Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак
Курт Вонэгут
16+
Выдавец: Логвінаў
Памер: 418с.
Мінск 2019
кі часоў Другой сусьветнай вайны і адважных лётчыкаў якія ляталі на гэтых бамбавіках. Калі Білі Пілігрым глядзеў кіно ззаду наперад, сюжэт разьвіваўся прыблізна так:
Амэрыканскія самалёты, прадзюраўленыя кулямі і напоўненыя параненымі ды забітымі, узьляцелі задам наперад зь лётнішча ў Англіі. Над Францыяй колькі нямецкіх зьнішчальнікаў наблізілася да іх задам, усмоктваючы ў сябе кулі, вяртаючы на месца кавалкі абшыўкі і ажыўляючы экіпажы амэрыканскіх бамбавікоў. Тое ж адбывалася і з ужо зьбітымі амэрыканскімі самалётамі — яны зноўку ўзьляцелі, далучаючыся да эскадрыльлі, якая задам наперад праляцела па-над запаленымі нямецкімі гарадамі. Бамбавікі адчынілі люкі на бомбы і, напружыўшы ўвесь свой дзівосны магнэтызм, скарылі полымя, сабралі яго ў цыліндрычныя мэталёвыя трубкі і паднялі ў нутро самалётаў Потым чальцы экіпажу спрытна схавалі іх у скрыні. Самі немцы таксама мелі ўласныя дзівосныя прыстасаваньні, якія
выглядалі як доўгія мэталёвыя рулі. Тыя рулі маглі рапараваць значна больш кавалкаў абшыўкі і ажыўляць нашмат больш людзей, чым амэрыканскія прылады. Аднак яшчэ заставалася колькі параненых чальцоў экіпажу і колькі зламаных самалётаў. Але тут над Францыяй зноў зьявіліся нямецкія самалёты, і ўсе сталіся цэлымі ды жывымі, і ўсё запрацавала наноў.
Калі бамбавікі вярнуліся на авіябазы, са скрыняў выцягнулі цыліндрычныя мэталёвыя снарады і адправілі іх па моры назад у Злучаныя Штаты Амэрыкі, дзе заводы працавалі дні і ночы, разьбіраючы небясьпечнае зьмесьціва снарадаў на бяскрыўдныя складнікі. Як кранальна — гэтую працу рабілі пераважна жанчыны! Потым руду адправілі морам у далёкія краіны да спэцыялістаў, якія займаліся закопваньнем карысных выкапняў. Тыя му-
сілі вярнуць руду зямлі, схаваць яе як сьлед, каб тая руда больш ніколі нікому не нашкодзіла.
Амэрыканскія пілёты паздавалі сваю вайсковую форму і зрабіліся вучнямі старэйшых клясаў. «Дый Гітлер ператварыўся ў дзіця», — дадумаў Білі, бо ў фільме гэтага не было. У сваіх думках Білі Пілігрым трохі адхіліўся ад сюжэту кінастужкі. «Усе перакінуліся ў дзетак, і ўсё чалавецтва, бяз выняткаў, дзейнічала супольна, каб стварыць двух дасканалыхлюдзей, якіхзавуць Адам і Ева», — зрабіў дапушчэньне Білі.
Ён паглядзеў кіно пра вайну ззаду наперад і сьпераду назад — і тут прысьпеў час выйсьці на задні двор, каб сустрэць лятальны сподак. Ягоныя колеру слановае косткі з блакітнымі прожылкамі ногі трушчылі мокрую салятку траўніка. Білі Пілігрым спыніў-
ся, глытнуў мёртвай шампані. Яна нагадвала «Сэвэн-ап». Білі Пілігрым нават ня ўзьняў вачэй угору, хоць ведаў, што тральфамадорскі сподак быў на падлёце.
Білі Пілігрым убачыць яго даволі хутка, звонку і знутры, ён таксама ўбачыць тое месца, адкуль сподак прыляцеў, і таксама даволі хутка.
У сябе над галавою Білі пачуў крык, які мог быць крыкам савы, але ж гэта была не сава. Гэта быў лятальны сподак з плянэты Тральфамадор, які перасоўваўся ў прасторы і часе, вось чаму Білі Пілігрыму падалося, што ён прыляцеў зьніадкуль. Недзе забрахаў вялікі сабака.
Сподак быў дзьвесьце пяцьдзясят мэтраў у папярэчыне і меў ілюмінатары па абводзе. Зь люкаў сыходзіла барвовае сьвятло, якое пульсавала. Адзіным гукам, што выдаваў сподак, была савіная песьня. Сподак спусьціўся ніжэй,
каб завіснуць якраз над Білі Пілігрымам і захапіць яго ў цыліндар барвовага сьвятла. Калі ў днішчы сподка адчыніўся пнэўматычны люк, пачуўся гук, падобны да пацалунка. Долу заструменіліся вяровачныя лескі, упрыгожаныя, усё роўна як кола агляду, каляровымі лямпачкамі. Білава воля была спаралюшаваная атамным блястэрам, скіраваным на яго з ілюмінатару. Прагучаў загад, каб ён схапіўся за ніжнюю папярочку вяровачных лесак. Білі падпарадкаваўся. Папярочка была наэлектрызаваная і таму трывала прыхапіла далонь. Білі паднялі ў шлюз, і кампутарная сыстэма зачыніла за ім ніжні люк. Толькі калі вяровачныя лескі пачалі намотвацца на ўнутрышлюзавую шпулю, Білі Пілігрым змог адняць рукі ад папярочкі. I адно тады Білава галава пачала працаваць.
У шлюзе былі адтуліны зь лінзамі, да якіх прыціснуліся жоўтыя вочы. На сьценцы вісеў
гукальнік. Тральфамадорцы ня мелі дыхніцы. Міжсобку яны стасаваліся тэлепатыяй, але зь Білі Пілігрымам размаўлялі пры дапамозе кампутара і нейкага апарата накшталт электрычнага аргана, які пераймаў гукі любой зямной мовы.
— Ласкава запрашаем на борт, спадар Пілігрым, — сказаў гукальнік. — У вас ёсьць пытаньні?
Білі Пілігрым аблізаў губы, крыху задумаўся і запытаў:
— Чаму мяне?
— Вы задалі вельмі зямное пытаньне, спадар Пілігрым. Чаму вас? Калі так, дык чаму нас? Чаму ўсіх урэшце?.. Зразумейце: проста таму што цяпер гэты момант. Вы калі-колечы бачылі захраслых у бурштыне жучкоў?
— Ага.
Білі Пілігрым ня толькі бачыў такіх жучкоў: у ягоным кабінэце ляжала падобнае да кулі бурштынавае прэс-пап'е з захраслымі ў ёй багоўкамі.
— To ж бо, спадар Пілігрым! Мы таксама захрасьлі ў бурштыне гэтага імгненьня. Тут няма «чаму».
У паветра, якім дыхаў Білі Пілігрым, упырснулі снадзейнае. Прыспанага Білі Пілігрыма перанесьлі ў каюту, дзе прывязалі да жоўтага даваеннага скуранога фатэля, скрадзенага з крамы «Сырз і Робак». Трум лятальнага сподка быў набіткаваны ўсялякімі скрадзенымі таварамі зь Зямлі, якія прызначаліся для мэбляваньня Білавага вальеру ў тральфамадорскім заапарку.
Вялізнае паскарэньне сподка, калі ён пакідаў Зямлю, скурчыла млявае цела, скрывіла твар, і Білі Пілігрым зноў вываліўся з часу. Ён вярнуўся на вайну.
Калі Білі Пілігрым прыйшоў да памяці, дык ад сподка не засталося і знаку. Білі Пілігрым зноў быў у цягніку, які перасякаў Нямеччыну.
У вагоне некаторыя падымаліся з падлогі, іншыя, наадварот, клаліся. Білі Пілігрым таксама мерыўся легчы. Было б так добра паспаць! Цемра панавала ў вагоне, цемра панавала па-за вагонам, што валачыўся не хутчэй за тры кілямэтры на гадзіну. Мінала багата часу, перш чым кола трапляла на стык паміж рэйкамі. Данясецца грук — і мог прайсьці год, перш чым пачуеш наступны.
Цягнік часьцяком стаяў, каб прапусьціць стратэгічна важныя эшалёны, якія грымотна праляталі побач. Да таго ж ён часам спыняўся на запасной каляіне каля чарговай турмы, каб пакінуць там некалькі вагонаў. Гэтак, нясьпешна, цягнік валачыўся праз усю Нямеччыну, карацеючы з кожным днём.
Білі Пілігрым пачаў асьцярожненька ўтуляцца паміж людзьмі, чапляючыся за дыяганальную мэталёвую падпору ў куце. Ён
імкнуўся зрабіцца бязважкім для тых, да каго далучаўся на падлозе. Ён ведаў, што калі кладзесься на падлогу, вельмі важна ператварыцца ў бясплотную здань. Ён забыў, чаму гэта так важна, але ж яму неўзабаве нагадалі.
— Пілігрым? — сказаў той, ля каго Білі Пілігрым зьбіраўся прымайстравацца, — гэта ж ты там?
Білі Пілігрым не адказаў — адно заплюшчыў вочы, працягваючы асьцярожна туліцца.
— Каб цябе ліха! — вылаяўся чалавек. — Гэта ж ты тут, так?
Чалавек сеў на кукішкі і пачаў шнарыць па Білавым целе.
— Ну, вядома ж, гэта ты! Шкындзёхай адсюль!
Білі Пілігрым таксама сеў, засмучаны ўшчэнт, гатовы расплакацца.
— Прэч адсюль! Я жадаю спаць!
— Змоўч! — сказаў нехта трэці.
— Я замаўчу, але хай ён пойдзе прэч.
Тады Білі Пілігрым узножыў, чапляючыся за перакрыжаваную падпору.
—Дзе ж тады мне спаць? — ціхенька спытаў ён.
— Толькі не са мною.
— Толькі не са мною, падла, — сказаў нехта яшчэ.
— Ты крычыш...Ты брыкаесься.
— Праўда?
— Праўда, праўда, каб цябе! Брыкаесься, гад, і скуголіш.
— Праўда?
— Шкындзёхай, Пілігрым.
I тут загучала харавая песьня-стогн, у якой здавалася, браў удзел увесь вагон. Выдавала на тое, што амаль кожны меў сваю жудасную гісторыю пра Білавы зьверствы, учыненыя ім у сьне. Усе настойвалі, каб той ішоў прэч.
Выходзіла, што Білі Пілігрым мусіў спаць стоячы або ня спаць наагул. Ночы ж рабіліся халаднейшымі, і праз прадухі перасталі падаваць ежу.
На восьмы дзень саракагадовы валацуга сказаў Білі Пілігрыму:
— Тут ня так усё пагана! Дый мне ўсюды добра...
— Праўда?.. — пацікавіўся Білі Пілігрым.
На дзявяты дзень валацуга памёр. Во якбывае. Яго апошнімі словамі было:
— Хіба жтут кепска?! Тут ня такусё пагана!
Сьмерць як бы зацялася на дзявятым дні, бо тым жа днём сканаў чалавек у суседнім вагоне. Роланд Ўіры памёр праз заражэньне крыві, якое пачалося ў ступаках, ператвораных у крывавую таптуху. Во як бывае.
Роланд Ўіры, які перад сьмерцю быў у паўпрытомнасьці, бясконца апавядаў пра трох мушкетэраў; жаліўся, што неўзабаве памрэ; перадаваў апошнія наказы і прывітаньні сваёй сям'і ў Пітсбургу. Да таго ж, ён жадаў, каб за яго адпомсьцілі — таму раз-пораз вымаўляў імя чалавека, які забіў яго. I таму ўсе ў Barone выдатна засвоілі, як завуць забойцу.
— Хто мяне забіў? — мог спытаць хоць каго Роланд Ўіры.
I кожны ведаў адказ — «Білі Пілігрым».
Паслухайце: на дзясятую ноч нехта выняў прэнт зь дзьвярэй вагона і адсунуў іх. Білі Пілігрым напаўляжаў, абапёршыся на падпору, укрыжаваўшы сам сябе, і кручкаватымі, колеру слановае косткі з блакітнымі прожылкамі пальцамі, чапляўся за ніжнюю частку прадухі. Калі адчыніліся дзьверы, Білі Пілігрым кашлянуў, а як кашлянуў, дык пачаў дрыстаць вад-
кай кашкай. Гэта адбылося ў адпаведнасыді зтрэцім законам мэханікі сэра Ісаака Ньютана. Закон кажа, што кожнае дзеяньне выклікае супрацьдзеяньне, якое роўнае дзеяньню паводле моцы і супраціўнае яму паводле кірунку.
Карысная інфармацыя для ракетабудаваньня.
Цягнік прыбыў на запасную каляіну турэмнага вакзалу. Першапачаткова гэтую турму пабудавалі як лягер сьмерці для рускіх ваеннапалонных.
У вагон зазірнулі канваіры. Яны лыпалі вачыма, як совы, і ціхенька буркавалі. Канваіры ніколі ня мелі справы з амэрыканцамі, аднак без сумневу былі знаёмыя з гэтым відам грузу. Немцы ведалі, што, па вялікім рахунку, гэты груз ёсьць вадкасьцю, якую можна стымуляваць нясьпешна цекчы на голас і сьвятло.
Стаяла ноч.
Адзінаю крыніцаю сьвятла была самотная лямпачка на высокім слупе, які стаяў наводдаль. Наўкол усё маўчала, за выняткам канваіраў, што буркавалі як галубкі. I вадкасьць пацякла. Яна зьбіралася ў камякі на парозе ды нязграбна плюхалася на зямлю.
Білі Пілігрым стаў перадапошняй чалавечай істотаю, якая выбрыла з вагона. Апошнім быў саракагадовы валацуга. Ён ня мог цячы, ня мог плюхнуцца на зямлю. Ён перастаў быць вадкасыдю. Ён скамянеў. Во як бывае.