Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак
Курт Вонэгут
16+
Выдавец: Логвінаў
Памер: 418с.
Мінск 2019
Фотакарэспандэнт імкнуўся дабіцца жывасьці вобразаў, і канваіры зынсцэнавалі для яго паланеньне. Яны пхнулі Білі Пілігрыма ў кусты. Вылазячы з гушчару, Білі Пілігрым вымудрыў ідыёцкую ўсьмешку. Немцы скіравалі на яго рулі аўтаматаў, удаючы, што бяруць у палон.
Білава ўсьмешка ў кустах была ня менш загадкавая за ўсьмешку Моны Лізы, паколькі ён увадначасьсе стаяў на нямецкай зямлі ўзору 1944-га і сядзеў за стырном свайго «Кадылаку» ў 1967-ым. Нямеччына імкліва зьнікала, а 1967-мы ўвачавідніўся, пазбыўшыся ўплывулюбыхіншыхчасоў. Білі Пілігрым ехаў у «Клюб львоў» на званы абед. Стаяў гарачы жнівень, але Білаў аўтамабіль быў аснашчаны пагоднікам. Машына спынілася на чырвонае сьвятло пасярод чорнага гета Іліюму.
Людзі, якія там жылі, нагэтулькі ненавідзелі сваё гета, што месяц таму шмат чаго тут папалілі. Гэта было ўсё, што яны мелі, і яны ператварылі гэта ў руіны. Навакольле трохі нагадвала Білі эўрапейскія мястэчкі, якія ён бачыў на вайне. Узбочына і ходнік былі паразьбіваныя, было добра відаць, дзе праехаліся танкі і бронетранспартэры нацыянальнай гвардыі.
«Кроўны брат» — казала ружовае графіці на сьцяне крамы з выбітымі вітрынамі.
Нехта пагрукаў у шыбу аўто. Звонку стаяў якісь чорны. Ён хацеў аб нечым пагаманіць. Запалілася зялёнае сьвятло. Білі, не мудруючы, зьняўся з тормазу.
Білі Пілігрым прамінуў яшчэ большы расьцяроб: тут усё нагадвала разбомблены Дрэздэн або паверхню Месяца. Некалі тут, дзе цяпер так пуста, стаяў дом, у якім вырас Білі. Горад зьмяняўся. Хутка на гэтым месцы паўстануць будынак муніцыпалітэту, павільён мастацтваў, гатэль «Зацішная лягуна» ды элітныя дамы.
Білі Пілігрыму гэта ніяк не замінала.
Прамову ў «Клюбе львоў» казаў маёр, марскі дэсантнік. Ён зазначыў, што ў амэрыканцаў няма іншага выбару, як змагацца ў Віетнаме да поўнай перамогі або знаходзіцца там, пакуль камуністы ня ўцямяць, што ім няма чаго рабіць у краінах трэцяга сьвету. Маёр двойчы наведваў Віетнам з абавязку службы. Ён расказаў шмат жахлівага і шмат цікавага, што бачыў на ўласныя вочы. Маёр выказаўся за тое, каб узмацніць бамбаваньне, забамбіць Паўночны Віетнам да стану каменнага веку, шпурляць на іх бомбы, пакуль яны не адумаюцца.
Падчас прамовы Білі Пілігрым сядзеў спакойна: ён ані парупіўся выказацца супроць авіяналётаў на Паўночны Віетнам, ані здрыгануўся, успомніўшы, якое пекла нясуць авія-
бомбы. Ён ціхамірна паабедаў разам зь сябрамі «Клюбу львоў», чыім экс-старшынём ён цяпер быў.
На сьцяне Білавага кабінэту ў рамачцы вісела малітва, якая дэкляравала ягоны спосаб трываць жыцьцё, нягледзячы на тое, што ён ставіўся да жыцьця даволі абыякава. Шмат хто з пацыентаў, хто бачыў гэтую малітву, казалі Білі, што яна дапамагае трываць жыцьцё ім таксама. Гучала яна так:
Бо^! А/Ш ННЕ ^ГоАЫ ПРЫНЯЦЬ ТОЕ, ЫТо fl HE ІЛ/Ю ЗЬМЛНіЦЬ,
ЗЬЧЯНіЦЬ TOE, UJTO і М^ДР^сЬЦі З/ЦсЁЫА /ІАРоЗЬНіЦЬ ПЕРШ/^Е АРУГоіу.
Сярод таго, чаго ня мог зьмяніць Білі Плігрым, былі мінуўшчына, цяпершчына і будучыня.
Вось яго знаёмяць з маёрам дэсантных войскаў. Той, хто прадстаўляе Білі Пілігрыма, кажа вайскоўцу, што Білі Пілігрым — вэтэран, а ягоны сын, сяржант «зялёных бэрэтаў», цяпер у Віетнаме.
Маёр зазначае, што «зялёныя бэрэты» проста малайчынкі і што Білі Пілігрым павінны ганарыцца сынам.
— Я ганаруся. Нопраўду ганаруся, — адказвае Білі Пілігрым.
Білі Пілігрым паехаў дадому падрамаць па абедзе. Спаць удзень яму наказаў лекар. Гэтак ён спадзяваўся вылекаваць Білі Пілігры-
ма аддзіўнай немачы. Білі Пілігрым стаў заўважаць, што досыць часта, бяз дай прычыны, пачынае плакаць. Ніхто пакуль што не засьпеў яго ў сьлязах — пра гэта ведаў адно лекар, — бо Білі Пілігрым плакаў ціхенечка і зусім ня мокранька.
У Іліюме ў Білі Пілігрыма быў уласны шыкоўны дом у геаргіянскім стылі. Ён зрабіўся багатым, як Кроз, на што ніколі не спадзяваўся, — жыві хоць мільён гадоў. У гандлёвым цэнтры на яго працуюць пяць іншых аптамэтрыстаў, а ён мае чыстымі шэсьцьдзесят тысяч за год. У дадатак Білі Пілігрым валодае дваццацьцю адсоткамі новага гатэлю «Голідэй Ін» на пяцьдзясят чацьвертай шашы і пяцьцюдзесяцьцю адсоткамі трох яткоў «Ласунак-халадок». «Ласунак-халадок» — гэта такі гатунак замарожанага яечнага крэму. Ён дорыць асалоду, якую толькі можа даць марозіва, але
безь непрыемнай абледзянеласьці, уласьцівай звычайнаму эскімо.
Білаўдом пуставаў. Яго дачка Барбара мелася неўзабаве выйсьці замуж і цяпер разам з Валенсіяй паехала ў цэнтар гораду выбраць крыштальды срэбра на пасаг. Пра гэта паведамляла цыдулка, што ляжала на кухонным стале. Прыслугі ў доме не было. Людзі больш не жадаюць рабіць кар’еру ў хатняй абслузе. I сабакі ўдоме не вялося.
Раней быў сабака на мянушку Спот, але ён скалеў. Во як бывае. Білі Пілігрым вельмі любіў Спота, а Спот любіў Білі Пілігрыма.
Па ўсходах, абабітых дываном, ён падняўся ў іхнюю з жонкай спачывальню. Пакой аздаблялі шпалеры ў кветкі. На століку ля двухспа-
льнага ложка стаяў радыёгадзіньнік. Таксама на століку знаходзіліся пульт для коўдры з электрычным падагрэвам і рубільнік, што прыводзіў у дзеяньне нямоцны вібратар, прышрубаваны да спружынаў матрацу. Вібратар меў фабрычную назву «Магічныя пальцы». Усталяваць вібратар было таксама ідэяй лекара.
Білі Пілігрым зьняў пукатыя акуляры, скінуў куртку, гальштук і чаравікі. Зачыніў жалюзі, зашморгнуў парт'еры і лёг проста на посьцілку. Але сон не ішоў. Замест яго нагарнуліся сьлёзы. Паліліся з вачэй. Білі Пілігрым улучыў «Магічныя пальцы» і, плачучы, загойдаўся.
Зазьвінеў дзьвярны званок. Білі Пілігрым устаў з ложка ды глянуў з акна на парадныя сходы: ці не завітаў які важны госьць? Але ж ля дзьвярэй стаяў калека. Ён курчыўся ў прасторы, як Білі Пілігрым курчыўся ў часе. Канвульсіі змушалі калеку ўвесь час сутаргавата ру-
хацца і крывіць твар — быццам ён намагаўся пераняць славутых кінаактораў.
На другім баку вуліцы іншы калека таксама званіўудзверы. Ён абапіраўся на мыліцы. Калека меў толькі адну нагу. Ён быў нагэтулькі моцна ўплішчаны паміж мыліцамі, што ллечы прыціснуліся да вушэй.
Білі Пілігрым ведаў, чым займаюцца калекі — падпісваюць на часопісы, якія ніколі ня дойдуць. Але людзі ўсё адно падпісваліся, бо ім было шкада немачных каміваяжораў. Два тыдні таму Білі Пілігрым чуў пра гэтае ашуканства ў «Клюбе львоў» ад аднаго выступоўцы, прадстаўніка Бюро па спрыяньні бізнэсу. Прадстаўнік папрасіў, каб той, хто ўбачыць калекаў, якія шчыруюць у іх раёне, адразу ж тэлефанаваў у паліцыю.
Білі Пілігрым абгледзеў вуліцу і заўважыў новы «Б'юік-Рыўера» за колькі кварталаў ад дома. У машыне сядзеў чалавек, і тады Білі Пілігрым зрабіў слушную выснову, што гэта менавіта той, хто наняў калекаў хадзіць па да-
мах. Назіраючы за інвалідамі ды іхнім босам, Білі Пілігрым працягваў плакаць. Дзьвярны званочак зьвінеў, бы шалёны.
Білі Пілігрым заплюшчыў вочы, потым зноў іх расплюшчыў. Ён усё яшчэ плакаў, але ўжо па дарозе ў Люксэмбург. Білі Пілігрым валачыўся пад канвоем разам з мноствам іншых палонных амэрыканцаў. А сьлёзы ў вочы наганяў люты сівер.
3 таго самага моманту, як яго пхнулі ў хмызьнякі для фатаздымку, Білі Пілігрым стаў бачыць агні сьвятога Эльма — гэта такі від электрамагнітнага выпраменьваньня. Яно ўзьнікала вакол галоваў яго братоў па няшчасыді ды іх канваіраў. Зьзяньне было таксама наўкол вершалінаў дрэваў і вільчакоў люксэмбурскіх дахаў. Гэта было прыгожа.
Білі Пілігрым, як і іншыя амэрыканцы, крочыў з рукамі за галавою. Ён скакаў ropy і долу,
ropy i долу. Ён выпадкова ўрэзаўся ў Роланда Ўіры.
— Прашу прабачэньня, — сказаў Білі Пілігрым.
Вочы Роланда Ўіры таксама засьцілі сьлёзы. Ён плакаў праз жудасны боль у нагах. Драўляныя калодкі ператварылі яго сгупакі ў крывавую кашу.
На кожным скрыжаваньні да Білавай групы далучалася ўсё больш амэрыканцаў з рукамі за німбаноснымі патыліцамі. Білі Пілігрым усьміхаўся ім. Яны плылі, як вада — з пагоркаў долу, ды нарэшце сягнулі самага нізудаліны,там, дзе кружляў гасьцінец. Праз даліну цякла Місысыпі зьняслаўленых амэрыканцаў. Дзясяткі тысяч амэрыканцаў валачылася на ўсход, з рукамі за патыліцай. Амэрыканцы ўздыхалі і стагналі.
Калі надвячоркавае сонца выплыла з-за хмараў, Білі Пілігрым разам са сваёй групай уліў-
ся ў агульную раку зьняслаўленьня. Гасьцінец не прызначаўся выключна для амэрыканцаў. У заходнім кірунку рыпелі ды грукацелі колы машынаў, якія везьлі нямецкія рэзэрвы на фронт. Рэзэрвісты былі лютыя, аброслыя шчэцьцю мужчыны з абветранымі тварамі. Іх блішчастыя зубы былі падобныя да клявіш піяніна.
Абвешаныя кулямётнымі стужкамі, рэзэрвісты курылі цыгары ды спажывалі сьпіртное. Яны па-хіжацку кусалі кілбасу і сьціскалі ў шурпатых далонях гранаты-таўкачыкі, якія робяць зь людзей бульбяную кашу.
На вежы аднаго танка адзінаасобна банкетаваўжаўнер у чорнай форме. Калі танк мінаў калёну палонных, жаўнер плюнуў у іх бок. Плявок трапіў на плячо Ўіры, уганараваўшы яго аксэльбантам з сопляў, кілбаснай кашы, тытунёвага соку і шнапсу.
Надвячорак выдаўся страшэнна цікавым для Білі Пілігрыма — толькі пасьпявай глядзець: супрацьтанкавыя «Зубы дракона», розныя машыны для забойстваў, трупы з босымі ступакамі колеру слановае косткі з блакітнымі прожылкамі. Во як бывае.
Скочучы долу і ropy, долу і ropy, Білі прамяніста ўсьміхнуўся сьветлай, колеру ляванды, вясковай хаце, сьцены якой былі ўшпіляныя выбоінамі ад кулямётных чэргаў. На перакошаным ганку стаяў нямецкі палкоўнік. Да палкоўніка тулілася яго бляклая выляжанка.
Білі Пілігрым сутыкнуўся з плячом Ўіры, і Ўіры заскуголіў:
— Ідзі нармальна! Нармальна ідзі!
Цяпер яны падымаліся на невялічкі грудок. Сягнуўшы яго, палонныя пакінулі /Іюксэмбург і прыйшлі ў Нямеччыну.
Каб здымаць гэтую бліскучую перамогу, на мяжы ўсталявалі кінакамэру. Білі Пілігрым і Роланд Ўіры абмінулі двух апранутых у мядзьведжыя футры цывільных, якія абаперліся на камэру. У іх даўно скончылася стужка, каб здымаць.
Адзін зь іх навёў камэру на твар Білі Пілігрыма, але потым зноўку накіраваў яе ў бясконцасьць. Над бясконцасцью ўздымаўся тонкі слупок дыму. Там ішоў бой. Там гінулі людзі. Во як бывае.
I закацілася сонца, і Білі Пілігрым убачыў, што дашкандыбалі яны да пэрону. Ва ўсе бакі цягнуліся бясконцыя шэрагі вагонаў Яны прывезьлі рэзэрвы на фронт. Зараз вагоны мусілі забраць ваеннапалонныхуглыб Нямеччыны.