• Часопісы
  • Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак  Курт Вонэгут

    Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак

    Курт Вонэгут

    16+
    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 418с.
    Мінск 2019
    42.11 МБ
    Гэта атамная бомба. Яна выкарыстоўвае першапачатковую крыніцу энэргіі сусьвету ад якой сілкуецца Сонца, / гэтая энэргія была пушчаная супроць тых, хто прынёс вайну на Далёкі Ўсход.
    Яшчэ да 1939 году навукоўцы былі перакананыя, што тэарэтычна магчыма вызваліць атамную энэргію. Але на практыцы нікому не ўдавалася зрабіць гэтага. Ужо ў 1941 годзе мы ведалі, што немцы вядуць ліхаманкавыя пошукі спосабу далучэньня атамнай энэргіі да сваёй вайсковай машыны, пры дапамозе якой яны спадзяваліся падняволіць сьвет. Але іх пляны сышлі на пшык. Мы мусім быць удзячныя Боскай волі, што немцы пасьпелі зрабіць толькі абмежаваную колькасьць ракетаў клясы «Фаў-1» і «Фаў-2», і яшчэ больш удзячныя ёй за тое, што яны
    наагул не посьпелі авалодаць сакрэтам вытворчасьці атамнай зброі.
    Бітва лябараторыяў тоіла ў сабе столькі ж рызыкі, колькі бітвы ў паветры, на сушы і на моры, і цяпер мы перамаглі ў бітвелябараторыяў гэтаксамо, як і ў іншых бітвах.
    Сёньня мы маем зброю, каб значно хутчэй і больш якасна зьнішчаць хоць якое вытворчае прадпрыемства, якое толькі маюць японцы на паверхні зямлі ў любым сваім горадзе. Мы зруйнуем іх докі, заводы і камунікацыі. / каб усе зразумелі: мы зруйнуем дашчэнту вайсковую моц Японіі. Каб усьцерагчы...
    I ўсё такое.
    Адна з кніг, якую прывезла Рамфурду Лілі, называлася «Разбурэньне Дрэздэну». Кнігу напісаў ангелец, якога звалі Дэйвід Ірвінг. У Амэрыцы яе выпусьціла выдавецтва «Голт Райнгарт эндЎінстан»у1964-ым.У гэтай кнізе Рамфурду
    былі патрэбныя выняткі зь дзьвюх прадмоваў, напісаных ягонымі сябрамі: Айрам С. Ікерам, генэралам-лейтэнантам вайскова-паветраных сілаў ЗША ў адстаўцы, і брытанскім маршалам авіяцыі — сэрам Робэртам Сондбі, кавалерам Вайсковага Крыжа, кавалерам Авіяцыйнага Крыжа, кавалерам Крыжа вайскова-паветраных сілаў, і г. д., і да т. п.
    Ягоны сябар генэрал Ікер між іншага пісаў наступнае:
    Мне цяжка зразумець тых ангельцаў ды амэрыканцаў якія плачма плачуць па забітых зь ліку цывільнага насельніцтва ворагр але якія не пральюць і сьлязінкі па нашых мужных экіпажах, што загінулі ў небе, змагаючыся з драпежным агрэсарам. На маю думку спадару Ірвінгу не зашкодзіла б успомніць, калі ён апісваў жахлівыя сцэны забойства жыхороў Дрэздэну, што ў гэтую самую хвіліну «Фаў-1» і «Фаў-2» падалі на зямлю Ангельшчыны і забівалі без усякага разбору ні ў чым не вінаватых мужчынаў жанчынаў і дзяцей, то бок рабілі тое, дзеля чаго яны
    былі, па сутнасьці, распрацаваныя і выштукаваныя. Да таго ж, не зашкодзіла б яму ў сваёй кнізе прыгадаць Бухенвальд і Кавэнтры.
    Прадмова, напісаная Ікерам, завяршалася такімі словамі:
    Я глыбака шкадую, што брытанскія ды амэрыканскія бамбавікі зьнішчылі 135 000 чалавек у авіяналёце на Дрэздэн, але я памятаю, хто распачаў апошнюю вайну, і яшчэ мацней шкадую аб больш чым 5 000 000 саюзьнікаў якія цоной уласнага жыцьця паклалі канец нацызму і зьнішчылі яго дазваньня.
    Во як бывае.
    У сваю чаргу маршал авіяцыі Сондбі, акрамя іншага, выказаў такуюдумку:
    Ніхто ня стане адмаўляць, што бамбаваньне Дрэздэну сталася вялікай трагедыяй. Наўрад ці пасьля чытаньня гэтай кнігі нехта дасьць веры, што існавала хоць мінімальная вайсковая неабходнасьць у гэтым. Бамбаваньне Дрэздэну было адным з тых жудасных выпадкаў якія часам здараюцца на вайне ў выніку фатальнага
    зьбегу абставінаў Тыя, што прымалі пастанову аб бамбаваньні, не вылучаліся зласьлівасьцю ці крыважэрнасьцю, хаця цалкам імаверна, былі задалёкія ад суворай ваеннай рэчаіснасьці, каб усьвядоміць усю разбуральную моц масіўнага авіяналёту ўвесну 1945-га.
    Прыхільнікі ядзернага раззбраеньня, мусіць, лічаць, што, калі б яны дасягнулі сваёй мэты, дык вайна зрабілася б больш памяркоўнай і сумленнай. Таму ім варта было б прачытаць гэтую кнігу і падумаць пра лёс Дрэздэну, дзе ад самай звычайнай, канвэнцыйнай зброі, загінула 135 000 чалавек. Ноччу дзявятага сакавіка 1945 году налёт амэрыканскіх цяжкіх бамбавікоў на Токіё, якія скінулі запальныя і фугасныя бомбы, стаў прычынай сьмерці 83 793 чалавек. Тымчасам як атамная бомба, кінутая на Хірасіму, забрала 71379 жыцьцяў.
    Во як бывае.
    — Калі будзеш у Коўдзі, штат Ваямінг, — прамовіў Білі Пілігрым за сваёй ільняной шырмаю, — проста спытай Шалёнага Боба!
    Лілі перасмыкнулася і працягнула ўдаваць, што чытае опус Гэры Трумана.
    У гэты ж дзень адведаць Білі Пілігрыма прыйшла ягоная дачка Барбара. Яе проста напампавалі супакаяльным. Барбара мела такі ж шклісты позірк, які быў незадоўга да расстрэлу ў старога небаракі Эдгара Дэрбі ў Дрэздэне. Дактары надавалі ёй пігулак, каб яна змагла хоць трохі трымацца у сытуацыі, калі яе бацька разьбіўся, а маці загінула.
    Во як бывае.
    Барбару суправаджалі лекар і мэдсястра. Ейны брат Робэрт знаходзіўся на борце самалёту, які імчаў яго дадому з поля бою ў Віетнаме.
    — Татуля... — лагодна загукала яна. — Татуля?
    Аднак Білі Пілігрым у гэты момант быў ад яе на адлегласьці дзесяці гадоў, вярнуўшыся
    ў 1958-мы. Ён дасьледуе вочы аднаго падлетка, выхадца з азіяцкае краіны, які мае разумовыя адхіленьні. Побач знаходзіцца маці хлопца, што ўзяла на сябе функцыі перакладніцы.
    — Колькі кропачакты бачыш? — пытаецца ў падлетка Білі Пілігрым.
    А потым ён перавандраваў у іншы час: яму шаснаццаць, і ён сядзіць у пачакальні, прыйшоўшы да лекара. У яго нарывае адзінец. Апрача Білі Пілігрыма ў пачакальні знаходзіцца толькі адзін пацыент — старэнькі дзядок. Ён моцна пакутуе на газы. Дзядок гучна пярдыкае і амаль імгненна адрыгвае.
    — Прабач, — кажа дзядок Білі.
    I ўсё паўтараецца.
    — Божухна, я ведаў, што старасьць — паскудная штука... — скардзіцца дзядок.
    Ён хітае галавой і дадае:
    — ...але ж ня думаў, што настолькі.
    Білі Пілігрым расплюшчыў вочы ў вэрмонцкай лякарні, не разумеючы, дзе знаходзіцца. Побач з ложкам сядзеў сын Робэрт. На Робэрту была вайсковая форма славутых «зялёных бэрэтаў». Яго коратка пастрыжаныя валасы вытыркаліся залацістай шчэцьцю. Грудзі ўпрыгожвалі мэдалі Пурпуровае Сэрца, Срэбная Зорка і Бронзавая Зорка. Апошняя была зь дзьвюма спражкамі. Спражкі сымбалізавалі паўторнае ўзнагароджаньне.
    Гэтага хлопца выключылі са школы за дрэнную вучобу, у шаснаццаць гадоў ён пачаў моцна піць і зьвязаўся з хеўрай маладых хуліганаў. Аднойчы Робэрта арыштавалі за перакульваньне сотні магільных плітаў на каталіцкіх могілках. Цяпер Робэрт выправіўся. Ён меў стрункую паставу, наглянцаваныя боты і адпрасаваныя штаны. Да таго ж, у войску Робэрт быў камандзірам.
    — Тата?
    Білі Пілігрым зноўку заплюшчыў вочы.
    Ён мусіў прапусьціць паховіны ўласнай жонкі, паколькі па-ранейшаму быў нямоглы. Тым ня менш, калі цела Валенсіі аддалі зямлі на Іліюмскіх могілках, ён быў пры памяці. Білі Пілігрым амаль не гаварыў з таго часу, як апрытомнеў. Ён не адрэагаваў належным чынам на зьвестку пра сьмерць Валенсіі ды прыезд Робэрта з фронту. Амаль усе лічылі яго фікусам. Былі нават прапановы зрабіць яму праз пэўны час яшчэ адну апэрацыю, якая б палепшыла цыркуляцыю крыві ў галаве.
    Насамрэч вонкавая абыякавасьць Білі Пілігрыма была заслонай. Яна хавала бурапенную дзейнасыдь мозгу, які ўзрушана віраваў. Ён пісаў лісты і ўкладаў лекцыі. Яны былі пра лятальныя сподкі, неістотнасьць сьмерці і праўдзівую сутнасьць часу.
    Прафэсар Рамфурд казаў пра Білі шмат прыкрых рэчаў у ягонай прысутнасыді, думаючы, што таму адшыбла мазгі.
    — Чаму яны не дадуць яму памерціі — спытаўся Рамфурд у Лілі.
    — Ня ведаю, — адказала Лілі.
    — Ён жа больш не чалавек. Лекарам належыць апекавацца адно людзьмі. Трэба аддаць яго вэтэрынарам ці садаўнічым. Тыя б ведалі, што зь ім рабіць. Ты ж толькі зірні на яго! I гэта мэдыцына называе жыцьцём! Але хіба жыцьцё чалавека такое выродлівае?
    — Ня ведаю, — адказала Лілі.
    Рамфурд расказваў Лілі пра бамбаваньне Дрэздэну, а Білі Пілігрым усё гэта чуў. 3 Дрэздэнам у Рамфурда ня ладзілася. Яго будучая аднатомная «Гісторыя вайскова-паветраных
    сілаў ЗША ў Другой сусьветнай вайне» мусіла стацца даступна напісаным, сьціслым пераказам дваццаці сямі тамоў «Афіцыйнай гісторыі вайскова-паветраных сілаў ЗША падчас Другой сусьветнай вайны». Праблема палягала ў тым, што ў гэтых дваццаці сямі тамах не было амаль нічога пра бамбаваньне Дрэздэну, дарма што гэты авіяналёт меў такі казачны посьпех. На працягу многіх гадоў пасьля вайны памеры гэтага посьпеху амэрыканскія ўлады трымалі ад сваіх грамадзянаў у абсалютным сакрэце. Вядома, для нямецкага народу авіяналёт ня быў таямніцай, гэтаксама як і для Савецкага Саюзу, чыё войска пасьля вайны заняло Дрэздэн і дагэтуль там заставалася.
    — Урэшце амэрыканцы дазналіся пра Дрэздэн, — сказаў Рамфурд праз дваццаць тры гады пасьля налёту. — I шмат хто зь іх цяпер
    ведае, наколькі гэтае бамбаваньне было горшым за Хірасіму. Таму я мушу напісаць нешта аб Дрэздэне ў маёй кнізе. Зразумела, з афіцыйнага гледзішча. А таксама дадаць шмат невядомых раней зьвестак.
    — Чаму ж яны хавалі ў сакрэце гэта так доўга? — спыталася Лілі.
    — Улады асьцерагаліся, што найбольш чулыя сэрцы, — адказаў Рамфурд, — могуць палічыць гэты налёт не такім ужо і слушным учынкам.
    I менавіта цяпер Білі Пілігрым пачаў адэкватна рэагаваць.
    — Я быў там, — прамовіў ён.
    Рамфурду было цяжка ўсур'ёз браць пад увагу сьведчаньні Білі Пілігрыма, паколькі адстаўнік ужо даўно бачыў у суседу па палаце нешта нейкае, якое не належыць да чалавечага роду і якому лепей пайсьці з жыцьця як
    мага хутчэй. Цяпер, калі Білі Пілігрым пачаў казаць выразна і дарэчна, вушы Рамфурда ўспрымалі Білава маўленьне як замежную мову, ня вартую таго, каб яе вывучалі.
    — Што ён там балбоча? — спытаўся РамФУРД-
    Лілі мусіла ўзяць на сябе функцыі перакладніцы:
    — Ён сказаў, што быў там.
    — Ён быў дзе?
    — Ня ведаю, — адказала Лілі. Яна спытала ў Білі Пілігрыма:
    — Дзе вы былі?
    — Дрэздэн, — адказаў Білі Пілігрым.
    — Дрэздэн, — пераклала Лілі Рамфурду.
    — Ён проста, як рэха, паўтарае ўсё, што мы кажам, — сказаў Рамфурд.
    — А-а! — кемна прамовіла Лілі. —У яго рэхалалія.
    — А-а!
    Рэхалалія — гэта такая псыхічная хвароба, пры якой пацыент імгненна паўтарае словы, якія кажуць побач зь ім іншыя людзі. Але ж Білі Пілігрым не хварэў на рэхалалію. Проста Рамфурду было гэтак ямчэй думаць пра свайго суседа. Рамфурд разважаў паводле вайсковага звычаю: непатрэбная асоба, сьмерці якой ён гэтак прагнуў, проста павінная пакутаваць на якую-небудзь прыкрую хваробу.