Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак
Курт Вонэгут
16+
Выдавец: Логвінаў
Памер: 418с.
Мінск 2019
Яна павярнула галаву і ўбачыла знадворку купала вялікі натоўп тральфамадорцаў. Яны апладавалі ёй, хуценька сьціскаючы і расьціскаючы свае маленькія зялёныя далоні.
Мантана нема загаласіла.
Маленькія зялёныя далоні тральфамадорцаў сашчапіліся, паколькі ім было вельмі непрыемна глядзець на праявы адмоўных эмоцыяў у Мантаны. Дырэктар заапарку адразу загадаў работніку, які стаяў побач, накінуць на
шкляны купал цёмна-сіняе покрыва, каб такім чынам зымітаваць зямную ноч. На Тральфамадоры за суткі толькі адна гадзіна з шасьцідзесяці дзьвюх прыпадала на ноч.
Білі Пілігрым уключыў таршэр. Сьвятло лямпачкі выразна акрэсьліла рэльеф барочнага цела Мантаны. Білі прыгадаў вытанчаную архітэктуру яшчэ не разбомбленага Дрэздэну.
Зь цягам часу Мантана пакахала Білі Пілігрыма і даверылася яму. Ён не дакранаўся да яе, пакуль яна ня дала зразумець, што сама гэтага жадае. Пасьля таго як Мантана пражыла на Тральфамадоры тэрмін, які раўняўся зямному тыдню, яна сарамліва папрасіла Пілігрыма легчы зь ёй. Што Білі Пілігрым і зрабіў. Гэта была незямная асалода.
3 ложку любошчаў у 1968-ым ён перакінуўся на самотны ложак у Іліюме, у якім напоўніцу працавала электрычная коўдра. Білі Пілігрым ляжаў змакрэлы, цьмяна прыгадваючы, якдачка паклала яго сюды і загадала не вылазіць, пакуль не паправяць алейны награвальнік.
Нехта пагрукаўся ў дзьверы пачывальні.
— Слухаю?
— Гэта майстар па ацяпленьні.
— Так?..
— Усё запрацавала. Хутка будзе цёпла.
— Добра.
— Мыш праела дрот тэрмастату.
— Каб яе!
Білі Пілігрым прынюхаўся. Яго гарачая пасьцель патыхала, як лёх з шампіньёнамі. Яму прысьніўся палюцыйны сон з Мантанай Ўайлдгэк.
Раніцай пасьля палюцыйнага сну Білі Пілігрым надумаў вярнуцца на працу ў свой кабінэт у гандлёвым цэнтры. Справы тут былі як заўжды цудоўна. Ягоныя памочнікі самі выдатна давалі рады. Яны моцна зьдзівіліся, убачыўшы боса, паколькі ягоная дачка казала ім, што Білі Пілігрым, відаць, ужо ніколі ня вернецца да практыкі.
Але ён жвавым крокам зайшоў у кабінэт і загадаў, каб да яго запрасілі першага пацыента. Яму выклікалі дванаццацігадовага хлопчыка, якога прывяла аўдавелая маці. Іх ніхто ня ведаў, бо яны нядаўна пераехалі ў Іліюм. Білі Пілігрым задаў хлопчыку з маці колькі пытаньняў і гэтакдаведаўся, што бацька хлопчыка быў забіты ў Віетнаме ля гораду Дакто ў вядомым пяцідзённым баі за вышыню 875. Во як бывае.
Правяраючы зрок хлопчыка, Білі Пілігрым мімаходзь расказаў яму аб сваіх прыгодах на Тральфамадоры і запэўніў бязбацькавіча, што ягоны тата па-ранейшаму цэлы і жывы ў папярэдніх момантах жыцьця, да якіх хлопчык можа вяртацца зноў і зноў.
— Хіба ж гэта не суцяшэньне? — спытаў Білі.
У гэты момант маці хлопчыка выйшла і сказала супрацоўніку рэгістратуры, што Білі Пілігрым відавочна зьехаў з глузду. Білі Пілігрыма забралі дамоў. Дачка яшчэ раз спытала яго:
— Тата, тата, тата! Што нам з табою рабіць?
Паслухайце:
Білі Пілігрым кажа, што на раніцу пасьля напоенай морфіем ночы на брытанскім падворышчы, якое месьцілася ў самым сэрцы канцлягеру для рускіх ваеннапалонных, яго павезьлі ў нямецкі горад Дрэздэн. Білі прачнуўся сьнежаньскім ранкам. У маленькім лязарэце не было вокнаў, а прывідна-празрыстыя сьвечкі згарэлі дазваньня. Сьвятло сыходзіла адно з дробненькіх шчылінак у сьценах і з зазораў між вушаком і недасканала дапасаваных да яго дзьвярэй. На ложку, са зламанаю
рукой, con дробны Пол Лазара. Эдгар Дэрбі, настаўнік старэйшых клясаў, якога неўзабаве расстраляюць, хроп на другім.
Білі Пілігрым ускруціўся. Ён ня ведаў, які цяпер год і на якой ён плянэце. Але як бы тая плянэта ні называлася, на ёй было золка. Білі Пілігрыма, аднак, разбудзіў зусім ня холад. Яго да сьвербу і дрыжыкаў працяў жывёльны гіпнатызм невядомага паходжаньня. Ён зрабіў цяжкімі Білавы цягліцы — нібы напярэдадні той мардаваў сябе шматгадзінным трэнаваньнем.
Жывёльны гіпнатызм паходзіў ад нечага за ягонай сьпінаю. Калі б Білі папрасілі выказаць здагадку што да крыніцы таго гіпнатызму, ён бы пэўна сказаў, што гэта кажан-крывясмок, які зьвісае дагары нагамі.
Перад тым як азірнуцца на крыніцу гіпнатычнага выпраменьваньня, Білі Пілігрым споўз на падлогу каля ложка. Ён не хацеў, каб пачвара скокнула яму на твар ды выдрала вочы або адкусіла ягоны вялізны hoc. I вось
Білі павярнуўся. Крыніца гіпнатызму сапраўды нагадвала кажана. Гэта быў Білаў палітон з футравым каўняром, які раней належаў імпрэсарыё. Палітон вісеў на цьвіку.
Білі Пілігрым адвярнуўся ад палітона, але касавурыўся на яго цераз плячо, адчуваючы, што гіпнатызм толькі ўзмацніўся. Потым, укленчыўшы на ложку, Білі Пілігрым у другі раз павярнуўся да палітона і нават наважыўся дакрануцца ў некалькіх месцах. Ён шукаў дакладную крыніцу выпраменьваньня.
Білі Пілігрым знайшоў два схаваныя ў падшэўцы гузачкі на адлегласьці тры сантымэтры адзін ад аднаго. Першы меў форму гарошыны. Другі нагадваў падкоўку. Ад іх Білі Пілігрым атрымаў паведамленьне, дасланае выпраменьваньнем. Яму загадвалася не высьвятляць, што гэта за гузачкі. Яму раілася задаволіцца веданьнем, што яны могуць шмат чаго зрабіць дзеля іх уладальніка, але пры ўмове, што ён перастане вывучаць іх прыроду. Білі Пілігрыму гэта пасавала. Ён быў удзячны. Ён быў усьцешаны.
Білі Пілігрым заснуў, але хутка прахапіўся ў тым самым лягерным лязарэце. Сонца стаяла ў зэніце. Знадворку даносіліся галгофныя гукі: дужыя мужчыны капалі мулкі, вельмі мулкі дол, рыхтуючы ямы для слупоў. Ангельцы будавалі сабе новы клязэт. Стары яны пакідалі амэрыканцам разам з тэатрам, то бок з тым баракам, дзе ладзіўся банкет.
Хістаючыся ад выжыльваньня, у лазарэт зайшлі шэсьць ангельцаў. Яны несьлі більярдны стол, на якім грувасьціліся матрацы. Ангельцы пераносілі ўсё гэта ўжылыя памяшканьні, што стаялі ўстыч да лязарэту. За імі паволі ішоў яшчэ адзін ангельскі афіцэр, які валачыў свой уласны матрац і мішэнь для гульні ў дроцікі.
Чалавекам, што нёс мішэнь для гульні ў дроцікі, была Блакітная Фея, хросная маці Папялушкі, які зламаў дробнаму Полу Лазару руку. Ён спыніўся ля ложка Лазары, каб даведацца здароўя.
Лазара адказаў, што пасьля вайны заб'е ангельца.
— Бач ты! — выгукнуў ангелец.
— Ты зрабіў вялікую памылку, — працягнуў Лазара, — бо кожнаму, хто да мяне дакранаецца, лепей забіць мяне, інакш на маю замову заб'юць яго.
Блакітная Фея, хросная маці Папялушкі, відаць, трохі кеміў у забойствах. Ён стрымана пасьміхнуўся ды сказаў:
— Ведаю, але пакуль што мая чарга забіць цябе, і далібог я гэта зраблю, калі ты мяне ўрэшце пераканаеш, што гэта слушны ўчынак.
— А каб ён у цябе адсох! — вылаяўся Лазара.
— He хвалюйся, ужо даўно, — адказаў Блакітная фея, хросная маці Папялушкі.
Паблажлівы і разьвясёлены ангелец сышоў. Калі ён пакінуў памяшканьне, Лазара паабя-
цаў Білі Пілігрыму і старому небараку Эдгару Дэрбі, што ён яшчэ адпомсьціць, а помста — салодкая рэч.
— Гэта найсаладзейшая рэч у сьвеце, — казаў Лазара. — Людзі пнуцца паставіць ракам Пола Лазару, — працягваў ён. — Але, таткам і мамай клянуся, я сам пастаўлю ракам усіх тых злыдняў. I мне напляваць, мужык гэта будзе ці баба. Калі сам прэзыдэнт Злучаных Штатаў пачне круціць яйцамі перада мной, я і яму задам дыхту. Вы павінныя былі бачыць, як я правучыў аднаго сабаку.
— Сабаку? — перапытаў Білі Пілігрым.
— Гэты шчанюк укусіў мяне. Тады я ўзяў кавалак мяса і выцягнуў з гадзіньніка спружыну. Я пасёк яе на дробныя кавалкі і навастрыў — канцы кавалкаў зрабіліся як лёзы. Тады я запхнуў іху мяса — у саменькую сярэдзіну. Потым пайшоў туды, дзе сабака сядзеў навязаны. Ён ізноў хацеў мяне ўкусіць. Я сказаў яму: «Хадзі сюды, цуцык, давай будзем
сябрамі. Ня будзем больш варагаваць. Я ж не ідыёт...» I ён паверыў мне.
— Паверыў? — перапытаў Білі Пілігрым.
— Я кінуў яму той кавалак. Ён праглынуў яго адным захадам. Дзесяць хвілінаў я стаяў побач і чакаў.
Вочы Лазары заблішчэлі.
— Тут у яго горлам пайшла кроў. Ён завішчэў, паваліўся на зямлю і пачаў круціцца, нібы кавалкі спружыны знаходзіліся звонку, а не знутры. Потым паспрабаваў укусіць свае вантробы. Я зарагатаў і сказаў: «Слушна разважаеш. Разарві свой лантух, хлопча! Бо гэта я там унутры з усімі гэтымі спружынамі».
Во як бывае.
— Так што як хто спытае цябе пра найсаладзейшую рэч у сьвеце, — дадаўЛазара, — так і скажы: помста.
Дарэчы, калі Дрэздэн быў зруйнаваны, Лазара ня цешыўся з гэтага. Ён ня мае нічога супраць немцаў, сказаў Лазара. Да таго ж, яму падабаецца забіваць сваіх ворагаў паступова, аднаго за адным. Ён ганарыўся, што ніколі не дакрануўся да невінаватага.
— Усе ведаюць, што Лазара круты, але справядлівы, — сказаў ён.
Тут да гутаркі далучыўся настаўнік старэйшых клясаў, стары небарака Эдгар Дэрбі. Ён спытаўся, ці не плянуе Лазара накарміць Блакітную Фею, хросную маці Папялушкі, стэйкам з спружынамі.
— Трасца! — вылаяўся Лазара.
— Ён вельмі дужы дзядзька, — заўважыў Дэрбі, які сам быў вельмі дужым мужыком.
— Моц — не галоўнае.
— А-а, дык ты яго застрэліш?
— Яго застрэляць на маю замову, — адказаў Лазара. — Ён вернецца з вайны дамоў. Усе будуць лічыць яго героем. Паненкі будуць хадзіць за ім цугам. Ягонае жыцьцё ўладкуецца. Міне колькі гадкоў. I тут аднойчы ў ягоныя дзьверы пазвоняць. Ён адчыніць, і на парозе стаяцьме незнаёмы мужчына. Ён спытаецца, ці тут жыве спадар такі і такі. Калі ангелец пацьвердзіць, незнаёмецскажа: «Мяне паслаў Пол Лазара», выцягне пісталет і адстрэліць ангельцу ягоны струк. Ён дасьць ангельцу пару-тройку сэкундаў прыгадаць, хто такі Пол Лазара, і жыва ўявіць, як яно, жыцьцё бяз чэлеса. Пасьля гэтага незнаёмец яшчэ раз стрэльне ангельцу ў жывот і сыдзе.
Во як бывае.
Лазара паведаміў, што мае знаёмых, якія за тысячу даляраў плюс транспартныя выдаткі
прыбяруць са сьвету каго заўгодна. У сваёй галаве ён склаў цэлы сьпіс, дадаў Лазара.
Дэрбі пацікавіўся, хто ўжо ўключаны ў сыііс, і Лазара адказаў:
— Ня бойся, разумец, цябе там пакуль няма! Толькі не заступай мне дарогі, і ўсё будзе добра.
Запанавала ціша, а потым Лазара дадаў:
— Мне і маім сябрам.
— У цябе ёсьць сябры? — шчыра зьдзівіўся Дэрбі.
— Тут, на вайнеі — удакладніў Лазара. — Ага, быў тут у мяне сябрук. Ён памёр.
Во як бывае.
— Кепскія навіны.
Вочы Лазары зноў заблішчэлі: