• Часопісы
  • Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак  Курт Вонэгут

    Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак

    Курт Вонэгут

    16+
    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 418с.
    Мінск 2019
    42.11 МБ
    Білі пакінуў нумар і доўга спускаўся на старым ліфце. Потым дайшоў да Таймз-сквэр,
    дзе заўважыў вітрыну таннай кнігарні. Там былі выстаўленыя сотні кніг, якія апавядалі пра любошчы, вычварэньні і забойствы. Яшчэ там ляжаў турыстычны даведнік па Нью-Ёрку і стаяла мадэль статуі Свабоды з уштукаваным тэрмомэтрам. Яшчэ ў вітрыне Білі Пілігрым заўважыў пяць запэцканых сажай і заседжаны мухамі томікаў у мяккай вокладцы. Гэта былі творы Білавага сябра, Кілгора Траўта.
    Тым часам навіны дня беглі сьветлавой стужкай у Білі Пілігрыма за сьпінаю. Вітрына адлюстроўвала іх. Навіны былі пра ўладу, спорт, гнеў і сьмерць. Во як бывае.
    Білі Пілігрым зайшоўу кнігарню.
    У кнігарні вісела шыльда, якая папярэджвала, што дзецям праход у заднюю сэкцыю забаронены. Там былі акенцы для прагляду кінастужак з удзелам разьдзетых дагала маладзёнаў і маладзіцаў. Зірнуць у такое акенца
    каштавала дваццаць пяць цэнтаў. Яшчэ там былі выстаўленыя на продажфатаздымкі аголеных маладых людзей. У адрозьненьне ад маладзёнаў з кінастужак яны былі тральфамадорскімі паводле сутнасьці, бо заставаліся тымі самымі, калі б хто ні глядзеў на іх. Праз дваццаць гадоў гэтыя дзяўчаты, па-ранейшаму маладыя, гэтаксама будуць усьміхацца ды рабіць вочкі, зьнерухомленыя ў сваіх недарэчных паставах з шырока раскінутымі нагамі. Некаторыя дзяўчаты смакталі цукеркі на палачцы або лізалі банан. Яны заўсёды будуць смактаць і лізаць цукеркі. I чэлесы маладзёнаўда веку застануцца напалову напятыя, а гарматныя ядры іх цягліцаў ніколі не азызнуць.
    Але ж задняя сэкцыя кнігарні ня вабіла Білі Пілігрыма. Яго заінтрыгавалі раманы Кілгора Траўта пры ўваходзе. Білі Пілігрым бачыў гэтыя раманы ўпершыню ці прынамсі лічыў што бачыць упершыню. Ён разгарнуў адзін зь іх. Ён меў права зрабіць гэта. Іншыя наведнікі
    таксама мацалі тавары. Кніга называлася «Біржавы экран». Білі прабег вачыма колькі абзацаў і ўспомніў, што чытаў гэты раман вельмі даўно ў шпіталі для вэтэранаў. Кніга была пра жанчыну і мужчыну зь Зямлі, якіх скралі прыхадні з космасу. Зямлянаў выставілі напаказ у заапарку на плянэце, якая называлася Цыркон-212.
    У выдуманых герояў раману на сьцяне іхняга жытла ў заапарку вісеў вялікі экран, які быццам бы паказваў біржавыя стаўкі і катыроўкі. У дадатак там былі ўсталяваныя навюткі тэлеграф для перадачы біржавых зьвестак і тэлефон, які быццам злучаў пару з брокерамі на Зямлі. Істоты з Цыркону-212 сказалі, што паклалі на зямны рахунак мужчыны і жанчыны мільён даляраў і што цяпер палонныя мусяць кіраваць грашыма, каб вярнуцца на Зямлю казачна багатымі.
    Тэлефон і біржавы экран былі, вядома, несапраўднымі. Яны проста падахвочвалі зямлянаў няўтомна гойсаць перад публікай — скакаць ropy і долу, пляскаць у ладкі, цешыцца чужым няўдачам, выказваць злосьць, рваць на сабе валасы, палатнець ад страху або радавацца зь дзіцячай непасрэднасьцю.
    На паперы зямляне багацелі. Вядома, гэта таксама было часткай спэктаклю. Потым сюды прыплялі і рэлігію. Біржавы тэлеграф прыслаў паведамленьне, што прэзыдэнт ЗША абвесьціў усеамэрыканскі тыдзень малітвы — таму ўсім трэба маліцца. Перад гэтым у палоненых зямлянаў была чорная паласа на біржы. Яны страцілі вялікую суму на тэрміновых кантрактах па аліўкавым алеі. I зямляне памаліліся, як умелі, за посьпех справы.
    Гэта дапамагло. Цэны на алей пайшлі ўгору.
    Другая кніга Кілгора Траўта, што ляжала ў вітрыне, была пра чалавека, які будаваў машыну часу, каб пабачыць Ісуса Хрыста. Гэта спрацавала, і ён сустрэўдванаццацігадовага Ісуса. Той вучыўся цясьлярству ў свайго бацькі.
    Два рымскія легіянэры зайшлі ў цясьлярню і прынесьлі з сабою намаляваны на папірусе рысунак рэчы, якую хацелі атрымаць наступным ранкам.
    Гэта быў крыж, на якім зьбіраліся пакараць сьмерцю падбухторшчыка натоўпу.
    Ісус і яго бацька Язэп зрабілі крыж. Яны былі радыя атрымаць замову. I таго падбухторшчыка ўкрыжавалі.
    Во як бывае.
    У кнігарні працавала пяць мужчынаў, падобных, як блізьнюкі, — аднолькава маленькія,
    аднолькава лысыя, яны жавалі аднолькавыя, набрынялыя сьлінай цыгары. Іхнія твары заўсёды заставаліся панурымі, і кожны з мужчынаў сядзеў на зэдліку. Яны зараблялі грошы на гэтым папярова-кінематаграфічным бардэлі. Ад парнаграфіі ў іх не стаяла. I ў Білі Пілігрыма таксама. Ва ўсіх астатніх кліентаў стаяла. Ось дзе камэдная была тая крамка — усё пра каханьне ды дзетак!
    Час ад часу прадаўцы казалі каму-небудзь, каб ён або купляў, або сыходзіў, а ня проста перыўся ды лапаў. Некаторыя наведнікі глядзелі адзін на аднаго, замест таго, каб глядзець на тавары.
    Адзін з прадаўцоў падышоў да Білі Пілігрыма і сказаў, што самае цікавае знаходзіцца ў задняй сэкцыі і што тыя кніжкі, якія цяпер гартае Білі, ляжаць тут адно для прыстойнасьці.
    — Ат, гэта ня тое, што вам трэба! — сказаў ён Білі Пілігрыму. — Тое, што вам трэба, знаходзіцца ззоду.
    Білі Пілігрым пасунуўся ўбокзадняй сэкцыі, але не дайшоў да таго месца, дзе было толькі для дарослых. Зрабіўшы гэта з мэханічнай ветлівасьці, ён прыхапіў з сабой раман Траўта пра Ісуса Хрыста і машыну часу.
    Раман апавядаў пра падарожніка, які вярнуўся ў біблійныя часы, каб спраўдзіць адну канкрэтную падзею: ці сапраўды Ісус сканаў на крыжы, ці быў яшчэ жывы, калі яго здымалі з крыжа, і наагул ці выжыў Ісус пасьля ўкрыжаваньня? Герой раману ўзяў з сабой у падарожжа стэтаскоп.
    Білі Пілірым прагартаў кнігу да канца. Падарожнік у часе, апрануты па тадышняй модзе, далучыўся да тых, хто здымаў Ісуса з крыжа. Ён першы падняўся па драбінках. Прыхадзень з будучыні нахіліўся да Ісуса так шчытна, што астатнія не заўважылі, як ён узяў стэтаскоп і пачаў слухаць шумы.
    У змардаваных грудзях Хрыста не засталося ані найменшага гуку. Сын Божы быў абсалютна мёртвы.
    Во як бывае.
    Падарожнік у часе, якога звалі Ланс Корвін, ня змог узважыць Ісуса, але пасьпеў памераць ягоны рост. Ісус быў ростам адзін мэтар шэсыдьдзесят тры сантымэтры.
    Да Білі Пілігрыма падышоў іншы прадавец і спытаўся, будзе ён купляць кніжку ці не, а Білі Пілігрым адказаў, што ахвотна купіць. Побач была палічка, дзе стаялі кніжкі на зніжках. Яны былі пра гісторыю аральнага сэксу ад часоў Старажытнага Эгіптуда нашыхдзён і ўсётакое, і прадавец палічыў быў што Білі чытае адну зь іх. Цяпер жа, пабачыўшы, якую кнігу насамрэч трымае Білі, лысы прадавец моцна зьдзівіўся. Ён сказаў: «Божа, дзе вы яе адкапалі?», і ўсё такое. Той прадавец пайшоў расказаць астатнім пра вычварэнца, які хоча купіць макулатуру зь вітрыны. Яго калегі ўжо даўно заўважылі Білі Пілігрыма і таксама сачылі за ім.
    Касавая стойка, дзе Білі чакаў рэшты, знаходзілася ля кошыка са старымі порначасопісамі. Білі Пілігрым скасавурыўся на адзін зь іх.
    «Куды зьнікла Мантана Ўалдгэк?» — такі загаловак красаваўся на вокладцы.
    Білі Пілігрым разгарнуў часопіс. Ясна, ён ведаў куды зьнікла Мантана. Яна была на плянэце Тральфамадор, дзе апекавалася іх немаўлём, аднак часопіс, які называўся «Начныя котачкі», сьцьвярджаў, што Мантана з бэтонным каўняром на шыі ляжала на марскім дне ў раёне затокі Сан-Пэдра.
    Во як бывае.
    Білі Пілігрым ледзьве не расьсьмяяўся. У часопісе, што прызначаўся для таго, каб на яго ілюстрацыі мастурбавалі самотныя мужчыны, наўмысна надрукавалі гэтую гісторыю, каб пасьля тэксту можна было ўплішчыць кадры эратычных кінастужакзь юнай Мантанай. Білі
    Пілігрым ня надта ўглядаўся ў гэтыя размытыя, сажа ды крэйда, карцінкі. Гэта мог быць хто заўгодна.
    Скіраваўшыся ў бок задняй сэкцыі, Білі Пілігрым нарэшце зайшоў туды. Нейкі нехлямажы матросік адсунуўся ад акенца, не даглядзеўшы фільм да канца. Білі Пілігрым зазірнуў туды і пабачыў Мантану Ўалдгэк, якая ляжала адна ў ложку і абірала банан. Кінастужка раптам перарвалася. Білі Пілігрым не пажадаў глядзець, што адбудзецца далей, і тады прадавец пачаў назаляць яму з прапановамі зірнуць файную парнушку, якую ён трымае пад прылаўкам для сапраўдных знаўцаў.
    Білі Пілігрым нават трохі зацікавіўся, што ж яны такое асаблівае там хаваюць. Прадавец азірнуўся і выцягнуў фатаздымак. На ім былі жанчына і шэтляндзкі поні. Яны спрабавалі суполіцца між дзьвюма дарыйскімі калёнамі. За жанчынай і поні вісела аксамітная, аблямаваная кутасікамі, драпіроўка.
    Тым вечарам Білі Пілігрыму не далі выступіць па тэлебачаньні, але ён здолеў трапіць на радыёперадачу. Побач зь Білавым гатэлем месьцілася радыёстанцыя. Над уваходам у будынак ён убачыў шыльду і вырашыў туды завітаць. На ліфце Білі падняўся ўстудыю, дзе некалькі чалавек ужо чакалі жывога этэру. Усе тыя людзі былі літаратурнымі крытыкамі. Яны падумалі, што Білі — іхні калега. Крытыкі зьбіраліся абмеркаваць, памёр раман як жанр ці не. Во як бывае.
    Білі Пілігрым разам зь іншымі сеў за дубовы стол, на якім насупраць кожнага крэсла стаяў мікрафон. Вядоўца радыёперадачы спытаў Білі, як яго завуць і якое СМІ ён прадстаўляе. Білі Пілігрым адказаў, што ён з «Іліюмскай газэты».
    Білі Пілігрым сядзеў за сталом шчасьліваўзрушаны.
    «Калі будзеш у Коўдзі, штат Ваямінг, — сказаў ён сабе, — проста спытай Шалёнага Боба!»
    На самым пачатку праграмы Білі Пілігрым падняў руку, але адразу яму слова не далі. Яго выперадзілі іншыя госыді. Адзін з крытыкаў заявіў, што самы час пахаваць раман як жанр, бо якраз цяпер споўнілася круглая дата, сто гадоў Апаматоцкай бітвы, неўзабаве пасьля якой ураджэнка Вірджыніі напісала «Хаціну дзядзькі Тома». Другі крытыксказаў, што людзі развучыліся ўяўляць у сваіх галовах тое, што прачыталі, і таму пісьменьнікі мусяць насьледаваць Норману Мэйлеру, які пачаў перад публікай наглядна дэманстраваць сюжэты сваіх раманаў. Калі вядоўца спытаў прысутных, дзеля чаго раман патрэбны сучаснаму грамадзтву, адзін крытык адказаў: «Каб разнастаіць палітру колеру ў пакоях зь бялюткімі сьценамі». Другі заявіў: «Каб па-мастацку апісваць мінет». А трэці дадаў: «Каб вучыць жонак дробных чыноўнікаў, што купляць і як паводзіцца ў францускіх рэстарацыях».
    I тутдалі слова Білі Пілігрыму, але ён пачаў казаць сваім цудоўна пастаўленым голасам не пра раман, а пра лятальныя сподкі, Мантану Ўалдгэк і да таго падобныя рэчы.
    Білі Пілігрыма культурна выпхнулі са студыі падчас рэклямнае паўзы. Ён вярнуўся ў гатэльны пакой, кінуў дваццаць пяць цэнтаў у прыладу «Магічныя пальцы», якая была прымацаваная да ложка, і, гойдаючыся, заснуў. Ён вярнуўся на Тральфамадор.