Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак
Курт Вонэгут
16+
Выдавец: Логвінаў
Памер: 418с.
Мінск 2019
Пасярэдзіне бараку далёка цягнуўся накрыты стол. На кожным месцы былі пастаўленыя місы, зробленыя зь бляшанак ад парашковага малака. Меншыя бляшанкі слугавалі конаўкамі. Вышэйшая і танчэйшая бляшанка
лічылася кубачкам. Усе кубачкі былі поўныя цёплага малака.
Да таго ж, на кожным месцы ляжала бясьпечная брытва, махровы кавалак тканіны, каб мыць посуд, пакуначак зь лёзамі, плітка шакаляду, дзьве цыгары, кніжыца запалак, кавалак мыла, дзесяць цыгарэтаў, аловак і сьвечка.
Толькі сьвечка і мыла былі нямецкай вытворчасьці. Яны выглядалі аднолькава напаўпразрыстымі, як прывіды. Брытанцы не маглі ведаць, але ж гэтыя сьвечкі і мыла зрабілі з панішчаных габрэяў, цыганоў, гомасэксуалаў, камуністаў ды іншых ворагаў Райху.
Воякбывае.
Запаленыя сьвечкі зіхацелі. На стале высіліся горы сьвежасызечанага белага хлеба, кавалкі масла, слоікі з мармэлядам. На талерках ляжала вынутая зь бляшанакялавічная туша-
ніна. Суп, амлет і пірог з мармэлядам чакалі сваёй чаргі на пліце.
У далёкім куце бараку Білі Пілігрым угледзеў ружовыя дугі з нацягнутай паміж імі блакітнай шторай, вялізны гадзіньнік, а таксама два троны, пафарбаваныя пад золата, вядро і швабру. Усё гэта ангельцы падрыхтавалі для культурнай праграмы, якая ўключала музычную вэрсію «Папялушкі», найпапулярнейшай казкі ў гісторыі чалавецтва.
Паколькі Білі Пілігрым стаў вельмі блізка да палаючай фаеркі, на ім загарэлася вопратка. Аблямоўка яго маленькага палітона занялася агнём. Гэта быў спакойны, памяркоўны агонь — быццам гарэла парахня.
Білі Пілігрым усё хацеў спытаць, дзе тут тэлефон. Ён вельмі жадаў патэлефанаваць маці, каб паведаміць, што цэлы і жывы і што ў яго ўсё ў парадку.
Тутзапанавала ціша, лаколькі ангельцы нарэшце ўбачылі, якіх неахайных істотаў яны гэтак імпэтна танцамі і сьпевамі завабілі ў барак. Адзін з ангельцаў заўважыў агонь на Білавай вопратцы.
— Хлопча,тыжгарыш! — закрычаўён і,адпіхнуўшы Білі Пілігрыма ад пліты, стрэс жарынкі яму з рукава.
Білі Пілігрым ніяк не адрэагаваў на гэта. Тады ангелец спытаў яго:
— Ты можаш размаўляць? Ці ты чуеш?
Білі Пілігрым кіўнуў.
— Божухна, што яны зрабілі з табой, хлопча?! — спытаў ангелец і, поўнячыся шкадаваньнем, пачаў вобмацкам вывучаць Білава цела. I дадаў убок: — Ён жа не чалавек. Ён — паламаны папяровы зьмей.
Ангелецзноў зьвярнуўся да Білі Пілігрыма: — Ты сапраўды амэрыканец?
— Так, — адказаў Білі.
— Атваёзваньне?
— Шараговец.
— Што сталася з тваімі ботамі, хлопча?
— Ня памятаю.
— Твой палітон — гэта што, жарт?
— Што, сэр?
— Дзе ты ўзяў такое?
Білі Пілігрым мусіў моцна напружыцца, каб адказаць. Нарэшце ён вымавіў:
— Яны мне яго далі.
— Джэры даў?
— Хто?
— Немцы далі?
— Так.
Білі Пілігрыму не падабаліся пытаньні. Яны яго стамлялі.
— Во-о-о-о-х, янкі, янкі, янкі!.. — прамовіў ангелец. — Гэта не палітон, гэта абраза.
— Што, сэр?
— Яны наўмысна хочуць зьняважыць цябе.
He дазваляй джэры з табой так абыходзіцца.
Білі Пілігрым самлеў.
Цяпер Білі Пілігрым сядзеў у крэсьле, якое стаяла перад сцэнаю. Ён неяк паеў і глядзеў «Папялушку». Нейкая частка Білі Пілігрыма пэўны ўжо час заўважна цешылася з прадстаўленьня. Ён рагатаў.
Ну, вядома, жанчын гралі мужчыны. Гадзіньніктолькі што прабіў поўнач, і Папялушка загаласіла:
Халера маць, гадзіньнік б’е, Сабачы круг мне ўсё псуе!
Білі Пілігрыму нагэтулькі спадабалася гэтае двухрадкоўе, што ён ня толькі зарагатаў, але нават завіскатаў. Ён вішчэў і вішчэў, аж пакуль яго ня вынесьлі ў другі барак, дзе месьціўся лязарэт на шэсьць ложкаў. У лязарэце не было іншыххворых.
Білі Пілігрыма навязалі да ложка і ўпрыскнулі дозу морфію. Адзін амэрыканец падахвоціўся пасядзець разам зь ім. Гэтым добраахвотнікам быў стары небарака Эдгар Дэрбі, настаўнік старэйшых клясаў, якога потым расстраляюць у Дрэздэне. Во як бывае.
Эдгар Дэрбі сеў на зэдлік. 3 сабой яму далі кнігу. Кніга называлася «Чырвоны знакадвагі» Стывэна Крэйна. Раней Эдгар Дэрбі ўжо чытаў гэты раман. Пакуль Білі Пілігрым ляцеў у марфінавы рай, Эдгар Дэрбі пачаў чытаць «Чырвоны знак адвагі» яшчэ раз.
Праз морфій Білі Пілігрым сасьніў жырафаў у садзе. Тыя жырафы пахаджвалі па сьцежках, пасыпаныхжвірам, і часам спыняліся, каб з вершалінаў дрэваў схапіць губамі салодкія грушы. Білі Пілігрым таксама быў жыра-
фам. Ён жаваў грушу. Гэтым разам трапілася цьвёрдая. Яна працівілася яго скрыготкім сківіцам. Нарэшце груша трэснула ў сакавітым пратэсыде.
Жырафы ўважалі Білі Пілігрыма за роўнага, то бок за бяскрыўдную істоту, якая займела такую ж, як і яны, сьмешную біялягічную спэцыялізацыю.Двоезь іхатачылі Білі Пілігрыма і прыхінуліся да яго тулавамі. Жырафы мелі доўгія мясёныя губы, якія яны маглі скласьці ў форме лейкі паляўнічага ражка. Імі жырафы пацалавалі Білі Пілігрыма. Яны былі саміцамі — крэмавая зь лімонава-жоўтаю. Яны мелі рожкі, падобныя да дзьвярных булдавешак. Булдавешкі пакрываў аксаміт.
Чаму?
На сад з жырафамі спусьцілася ноч, пэўны час Білі Пілігрым спаў бязь сьненьняў, а пасьля пачаў вандраваць у часе. Ён прачнуўся
з галавою пад коўдрай у аддзяленьні для ціхіх душэўнахворых вэтэранскага шпіталю пад Лэйк-Плэйсыдам, штат Нью-Ёрк. Стаяла вясна 1948-га, тры гады па вайне.
Білі Пілігрым адхінуў коўдру. Вокны ў аддзяленьні былі адчыненыя. Знадворку ценькалі птушкі. «Ціў-ці-віць?» — спыталася адна зь іх у Білі Пілігрыма. Сонца стаяла ў зэніце. У аддзяленьні знаходзілася яшчэ дваццаць дзевяць пацыентаў, але ўсе яны выйшлі на двор, каб пацешыцца з пагоднага дзянька. Яны былі вольныя выходзіць ды вяртацца або нават паехаць дадому — гэтаксама як Білі Пілігрым. Яны прыяжджалі ў шпіталь самохаць, без прынукі, прыгнечаныя навакольным сьветам.
Білі Пілігрым запраторыў сябе ў вар'ятню ў сярэдзіне апошняга курсу Іліюмскай школы аптамэтрыі. Абсалютна ніхто не заўважаў, як ён зьяжджае з глузду. Наадварот, усе лічылі, што ён цудоўна выглядае і яму выдатна жывецца. А ён вазьмі і апыніся ў шпіталі. Тутэй-
шыя лекары пагаджаліся: Білі Пілігрым сапраўды зьяжджаў з глузду.
На іх думку, да вайны хвароба дачыненьня ня мела. Яны лічылі, што вар’яцеў Білі Пілігрым праз тое, што калі ён быў маленькім хлопчыкам, бацька кінуў яго на глыбіню ў басэйне YMCA, і праз тое, што яго падвялі на самы край Вялікага каньёну.
Побач зь Білі Пілігрымам паклалі былога пяхотнага капітана на імя Эльёт Роўзвотэр. Таму набрыд бясконцы запой.
Менавіта Роўзвотэр пазнаёміў Білі Пілігрыма з навуковай фантастыкай — у прыватнасьці, з творамі Кілгора Траўта. У сябе пад ложкам Роўзвотэр меў вялізны кнігазбор навуковай фантастыкі ў мяккай вокладцы. Былы капітан прыцягнуў у шпіталь цэлую валізу зачытаных да дзірак кніг. Ад іх патыхала флянэльнай піжамай, якую насілі больш за месяц, або тушанінай.
Кілгор Траўт зрабіўся ўлюбёным пісьменьнікам Білі Пілігрыма, а навуковая фантастыка сталася адзінай літаратурай, якую ён мог чытаць.
Роўзвотэр быў, пэўна, удвая разумнейшы за Білі Пілігрыма, аднак яны перажывалі аднолькавы псыхалягічны крызіс, які быў, у дадатак, выкліканы падобнымі прычынамі. Абодва лічылі жыцьцё бессэнсоўным, часткова празтое, штояны зазналі на вайне. Роўзвотэр, прыкладам, незнарок застрэліў чатырнаццацігадовага пажарнага, пераблытаўшы яго зь нямецкім жаўнерам. Во як бывае. А Білі Пілігрым зрабіўся сьведкам найжахлівейшай бойні ў гісторыі Эўропы — бамбаваньня Дрэздэну. Во як бывае.
Таму яны намагаліся вынайсьці сябе і свой сьвет нанава. Вялікі ўнёсаку гэта рабіла навуковая фантастыка.
Аднойчы Роўзвотэр сказаў цікавую рэч пра кнігу, якая не была навуковай фантастыкай. Ён зазначыў, што раней усё, што трэба было ведаць пра жыцьцё, было ў кнізе Фёдара Дастаеўскага «Браты Карамазавы».
— Алеж цяпер гэтага недастаткова, — дадаў Роўзвотэр.
Іншага разу Білі Пілігрым пачуў, як Роўзвотэр кажа псыхіятару:
— Вам, хлопцы, трэба прыдумаць як мага больш новай выкшталцонай хлусьні, інакш людзі больш не захочуць жыць.
На Білавым начным століку ўфармаваўся натурморт: дзьве пігулкі, попельніца, у ёй —
тры недапалкі са сьлядамі памады і адна прыкураная цыгарэта, побач — шклянка з вадою. Вада вытхлася. Паветра зрабіла ўсё магчымае, каб выбрацца з гэтай мёртвай вадкасьці. Во як бывае. Але некаторыя бурбалкі папрыліпалі да сьценак шклянкі — надта кволыя, каб выкараскацца на паверхню.
Цыгарэта належала Білавай маці, якая смаліла як паравоз. Яна выйшла ў прыбіральню ў аддзяленьне для жанчын-афіцэрак і жанчын-жаўнерак войска ЗША, якія злузнуліся з глузду. Маці неўзабаве мусіла вярнуцца.
Білі Пілігрым зноў з галавою захінуўся коўдрай. Ён заўжды так захінаўся, калі да яго ў псыхіятрычнае аддзяленьне прыходзіла маці. Білі Пілігрыму заўжды рабілася горш зь яе прыходам. I не таму, што маці была брыдкая з выгляду жанчына, або ў яе з рота Kenexa пахла, ці з прычыны яе дрэннага характару. Білава маці была даволі прыязная, сярэднестатыстычная беласкурая шатэнка з атэстатам аб сярэдняй адукацыі.
Яна засмучала Білі Пілігрыма проста таму, што была ягонай маці. Зь ёю Білі пачуваўся зьбянтэжаным, нямоглым і, урэшце, апошняй сьвіньнёй, паколькі маці шмат адпакутавала, каб даць Білі Пілігрыму жыцьцё, а той яго зусім не любіў.
Білі Пілігрым пачуў, як у палату зайшоў Эльёт Роўзвотэр. Аб гэтым на ўсе застаўкі загаманілі спружыны на суседнім ложку. Роўзвотэр быў буйны мужчына, хаця ня вельмі кабдужы. Ён выглядаў так, нібыта яго зьляпілі з сопляў.
Тым часам Білава маці вярнулася з прыбіральні і села на крэсла паміж ложкамі Роўзвотэра ды сына. Роўзвотэр прыязна пракурняўкаў словы вітаньня і пацікавіўся, як яна маецца. Выдавала, ён нечувана ўсьцешыўся, калі атрымаў адказ, што добра. Роўзвотэр імкнуўся быць прыязным з усімі, каго толькі сустракаў. Ён лічыў, што гэта робіць наш сьвет
крышачку прыемнейшым месцам. Роўзвотэр клікаў Білаву маці «даражэнькая». Ён экспэрымэнтаваў са зваротам «даражэнькая» або «даражэнькі» і ўжываў гэтыя словы паўсюль.
— Аднойчы, — паабяцала маці Роўзвотэру, — я прыйду сюды, а Білі Пілігрым вылезе з-пад коўдры, і ведаеце, што ён скажа?
— I што ж ён скажа, даражэнькая?
— Ён скажа: «Прывітаньне, мама», — ды ўсьміхнецца. — «Аёй, добра цябе бачыць, мам! Ну, якты?»
— Гэта можа здарыцца нават сёньня.
— Я малюся штовечар.
— Слушна робіце.