• Часопісы
  • Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак  Курт Вонэгут

    Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак

    Курт Вонэгут

    16+
    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 418с.
    Мінск 2019
    42.11 МБ
    — Я сумавала па табе, — прамовіла Валенсія.
    — А я па табе, — адказаў Білі Пілігрым.
    Яны з Валенсіяй паснулі, прытуліўшыся як лыжкі ў шуфлядцы, і Білі Пілігрым перанёсься ў 1944-ты, калі ехаў чыгункай з манэў-
    раў у Паўднёвай Караліне на паховіны бацькі ў родны Іліюм. Ён пакуль не пасьпеў убачыць Эўропы і пабываць на вайне. Падарожжа адбывалася ў часы, калі яшчэ былі паравозы.
    Білі Пілігрым мусіў зрабіць шмат перасадак. Цягнікі ледзь валачыліся. Знутры пасажырскія вагоны сьмярдзелі алькаголем, вугальным дымам, выдадзеным на карткі тытунём, а таксама пярдыкаю людзей, што харчуюцца ежай ваенных часоў. Абіўка жалезных сядзеньняў была зь нейкай калючай матэрыі,тамуўБілі Пілігрыма ніякнеатрымлівалася паспаць. Заснуў як мае быць ён толькі за тры гадзіны да Іліюму, выпрастаўшы ногі ў бок дзьвярэй, якія вялі да шумлівага вагонарэстарану.
    Калі цягнік прыехаў у Іліюм, Білі Пілігрыма разбудзіў праваднік. Білі Пілігрым выйшаў з заплечнікам і стаў на пэроне ля правадніка, намагаючыся прачнуцца.
    — Ну, што, паспаў трохі? — запытаўся праваднік.
    — Ara, — адказаў Білі Пілігрым.
    — Хлопча, — заўважыў праваднік, — у цябежстаяўу сьне!
    А трэцяй гадзіне насычанай морфіем ночы два мажныя, кроў з малаком, ангельцы прынесьлі ў лязарэт новага пацыента. Ягоны твар быў ушпіляны скульлём. Гэтым пацыентам быў лядашчы, рэбры ды скура, Пол Лазара, аўтамабільны злодзей з гораду Сысэра, штат Іліной. Пола Лазару злавілі, калі той спрабаваў сьцягнуць у ангельскага афіцэра цыгарэты з-пад падушкі. Праз сон ангельскі афіцэр зламаўЛазару правую руку і, ударыўшы, аглушыў.
    Цяпер гэты афіцэр дапамагаў занесьці злодзея ў лязарэтны пакой. На галаве ў ангельца буяў лес рудых валасоў, а на твары адсутнічалі бровы. У п'есе ён граў хросную маці Папялушкі, Блакітную Фею. Ангелец адной
    рукой падтрымліваў тулава Лазары, а другой зачыняў за сабою дзьверы.
    — Гэты хлопец важыць менш за кураня, — зазначыў ён.
    Ногі Лазары трымаў другі ангелец — той палкоўнік, што даў Білі хвацкую дозу морфію.
    Блакітная Фея, хросная маці Папялушкі, быў зьбянтэжаны і раззлаваны адначасова.
    — Калі б я ведаў, што змагаюся з куранём, — сказаў ён, — я б ня біў так моцна.
    — Гм.
    Абрабаваны ангелец ня стаў хаваць, што яго брыдзяць амэрыканскія жаўнеры.
    — Кволыя, сьмярдзючыя... Шайка мярзотных выблядкаў, якія адно румзаюць і безупынку нешта крадуць, — сказаў ён. — Яны горшыя за клятых рускіх.
    — Ага, паскудны кантынгент, — пагадзіўся зь ім палкоўнік.
    У барак зайшоў нямецкі маёр. Ён уважаў ангельцаў за блізкіх сяброў. Немец хадзіў да іх у адведкі амаль штодня, гуляўся зь імі ў настольныя гульні, чытаў лекцыі па нямецкай гісторыі, граў на піяніна, якое стаяла ў бараку, даваў урокі гутарковай нямеччыны. Ён часта казаў ангельцам, што калі б у яго не было такіх культурных суразмоўцаў, як яны, ён, напэўна, зьехаў бы тут з глузду. Немец першарадна размаўляў па-ангельску.
    Ён перапрасіў за тое, што ангельцы вымушаныя цярпець побач амэрыканскіх жаўнераў. Немец паабяцаў ім, што амэрыканцы абцяжараць іх на дзень-два — ня больш, а потым іх адправяць на прымусовыя работы ў Дрэздэн. 3 сабой маёр прынёс манаграфію, выдадзеную нямецкім згуртаваньнем турэмных работнікаў. Гэта была справаздача аб паводзінах амэрыканскіх шарагоўцаў у нямецкіх лягерах для ваеннапалонных.
    Яе напісаў былы амэрыканскі грамадзянін, цяпер высокапастаўлены службовецу нямецкім міністэрстве прапаганды. Звалі службоўца Гоўард Ў Кэмпбэл-малодшы. Пазьней ён павесіўся, чакаючы суду як ваенны злачынца.
    Во як бывае.
    Пакуль брытанскі палкоўнік рыхтаваў зламаную руку Лазары для гіпсу і мяшаў рошчыну, нямецкі маёр уголас перакладаў урыўкі з манаграфіі Гоўарда Ў Кэмпбэла-малодшага. У свой час Кэмпбэл быў досыць вядомым драматургам. Яго манаграфія пачыналася наступнымі словамі:
    Амэрыка ёсьць найбольш заможнай краінай на Зямлі, але яе грамадзяне пераважна бедныя, / ўсіх небогатых амэрыканцаў у Амэрыцы прымушаюць ненавідзець сябе. Працытуем амэрыканскага сатырыка Кіна Габарда: «Хоць быць бедным — ня ганьба, але ж і ганьба
    таксама». Для амэрыканца быць бедным — гэта, па сутнасьці, злачынства, хоць Амэрыка — краіна бедных У вуснай народнай творчасьці ўсе іншыя народы маюць багата прыпавесьцяў пра людзей, хай сабе бедных, але надзвычай мудрых і дадатных, дзякуючы чаму такія людзі цэняцца вышэй за тых, хто мае ўладу / золата. Аднак у Амэрыцы вы не пачуеце падобных казак ад бедакоў Яны кпяць з саміх сябе і пяюць хвалу багатырам. На сьценцы найпоскуднейшай карчмы або піўніцы, уладар якой — сам небагаты чалавек, вы хутчэй за ўсё знойдзеце надпіс зь бязьлітасным пытаньнем: «Калі ты такі разумны, чаму ты такі бедны?» Там таксама будзе прылеплены да палачкі ад лізунца амэрыканскі сьцяг, ня большы за дзіцячую далонь, які трапечацца ад пастаяннай штурханіны шуфлядкі касавага апарата.
    Некаторыя лічылі, што аўтар манаграфіі, ураджэнец гораду Шэнэктадзі, штат Нью-Ёрк, меў найвышэйшы паказьнік інтэлектуальнага разьвіцьця сярод усіх вайсковых нацыстаўзлачынцаў, якіх потым прысудзілі да павешаньня. Во як бывае.
    Кэмпбэл працягваў:
    Амэрыканцы, як і людзі ў іншых краях, часам вераць у некаторыя ідэі, якія ёсьць відавочнай няпраўдай. Найбольш шкоднай няпраўдаю ёсьць вера амэрыканцаў у тое, што кожны грамадзянін Злучаных Штатаў можа без залішніх намаганьняў зарабіць грошы. I таму амэрыканцы, у якіх не атрымалася стаць багатымі, нястомна дакораюць сябе за няўдачу, не ўсьведамляючы, наколькі насамрэч цяжка нажыць капітал. Гэтыя безупынныя скаргі на саміх сябе сталіся ў Злучаных Штатах сапраўдным скарбам для грашавітых уладатрымцаў якія з гэтага робяць для бедных
    на прыватным і грамадзкім узроўнях значна менш, чым любоя поноўная кляса ў іншых краінах, мусіць, з часоў Напалеона.
    Амэрыка зьдзіўляе сьвет навінкамі, але найбольш трывожнай і беспрэцэдэнтнай зь іх ёсьць маса пазбаўленых гонару бедакоў. Яны ня любяць адзін аднаго, паколькі ня любяць саміх сябе. Як толькі мы зразумеем гэта, прычыны ганебных паводзіноў амэрыканцаў у нямецкіх лягерах для ваеннапслонных перастануць быць загадкай.
    Далей ГовардЎ. Кэмпбэл-малодшы абмяркоўваў уніформу амэрыканскіх жаўнераў у Другой сусьветнай вайне:
    Кожнае войска ў гісторыі чалавецтва, заможнае яно ці не, імкнулася абмундураваць нават шараговых сваіх шарагоўцаў такім чынам, каб яны сваім выглядам пераконвалі сябе і астатніх, што выдатна знаюццо на
    алькаголі, жанчынах, трафэях і раптоўнай сьмерці. Аднак амэрыканскае войска пасылае сваіх жаўнераў ваяваць і паміраць у перашытай працоўнай уніформе з чужога пляча, — гэткім стэрылізаваным, але неадпрасаваным дарунку дабрачыннай арганізацыі, сябры якой з зоціснутым ад агіды носам разносяць па халабудах вопратку для алькашоў.
    Калі ж элегантна абмундураваны афіцэр з крыкам зьвяртаецца да такога неахайнага абадранца, ён прыніжае яго, як і належыць афіцэру ў войску. Аднак у адрозненьне ад іншых войскаў тут гучнае ганьбаваньне ня ёсць тэатральным удаваньнем бацькоўскога гневу У амэрыканскім войску гэта шчырая праява нянавісьці да бедака, які сам, а не хто іншы, вінаваты ў сваёй галечы.
    Лягерны адміністратар, які мае ўпершыню справу з палоннымі амэрыканцамі, мусіць памятаць: сярод іх ня ўзьнікне духу братэрскасьці — нават каліяны насамрэч браты. Паміж вязьнямі неўсталюецца сяброўскіх стасункаў.
    I кожны амэрыканец хутка ператворыцца ў пакрыўджанага хлопчыка, які прагне ўласнай сьмерці, толькі каб папікнуць крыўдзіцеляў.
    Кэмпбэл грунтоўна пераказаў досьвед, які набылі немцы ў працы з амэрыканскімі жаўнерамі. Ён пісаў, што спрэс у лягерах амэрыканцы набылі славу найбольш нікчэмных, найменш згуртаваных і самых брудных ваеннапалонных. Яны былі ня здатныя да хоць якіх узгодненых дзеяньняў. Амэрыканцы пагарджалі сваімі старастамі, адмаўляліся выконваць іх загады ці хаця б прыслухоўвацца да іхніх словаў, абгрунтоўваючы гэта тым, што стараста нічым ня лепшы за астатніх палонных, і раячы яму не высоўвацца.
    I ўсё такое. Білі Пілігрым, слухаючы, заснуў і прачнуўся ўдаўцом у сваім пустым доме ў Іліюме. Дачка дакарала яго за недарэчныя лісты ў газэту.
    — Ты чуў, што я сказала? — дапытвалася Барбара.
    Зноўку быў 1968-мы.
    ЧУЎ чуў.
    Білі Пілігрым быў задрамаў.
    — Калі ты хочаш паводзіцца як малое дзіця, дык, можа, мы тады будзем абыходзіцца з табою, як зь дзіцём?
    — Гэтага ня будзе, — адказаў Білі.
    — Мы яшчэ пабачым, што будзе...
    Барбара абняла сябе за плечы.
    — Тут страшэнна холадна. Што з ацяпленьнем?
    — Ацяпленьнем?
    — Ну, гэтае прыстасаваньне ў сутарэньні, печка, якая гоніць гарачае паветра з гэтых адтулін. Пэўна ж не — не працуе.
    — Напэўна.
    — Табе што, ня холадна?
    — Я не зьвярнуў увагі...
    — Божухна, ты ўжо дзіця! Калі мы пакінем цябе тут аднаго, ты ж памрэш ад холаду і голаду...
    I ўсё такое. Яна вельмі ўзрушылася: дзеля ўласнага дабра бацькі яна напэўна, будзе вымушаная пазбавіць яго чалавечага гонару.
    Барбара выклікала майстра па ацяпляльных прыборах. Потым прымусіла Білі Пілігрыма легчы ў ложак, узяўшы з бацькі слова, што ён застанецца пад электрычнай коўдрай, пакуль ня зробіцца цёпла. Праз пульт яна ўсталявала максымальна магчымую тэмпэратуру, і неўзабаве ў ложку зрабілася настолькі горача, што там можна было пячы хлеб.
    Калі, бразнуўшы дзьвярмі, Барбара сышла, Білі Пілігрым зноў апынуўся ў заапарку на Тральфамадоры. Толькі што зь Зямлі яму прывезьлі сяброўку. Гэта была кіназорка Мантана Ўайлдгэк.
    Мантану прыспалі моцнымі лекамі. Тральфамадорцы ў адгазьніках прынесьлі яе ў пакой, паклалі на жоўты фатэль і выйшлі праз шлюз. Шматлікі натоўп быў у захапленьні. Колькасьць наведнікаў шматкроць павялічылася. Усе на Тральфамадоры хацелі зірнуць на зямную саміцу.
    Мантана ляжала аголеная. Білі Пілігрым, вядома ж, таксама. У яго быў велічэзны агрэгат. Ніколі невядома наперад, камутакі дастанецца.
    Мантана прачнулася і пачала часта лыпаць вачыма.
    Яе вейкі былі доўгія, як фурманскія пугі.
    —Дзе я? — вымавіла яна.
    — Усё добра, — мякка адказаў Білі. — Калі ласка, не палохайцеся.
    Падчас падарожжа зь Зямлі на Тральфамадор Мантана заставалася ў паўпрытомнасьці. Тральфамадорцы не размаўлялі зь ёю і не паказваліся на вочы. Апошняе, што яна памятала, гэта басэйн, ля якога загарала ў горадзе Палм-Спрынг, штат Каліфорнія. Мантане споўнілася ўсяго толькі дваццаць. На шыі ў яе вісеў срэбны ланцужок, зь якога паміж грудзьмі зьвісаў мэдальён у форме сэрца.