• Часопісы
  • Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак  Курт Вонэгут

    Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак

    Курт Вонэгут

    16+
    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 418с.
    Мінск 2019
    42.11 МБ
    Ягоная пастава нагадвала позу баксэра пасьля накдаўну: галава зьвесілася, але кулакі напагатове, нібыта ён чакае каманды працягваць бой. Ускінуўшы галаву, Дэрбі назваў Кэмпбэла зьмяюкай. Потым ён паправіўся, маўляў, сапраўдная зьмяюка ня можа выбіраць, кім ёй нарадзіцца, а Кэмпбэл меў магчымасьць ня быць тым, кім ён стаўся цяпер, таму ён істота, значна ніжэйшая за зьмяю ці за пацука, ніжэйшая нават за кляшча-крывясмока.
    Кэмпбэл толькі пасьміхнуўся.
    Эдгар Дэрбі пачаў палымяна апавядаць пра дзяржаўны лад Амэрыкі, якому ўласьцівыя свабода, справядлівасьць і роўныя правы. Ён запэўніў, што няма такога чалавека, які б з радасыдю не аддаўжыцьця за гэтыя ідэалы.
    Эдгар Дэрбі апавёў пра сябрыну амэрыканскіх ды рускіх людзей і як гэтыя два народы выпаляць пошасьць нацызму, што прагне атруціць сабою ўвесь сьвет.
    На вуліцах Дрэздэну жалобна заскавыталі супрацызаветраныя сырэны.
    Амэрыканцы, іхнія канваіры і Кэмпбэл спусьціліся ў бамбасховіша, што месьцілася ў гулкім памяшканьні лядоўні для мяса. Лядоўню высеклі ў скале пад бойняй. Там высіліся стромыя сходы з жалезнымі дзьвярыма зьверху ды зьнізу.
    У лядоўні захоўваліся тушы некалькіх кароваў, быкоў, авечак ды сьвіней, якія зьвіса-
    лі з жалезных крукоў. Во як бывае. А таксама вісела процьма вольных крукоў, разьлічаных яшчэ на мноства туш. У памяшканьні натуральным чынам захоўвалася нізкая тэмпэратура — там зусім не было штучнага ахаладжэньня. Асьвятлялася яно сьвечкамі. Лядоўню нядаўна пабялілі, і тут моцна пахла карболавай кіслатой. Уздоўж сьценак стаялі лаўкі. Амэрыканцы падышлі да іх, змахваючы шматкі пабелу перш чым сесьці.
    Гоўард Ў Кэмпбэл застаўся стаяць разам з канваірамі. Ён гаманіў зь імі на бездакорнай нямецкай. Кэмпбэл напісаў па-нямецку шмат выдатных п’есаў і вершаў ды пабраўся шлюбам зь нямецкай акторкай Рэзі Норт, якой цяпер не было ў жывых. Яе забіла ў Крыме, калі яна езьдзіла на фронт забаўляць войскі. Во як бывае.
    Той ноччу нічога ня здарылася. Блізу ста трыццаці тысяч чалавек загінуць наступнай но-
    ччу. Во як бывае. Седзячы ў лядоўні, Білі Пілігрым задрамаў. Ён ізноў уцягнуўся, слова ў слова, жэст у жэст, у спрэчку з дачкой — спрэчку, зь якой і пачалася гэтая гісторыя.
    — Тата, — кажа дачка, — што нам з табою рабіць?
    I ўсё такое.
    — Ведаеш, каго б я зараз забіла? — пытаецца яна.
    — Забіла? — дзівіцца Білі Пілігрым.
    — Гэтага Кілгора Траўта.
    Кілгор Траўт, як вядома, быў пісьменьнікамфантастам. Білі Пілігрым ня толькі прачытаў некалькі дзясяткаў кніг, напісаных Траўтам, але нават зрабіўся сябрам гэтага зьедлівага чалавека.
    Траўт жыў у Іліюме ў здымнай падвальнай кватэры, кілямэтраў за пяць ад прыгожага белага дому Білі. Кілгор Траўт сам ня ведаў,
    колькі раманаў напісаў, мусіць, больш за семдзясят. Ніводзін не прынёс Траўту грошай. Таму ён мадзеў, працуючы ў аддзеле распаўсюду «Іліюмскай газэты». Ён кіраваў хлопчыкамі, якія разносілі газэту па дамах. Траўт іх і тэрарызаваў, і паддобрываў, і ашукваў.
    Першы раз Білі Пілігрым сустрэў Траўта ў 1964-ым. Ён ехаў на сваім «Кадылаку» па адным з завулкаў Іліюму і спыніўся перад заторам, створаным некалькімі дзясяткамі хлопчыкаў з роварамі. Сход быў у самым розруху. Да хлопчыкаў прамаўляў барадаты мужчына. 3 выгляду палахлівы, бязьлітасны і, пэўна, выдатны працаўнік. Тады Траўт меў шэсьцьдзясят два гады. Ён заклікаў хлопчыкаў адарваць свае гультайскія сракі ад канапаў, трасца на іх, і пачаць варушыцца, каб увапхнуць падпісчыкам яшчэ і нядзельны дадатак да газэты, трасца на яго. Траўт паведаміў, што той, хто за наступныя два месяцы ўвапхне найбольш нядзельных дадаткаў, атрымае для сябе і сваіх бацькоў сямідзённае падарожжа
    ў Марта-Ван'ярд, трасца на яго, — усе выдаткі за кошт рэдакцыі.
    I ўсё такое.
    Адзін з разносчыкаў насамрэч быў разносчыцай. Дзяўчынку вельмі ўзрушыла палымяная прамова Траўта.
    Паранаідальная рожа Траўта была добра знаёмая Білі, які сто разоў бачыў яе на вокладках прачытаных кніг. Аднак цяпер, сутыкнуўшыся з Траўтам у завулках роднага гораду, Білі Пілігрым адразу ня змог даўмецца, адкуль яго ведае. Білі Пілігрым падумаў нават, што пазнаёміўся з гэтым шалёным мэсіяшам недзе ў Дрэздэне. Траўт на сто адсоткаў быў падобны да ваеннапалоннага.
    Тым часам дзяўчынка падняла руку, каб спытацца:
    — Спадар Траўт, — пачала яна, — калі я выйграю гэтае падарожжа, дык ці змагу ўзяць з сабою і сястру?
    — Ага, зараз! Чорта смаленага ты возьмеш, а не сястру, — адказаў Кілгор Траўт. — Ты што думаеш — грошы на дрэвах растуць?
    Да слова кажучы, Траўт колісь напісаў кнігу пра грашовае дрэва. Замест лістоты на ім расьлі дваццацідаляравыя купюры. Дзяржаўныя аблігацыі распускаліся, як кветкі, а на месцы пладоў высьпявалі дыямэнты. Грашовае дрэва надзіла да сябе людзей, якія забівалі адзін аднаго каля яго каранёў і пасьля сьмерці ператвараліся ў выдатнае ўгнаеньне.
    Во як бывае.
    Білі Пілігрым прыпаркаваў свой «Кадылак» у завулку і стаў чакаць заканчэньня сходу. Усе пакрысе разышліся, застаўся толькі адзін хлопчык, які меўся сказаць штосьці Траў-
    ту. Хлопчык хацеў звольніцца, бо праца — цяжкая, працоўны дзень — доўгі, а плацяць — замала. Траўт занепакоіўся, бо, калі хлопчык напраўду звольніцца, дык Траўт павінны будзе выконваць ягоную працу сам, ажно пакуль ня знойдзе новага дурня.
    — Гэта яшчэ што за нешта нейкае? — пагардліва зьвярнуўся да хлопчыка Кілгор Траўт.
    «Нешта нейкае» было назвай адной з Траўтавых кніг. Яна была пра робата, у якога Ken­exa пахла з рота. I калі ён пазбавіўся гэтай бяды, зь ім усе пачалі сябраваць. Гэтую кнігу варта прыгадаць хоць бы з той прычыны, што яна, напісаная ў 1932-ым, ужо тады прадказала шырокае выкарыстаньне расплаўленага жэлепадобнага газаліну ў мэтах масавага вынішчэньня людзей.
    Газалін скідвалі на людзей з самалётаў. Скідвалі робаты. У іх не было дакораў сумленьня. Робаты ня мелі электрасхемаў, якія б дазволілі ім уявіць, што робіцца зь людзьмі ў гэты момант.
    Галоўны герой Траўта, робат, выглядаў як звычайны чалавек. Ён умеў размаўляць, танчыць і ўсё такое, і да таго ж мог хадзіць на спатканьні зь дзяўчатамі. I ніхто не дакараў яго, што ён кідае жэлепадобны газалін на людзей. Але яму ніяк не маглі дараваць кепскага паху з рота. Аднак потым робат даў сваёй хваробе рады, і людзі зь ім пасябравалі.
    У спрэчцы з хлопчыкам, які жадаў звольніцца, Траўт зазнаў паразу. Ён стаў быў расказваць пра мільянэраў, якія таксама пачыналі як разносчыкі газэт, але хлопчык яго перапыніў:
    — Няхай сабе пачыналі, але магу залажыцца, што яны ўсе пасьля такой катаргі пазвальняліся празтыдзень!
    Іхлопчыкпакінуўля ногТраўта напоўненую газэтамі торбу. Зьверху на торбу ён паклаў адрасную кнігу. Цяпер абавязкі разносчыка гэтых газэт ускладаліся на самога Траўта. Ма-
    шыны ў яго не было. Ён ня меў нават ровара, і, да таго ж, да сьмерці баяўся сабак.
    Якраз недзе забрахаў вялікі сабака.
    Калі Траўт, моцна засмучаны, закінуў торбу за плячо, да яго падышоў Білі Пілігрым.
    — Спадар Траўт?
    — Слухаю?
    — Вы... Вы... Кілгор Траўт?
    — Так.
    Траўт падумаў, што Білі Пілігрым жадае паскардзіцца на нядбалую дастаўку газэт. Траўт не лічыў сябе пісьменьнікам з той простай прычыны, што сьвет ніколі не даваў яму падставаў так думаць пра ўласную асобу.
    — Пісьменьнік? — зь цяжкасьцю вымавіў Білі Пілігрым.
    — Пісь... хто?
    Білі Пілігрым падумаў быў, што памыліўся: — Ёсьць такі пісьменьнік — Кілгор Траўт.
    — Сапраўды? — Траўт выглядаў зьбітым з панталыку.
    — Вы ніколі аб ім ня чулі?
    Траўт адмоўна хітнуў:
    — He... Аб ім ніхто ніколі ня чуў.
    Білі Пілігрым пасадзіў Траўта ў свой «Кадылак» і дапамог яму разьвезьці газэты. Усю працу выканаў Білі Пілігрым. Ён сьпярша шукаў патрэбны адрас у сьпісе, а потым кіраваўся туды. Траўта як раструшчыла. Ніколі раней ён не сустракаў шанавальнікаў свайго таленту, а Білі быў шанавальнікам, да таго ж, зацятым.
    Траўт сказаў Білі, што ён ніколі ня бачыў і ня чуў, каб нехта рэклямаваў, рэцэнзаваў або браў на продаж ягоныя кнігі.
    — Усе гэтыя гады, — казаў ён, — я адчыняў акно і кахаўся са сьветам.
    — Але ж вы атрымлівалі лісты? — спытаўся Білі. — Вось мне часам моцна карцела напісаць вам.
    Траўт паказаў палец:
    — Адзін раз.
    — Гэта быў ліст ад прыхільніка?
    — Гэта быў ліст ад вар'ята. Аўтар пісаў, што я павінны зрабіцца прэзыдэнтам сьвету.
    Высьветлілася, што чалавек, які напісаў гэты ліст, быў Эльёт Роўзвотэр, Білаў сусед у шпіталі для вэтэранаў пад Лэйк-Плэйсыдам. Білі Пілігрым расказаў Кілгору Траўту пра Эльёта Роўзвотэра.
    — Божа, я думаў, аўтару гадоў чатырнаццаць!
    — Дарослы, сталы мужчына, ваяваў у чыне капітана.
    — Ён піша як падлетак, — заўважыў Кілгор Траўт.
    Білі Пілігрым запрасіў Траўта на сьвяткаваньне васямнаццатай гадавіны свайго шлюбу, якое мелася адбыцца праз два дні. Вечарына была ў самым розруху. Траўт у Білавай
    гасьцёўні прагна глытаў лусьцікі. 3 набітым плаўленым сырам і ласасёвай ікрой ротам ён гутарыў з жонкай аднаго аптамэтрыста. На вечарыне ўсе, за выняткам Траўта, мелі нейкае дачыненьне да аптамэтрыі. Да таго ж, Траўт быў адзіны, хто не насіў акуляраў. На вечарыне ён быў шалёна папулярны. Усіх без вынятку ўзрушыла прысутнасьць сапраўднага пісьменьніка, дарма што ніхто не чытаў ягоных кніг.
    Цяпер Траўт гутарыў з Мэгі Ўайт, якая, пабраўшыся з аптамэтрыстам, кінула месца асыстэнткі зубнога лекара і зрабілася хатняй гаспадыняй. Мэгі была прыгожанькая. Апошняй кнігай, якую яна прачытала, была «Айвэнга».
    Білі Пілігрым стаяў побач і прыслухоўваўся да гутаркі. Ягоныя рукі мацалі нешта ў кішэні. Гэта прэзэнт, які ён зьбіраўся падарыць жонцы, — белая атлясная пушачка, а ў ёй — пярсьцёнак з сапфірам у форме зоркі. Пярсьцёнак каштаваў яму васямсот даляраў.
    Такое дурное запабяганьне ўплывала на Траўта, як марыхуана. Ён зусім страціў галаву і балбатаў на ўсе застаўкі.
    — Баюся, я замала чытала ўжыцьці, — прызналася Мэгі.
    — Мы ўсе баімся чагосьці, — адказаў Траўт. — Вось я баюся раку, пацукоў і дабэрман-пінчэраў.
    — Мне, вядома ж, трэба было пра гэта ведаць, але я ня ведаю, і таму я мушу вас спытаць, — працягвала Мэгі. — Які самы знакаміты твор з таго, што вы напісалі?
    — Гэта раман аб пахаваньні слыннага францускага шэф-кухара.
    — Гучыць цікава...
    — На пахаваньні зьбіраюцца ўсе славутыя шэф-кухары сьвету — гэта вельмі прыгожы рытуал, — прыдумваў Траўт на хаду. — Перад тым як зачыніць труну, удзельнікі жалобнай цырымоніі пасыпаюць нябожчыка пятрушкай і папрыкай.