Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак
Курт Вонэгут
16+
Выдавец: Логвінаў
Памер: 418с.
Мінск 2019
«Вы бывайце, бывайце, — мусіць, сьпявалі канваіры, — сябры й таварыскі! Зьніклі з вачэй каханкі й хлапчыскі. Хай Богдабраславіць вас!..»
— Апавядзі мне што-небудзь! — папрасіла аднойчы Мантана Ўайлдгэк, калі яна баві-
ла час зь Білі Пілігрымам на Тральфамадоры ў заапарку.
Яны ляжалі, прытуліўшыся, у ложку. У гэты момантза імі ніхто не назіраў Вялізнае покрыва захінула купал. Мантана была на шостым месяцы. Акругленая і ружовая, яна раз-пораз лянотна прасіла Білі Пілігрыма пра якую-небудзь дробную паслугу. Мантана не магла паслаць яго па марозіва ці клубніцы, паколькі атмасфэра звонку была насычаная цыянідам, а найбліжэйшыя клубніцы і марозіва прадаваліся на адлегласьці многіх мільёнаў сьветлавых гадоў.
Аднак яна магла паслаць яго да лядоўні, што была ўпрыгожаная карцінкай з мужчынам і жанчынай на ровары. Яшчэ яна магла лісьліва папрасіць яго, як цяпер:
— Сонейка, апавядзі мне што-небудзь...
— Дрэздэн быў разбураны ноччу 13 лютага 1945 года, — пачаў Білі Пілігрым. — Апоўдні наступнага дня мы выйшлі са сховішча...
Ён расказаў ёй пра чатырох канваіраў, якія ў сваёй аслупянеласьці і жалобе нагадвалі
сяброў цырульнага квартэту. I пра будынак бойні, скуль зьніклі ня толькі дах і шыбы, але і агароджа. Ля будынку ўсюды ляжалі чорныя палены. Гэта былі людзі, якіх нагнала агнявая бура, расказаў ён. Во як бывае.
Білі Пілігрым расказаў Мантане, што сталася зь іншымі будынкамі бойні, якія раней нагадвалі скалы. Іх драўляныя часткі выпаліў агонь, і камяні, шуснуўшы, пачалі скочвацца адзін па адным, пакуль не згуртаваліся ў невысокія ахайныя пагоркі.
— Ну, рыхтык Месяц, — падсумаваў Білі Пілігрым.
Канваіры загадалі амэрыканцам пашыхтавацца ў калёну па чатыры — што амэрыканцы і зрабілі. Пасьля немцы сказалі палонным скіравацца ў бок сьвінарніку, які раней быў амэрыканцам домам. Сьцены сьвінарніку ўсё яшчэ стаялі, але шыбы і дах зьніклі, а ўсярэ-
дзіне нічога не засталося, апрача попелу ды аскабалкаў расплаўленага шкла. Тут не было ні ежы, ні вады, і таму ўсе, хто выжыў, — калі яны і надалей жадалі быць жывымі, — мусілі караскацца, пагорак за пагоркам, па месяцовай паверхні.
Што яны і рабілі.
Пагоркі толькі здалёк выглядалі ахайнымі і грунтоўнымі. Тыя, што караскаліся па іх, вельмі хутка зьведалі, наколькі яны ненадзейныя, рухомыя і гарачыя на дотык. Варта было закрануць апорны камень, і хісткія грудкі, перш чым улегчыся наноў, імкнуліся рассыпацца.
Пакуль палонныя рухаліся праз выпалены горад, усе збольшага маўчалі. He знаходзілася годныхувагі словаў. Было зразумела адно: у гэтым горадзе ўсіх, незалежна ад узросту і полу, павінна было пазабіваць, а тыя, што яшчэ сноўдалі па ім, былі памылкай, якая за-
кралася ў агульны плян зьнішчэньня. На Месяцы ня мусіла застацца ні душы.
Тым часам прыляцелі амэрыканскія зьнішчальнікі і пачалі кружляць паверх дыму, каб зьмеціць тых, хто яшчэ варушыцца. Яны згледзелі, як унізе варушыліся Білі Пілігрым і іншыя. Зьнішчальнікі асыпалі іх кулямётным агнём, але ж схібілі. Пасьля яны заўважылі яшчэ адзін чалавечы хаўрус, які рухаўся паўз раку, і зноў пачалі абстрэл. Некалькі чалавек забіла. Во як бывае.
Мэтай авіяналёту на Дрэздэн было прысьпешыць канец вайны.
Білава гісторыя скончылася даволі дзіўным чынам у прадмесьці, якое не кранулі бомбы і агонь. Надвячоркам канваіры і амэрыканскія
ваеннапалонныя дайшлі да заезнага дому, паранейшаму адчыненага для кліентаў. Там гарэлі сьвечкі. На першым паверсе ў трох камінах палаў агонь. А на другім стаялі ненакрыты стол і вольныя крэслы, якія чакалі наведнікаў. У суседніх пакоях пуставалі ахайна засьцеленыя ложкі.
Справы ў заезным доме вялі сьляпы гаспадар, яго відушчая жонка, што загадвала кухняй, і іх дзьве маладыя дачкі, якія працавалі афіцыянткамі і пакаёўкамі. Гэтая сям’я ўжо ведала, што Дрэздэну больш не існуе. Відушчыя сямейнікі бачылі, як палае горад, і хутка зразумелі, што цяпер іхні дом апынуўся на краі пустэльні. Але ўсё адно яны адчыніліся для кліентаў: паліравалі шклянкі, заводзілі гадзіньнік, варушылі ў каміне качаргой і чакалі, чакалі наведнікаў.
Толькі ніхто не прыходзіў з Дрэздэну... Гадзіньнік тахкаў, дровы ў каміне трухцелі, з напаўпразрыстых сьвечак сьцякаў воск. Але тут пачуўся грукат, і на падворак зайшлі ча-
тыры нямецкія жаўнеры ды сто амэрыканскіх ваеннапалонных.
Гаспадар спытаў у канваіраў, ці яны прыйшлі з гораду.
— Так, — адказалі канваіры.
— А яшчэ хто-небудзь сюды ідзе?
Канваіры расказалі, што падчас усёй гэтай нялёгкай дарогі яны ня ўбачылі аніводнай жывой душы.
Сьляпы гаспадар заезнага дому сказаў, што амэрыканцы могуць пераначаваць у стайні. Ён пакарміў іх супам, напаіў эрзац-кавай і наліў трохі піва. Пазьней гаспадар зазірнуў у стайню, каб паглядзець, як яны ўладкоўваюцца на сене.
— Дабранач, амэрыканцы! — сказаў ён панямецку. — Добрых сноў.
Вось як Білі Пілігрым страціў сваю жонку Валенсію.
Калі Білі Пілігрым ляжаў непрытомны ў вэрмонцкай лякарні пасьля катастрофы самалёту на гары Шугарбуш, Валенсія, пачуўшы пра аварыю, панеслася да яго на «Кадылаку» мадэлі «Эльдарада Купэ дэ Віль». Валенсіяй апанавала гістэрыка, бо ёй, ня ўтойваючы, сказалі, што Білі Пілігрым можа памерці або ператварыцца ў фікус
Валенсія багоміла мужа. Яна нагэтулькі моцна плакала ды галасіла за стырном, што,
едучы па хуткаснай шашы, прамінула патрэбны паварот. Валенсія глыбока ўтапіла пнэўмапрыводную пэдаль тормазу, і аб бампэр яе «Кадылаку» вытнуўся «Мэрсэдэс». Ніхто не пацярпеў, дзякуй Богу, бо абодва кіроўцы былі прышпіленыя рамянямі бясьпекі. Дзякуй Богу, дзякуй Богу... У «Мэрсэдэса» разьбілася ўсяго толькі адна фара. Але ж задняя частка «Кадылаку» ператварылася ў свята аўтарамонтніка. Разьзяўлены багажнік выглядаў, як рот вясковага крэціна, калі той кажа, што ні аб чым нічагенькі ня ведае. Бакавыя крылы спляжыліся. «Рэйгана ў прэзыдэнты!» — заклікала налепка на бампэры. Задняя шыба пакрылася сеткаю расколінак. Выхлапная труба ляжала на асфальце.
Кіроўца «Мэрсэдэсу» выскачыў з машыны, падбег да Валенсіі і спытаў: «Вы як?» Валенсія гістэрычна прамармытала нешта пра Білі Пілігрыма ды авіякатастрофу, тут жа завяла рухавікі шуганула па сустрэчнай паласе, пакінуўшы на асфальце выхлапную трубу.
Калі Валенсія ўляцела на двор лякарні, людзі кінуліся да вокнаў, каб зірнуць, хто гэта нарабіў столькі шуму. Страціўшы абодва глушыльнікі, «Кадылак» роў, як цяжкі бамбавік, які ляціць на слове гонару і адным крыле. Валенсія яшчэ здолела заглушыць рухавік, але пасьля ейная галава бясьсільна апусьцілася на стырно — як шалёны загаласіў кляксон. Нейкі лекар і мэдсястра выбеглі на вуліцу дазнацца, што здарылася. Нябога Валенсія самлела, зможаная чадным газам. Ейны твар быў колеру нябёснага блакіту.
Праз гадзіну Валенсія памерла. Во як бывае.
Білі Пілігрым нічога ня ведаў пра жончыну сьмерць. Ён трызьніў, вандраваў у часе і ўсё такое. Лякарня была нагэтулькі запоўненая, што Білі Пілігрым ня меў асобнай палаты. Разам зь ім ляжаў прафэсар гісторыі Гарвардзкага ўнівэрсытэту Бэртрам Коўплэнд
Рамфурд. Ён ня мог бачыць Білі Пілігрыма, паколькі той быў адгароджаны белай ільняной шырмаю на гумовых колах. Аднак разпораз Рамфурд чуў, як Білі Пілігрым размаўляе сам з сабою.
Левая нага Рамфурда ляжала ў выцяжцы. Ён зламаў нагу, катаючыся на горных лыжах. Рамфурду споўнілася семдзясят, але ён меў цела і дух трыццаціпяцігадовага. Рамфурд зламаў нагу, калі паехаў у мядовы месяц са сваёй пятай жонкай. Яе звалі Лілі. Ёй споўнілася дваццаць тры.
Прыблізна тады, калі нябогу Валенсію абвесьцілі мёртвай, Лілі з ношкай кніг зайшла ў палату, дзе ляжалі Рамфурд і Білі Пілігрым. Рамфурд паслаў жонку па кнігі ў Бостан. Ён працаваў над аднатомнай «Гісторыяй вайскова-паветраных сілаў ЗША ў Другой сусьветнай вайне». У кнізе апісваліся бамбава-
ньні і паветраныя баі, якія адбыліся яшчэ да таго, як Лілі зьявілася на сьвет.
— Хлопцы, ідзіце вы ўжо безь мяне, — трызьніў Білі Пілігрым, калі мілая ліліпуцістая Лілі зайшла ў палату.
Яна працавала стрыптызэркай у начным бары, калі Рамфурд упершыню ўбачыў яе і наважыўся прысабечыць дзеўчыну. Лілі не перавялі ў старэйшыя клясы. Ейны каэфіцыент разумовага разьвіцьця быў ніжэйшы за сярэдні.
— Я яго баюся! — прашаптала Лілі мужу, маючы на ўвазе Білі Пілігрыма.
— Божа, як ён мне набрыдзеў1. — прагрымеў Рамфурд. — Ён толькі тое і робіць у сьне, што здаецца ў палон, перапрашае і ўмольвае, каб яго пакінулі ў спакоі.
Рамфурд быў брыгадным генэралам авіяцыі ў адстаўцы, афіцыйным гісторыкам вайскова-
паветраных сілаў ЗША, прафэсарам, аўтарам дваццаці шасьці кніг, спадчынным мультымільянэрам і адным з найлепшых яхтсмэнаў усіх часоў. Яго самай вядомай кнігай стаўся дапаможнік па сэксе і актыўных занятках спортам для мужчын, якія ўжо сягнулі шасьцідзесяціпяцігадовага ўзросту. А цяпер ён цытуе Тэадора Рузвэльта, якога сам моцна нагадвае:
— Я мог бы выштукаваць лепшага чалавека з банана.
Акрамя кніг Рамфурд папрасіўЛілі ўзяць у Бостане копію звароту прэзыдэнта Гэры С. Трумана, у якім той абвесьціў усяму сьвету, што на Хірасіму была скінутая атамная бомба. Лілі прынесла ксэракопію прамовы, і Рамфурд спытаўся, ці яна яе чытала.
Лілі адказала: «Не». Ёй цяжка давалася чытаньне, і гэта было адной з прычынаў яе выключэньня са школы.
Рамфурд загадаў Лілі зараз жа сесьці і прачытаць заяву Трумана. Ён ня ведаў, што яна кепска чытае. Наагул, Рамфурд практычна нічога ня ведаў пра Лілі, за выняткам таго, што яна была жывым доказам ягонага супэрмэнства.
Лілі села і зрабіла выгляд, што чытае опус Трумана, у якім былі такія словы:
Шаснаццаць гадзін таму амэрыканскі самалёт скінуў бомбу на Хірасіму адну з ключавых базаў японскага войска. Магутнасьць бомбы адпавядала выбуху больш чым двоццаці тысячаў тонаў тратылу. Яна мела выбуховую сілу ў 2000 разоў большую, чым брытанская бомба «Вялікі шлем». Гэта самая магутная бомба, выкарыстаная за ўсю гісторыю войнаў на Зямлі.
Японцы пачалі вайну з авіяналёту на ПэрлГарбар. Адплату яны атрымалі напоўніцу. / гэта яшчэ не канец. Цяпер, з гэтай бомбай, мы якасна павялічым маштабы зьнішчэньня ворага, дадаючы моцы нашым узброеным
сілам, моцы, якая з кожнай гадзінай толькі ўзрастае. Аналягічныя бомбы ўжо паступілі ў вытворчасьць, а яшчэ больш магутныя мадэлі знаходзяцца ў распрацоўцы.