• Часопісы
  • Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак  Курт Вонэгут

    Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак

    Курт Вонэгут

    16+
    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 418с.
    Мінск 2019
    42.11 МБ
    Тады яна павярнулася тварам, кажучы сваю злосьць, злосьць на мяне. Да таго яна, мусіць, размаўляла з сабою: тое, што яна прамовіла ўголас, гучала як працяг нейкага сказу:
    — ...Бо тады вы былі дзецьмі'.
    — Чаго? — перапытаў я.
    — Падчас вайны вы былі маленькімі дзецьмі — яктыя, што цяпер наверсе!
    Я кіўнуў на знак згоды. Насамрэч: тады мы былі недапечаныя смаркачы — якраз пры канцы дзяцінства.
    — Але дзе ж ты пра тое напішаш!
    Гэта не гучала як пытаньне, гэта гучала як прысуд.
    — Ня... ня... ведаю, — вымавіў я.
    —Дыкя ведаю! — сказала яна. — Вы будзеце ўдаваць, што былі мужчынамі, а ня дзецьмі, і пра вас будуць здымаць фільмы
    з Фрэнкам Сынатрам ці Джонам Ўэйнам, або зь якім-небудзь іншым чароўным старпёрам, які палка любіць вайну. I войны выглядацьмуць прыгожай казкаю, так што ў нас іх будзе яшчэ шмат. I на іх пойдуць дзеці, як тыя, што наверсе.
    I тут я дапяў. Яе раззлавала вайна як такая. Мэры не жадала, каб яе або чыіхсьці іншых дзецей забіла на вайне. I яна думала, што ў тым ліку кнігі і кінастужкі заахвочваюць людзей ваяваць.
    Тут я ўзьняў правую руку і ўрачыста паабяцаў ёй:
    — Мэры! Наўрад ці я калі-небудзь скончу гэтую кнігу. Я напісаў пяць тысяч старонак і ўсе выкінуў у сьмецыде. Але калі я ўсё-ткі скончу яе, даю табе слова гонару: у маёй кнізе ня будзе роляў для Фрэнка Сынатра і Джона Ўэйна.
    — Ведаеш што, — дадаў я, — я назаву яе «Крыжовы паход дзетак».
    Пасьля гэтага мы пасябравалі.
    Кінуўшы свае ўспаміны, мы з ОТэйрам скіравалі ў гасьцёўню, гамонячы ўжо пра іншае. Нас зацікавіў рэальны крыжовы паход дзяцей. Мы ўзялі з кнігазбору ОТэйра кнігу Чарлза Макея «Найвялікшыя афёры і апантанасьць масаў». Упершыню яна пабачыла сьвет у Лондане ў 1841 годзе.
    Макей трымаўся невысокай думкі пра ўсе крыжовыя паходы. Дзіцячы ўразіў яго хіба тым, што быў падлейшым за дзесяць дарослых.
    О’Гэйр прачытаў уголас адзін адметны ўрывак:
    Гісторыя на сваіх бачынах спрэс прадстаўляе нам крыжокоў як цёмных / дзікіх людзей, чые памкненьні былі фанатычна-бязьлітаснымі і чыё зьяўленьне на гістарычнай арэ-
    не зьвеставала адно кроў і сьлёзы. Рыцарскі раман, у процівагу засяроджваецца на пабожнасьці ды адвазе крыжакоў, палымяна малюе бліскучымі фарбамі іх дадатнасьці і шляхетнасьць, іх нязводны гонар і тую неацэнную службу, якую яны саслужылі хрысьціянству.
    Пасьля О'Гэйр прачытаў вось што:
    Дык якія ж былі асноўныя вынікі ўсяго гэтага змаганьня? Эўропа выдаткавала незьлічоныя багацьці з сваіх скарбніцаў і прынесла ў ахвяру жыцьці двух мільёнаў сваіх жыхароў адно дзеля таго, каб жменька пыхлівых рыцараў захоўвала ўладу над Палестынай ажно больш за сто гадоў!
    Макей паведамляў, што крыжовы паход дзяцей пачаўся ў 1213 годзе, калі двум манахам уроілася сфармаваць цэлае дзіцячае рушэньне ў Нямеччыне і Францыі, каб потым прадаць яго ў рабства ў Паўночнай Афрыцы. Трыццаць тысяч дзяцей далучылася да таго войска, мяркуючы, што кіруюць у Палестыну. Вось як апісвае іх Макей:
    Зразумела, гэта былі беспрытульныя, нікому не потрэбныя дзеці, якія збольшага гуртаваліся па гарадзкіх кляоках, дзеці, якія яшчэ змалку ўзвычаілі грэхаводзтва і дзёрзкасьць і былі гатовыя да ўсяго.
    Пантыфік Інакенцы III таксама меркаваў, што ўсе тыя дзеці кіруюць да Сьвятой Зямлі, і гэта моцна яго ўразіла. Ён сказаў: «Дзеці абудзіліся, пакуль мы сьпім!»
    Большасьць дзяцей адплыла з Марсэлю, і блізу паловы зь іх патанула па дарозе ў марскіх бурах. Другая палова даплыла да Паўночнае Афрыкі, дзе іх і прадалі ў рабства.
    Дзякуючы непаразуменьню некаторых дзяцей адправілі ў Геную, дзе не чакалі караблі, што перавозілі рабоў. Тамтэйшыя добрыя людзі накармілі дзетак, забясьпечылі ім прытулак і далікатна распыталі пра падарожжа. Пасьля далі крыху грошай і шмат парадаў ды выправілі дадому.
    —Ура добрым людзям Генуі! — сказала Мэры О'Гэйр.
    Той ноччу я спаў у адной зь дзіцячых спачывальняў. ОТэйр паклаў мне на начны столік кніжку. Гэта была кніга Мэры Эндэл «Дрэздэн: гісторыя, сцэна і галерэя». Яна была надрукаваная ў 1908 годзе і пачыналася так:
    Маем надзею, што гэтая невялікая кніга будзе карыснай. Мы паспрабавалі даць ангельскаму чытачу агульную пэрспэктыву забудовы Дрэздэну, яго архітэктурных славутасьцяў; расказаць, як Дрэздэн набыў свой цяперашні выгляд. У дадатак мы хацелі апісаць, як гэты горад, дзякуючы тым геніяльным асобам, што жылі ў ім, дасягнуў росквіту ў музыцы, а таксама зьвярнуць увагу чытача на тыя паздеі ў разьвіцьці мастацтва, якія зрабілі дрэздэнскую галерэю вабным месцам для ўсіх, хто шукае глыбокіх уражаньняў і моцных пачуцьцяў.
    Я перагарнуў колькі старонак:
    Цяпер, у 1760 годзе, Дрэздэн знаходзіцца пад аблогаю прусаў Пятнаццатага ліпеня пачаў-
    ся гарматны абстрэл. Запалала карцінная галерэя. Шмат палотнаў было перавезена ў Кёнігсштайн, але некаторыя зь іх сур'ёзна пацярпелі ад гарматных стрэлаў — асабліва «Хрышчэньне Хрыста» работы Франчы. Больш за тое, велічная вежа Крыжовае царквы, зь якой дзень і ноч сачылі за перарухамі ворага, таксама занялася агнём. Неўзабаве яна абрынулася. У процівагу гаротнай долі Крыжовае царквы, непарушна стаіць будынак царквы Маці Божай, ад велічных выгінаў якога прускія кулі адскокваюць, як дажджавыя кроплі. У выніку Фрыдрых мусіў зьняць аблогу бо атрымаў весткі пра аблогу Гляцу аднаго з найважнейшых гарадоў сваіх новых зваяваньняў: «Нам трэба рушыць у Сылезію, каб ня страціць усё».
    Дрэздэн быў зруйнаваны амаль дашчэнту. Калі Гётэ маладым студэнтам наведаўгорад, ён яшчэ засьпеў жалю вартыя руіны:
    «Са скляпеньняў царквы Божае Маці я ўбачыў гэтыя змрочныя парэшткі, раскіданыя
    пасярод элегантнага красьлюнка гарадзкіх вулак. Тым часом царкоўны служка пачаў усхваляць мастацтва дойліда, які, прадбачучы гэткія злыбеды, обораніў муры царквы і яе скляпеньне ад гарматнага агню. Ветлы мой суразмоўца, паказаўшы потым на руіны, што былі як вокам дастаць, сказаў зодуменно і коратка: "Справа рук ворага"».
    Наступным ранкам я з сваімі дзяўчаткамі перабавіўся праз раку Дэлавар у тым самым месцы, дзе некалі Джордж Вашынгтон. Далей мы паехалі на Нью-ёрскую сусьветную выставу, каб зірнуць, як выглядала мінуўшчына згодна з вэрсіяй кампаній «Форд» ды «Ўолт Дыснэй» і як выглядацьме будучыня паводле кампаніі «Джэнэрал Мотарз».
    I я спытаў у сябе самога пра цяпершчыну: колькі яе ўглыбкі, колькі ўшыркі і як шмат я магу пакінуць сабе.
    Праз пару гадоў я выкладаў творчае пісьмо ўзнакамітай Пісьменніцкай майстэрні ва ўнівэрсытэце Аёвы. Я ўблытаўся там у праблему і выблытаўся зь яе. Выкладаў па абедзе. Раніцай пісаў. Мяне нельга было турбаваць. Я працаваў над маёй выбітнай кнігай пра Дрэздэн.
    Якраз тады адзін зычлівы чалавек, якога завуць Сэймур Лоўрэнз, падпісаў са мною кантракт на тры кнігі, і я сказаў яму: «Добра, першай стане мая выбітная кніга пра Дрэздэн».
    Сябры Сэймура Лоўрэнза завуць яго Сэм. I цяпер я магу сказаць Сэму: «Сэм, вось табе кніга».
    Яна такая кароткая і такая блытана-пераблытаная, Сэм, бо нічога ўцямнага пра бойню
    ня скажаш. Усіх павінна было пазьнішчаць, і таму яны ня мусяць нешта казаць ці нешта жадаць. Жывыя пасьля бойні таксама павінны аціхнуць, і яны аціхаюць — усе, апроч птушак. А што кажуць пра бойню тыя птушкі? Усё, што яны могуць сказаць, гучыць прыблізна так:
    Ціў-ці-віць.
    Я наказаў маім сынам ні ў якіх абставінах ня браць удзелу ў бойнях і ня цешыцца, чуючы навіны пра бойню, учыненую супраць іхніх ворагаў.
    Я таксама наказаў сынам не працаваць на кампаніі, што робяць машыны для забойства, і гідзіцца людзей, якія лічаць, што такія машыны нам патрэбныя.
    Якя казаў вышэй, нядаўна я вярнуўся ў Дрэздэн з сваім аднапалчанінам ОТэйрам. Мы пабывалі ў Гамбургу, і ў Заходнім Бэрліне, і ва Ўсходнім Бэрліне, і ў Вене, і ў Зальцбургу, і ў Гельсынкі, і ў Ленінградзе. Мы слаўна прабавілі час, а я яшчэ і плённа. Я назьбіраў шмат арыгінальнага матэрыялу для апавяданьняў, якія напішу пазьней. Адно зь іх будзе называцца «Рускае барока», другое — «Не цалавацца!», трэцяе — «Даляравы бар», чацьвертае — «Калі надарыцца нагода» і ўсё такое.
    I ўсё такое.
    Адзін самалёт «Люфтганзы» ляцеў зь Філядэльфіі ў Франкфурт праз Бостан. ОТэйр мусіў сесьці ў Філядэльфіі, а я мусіў сесыді ў Бостане, і — бывай здаровая, Амэрыка! Але бостанскі
    аэрапорт быў спаралюшаваны непагадзьдзю, таму самалёт паляцеў зь Філядэльфіі наўпрост у Франкфурт. А я ў Бостане, сярод туману, зрабіўся недапасажырам. Прадстаўнік «Люфтганзы» пасадзіў мяне ў лімузын, поўны іншых недапасажыраў, які павёз нас у матэль, дзе нам быў забясьпечаны недасон.
    Час ня рухаўся. Людзі гуляліся з гадзіньнікамі, ня толькі з электроннымі, але і з мэханічнымі. Сэкундная стрэлка на маім тузанулася ўсяго раз, і мінуў цэлы год, перш чым яна перасунулася да наступнай рыскі.
    Даць гэтаму рады я ня мог. Як зямлянін я мусіў верыць таму, што паказвае гадзіньнік, і таму, што кажуць календары.
    3 сабой я ўзяў пару кніг, якія меркаваў пачытаць у самалёце. Адной зь іх была «Словы для ветру» Тэадора Ротке, і вось якія радкі я там знайшоў:
    Ня сплю — нотужна адганяю сон.
    Я лёс шукаю там, дзе страх сышоў.
    Хада падкажа мой наступны крок.
    Другой была кніжка Эрыкі Астроўскі «Сэлін і яго відзежы». Сэлін быў адважным ваякам францускага войска падчас Першай сусьветнай вайны, аж пакуль яму не раскроіла чэрап. Пасьля гэтага ён пакутаваў на бессань і скардзіўся на шумы ў галаве. Сэлін зрабіўся лекарам: удзень ратаваў бедных, а ўначы пісаў гратэскныя раманы. Мастацтва немагчымае бяз скокаў са сьмерцю, сьцьвярджаў ён.
    Праўда — у сьмерці, — пісаў Сэлін. — Я няблага змагаўся зь ёю, наколькі хапала моцы... Кружляў зь ёй у вальсе, абвешваў яе гірляндамі... Аздабляўжычкамі... Цьвяліўяе.
    Думка пра час перасьледавала яго. Спадарыня Астроўскі нагадала мне пра тую ўразьлівую сцэну з кнігі «Сьмерць напавер», дзе Сэлін хоча спыніць мітусьню вулічнага натоўпу. Ён гукае са старонак свайго раману:
    Спыніце іх... He давайце ім больш рухацца... Вось так, прымусьце іх зьнерухомець... Цяпер і назаўжды!.. Каб яны больш не зьнікалі!
    У матэльным пакоі я прагартаў Гедэонаўскую Біблію, шукаючы сцэны вялікага разбурэньня: Сонца ўзышло над зямлёю, іЛот прыйшоўу Сігор, — прачытаў я. — / выліў Гасподзь на Садом і Гімору дажджом серку і агонь ад Гюіада зь неба, і збурыў гарады гэтыя, і ўсё навакольле гэта, і ўсіх жыхароў гарадоў гэтых, і расьліны зямлі2.