• Часопісы
  • Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак  Курт Вонэгут

    Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак

    Курт Вонэгут

    16+
    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 418с.
    Мінск 2019
    42.11 МБ
    Некалькі гадзінаў запар Рамфурд настойваў, што Білі Пілігрым хворы на рэхалалію, уводзячы гэта ў вушы лекарам і мэдсёстрам. Над Білі Пілігрымам правялі шэраг экспэрымэнтаў. Лекары і мэдсёстры заахвочвалі яго азвацца, як рэха, але ж ён ні разу ім не адгукнуўся.
    — Гэта ён цяпер нічога ня кажа, — прабуркатаў Рамфурд. — Вось варта вам выйсьці з палаты, як ён пачне зноў.
    Ніхто не прыняў дыягназ Рамфурда ўсур'ёз. Пэрсанал лякарні лічыў Рамфурда за гідкага дзеда, самазадаволенага і крыважэрнага. Рамфурд часьцяком казаў мэдыкам, наўпрост ці ўскосна, што нямоглыя людзі заслугоўваюць сьмерці. Тым часам як сам пэрсанал лякарні пільнаваўся думкі, што трэба ўсяляк падтрымліваць нямоглых і што абсалютна ніхто не заслугоўвае заўчаснае сьмерці.
    Там, у лякарні, зь Білі Пілігрымам прылучылася прыгода, якая вельмі часта здараецца зь бездапаможнымі людзьмі падчас вайны: ён паспрабаваў давесьці сьляпому і глухому праціўніку, што яго, няхай сабе і ворага, варта пачуць і выслухаць. Білі Пілігрым маўчаў да самага вечара. А калі патушылі сьвятло
    і нарэшце запанавала абсалютная цішыня, у якой не было каму правакаваць рэха, ён сказаў Рамфурду:
    — Я быў у Дрэздэне, калі яго бамбілі. Я быў там у палоне.
    Рамфурд раздражнёна ўздыхнуў.
    — Слова гонару, — запэўніў Білі Пілігрым. — Вы мне ня верыце?
    — Вы абавязкова хочаце гаварыць пра гэта цяпер? — спытаўся Рамфурд.
    Ён пачуў, але не захацеў верыць.
    — Нам зусім не абавязкова пра гэта гаварыць, — адказаў Білі. — Я проста хачу, каб вы ведалі: я быўтам.
    Нічога больш не было сказана пра Дрэздэн у тую ноч. Білі Пілігрым заплюшчыў вочы і перавандраваў у травеньскі поўдзень. Два дні пасьля сканчэньня Другой сусьветнае вайны: Білі Пілігрым і пяць іншых амэрыкан-
    скіх палонных ехалі ў падобнай да труны зялёнай будзе, якую яны знайшлі пакінутай у адным з прадмесьцяў Дрэздэну. Буда была запрэжаная парай коней. Цок-цокаючы, коні цягнулі амэрыканцаў уніз па вузкай каляіне, пракладзенай пасярод падобныхда месяцовага ляндшафту руінаў. Амэрыканцы вярталіся на бойню па трафэі. Білі Пілігрыму згадалася ржаньне коней малочніка, якое будзіла яго рана-ранкам у Іліюме, калі ён быў малым.
    Білі Пілігрым усеўся ззаду хісткай буды, якая нагадвала труну. Ягоная галава падалася назад, а ноздры пачалі разьдзьмувацца. Яму было радасна. Яму было цёпла. У будзе везьлі харч, віно, фотаапарат, калекцыю марак, чучала савы і надкамінны гадзіньнік, які заводзіўся ад перападаў атмасфэрнага ціску. У прыгарадзе, у які перанесьлі іхнюю турму, амэрыканцы заходзілі ў пустыя дамы. Там яны і панабіралі гэтыя і шматякія іншыя рэчы.
    Гаспадары, пачуўшы, што ідуць рускія, якія, паводле чутак, забіваюць, рабуюць, гвалтуюць і падпальваюць, паўцякалі.
    Аднак рускіх пакуль не было, дарма што мінула ўжо два дні пасьля вайны. Сярод руінаў панавалі ціша і спакой. Па дарозе да бойні Білі Пілігрым убачыў толькі аднаго чалавека. Гэта быў стары, які пхаў перад сабой дзіцячы вазок. У вазкуляжалі рондалі, конаўкі, шкілет парасона, ды іншыя рэчы, знойдзеныя сярод крушняў.
    Калі яны прыехалі да бойні, Білі Пілігрым застаўся ў будзе, падстаўляючы твар сонцу. Астатнія пайшлі шукаць трафэі. Шмат гадоў пазьней тральфамадорцы параяць яму засяроджвацца на шчасьлівых імгненьнях жыцьця ды ігнараваць нешчасьлівыя, назіраць за цудоўнымі хвілінамі, калі вечнасьць як бы прыпынілася на месцы. Калі б Білі Пілігрым
    змог дасягнуць гэткай сэлектыўнасьці ўспрыманьня, ён, мусіць, абраў бы найшчасьлівейшым імгненьнем у жыцьці той неглыбокі сон у будзе пад промнямі ласкавага сонейка.
    Білі Пілігрым спаў узброены. Апошні раз ён трымаў у руках зброю на манэўрах у Паўднёвай Караліне. Яго спадарожнікі настаялі, каб ён узброіўся, паколькі Бог сьвяты адно ведае, якія забойцы могуць хавацца ў норках сярод мора друзу: валачашчыя сабакі, зграі пацукоўтрупажэраў, уцёклыя маньякі, крымінальнікізабойцы ды жаўнеры, якія ніколі ня спыняць забойствы, пакуль не заб'еш іх саміх.
    У Білавай кабуры быў вялізны кавалерыйскі пісталет, рэлікт Першай сусьветнай вайны. Яго дзяржальна сьціскала колца. Пісталет набіваўся кулямі, якія былі ўвелькі зь яйка малінаўкі. Білі Пілігрым знайшоў яго ў адным доме на спальным століку. Такая ўжо асаблі-
    васьць у канца вайны: абсалютна кожны, хто прагне атрымаць зброю, спраўджвае сваю мару. Зброя валялася паўсюль. Білі Пілігрым узяў сабе яшчэ і парадную шаблю афіцэра люфтвафэ. Яе дзяржальна было аздобленае штампаваным арлом з разяўленай дзюбай. Арол трымаў у лапах свастыку і глядзеў долу. Білі Пілігрым знайшоў шаблю ўваткнутай у тэлефонны слуп. Ён выцягнуў яе са слупа, калі праяжджаў побач.
    Ягоны і так неглыбокі сон амаль перарваўся, калі пачулася гутарка мужчыны і жанчыны, якія размаўлялі па-нямецку са спагадай у голасе. Суразмоўцы кагосьці шкадавалі. Праз сон Білі падалося, што такім тонам, мусіць, размаўлялі вучні Ісуса Хрыста, калі здымалі ягонае скатаванае цела з крыжа. Во як бывае.
    Білі Пілігрым расплюшчыў вочы. Мужчына і жанчына сталага веку ціха-напеўна шкада-
    валі коней. Яны заўважылі, чаго ня зьмецілі амэрыканцы — здратаваныя цуглямі конскія раты крывяточылі, а капыты жывёлінаў былі разьбітыя ўшчэнт. Кожны крок быў для іх моцнай пакутай, і да таго ж яны зусім змарнелі ад смагі. Амэрыканцы абыходзіліся са сваім транспартным сродкам, нібы ён быў такім жа чульлівым, як шасьціцыліндровы «Шэўрале».
    Гэтыя два шкадавальнікі коней абышлі буду ззаду, каб зазірнуць з паблажлівым дакорам у вочы Білі Пілігрыму, такому цыбатаму і лядашчаму, такому недарэчнаму ў сваёй блакітнай тозе і срэбных ботах. Яны не баяліся яго. Яны ўвогуле не баяліся нікога. Яны былі лекарамі-акушэрамі. Яны прымалі роды, пакуль не згарэлі ўсе лякарні. Цяпер яны палуднавалі на вольным паветры каля месца, дзе раней стаяў іхні дом.
    Жанчына была далікатна-прыгожая і ўся прасьвечвалася ад бульбянай дыеты. Мужчына быў апрануты ў строгі гарнітур. Бульба зрабіла зь яго штыклю. Ён быў аднаго росту зь Білі Пілігрымам і насіў пукатыя акуляры ў тонкай стальной аправе. Гэтая пара акушэраў ніколі не нарадзіла сваіх дзяцей, дарма што мела магчымасьць. Цікавы выпадак у гісторыі размнажэньня чалавечага роду.
    На дваіх яны ведалі дзевяць моваў. Сьпярша яны паспрабавалі зьвярнуцца да Білі Пілігрыма па-польску, паколькі ён у сваіх апранахах нагадваў клоўна, а жалюгодныя палякі былі міжвольнымі блазнамі Другой сусьветнай вайны.
    Білі Пілігрым перапытаў у іх па-ангельску, што яны сказалі, і яны адразу пачалі па-ангельску дакараць яго за коней. Яны прапанавалі Білі Пілігрыму выйсьці з буды і зірнуць. Калі Білі Пілігрым убачыў, у якім стане жывёліны, дыкзаплакаў. Ён больш ні па кім ня плакаў падчас вайны.
    Пазьней, у сталым веку, зрабіўшыся аптамэтрыстам, Білі Пілігрым пачне часам ціхенька плакаць у адзіноце, але ж ніколі ня будзе гэтак гучна ўсхліпваць.
    Вось чамуўэпіграфеда гэтага раманучатырохрадкоўе зь вядомай калядкі. У сваім жыцьці Білі Пілігрым плакаў вельмі мала, хоць бачыў шмат таго, па чым варта было б праліваць сьлёзы. Прынамсі ў гэтым ён нагадваў малога Хрыста з калядкі:
    Зараўлі вол з аслом, Разбудзілі Дзіцятка.
    Але ж не заплакаў Хрыстос-Немаўлятка.
    Білі Пілігрым зноў перакінуўся назад у часе і апынуўся ў вэрмонцкай лякарні. Сьняданьне было зьедзенае, посуд прыбраны, і прафэсар Рамфурд без асаблівага імпэту пачаў цікавіцца Білі Пілігрымам як чалавекам. Ён сіпатым голасам задаў колькі пытаньняў і хут-
    ка пераканаўся, што Білі Пілігрым сапраўды быў у Дрэздэне. Прафэсар спытаўся пра ўражаньні ад гораду, і Білі Пілігрым расказаў пра коней ды сямейную пару, якая зладзіла пікнік на Месяцы.
    Гісторыя скончылася так: Білі Пілігрым і акушэры расцуглялі коней, алежывёліны ўсё адно засталіся на месцы. Ім надта балелі ногі. А потым прыехалі рускія жаўнеры на матацыклах і арыштавалі ўсіх, за выняткам коней.
    Праз два дні Білі Пілігрыма перадалі ў рукі амэрыканцаў, якія перабавілі яго праз акіян на ціхаходным караблі «Лукрэцыя Мот». Лукрэцыя Мот была вядомай барацьбіткай за правы жанчынаў. Яна памерла. Во як бывае.
    — Гэта быў неабходны захад, — сказаў Рамфурд, маючы наўвеце разбурэньне Дрэздэну.
    — Я ведаю, — пагадзіўся Білі Пілігрым.
    — На вайне як на вайне...
    — Я ведаю. Я не наракаю.
    — Там, відаць, было пекла?
    — Так, — адказаў Білі Пілігрым.
    — Шкада людзей, якім загадалі зрабіць гэта.
    — Ага.
    — У вас, відаць, тады былі супярэчлівыя пачуцьці.
    — Усё было як мае быць, і кожны мусіў рабіць менавіта тое, што рабіў, — адказаў Білі Пілігрым. — Я навучыўся гэтаму на плянэце Тральфамадор.
    Праз колькі гадзінаў дачка Білі Пілігрым забрала яго дадому, паклала ў ложак і ўключыла «Магічныя пальцы». Прыйшла адмыслова нанятая сядзелка. Прынамсі, пэўны час дактары ня раілі Білі Пілігрыму пакідаць дом, ня кажучы пра тое, каб працаваць. Ён знаходзіўся пад наглядам.
    Але аднойчы, калі сядзелка выйшла па справах, Білі Пілігрым уцёк. Ён паехаў у Нью-Ёрк з надзеяй выступіць на тэлебачаньні. Білі Пілігрым меў намер апавесьці аб тым, чаму навучыўся на Тральфамадоры.
    Білі Пілігрым зьняў пакой у гатэлі «Роялтан» у Нью-Ёрку на Сорак чацьвертай вуліцы. Яго выпадкова пасялілі ў нумары, дзе калісьці стала жыў Джордж Джын Нэйтан, тэатральны крытык і рэдактар. Нэйтан, згодна зь зямной канцэпцыяй часу, памёр яшчэ ў 1958-ым. Вядома ж, паводле тральфамадорскай вэрсіі, Нэйтан па-ранейшаму быў жывы і заўсёды будзе жыць.
    Гатэльны пакой быў маленькі і сьціплы, аднак ён знаходзіўся на апошнім паверсе і таму меў прасторную тэрасу. На тэрасу можна было выйсьці праз шкляныя дзьверы. А ўнізе разьлягалася Соракчацьвертая вуліца. Цяпер
    Білі Пілігрым нахіліўся над парэнчамі, назіраючы, як там сноўдаюць людзі. Яны нагадвалі порсткія маленькія нажнічкі. Яны былі такія сьмешныя.
    Вечар быў золкі, таму па невялікім часе Білі Пілігрым вярнуўся ў пакой і прычыніў дзьверы. Гэтыя дзьверы нагадалі яму мядовы месяц з Валенсіяй. Тады ў іх мілосным гнязьдзечку на мысе Эн таксама былі шкляныя дзьверы, і цяпер яны ёсьць і заўсёды будуць.
    Білі Пілігрым уключыў тэлевізар і пачаў шукаць праграму, дзе б мог выступіць. Але было надта рана для начных праграм, у якіх бяруць удзел людзі са спэцыфічным сьветапрыманьнем. Гадзіньнік толькі прабіў восем, таму па ўсіх каналах былі адны глупствы ды забойствы. Во як бывае.