дзеткам, якія ўжо не былі дзеткамі. Яны пакінулі гэты дом назаў-
жды. Білі Пілігрым кіраваўся як страхам, так і яго адсутнасьцю. Страх загадваў спыніцца. Адсутнасьць страху падахвочвала ісьці далей. Білі Пілігрым спыніўся.
Ён зайшоў у пакой дачкі. Там стаяў спустошаны куфар і шафа, у якой нічога не вісела. Спасярод пакою было скінутае дабро, якое дачка не змагла забраць у мядовы месяц. На падваконьні стаяў яе, з уласным нумарам, невялічкі тэлефонны апарат сэрыі «Прынцэса». Яго малюпасенькая лямпачка ўзорылася ў Білі Пілігрыма чырвоным вочкам. I туттэлефон зазваніў.
Білі Пілігрым падняў слухаўку. На другім канцы яму адказаў нехта п'яны. Білі Пілігрым амаль зьветрыў ягонае дыханьне, напоенае гарчычным газам і ружамі. П’яны памыліўся нумарам. Білі Пілігрым павесіў слухаўку. На падваконьні стаяла бутэлька зь ліманадам. Цэтлік з гонарам казаў, што ў напоі няма хоць якой энэргетычнай каштоўнасьці.
На сваіх колеру слановае косткі з блакітнымі прожылкамі нагах Білі Пілігрым спусьціўся на першы паверх. Ён завітаў у варыўню, дзе прамень месяцовага сьвятла выхапіў зь цемры паўпустую бутэльку шампанскага на стале — парэшткі банкету ў будане. Нехта заткнуў бутэльку коркам. Здавалася, бутэлька казала: «Выпі мяне!»
Білі Пілігрым адкаркаваў яе вялікімі пальцамі. Корак ня бахнуў. Вытхлая шампань у бутэльцы памерла. Во як бывае.
Білі Пілігрым зірнуў на гадзіньнік, уштукаваны ў газавую пліту. Трэба было неяк змарнаваць гадзіну да прылёту сподка. Ён скіраваўся ў гасьцёўню, гойдаючы бутэлькаю як абедзенным званочкам. Уключыў тэлевізар.
Білі Пілігрым крышачку павывальваўся з гнязда часу, убачыўшы вечаровае кіно сьпярша ззаду наперад, а потым — сьпераду назад. Паказвалі стужку пра амэрыканскія бамбаві-