• Часопісы
  • Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак  Курт Вонэгут

    Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак

    Курт Вонэгут

    16+
    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 418с.
    Мінск 2019
    42.11 МБ
    Білі Пілігрым не жадаў гахнуцца на зямлю з парога вагона, бо шчыра верыў, што разьляціцца на друзачкі, як шыба. Тады канваіры,
    ціхенька буркуючы, дапамаглі яму зьлезьці. Яны пасадзілі Білі Пілігрыма тварам да вагона. Цяпер эшалён нагадваў цягнічок дзіцячае чыгункі — ён складаўся з паравоза, тэндэра і трох невялікіх вагонаў. Апошнім вагонам быў чыгуначны рай на колах, дзе жылі канваіры. У ім, як і раней, стаяў накрыты стол. Прысьпеў час вячэраць.
    Пад слупом, на якім вісела лямпачка, былі скіданыя тры сьцірты. Канваіры падвялі туды амэрыканцаў Насамрэч тыя стагі былі ня зь сена. Яны складаліся з вопраткі палонных, якія ўжо памерлі. Во як бывае.
    Канваіры настойліва папрасілі, каб кожны з амэрыканцаў, хто ня мае вопраткі, узяў сабе палітон. Лёд сцэмэнтаваў вопаратку так, што канваіры мусілі ўжыць свае штыхі: сьпярша яны пратнулі каўняры, крысьсё, рукавы і гэтак далей, потым адлучылі іх адзін ад аднаго
    і ўпіхнулі па адным у рукі палонным. Палітоны спруцянелі і захавалі тую форму, у якой ляжалі.
    Вопратка, якую атрымаў Білі Пілігрым, была нагэтулькі маленькая, пакамечаная і здубянелая, што здавалася не палітонам, а вялізным трохкутным капелюшом. Да таго ж, яна была заплямленая чымсьці ліпнючым, накшталт адпрацаванай аўтамабільнай каламазі ці сапсаванага трускавічнага сочыва. А яшчэ здавалася, што да яе прымёрз трупік нейкага зьвярка. Насамрэч тое быў футравы каўнер.
    Білі Пілігрым засмучана зірнуў на вопратку іншых палонных. На ўсіх астатніх палітонах былі нашытыя мядзяныя гузікі або залатыя накладкі, або канты, або цэтлікі з нумарамі, або «шпалы», або арлы, або паўмесяцы, або зоркі. Усе тыя палітоны былі жаўнерскімі шынялямі. Білі Пілігрым выявіўся адзіным, хто атрымаў вопратку ад цывільнага нябожчыка. Во як бывае.
    Білі Пілігрыму ды іншым сказалі абагнуць дзіцячы цягнічок і паволі рушыць у бок ляге-
    ру. Тут ім не сьвяціла нічога жывога і цёплага — адно бясконцыя шэрагі доўгіх, нізкіх, вузкіх і цёмных баракаў.
    Недзе забрахаў сабака. Узмоцнены страхам, рэхам і зімняй цішай, сабачы брэх гучаў як бронзавы гонг.
    Скіраваныя канваірамі, Білі Пілігрым ды іншыя палонныя міналі браму за брамай, і ён упершыню ў сваім жыцьці ўбачыў рускага. Той стаяў адзін пасярод ночы — вахлак з пляскатым тварам, які зіхацеў, як фосфарнае лічбакола.
    Білі Пілігрым наблізіўся да рускага амаль усутыч. Іх падзяляў калючы дрот. Рускі стаяў нерухома і маўчаў, але ён глядзеў Білі Пілігрыму проста ў душу з лагоднай надзеяй, нібыта Білі Пілігрым прынёс для яго добрыя весткі, якія, можа, і не для ягонага розуму, але жусё роўна гэта былі добрыя весткі.
    Падчас праходу праз брамы ў Білі Пілігрыма пацямнела ўваччу. Разам зь іншымі ён зайшоў у пабудову, якая здалася яму жылым домам на Тральфамадоры. Памяшканьне было зырка асьветленае, зь белай кафляю на сьценах. Аднак гэта ўсё ж было на Зямлі. Гэта быў дэзынфэкцыйны барак, празь які мусілі прайсьці ўсе толькі прыбылыя вязьні.
    Білі Пілігрыму загадалі распрануцца, што ён і зрабіў. Тое самае яму адразу ж загадалі на Тральфамадоры.
    Нейкі немец абхапіў паказьнікам і адзінцом верхнюю частку Білавай рукі, як бы кажучы свайму таварышу, маўляў, што гэта за войска, якое пасылае на фронт такіх здыхлякоў. Потым немцы пачалі аглядаць іншыя амэрыканскія целы, часта паказваючы пальцамі на тыя экзэмпляры, што ў сваёй лядашчасьці набліжаліся да Білі.
    Адно з самых дужых і зграбных целаў належала настаўніку з Індыянапалісу, значна старэйшаму за ўсіх астатніх. Настаўніка звалі Эдгар Дэрбі. Яго не было ў Білавым вагоне. Дэрбі ехаў разам з Роландам Ўіры і закрыў яму вочы пасьля таго, як той сканаў Во як бывае. Дэрбі бралася на сорак пяць. Яму было так шмат гадоў, што ён нават меў сына, які служыў у марской пяхоце на ціхаакіянскім фронце.
    Дэрбі ўжыў усе свае сувязі, каб яго, такога сталага мужчыну, прызвалі ў войска. Прадмет, які ён выкладаў у Індыянапалісе, называўся «Сучасныя праблемы заходняе цывілізацыі». У дадатак ён трэніраваў тэнісную каманду і дбаў пра сваю фізычную форму.
    Сын Дэрбі ў вайне ацалее. Дэрбі — не. Праз шэсьцьдзесят восем дзён у Дрэздэне гэтае дагледжанае цела ўшпіляе кулямі нямецкая расстрэльная рота. Во як бывае.
    Але найгоршаеамэрыканскае цела належала ўсё ж ня Білі Пілігрыму. Яно належала аўтамабільнаму злодзею з гораду Сысэра, штат Іліной. Крымінальніка звалі Пол Лазара. Шчуплы з стану, злодзей меў ня толькі тонкія косткі ды згнілыя зубы, але і гідкую скуру. Твар Лазары быў пабіты шчыльным, увелькі з дзесяціцэнтавік, скульлём.
    Лазара таксама ехаў у вагоне разам з Роландам Ўіры, і даў таму слова гонару, што неяк змусіць Білі Пілігрыма заплаціць за Роландаву сьмерць. Цяпер Лазара азіраўся па баках, выглядаючы, якая з аголеных чалавечых істотаў магла быць Білі Пілігрымам.
    Голыя амэрыканцы пазаймалі месцы пад душавымі булдавешкамі ўздоўж кахляваных сьценак. Аднак кранаў для рэгуляваньня вады не было. Амэрыканцы маглі толькі стаяць і чакаць таго, што на іх пальецца. Іхнія чэлесы скарлючыліся, а ядры ўвабралі-
    ся ўсярэдзіну пахавіньня — на павестцы дня размнажэньне сёньня ня значылася.
    Нябачная рука павярнула вэнтыль, і на вязьняў абрынуўся пякучы дождж. Аднак дождж быў агнём, што гарыць ды ня грэе. Ён пёк і 6адзёрыў скуру Білі Пілігрыма, але ня мог расьцепліць лёд у шпіку яго доўгіх костак.
    Тым жа часам вопратку амэрыканцаў прадэзынфэкавалі атрутным газам. Вошы, скочкі ды мікробы гінулі цэлымі дывізіямі. Во як бывае.
    Білі Пілігрым вярнуўся ў раньняе дзяцінства. Ён — немаўля, якое маці толькі што скупала ў балейцы. Затым спавіла яго ручніком ды панесла ў пакойчык з ружовымі, залітымі сонечным сьвятлом сьценамі. Там яна распавіла Білі, паклала на казытлівы ручнік, прысыпала прамежжа талькам, пагулялася зь ім, паляпала яго па мяккім пузіку. Побач пачуўся гук, нібы сталі лопацца бурбалкі.
    Білі Пілігрым ціхенька завуркатаў.
    Потым ён зноўку ператварыўся ў аптамэтрыста сярэдняга веку. Гэтым разам Білі Пілігрым гуляўу гольф — стаяла зыркая летняя раніца. Была нядзеля, але Білі Пілігрым больш не хадзіў у царкву. Ён гуляў у гольф з трыма іншымі аптамэтрыстамі. За сем удараў ён дабраўся да лужка ля лункі і цяпер меўся загнаць у яе мячык.
    Гэта быў удар з двух мэтраў, і ў Білі Пілігрыма ён атрымаўся. Білі Пілігрым нахіліўся над лункай, каб дастаць мячык, і тут сонца схавалася за хмары. На імгненьне Білі праваліўся ў морак. Калі апрытомнеў, дык убачыў, што ўжо не стаіць на лужку для гольфу. Яго прышпілілі да жоўтага крэсла пасярод белай каюты лятальнага сподка, які ўзяў курс на Тральфамадор.
    — Дзе я? — спытаўся Білі Пілігрым.
    — Захрасьлі ў іншым кавалку бурштыну. Мы і вы, спадар Пілігрым, цяпер там, дзе мусім быць — пяць тысяч мільёнаў кілямэтраў ад Зямлі, ляцім праз скрыўленьні ў часе, дзякуючы якім трапім на Тральфамадор ня праз стагодзьдзі, а празь лічаныя гадзіны.
    — Як мяне сюды запраторыла?
    — Для гэтага трэба было б паклікаць сюды яшчэ аднаго зямляніна. Вы — вялікія тлумачальнікі, заўсёды ахвочыя патлумачыць, чаму гэтая падзея адбылася гэтак, а не інакш. Вы любіце раіць, што варта зрабіць, каб атрымаць пажаданыя вынікі ў будучыні, або якім чынам прадухіліць непажаданыя. Але ж я — тральфамадорац і бачу ўвесь час цалкам, як вы можаце бачыць увесь ланцуг Скалістых гор. Увесь час — гэта ўвесь час, яго ня зьменіш. Ён не падлягае тлумачэньням ці прагнозам. Ён проста ёсьць. Перабярыце яго імгне-
    ньне за імгненьнем, і вы ўбачыце, што мы ўсе, як я ўжо казаў, ёсьць жучкамі ў бурштыне.
    — Выдае, вы ня надта верыце ў свабодную волю, — заўважыў Білі Пілігрым.
    — Калі б я не прабавіў столькі часу, вывучаючы зямлянаў, — адказаў тральфамадорац, — дык, пэўна, ня ўцяміў бы, што вы маеце на ўвазе пад паняткам «свабодная воля». У Галяктыцы я наведаў трыццаць адну заселеную плянэту ды чытаў справаздачы з тысячы іншых — і мушу заўважыць: толькі на Зямлі вядзецца мова пра «свабодную волю».
    Білі Пілігрым кажа, што для істотаў з Тральфамадору Сусьвет зусім не выглядае безьліччу маленькіх зіхоткіх бліскавак. Тральфамадорцы ўваднлчасьсе бачаць як тое, адкуль прыляцела кожная зорка, гэтак і месца, куды яна скіроўваецца, таму неба для іх напоўненае танюсенькімі бліскучымі макаронінамі. Дый людзей тральфамадорцы бачаць не на дзьвюх нагах — чалавечыя істоты выглядаюць як вялізныя мнаганожкі. «3 аднаго боку растуць дзіцячыя ножкі, а з другога — старэчыя ногі», — кажа Білі Пілігрым.
    Білі Пілігрым папрасіў нешта пачытаць у дарозе на Трафальмадор. У канваіраў было пяць мільёнаў зямных кніг на мікрастужках, але ў Білавай каюце немагчыма было паказаць іх. Канваіры знайшлі толькі адну звычайную кнігу па-ангельску, якая неўзабаве мелася зрабіцца экспанатам у музэі на Тральфамадоры. Гэта быў раман Джаклін Сузэн «Даліна лялек».
    Білі Пілігрым прачытаў яго, адзначыўшы, што месцамі напісана няблага. У «Даліне лялек» людзі, пэўна, мелі свае ўзьлёты і падзеньні, безупынку скачучы ropy і долу. Але Білі Пілігрым не жадаў чытаць пра адно і тое ж сто разоў. Ён папрасіў, ці не маглі б знайсьці пачытаць чаго яшчэ.
    — Маем адно тральфамадорскія раманы, якія, баюся, вы не зразумееце, — адказаў гукальнік на сыдяне.
    — Усё роўна — калі ласка, дайце адзін...
    Яму перадалі колькі кніг. Маленькіх такіх. Каб сшыць раман таўшчынёй з «Даліну лялек», з усімі яго бясконцымі скокамі ropy і долу, спатрэбілася б, пэўна, штук дванаццаць такіх кніжак.
    Білі Пілігрым, вядома ж, ня ўмеў чытаць патральфамадорску, аднак глянуў, як на гэтай мове пішуць кнігі: абзацы складаліся з кароткіх, падзеленых зорачкамі набораў сымбаляў. Білі Пілігрым выказаў дапушчэньне, што гэта могуць бэіць тэлеграмы.
    — Маеце рацыю, спадар Пілігрым, — азваўся голас з гукальніка на сьценцы.
    — Дык гэта сапраўды тэлеграмы?
    — На Тральфамадоры няма тэлеграмаў. Але ж вашая праўда: кожная адасобленая група сымбаляў ёсьць кароткім паведамленьнем, якое апісвае нейкую важную сытуацыю цізначнае імгненьнеўжыцьці героя. Мы,
    тральфамадорцы, чытаем гэтыя паведамленьні не адно за адным, а ўсе адначасова. Няма ніякай асаблівай сувязі паміж імі — аўтар адно старанна падбіраў іх такім чынам, што, калі ўбачыш усе за раз, дык створыцца ўражаньне, быццам жыцьцё — цудоўная рэч, поўная прыемных нечаканасьцяў і глыбокіх сэнсаў. Няма ані пачатку, ані сярэдзіны, ані напружанага сюжэту, ані маралі, ані прычыны, ані выніку. У нашых кнігах нам падабаецца глыбіня чароўных імгненьняў, убачаных адначасова.