• Часопісы
  • Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак  Курт Вонэгут

    Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак

    Курт Вонэгут

    16+
    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 418с.
    Мінск 2019
    42.11 МБ
    — Так. Быў тут у мяне сябрук — разам ехалі ў вагоне. Яго звалі Роланд Ўіры. Ён памёр у мяне на каленях.
    Лазара указаў на Білі Пілігрыма сваёй адзінай рухомай рукой.
    — Ён памёр праз гэтага нікчэмнага выблядка. I я паабяцаў Ўіры, што па вайне прыбяру выблядка са сьвету.
    Білі Пілігрым паспрабаваў нешта давесьці, але Лазара запыніў яго.
    — He бяры да галавы, юнача, — сказаў ён. — Цесься з жыцьця, пакуль ёсьць магчымасьць. 3 табою нічога ня здарыцца, можа, пяць, дзесяць, пятнаццаць ці нават дваццаць гадоў. Але ж дазволь, юнача, даць табе параду: кожны раз, калі будуць званіць у твае дзьверы, дасылай адчыняць каго-небудзь іншага.
    Цяпер Білі Пілігрым ведае, як загіне. Вандруючы ў часе, ён шмат разоў бачыў сваю сьмерць. Апісаньні сваёй сьмерці ён пакінуў на магнітнай стужцы. Касэта зь ягоным голасам разам з тэстамантам ды іншымі каштоўнымі рэчамі захоўваецца ў сэйфе Іліюмскага гандлёвага банку.
    Запіс пачынаецца гэтак:
    Я, Білі Пілігрым, памру, памёр і памірацьму вечна 13 лютага 1976 году.
    Перад самай сьмерцю, апавядае Білі, ён паехаў у Чыкага, дзе зьвярнуўся да вялікага натоўпу з прамоваю аб лятальных сподках і праўдзівай прыродзе часу. Ягоны дом паранейшаму знаходзіўся ў Іліюме. Каб даехаць да Чыкага, Білі Пілігрым мусіў перасячы тры дзяржаўныя мяжы. Злучаныя Штаты тады ўжо разваліліся на дваццаць удзельных княстваў на манэр Балканаў, і Амэрыка перастала быць пагрозай міру на плянэце. Уззлаваныя кітайцы скінулі на Чыкага вадародную бомбу. Во як бывае. Але потым горад паўстаў з попелу.
    Білі Пілігрым выступае перад натоўпам на набітым дазваньня бэйсбольным стадыёне. Зьверху стадыён накрыты геадэзічным купалам. За сьпінай у Білі Пілігрыма тутэйшы нацыянальны сьцяг: магутны бык на зялёным полі. Білі Пілігрым прадказвае, што праз гадзіну загіне. Ён кпіць з гэтае нагоды і запрашае прысутных пасьмяяцца разам зь ім.
    — Прысьпеў час мне памерці, — кажа ён. — Шмат гадоў таму адзін чалавек паабя-
    цаў, што мяне заб'юць на ягоную замову. Цяпер ён старэнькі дзядок і жыве тут паблізу. Ён прачытаў усё, што было напісана аб маім прыезьдзе ў ваш цудоўны горад. Ён стары вар'ят і сёньня ўвечары датрымае сваё слова.
    3 натоўпу чуюцца галасы пратэсту. Білі Пілігрым дакарае прысутных:
    — Калі вы пярэчыце і калі вы ўважаеце сьмерць за жахлівую рэч, тады вы не зразумелі нічога з таго, што я вам тут апавядаў...
    Білі Пілігрым канцуе сваю прамову словамі, якімі завяршаўусе папярэднія прамовы:
    — Бывайце, прывітаньне, бывайце, прывітаньне!
    Калі Білі Пілігрым спусьціўся са сцэны, яго з усіх бакоў атачылі паліцыянты. Яны прыйшлі сюды, каб абараніць Білі Пілігрыма ад ягоных залішне палымяных прыхільнікаў. Яшчэ ні разу з 1945-га ніводны чалавек не пагражаў забіць Білі. Цяпер паліцыянты прапаноўваюць яму застацца пад іхняй апекаю. Яны
    выказваюць гатоўнасьць хоць усю ноч ахоўваць яго з блястэрамі напагатоў.
    — Калі ласка, не, — рахмана адказвае Білі Пілігрым. — Вам пара ісьці да жонак і дзетак, а мне прысьпеў час на колькі імгненьняў пабыць мёртвым, а потым зноўку зрабіцца жывым.
    У гэты самы момант высокі Білаў лоб знаходзіцца ў скрыжаваньні прыцэлу магутнага лязэрнага пісталета.
    Ён наведзены на яго зь цёмнай лёжы для прэсы і праз імгненьне Білі Пілігрым загіне. Во як бывае.
    Такім чынам Білі Пілігрым на колькі імгненьняў зазнаў сьмерць. Гэта ўсяго толькі фіялетавае сьвятло і лёгкі гуд. I больш там нічога няма, нават самога Білі Пілігрыма.
    Потым нябачны ківач перакінуў Білі Пілігрыма назад у жыцьцё, у 1945-ты. Мінула нейкая
    гадзіна пасьля таго, як Пол Лазара прыстрашыў яго забіць. Білі Пілігрыму загадалі ўстаць з ложка і апрануцца. Яшчэ яму сказалі, што ён ужо акрыяў. Білі, Лазара і стары небарака Эдгар Дэрбі мусілі далучыцца да сваіх таварышаў у бараку з тэатрам. Там яны мусілі абраць сабе старасту шляхам таемнага галасаваньня.
    Білі, Лазара і стары небарака Эдгар Дэрбі ішлі празтурэмны двор. Білі Пілігрым нёссвой маленькі палітон як муфту, наматаўшы яго колькі разоў вакол рук. Ён праставаў паміж Дэрбі ды Лазарам і нагадваў блазна ў іх міжвольнай пародыі на славутую карціну Арчыбалда Мак-Ніла Ўіларда «Дух семдзясят шостага».
    Эдгар Дэрбі ў галаве прыдумляў лісты дадому, пішучы жонцы, што ён цэлы і жывы, што ёй няма чаго турбавацца, што вайна амаль скончаная, і што ён неўзабаве вернецца дахаты.
    Лазара гаманіў сам з сабою пра людзей, якіх пасьля вайны ўхойдаюць на ягоную замову, пра махлярствы, у якія кінецца, пра жанчын, якія будуць маркітавацца зь ім, незалежна ад іх жаданьня. Калі б Лазара быў валачашчым сабакам у вялікім горадзе, то першы-лепшы паліцыянт застрэліў бы яго і даслаў ягоную галаву ў лябараторыю праверыць, ці няма там шаленства. Во як бывае.
    Наблізіўшыся да тэатральнага бараку, тройца ўбачыла ангельца, які абцасам бота выдзёўбваў равок у зямной кулі. Ён пазначаў мяжу паміж амэрыканскай і ангельскай часткамі падворышча. Білі, Лазара і Дэрбі ня трэба было тлумачыць, што робіць ангелец. Гэткая лінія была ўзвычаеным змалку сымбалем.
    Падлогу тэатру ўслалі целы амэрыканцаў, што ляжалі не раўнуючы лыжкі ў шуфлядцы. Большасьць палонных знаходзілася ў зама-
    рачэньні або заснула. Іх сухія кішкі пульсавалі.
    — Зачыні дзьверы! — крыкнуў нехта Білі Пілігрыму. — Ты што, у хляве нарадзіўся?
    Білі Пілігрым зачыніў дзьверы, потым дастаў адну руку з муфты і дакрануўся да пліты. Яна была халодная, яклёд. На сцэне па-ранейшаму заставаліся дэкарацыі для «Папялушкі». Блакітныя шторы зьвісалі зь блішчаста-ружовых дугаў. За імі стаялі два залатыя троны і вісеў бутафорскі гадзіньнік, стрэлкі якога паказвалі поўнач. Туфлікі Папялушкі, што насамрэч былі пафарбаванымі серабранкай ботамі шарагоўца паветраных сілаў, валяліся пад залатым тронам.
    Калі брытанцы разьмяркоўвалі коўдры і матрацы, Білі, стары небарака Эдгар Дэрбі і Лазара ляжалі ў лязарэце, таму ім нічога не дасталося. Цяпер яны мусілі даць рады самі. Вольнай
    была адно сцэна. Яны падняліся туды, сьцягнулі блакітныя шторы і ўладкаваліся на іх.
    Занурыўшыся ў сваё блакітнае гняздзечка, Білі Пілігрым злавіў сябе на тым, што перыцца ў срэбныя боты Папялушкі пад тронам. Ён умомант прыгадаў свае дашчэнту парваныя атопкі і падумаў, што яму проста неабходны абутак. Білі Пілігрыму вельмі не хацелася вылазіць з утульнага гняздзечка, але ж ён сябе прымусіў. На карачках ён дапоўз да срэбных ботаў і прымераў іх.
    Боты былі як на яго пашытыя. Так Білі Пілігрым зрабіўся Папялушкай, а Папялушка ўцелавілася ў Білі Пілігрыму.
    Неўзабаве пачалася лекцыя ангельскага старасты аб пэрсанальнай гігіене, а пасьля лекцыі адбыліся вольныя выбары. Праўда, палова амэрыканцаў праспала ўсё ад пачатку да канца. Ангелец падняўся на сцэну, лёгень-
    ка ўдарыў афіцэрскай трысьцінаю па падлакотніку трону і заклікаў:
    — Хлопцы, хлопцы! Можна хвілінку вашай увагі?
    I ўсё такое.
    Наконт наўпроставай сувязі паміж выжываньнем ды гігіенай ангелец сказаў наступнае:
    — Калі вы перастанеце даглядаць сябе і дбаць пра свой выгляд, дык вельмі хутка памрэце.
    Ён дадаў, што бачыў колькі чалавек, якія памерлі наступным чынам:
    — Сьпярша гэтыя людзі пачалі горбіцца, потым заленаваліся галіцца ды мыцца, пасьля перасталі падымацца з ложка, затым кінулі размаўляць зь іншымі людзьмі і ўрэшце — памерлі. Трэба прызнаць, гэта вельмі лёгкі і зусім не балючы спосаб сыходу з жыцьця.
    Во як бывае.
    Ангелец расказаў, што, калі яго ўзялі ў палон, ён даў сабе — і, трэба заўважыць, стрымаў — наступную клятву: чысыдіць зубы двойчы на дзень, штодня галіцца, кожны раз перад ядой і пасьля прыбіральні мыць рукі ды твар, штодня глянцаваць боты, шторанку рабіць зарадку як найменей паўгадзіны, пасьля зарадкі абавязкова хадзіць спаражчяцца, часта глядзецца ў люстэрка і бесстароньне ацэньваць свой выгляд, асабліва паставу.
    Усё гэта Білі Пілігрым пачуў лежачы ў сваім гняздзечку. Ён не глядзеў ангельцу ў вочы, бо не падымаў вачэй вышэй за афіцэравы халявы.
    — Я зайздрошчу вам, хлопцы, — прамовіў ангелец.
    Нехта зарагатаў. Білі Пілігрым не зразумеў, што тут сьмешнага.
    — Вы, хлопцы, сёньня едзеце ў Дрэздэн — кажуць, прыгожы горад. Вас там ня будуць трымаць пад замком, як нас. Вы апынеце-
    ся ў віры жыцьця, і карміць будуць значна лепш. Ведаеце, мінула пяць гадоў з часу, калі я апошні раз бачыў дрэва ці кветку, жанчыну ці дзіця, — або хоць якога сабаку, котку ці там чалавека, занятага будзённай працай.
    Потым ён дадаў:
    — Дарэчы, вам ня трэба баяцца бамбаваньня. Дрэздэн абвешчаны адкрытым горадам, бо ў ім няма вайсковых заводаў або гарнізонаў хоць якой значнасьці.
    Пасьля амэрыканцы абралі сваім старастам Эдгара Дэрбі. Ангелец заклікаў палонных, што ляжалі на падлозе, вылучаць свае кандыдатуры, але ніхто нават не зварухнуўся. Тады ён сам вылучыў старога небараку Дэрбі, ставячы школьнаму настаўніку ў заслугу ягоныя гады і багаты досьвед у працы зь людзьмі. Паколькі ніхто болей не вылучаўся, Эдгарам Дэрбі сьпіс кандыдатаў быў закрыты.
    — Усе «за»?
    Два ці тры чалавекі сказалі: «Угу».
    Пасьля галасаваньня стары небарака Эдгар Дэрбі выступіў з прамовай. Ён падзячыў ангельскаму афіцэру за карысныя парады, заўважыўшы, што будзе рупліва іх пільнавацца. I выказаў спадзеў, што ўсе астатнія амэрыканцы таксама возьмуць іх на ўзбраеньне. А яшчэ дадаў, што найважнейшай яго задачай будзе прасачыць — тут ён гатовы на блінец распляскацца, — каб усе вярнуліся дадому цэлымі і жывымі.
    — Каб ты ляцеў і пярдзеў празь дзірку бубліка! — прамармытаў Лазара са свайго блакітнага гняздзечка. — Каб дапярдыкаў ты да Месяца!
    Наподзіў тэмпэратура паветра сяганула рэкорду. Стаяла цудоўнае надвор’е. Немцы даслалі амэрыканцам суп з хлебам. Іх прыцягнулі на двухколай тачцы рускія ваеннапалонныя. А ангельцы падзяліліся сапраўднай кавай, цукрам, апэльсінавым мармэлядам, цыгарэтамі і цыгарамі. Барак, дзе адбыўся спэктакль, цяпер стаяў з расчыненымі дзьвярыма, каб усярэдзіну заходзіла цеплыня.
    Амэрыканцы акрыялі. Іхнія страўнікі нарэшце спраўна запрацавалі. Але тут прысьпеў час ехаць у Дрэздэн. Амэрыканцы досыць зграбна прамаршавалі па брытанскім падворышчы. На чале параду зноў крочыў Білі. Цяпер ён меў срэбныя боты, муфту і кавалак блакітнай шторы, якую на манер тогі накінуў на плячо. Білі Пілігрым так і не пасьпеў згаліць бараду. Эдгар Дэрбі, які таксама застаўся непаголеным, ішоў сьледам. Ён прыдумляў лісты дадому, і таму ягоныя вусны варушыліся: