• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак  Курт Вонэгут

    Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак

    Курт Вонэгут

    16+
    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 418с.
    Мінск 2019
    42.11 МБ
    Роўзвотэр змяніў тэму і пахваліў заручальны пярсьцёнак Валенсіі.
    — Дзякуй, — сказала Валенсія і зьняла пярсьцёнак з пальца, каб Роўзвотэр змог яго абгледзець. — Білі здабыў гэты дыямэнт на фронце.
    — Вось што мне падабаецца ў вайне: абсалютна ўсе атрымліваюць зь яе хоць нешта, — падсумаваў Роўзвотэр.
    Што да месцазнаходжаньня Кілгора Траўта, дык ён жыў тады ў Іліюме, родным горадзе Білі, кінуты ды зьненавіджаны сябрамі і блізкімі. Аднойчы Білі Пілігрым зь ім пазнаёміцца.
    — Білі, — зьвярнулася да яго Валенсія Мэрбл.
    — Гм?
    — Можа, абмяркуем узоры сталовага срэбра?
    — Абавязкова.
    — Я зьвяла выбар да дзьвюх мадэляў: «Дацкі кароль» і «Шыпшына».
    — «Шыпшына».
    — У такіх справах ня варта сьпяшацца, — папярэдзіла Валенсія. — 3 тым посудам, які мы абярэм цяпер, нам давядзецца жыць усё жыцьцё.
    Білі Пілігрым пачаў старанна вывучаць каталёг. — «Дацкі кароль», — спыніў ён нарэшце свае абіраньні.
    —	«Месяцовае сьвятло» — таксама неблагая рэч.
    —	Ага, нішто сабе, — пагадзіўся Білі Пілігрым.
    Тут Білі Пілігрым зноў пачаў вандраваць у часе і апынуўся ў заапарку на Тральфамадоры. Яму сорак чатыры, ён выстаўлены напаказ пад празрыстым геадэзічным купалам. Білі Пілігрым разьлёгся на фатэлі, які служыў яму ложкам у падарожжы праз космас. Білі Пілігрым аголены. Тральфамадорцаў цікавіць ягонае цела — усё, бяз выняткаў. Іх там звонку тысячы: яны трымаюць свае маленькія ручкі такім чынам, каб іх вочы змаглі ўбачыць Білі. Ён знаходзіцца на Тральфамадоры ўжо шэсьць месяцаў і прызвычаіўся да натоўпу.
    Уцёкі з заапарку не да падуманьня. Атмасфэра па-за скляпеньнем утрымлівае цыянід, а Зямля знаходзіцца на адлегласьці 717 960 000 000 000 000 кілямэтраў.
    У заапарку Білі Пілігрыма выставілі напаказ, стварыўшы штучнае, прыпадобненае да зямнога, асяродзьдзе. Бальшыня мэблі была скрадзеная з крамы «Сырз энд Роўбак» у Аёва-Сіты, штат Аёва. У памяшканьні стаялі тэлевізар і фатэль-ложак. Ля фатэля месьціўся кутні столік зь лямпай і попельніцай.Яшчэтам высілася стойка бару з двума зэдлямі і стаяў невялікі більярдны стол. Сьценкі і падлогу ўсьцілалі дываны жоўтага колеру, якія былі ўсюды, за выняткам прыбіральні, варыўні ды жалезнага люку пасярод падлогі. Ля фатэля на журнальным століку ляжалі ў знарочыстым непарадку часопісы.
    Яшчэ там быў патэфон. Ён працаваў. Тэлевізар — не. На ягоным экране вісела карцінка
    з каўбоем, які забівае другога каўбоя. Во як бывае.
    Пад купалам не было ані сьценаў, ані куточка, дзе Білі Пілігрым мог бы схавацца. У ванным пакоі з празрыстым дахам яму ўсталявалі сантэхніку колеру мяты. Цяпер Білі Пілігрым узьняўся з фатэля, зайшоў у ванны пакой і пасікаў. Натоўп наведнікаў зароў у экстазе.
    Білі пачысьціў зубы, уставіў зубны пратэз і пайшоў на варыўню. Ягоная газавая пліта, да якой прымацавалі балён, лядоўня і пасудамыйка былі таксама колеру мяты. На дзьверцы лядоўні вісела карцінка. Лядоўня трапіла на Тральфамадор ужо з карцінкай. На ёй была выява парачкі на двухмясцовым ровары зь вясёлых дзевяностых гадоў дзевятнаццатага стагодзьдзя.
    Білі паглядзеў на гэтую карцінку і паспрабаваў прыдумаць нешта пра гэтую пару. Але
    яму нічога не прыйшло на розум. Выдавала на тое, што няма нічога, што можна было прыдумаць пра гэтых маладых людзей.
    Білі Пілігрым усмак пасьнедаў кансэрвамі. Памыўшы кубак, талерку, нож, відэлец, лыжку і рондаль, ён паставіў іх на месца. Затым зрабіў гімнастычныя практыкаваньні, якія вывучыў у войску: павароты, нагінаньні, прысяданьні і падскокі. Большасьць тральфамадорцаў не магло ведаць, што Білава цела і твар непрыгожыя. На іх думку, ён быў узорным прадстаўніком свайго біялягічнага віду. Гэта мела станоўчы ўплыў на Білі, які пачаў цешыцца ўласным целам.
    Пасьля зарадкі і стрыжкі пазногцяў на нагах ён прыняўдуш.У час, калі Пілігрым галіўся ды пшыкаў дэзадарантам пад пахамі, тральфамадорац-гід, стоячы звонку на невялікім узвышэньні, камэнтаваў, што і чаму ў дадзены
    момант робіць Білі. Усё гэта гід тлумачыў пры дапамозе тэлепатыі, проста дасылаючы свае думкахвалі натоўпу. Побач з гідам на ўзвышэньні стаяў перадатчык з маленькай клявіятурай, пры пасярэдніцтве якога наведнікі маглі задаваць Білі пытаньні.
    Тут прыйшло першае пытаньне — яно прагучала з тэлевізійнага дынаміка: «Вы цяпер шчасьлівы?»
    — Прыблізна такі ж шчасьлівы, якім быў на Зямлі, — з усёй шчырасьцю адказаў Білі Пілігрым.
    На Тральфамадоры існавала пяць полаў, кожны зь якіх быў неабходным элемэнтам у працэсе стварэньня новай істоты. Але для Білі Пілігрыма ўсе тральфамадорцы выглядалі аднолькава, паколькі іхнія адрозьненьні можна было заўважыць адно ў чацьвертым вымярэньні.
    Дарэчы, адзін з найвялікшых шокаў, які зьведаў Білі Пілігрым ад стасункаў з тральфамадорцамі, быў зьвязаны зь іх аповедамі пра колькасьць полаў на Зямлі.
    Тральфамадорцы паведамілі Білі, што экіпажы лятальных сподкаў выявілі на Зямлі ня больш і ня менш як сем полаў. Яны таксама сказалі, што кожны пол ёсьць неабходным для размнажэньня. Але Білі Пілігрыму было па-ранейшаму няўцям, навошта патрэбныя яшчэ пяць штук у дадатак да двух вядомых чалавецтву, калі ўзяць пад увагу тое, што іх полавая актыўнасьць праяўляецца адно ў чацьвертым вымярэньні.
    Тральфамадорцы паспрабавалі дапамагчы Білі Пілігрыму ўявіць адрозьненьні сярод полаў у нябачным для яго вымярэньні. Яны казалі яму, што зямныя дзеткі ня могуць нарадзіцца без удзелу гомасэксуалаў. Аднак дзеткі могуць нарадзіцца без удзелу лесьбіянак. Да тагождзеткі ня могуць нарадзіцца безудзелу жанчынаў, якім больш за шэсьцьдзесят пяць
    гадоў Дзеткі могуць нарадзіцца без удзелу мужчынаў, якім больш за шэсьцьдзесят пяць гадоў. Дзеткі ня могуць нарадзіцца без удзелу іншых дзетак, якія пражылі пасьля нараджэньня адну гадзіну ці менш. I ўсё такое.
    Білі Пілігрым ні халеры не зразумеў.
    Білі Пілігрым таксама казаў тральфамадорцам шмат таго, з чаго яны не разумелі ні халеры. Яны ніяк не маглі зразумець, як для яго, зямляніна, выглядае час Білі Пілігрым стаміўся ім тлумачыць. Гід з горам папалам даў гэтаму рады.
    Ён прапанаваў наведнікам уявіць, што яны пагодным, сонечным дзяньком стаяць у пустэльні ды глядзяць на горны ланцуг. Акрамя гэтага перад сабой яны бачаць і вяршыню гары, і птушку, і аблачыну, і камень. У дадатак, яны могуць азірнуцца і паглядзець уніз у каньён. Але сярод іх знаходзіцца недалужны
    зямлянін, чыя галава закутая ў стальны шар, якога ён ніколі ня здолее зьняць. 3 запхнутай у шар галавой зямлянін можа глядзець на навакольны сьвет усяго толькі праз аднуадзінюткую дзірачку, да якой звонку прыварылі двухмэтровую рулю.
    I гэта быў толькі пачатак мэтафарычных пакутаў Білі. Апрача таго, Білава цела прывязанае папругамі да стальных кратаў, якія ў сваю чаргу прышрубаваныя да вагона-плятформы, што каціцца па рэйках. Білі Пілігрыму няма як павярнуць галавы або паварушыць руляй, бо канец рулі замацаваны на трыножніку, які таксама прышрубаваны да вагона-плятформы. Адзінае, што ён можа бачыць, гэта адтуліну на канцы рулі. Сам Білі Пілігрым ня ведае, што знаходзіцца на плятформе вагона, і нават не падазрае аб чымсьці такім.
    Плятформа часам ледзь цягнецца, часам — проста ляціць, часам спыняецца. Цягнік едзе ropy, долу, робіць аб’езды або імчыць напрасткі. I толькі пра тое, што Білі Пілігрым
    бачыць праз адтуліну рулі, ён можа казаць: «Вось яно, жыцьцё».
    Білі чакаў, што тральфамадорцы зьбянтэжацца і ўстрывожацца зьвесткамі пра войны ды іншыя спосабы забойства, пашыраныя на Зямлі. Ён чакаў, што іх напалохае ўласьцівае зямлянам спалучэньне лютасьці ды высокае баяздольнасьці, спалучэньне, якое можа ўрэшце зьнішчыць цэлы сэктар ні ў чым не вінаватай Галяктыкі або нават зруйнаваць яе дазваньня. Білі чакаў гэткай рэакцыі пад уплывам прачытанай ім навуковай фантастыкі.
    Але тэма вайны ніколі не закраналася, пакуль Білі Пілігрым сам не нагадаў пра яе. Нехта з наведнікаў заапарку спытаўся праз гіда, што найважнейшае з таго, чаму Білі Пілігрым вывучыўся на Тральфамадоры.
    Білі Пілігрым адказаў:
    — Гэта тое, што ўсе жыхары адной плянэты могуць жыць мірна. Як вы ведаеце, я прыляцеў зь зямной кулі, жыхары якой ад пачатку часоў забаўленыя бессэнсоўнай разьнёй сабе падобных. Я на ўласныя вочы бачыў трупы школьніц, якіх мае суайчыньнікі зварылі жыўцом у воданапорнай вежы, пры гэтым яны сыдьвярджалі, што змагаюцца з абсалютным Злом.
    Гэта было праўдай. У Дрэздэне Білі Пілігрым сапраўды бачыў абвараныя целы. Білі працягваў:
    — Я асьвятляў у турме дарогу сьвечкамі, зробленымі з тлушчу чалавечых істотаў, іх зарэзалі браты і бацькі тых школьніц, якіх зварылі жыўцом. Зямляне стануць жахлівым сном Галяктыкі! Нават калі Зямля пакуль што не пагражае іншым плянэтам, яна яшчэ пакажа сябе. Адкрыйце ж мне сакрэт, каб я забраў яго дадому на Зямлю і выратаваў усіх нас, апавядзіце мне, як цэлая плянэта можа жыць у міры?
    Білі Пілігрым адчуў, што голас яго дрыжыць ад узрушэньня. Ён сумеўся, калі ўбачыў, што тральфамадорцы сьціскаюць свае маленькія ручкі з вачамі. 3 досьведу Білі Пілігрым ведаў — гэта азначае: ён вярзе лухту.
    — Калі... калі ласка скажыце мне, — умольна папрасіў ён гіда ўжо без ранейшага імпэту. — Чаму вы лічыце гэта лухтою?
    — Мы ведаем, як Галяктыка спыніць сваё існаваньне, — адказаў гід, — і Зямля ня мае да гэтага аніякага дачыненьня — за выняткам таго, што яна таксама зьнікне.
    — I як?.. Як Галяктыка спыніць сваё існаваньне? — ледзь вымавіў Білі.
    — Мы ўзарвем яе, экспэрымэнтуючы з новым палівам для нашыхлятальныхсподкаў. Касмалётчык-выпрабавальнік націсьне на стартавую кнопку — і ўся наша Галяктыка лясьне.
    Во як бывае.
    — Калі вы такое ведаеце, — уразіўся Білі, — дык гэтаму ж можна неяк запабегнуць? Няўжо вы ня можаце нешта зрабіць, каб пілёт не націскаў кнопкі?
    — Ён заўсёды націскае на кнопку, і заўсёды будзе. Мы заўсёды дазваляем яму гэта зрабіць і заўсёды будзем дазваляць. Проста гэтае імгненьне так пабудаванае.
    — Такім чынам, — падсумаваў Білі, — выдае на тое, што ідэя прадухіленьня вайны на Зямлі — непадсяваная лухта?
    — Вядома.
    — Але ж у вас саміх на плянэце пануе мір.
    — Цяпер мір. Але ў іншыя моманты ў нас тут варочаюцца такія войны, што ўсе зямныя бойкі, якія вы бачылі або пра якія чыталі, пададуцца вам дзіцячай забаўкай. Але ім ра-