Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак
Курт Вонэгут
16+
Выдавец: Логвінаў
Памер: 418с.
Мінск 2019
Во як бывае.
Як вядома, у гэтых гарадах жылі паганыя людзі. Бязь іх сьвет стаў лепшым месцам.
А жонцы Лота, вядома, было наказана не азірацца, дзе засталіся ўсе тыя людзі і іхнія дамы. Але яна ўсё ж азірнулася, і я люблю яе за гэта, бо гэта так па-чалавечы.
Яна зрабілася саляным слупам. Во як бывае.
2 Быцьцё, 19:23-25. Пераклад Васіля Сёмухі.
Людзям не рэкамендуецца азірацца. Вось я, прыкладам, гэтага рабіць больш ня буду.
Я скончыў сваю кнігу пра вайну. Наступная, якую я напішу, будзе вясёлай.
Гэтая кніга — правал, і такяно мусіла быць, бо яе напісаў саляны слуп. Кніга пачынаецца так:
Паслухайце:
Білі Пілігрым вываліўся з гнязда чосу.
I завяршаецца гэтак:
Ціў-ці-віць?
Паслухайце:
Білі Пілігрым вываліўся з гнязда часу.
Білі Пілігрым паклаўся спаць старэнькім удаўцом, а прачнуўся ў дзень свайго вясельля. Ён зайшоў праз адны дзьверы ў 1955-ым і выйшаў празь іншыя ў 1941-ым. Потым Білі Пілігрым вярнуўся ў тыя дзьверы, каб апынуцца ў 1963-ім. Ён шмат разоў бачыў свае народзіны і сьмерць, кажа Білі Пілігрым, а ўроскід наведаў амаль усе імгненьні паміж народзінамі і сьмерцю.
Так кажа ён.
Білі Пілігрым канвульсуе ў часе, ня маючы ўлады над тым, куды выправіцца ў наступны раз. I вандроўкі не заўсёды каб прыемныя. Ён шторазу мандражуе, як актор перад выхадам на сцэну, бо немагчыма прадбачыць, у якім з эпізодаў уласнага жыцыдя трэба будзе сыграць галоўную ролю.
Білі Пілігрым нарадзіўся ў 1922-ім у горадзе Іліюм, штат Нью-Ёрк, у сям'і цырульніка, і быў яго адзіным сынам. Білі Пілігрым быў недалужным дзіцём, якое сталася недалужным падлеткам: цыбаты, станам падобны да бутэлькі «Кока-колы». У родным горадзе Білі Пілігрым скончыў сярэднюю школу сярод найлепшых вучняў клясы і пасьпеў адхадзіць сэмэстар на вячэрнія курсы ў Іліюмскай школе аптамэтрыі, перш чым яго прызвалі ў войска. Ішла Другая сусьветная вайна. Падчас вайны ягоны бацька загінуў на паляваньні. Во як бывае.
Трапіўшы ў Эўропу, Білі служыў у пяхоце, але неўзабаве быў палонены немцамі. Пасьля дэмабілізацыі ў 1945-ым Білі Пілігрыма зноў залічылі ў школу аптамэтрыі. На апошнім курсе ён заручыўся з дачкой заснавальніка і ўладальніка школы, але неўзабаве зь ім здарыўся нэрвовы разлад.
Яго лекавалі ў шпіталі для вэтэранаў пад Лэйк-Плэйсыдам. Там ён прайшоў курс шокавай тэрапіі і быў выпісаны. Білі Пілігрым пабраўся з нарачонаю, скончыў вучобу, і сьвёкар узяў яго ў бізнэс Іліюм — вельмі пасоўнае месца для аптамэтрыстаў, бо ўсе кавальныя і ліцейныя цэхі кампаніі-гіганта «Джэнэрал Фодж энд Фаўндры» знаходзяцца тут. Кожны работнік павінны мець пару акуляраў бясьпекі і насіць іх паўсюль на заводзе. У Іліюме «Джы-эф-энд-эф» мае шэсьцьдзесят восем тысяч работнікаў. Усё гэта пат-
рабуе вялікай колькасьці лінзаў і аправаў. А дзе аправы, там заўсёды грошы.
Білі Пілігрым разбагацеў.У яго нарадзілася двое дзетак, Барбара і Робэрт. Калі Барбара пабралася з аптамэтрыстам, дык Білі Пілігрым, у сваю чаргу, узяў зяця ў бізнэс. Сын Робэрт кепска вучыўся ў школе і быў, як кажуць, праблемным падлеткам, але, трапіўшы служыць у славуты полк «зялёных бэрэтаў», выправіўся, стаў паглядным маладзёнам і ваяваўу Віетнаме.
На пачатку 1968-га група аптамэтрыстаў Іліюму, сярод якіх быў Білі, заарэндавала самалёт — яны меліся ляцець на міжнародны кангрэс у Манрэалі. Самалёт разьбіўся на гары Шугарбуш у штаце Вэрмонт. Усе, за выняткам Білі Пілігрыма, загінулі. Во як бывае.
Пакуль Білі Пілігрым ачуньваў у вэрмонцкай лякарні, ягоная жонка ўчадзела. Няшчасны выпадак. Воякбывае.
Калі Білі Пілігрым нарэшце трапіў дадому ў Іліюм пасьля авіякатастрофы, дык пэўны час сядзеў ціха. Ягонае цемя перасякаў жахлівы рубец. Білі Пілігрым больш ня выйшаў на працу. Яму нанялі аканомку. Дачка адведвала яго амаль штодня.
Раптам, нікога не папярэдзіўшы, Білі Пілігрым паехаў у Нью-Ёрк і выступіў у начной радыёперадачы. Білі Пілігрым расказаў пра тое, што вываліўся з часу. Яшчэ ён сказаў, што ў1967-ым яго выкралі прыхадні зь лятальнага сподка. Яны прыбылі з плянэты Тральфамадор, сказаў Білі Пілігрым. Прыхадні адымчалі яго на сваю плянэту, дзе выставілі аголеным напаказ у заапарку, сказаў ён. Там, у заапарку, яго супольвалі з былой порназоркай, таксама зь Зямлі, якую завуць Мантана Ўайлдгэк.
Колькі слухачоў-бяссоньнікаў з Іліюму пачулі гэтую перадачу. Адзін зь іх затэлефанаваў Білавай дачцэ. Барбару гэта засмуціла. Яна прыехала з мужам у Нью-Ёрк і забрала бацьку дадому. Білі Пілігрым мякка, але пасьлядоўна даводзіў сваё, маўляў, усё сказанае ім па радыё было праўдай. Тральфамадорцы выкралі яго ў дзень доччынага вясельля. Ягонага зьнікненьня не заўважылі, дадаў Білі Пілігрым, бо тральфамадорцы правялі яго праз выкрыўленьні ў часе так, каб ён, пажыўшы на Тральфамадоры колькі гадоў, адсутнічаў на Зямлі ўсяго дробку сэкунды.
Мінуў месяц без здарэньняў, але тут Білі Пілігрым даслаў ліст у іліюмскую газэту «Ньюз Лідэр», якая надрукавала ягоны допіс У Білавым лісьце апісваліся жыхары Тральфамадору.
Білі Пілігрым пісаў, што тральфамадорцы маюць з паўмэтры росту. Яны зялёныя і падобныя да вантузаў. Ступакі-прысмокі ўпінаюц-
ца ў глебу, а гнуткія стрыжні-целы зазвычай выцягнутыя ўгару. На кончыку стрыжня — маленькая рука зь зялёным вокам у далоні. Тральфамадорцы — прыязныя істоты, і яны здольныя бачыць у чатырох вымярэньнях. Яны спачуваюць зямлянам, бо тыя здольныя бачыць адно ў трох. Тральфамадорцы могуць навучыць зямлян шматлікім дзівосам, асабліва што да часу. Білі Пілігрым паабяцаў расказаць пра некаторыя такія дзівосы ў наступным допісе.
Білі Пілігрым працаваў над сваім другім лістом, калі надрукавалі першы. Другі ліст пачынаўся прыблізна так:
«Найважнейшае, чаму я навучыўся на Тральфамадоры, — дык гэта тое, што чалавеку толькі здаецца, быццам ён памірае. Ён усё яшчэ ух які жывы ў мінулым, з чаго недарэчна плакаць на ягоных паховінах. Мінуўшчына, цяпер-
шчына і будучыня заўсёды існавалі і заўсёды існавацьмуць адначасова. Тральфамадорцы здольныя бачыць іх гэтаксама, як мы здольныя ахапіць вокам, прыкладам, увесь ланцуг Скалістых гор. Яны бачаць усе імгненьні разам і здольныя засяродзіцца на тым, якое іх зацікавіла найбольш. Толькі ў нас на Зямлі існуе ілюзія, быццам усе імгненьні парадкуюцца адно за адным, як птушкі на дроце; і ў дадатак мы перакананыя, што, калі імгненьне зьнікае, дык яно зьнікае назаўжды.
Калі тральфамадорац бачыць труп, ён кажа, што чалавек у паганым стане у гэты момант, але ён зусім някепска маецца ў многіх іншых момантах свайго існаваньня. Цяпер, калі мне паведамляюць пра чыюсьці сьмерць, я пацепваю плячыма ды кажу, як кажуць тральфамадорцы пра нябожчыкаў: во якбывае».
I ўсё такое.
Білі працаваў над гэтым лістом у пакоі для гульняўу сутарэньні свайго пустога дому.Уаканомкі быў выходны. У сутарэньні стаяла старая друкарка. Проста пачварына. Важыла, як акумулятар. Яе амаль немагчыма было скрануць зь месца, вось чаму Білі Пілігрым друкаваў ліст у тым пакоі, а не дзе-небудзь яшчэ.
Газавае ацяпленьне сапсавалася, бо мыш праела ізаляцыю ў дроце тэрмастату. Тэмпэратура ў доме зьменшылася да дзесяці градусаў. Білі Пілігрым не заўважаў гэтага, хоць быў лёгка апранутым. Ён сядзеў у піжаме і халаце, дарма што ўжо вечарэла. Яго голыя ногі зрабіліся колеру слановае косткі, на якой праступалі блакітныя прожылкі.
Аднак душа Білі Пілігрыма палала агнём: у ім гарэла вера, што сваёй праўдай аб часе ён суцешыць вельмі шмат людзей. Дзьвярны званок наверсе зьвінеў і зьвінеў. Гэта пераймалася ягоная дачка Барбара, якая хацела
зайсьці ў дом. Потым, адамкнуўшы дзьверы сваім ключом, яна пачала хадзіць у Білі Пілігрыма над галавой, гукаючы: «Тата! Татачка, дзе ты?» — і ўсё такое.
Білі Пілігрым не адгукнуўся, і Барбара была мала не ў гістэрыцы, памысьліўшы, што зараз знойдзе бацькаў труп. I тут яна зазірнула ў самае апошняе месца, куды зазіраюць, калі шукаюць, — у сутарэньне.
— Ты чаму не азваўся, калі я клікала? — хоча цяпер ведаць Барбара, стоячы ў дзьвярах пакою для гульняў. 3 сабой яна прыхапіла вечаровую газэту, тую самую, дзе Білі Пілігрым апісваў сваіх сяброў з Тральфамадору.
— Я цябе ня чуў, — адказвае Білі Пілігрым.
Дыспазыцыя такая: Барбары споўніўся ўсяго дваццаць адзін год, аднак яна лічыць свайго бацьку старэнькім і нямоглым, дарма што яму было ўсяго сорак шэсьць. Перадусім
яна бачыць бацьку такім празь ягоную траўму галавы ў авіякатастрофе. Барбара ўважае сябе за галаву сям'і, паколькі сама мусіла ладзіць пахаваньне маці, сама наймала аканомку для бацькі і ўсё такое. Да таго ж, Барбара з мужам мусяць дбаць пра фінансы Білі — а гэта немалыя сумы, — паколькі выдавала на тое, што бацька на гэты конт больш не шманаў. Такая адказнасьць у гэткім маладым узросьце зрабіла зь яе скурваваную пустабрэхіцу. Тым часам Білі Пілігрым пнуўся захаваць гонар, даводзячы Барбары, што ён яшчэ не стары і зусім не вар'ят, як усе мяркуюць, а наадварот — пакліканы да адказнай місіі, яму не да нейкіх там фінансаў.
Прынамсі, цяпер ён робіць ня менш важную справу, лічыў Білі, бо падбірае лінзы для душаў зямлянаў. На думку Білі, так шмат душаў маркоціцца і блукае ў цемры таму, што людзі ня могуць бачыць гэтак жа ясна, як бачаць ягоныя маленькія зялёныя сябры зТральфамадору.
— He мані мне, тата! — сказала Барбара. — Ты ўсё выдатна чуў.
Яна была досыць гожая дзяўчына, за выключэньнем ног, выгнутых, як ножкі раялю эдвардыянскай эпохі. Далей, з разгорнутай газэтай у руках, Барбара ўсчала вэрхал: яна заявіла, што бацька выстаўляе на сьмех сябе і сваю сям'ю.
— Тата,тата,тата!.. — прамовіла Барбара.— Што нам з табой рабіць? Нам што, адвезьці цябе туды, дзе цяпер бабуля?
Білава маці тады была яшчэ жывая. Яна ляжала, не ўстаючы з ложка, у доме састарэлых «Сасновы бор» на ўскраіне Іліюму.
— Што цябе так раззлавала ў маім лісьце? — запытаў Білі Пілігрым.
— Гэта ліст вар’ята. Усё хлусьня!
— Усё праўда...
Білі Пілігрым зусім не злуе на дачку. Ён ніколі ні на каго не злуе. У гэтым ён проста малайчынка.
— Такой плянэты, Тральфамадор, не існуе!
— Скуль ты можаш тут, на Зямлі, ведаць гэта? — запярэчыў Білі. — I з Тральфамадору нельга даведацца пра існаваньне Зямлі. Абедзьве плянэты надта маленькія. Да таго ж, яны знаходзяцца на вялікай адлегласьці адна аддругой.