• Часопісы
  • Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак  Курт Вонэгут

    Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак

    Курт Вонэгут

    16+
    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 418с.
    Мінск 2019
    42.11 МБ
    Цяпер, пасьля абстрэлу, лежачы ў балцы на лёдзе раўчука разам з выведнікамі, Білі Пілігрым мог абгледзець нож Ўіры зблізку. Нож быў не з амуніцыі. Гэта быў прэзэнт ад бацькі. Лязо мела дваццаць пяць сантымэтраў удоўжкі і форму трохкутніка ў папярэчніку. Дзяржальнам служыў медзяны кастэт, у пярсьцёнкі якога Роланд Ўіры запіхваў свае караткава-пульхныя пальчыкі. Тыя пярсьцёнкі былі ня так сабе пярсьцёнкі. Яны ашчэрыліся вострымі пруткамі.
    Роланд Ўіры прыціснуў тыя пруткі да Білавай шчакі і правёў імі зь пяшчотнай стрыманасьцю трыбушальніка:
    — Якім спосабам ты б жадаў атрымаць гэтым во... га? М-м-м-м-м? — хацеў ведацьЎіры.
    — Я б нежадаў... — адказаў Білі Пілігрым.
    — Ты ведаеш, чамулязо трохгранкавае?
    — He.
    — Ад яго раны не зацягваюцца.
    — А-а...
    — Робіш чалавеку трохкутную дзірку. А калі працінаеш звычайным нажом — дык толькі прарэх, ясна? Такі прарэх адразу зацягваецца, ясна?
    — Ясна...
    — Халера маць! Ды што ты ведаеш? Што за лухту вам упарваюць у коледжы?
    — Я нядоўга там быў, — сказаў Білі Пілігрым.
    Гэта было праўдаю. Білі Пілігрым правучыўся ў коледжы толькі паўгоду — дый коледж быў не зусім коледжам. Гэта былі вячэрнія курсы пры Іліюмскай школе аптамэтрыі.
    — Шарашкіна кантора, — зьедліва сказаў Роланд Ўіры.
    Білі Пілігрым пацепнуў плячыма.
    —	У жыцьці такое бывае, чаго ў кніжках не прачытаеш, — павучаў Роланд Ўіры. — Вось пабачыш.
    I на гэты раз Білі Пілігрым ня здолеў даць годнага адказу. Тут, у балцы, ён не жадаў працягваць гэтай гутаркі. Але яму карцела сказаць, што ён таксама сёе-тое ведае пра кроў і яе сьцяканьне. Змалку, штодня, двойчы на дзень, раніцой і вечарам, Білі Пілігрым быў сьведкам жудасных катаваньняў: у ягоным пакойчыку над ложкам вісела надзвычай жахлівае расьпяцьце. Вайсковы хірург прыйшоў бы ў захапленьне, убачыўшы, зь якой дакладнасьцю перадаў мастак усе Хрыстовыя раны — колатыя, ірваныя, а таксама дзіркі, зробленыя цьвікамі. Білаў Хрыстос памёр страшнай сьмерцю. Ён заслугоўваў спагады.
    Во як бывае.
    Білі Пілігрым гадаваўся пад страхавітым укрыжаваньнем, хоць і ня быў каталіком. Ягоны бацька быў бязьвернікам, а маці працавала падменнай арганісткаю ў розных гарадзкіх цэрквах. Куды б маці ні запрашалі, яна заўсёды брала з сабой Білі, заразом навучаючы і яго граць на аргане. Маці казала, што далучыцца да адной з цэркваў, як толькі вырашыць, якая зь іх правільная.
    Яна так ніколі і ня вырашыла. Затое высьпеліла ў сабе моцны поцяг да ўкрыжаваньняў. I аднойчы купіла адно такое ў краме падарункаў у Санта-Фэ, калі іх невялікая сям'я выправілася ў падарожжа па заходніх штатах падчас Вялікай дэпрэсіі. Як шмат хто з амэрыканцаў, маці Білі Пілігрыма намагалася надаць сэнс жыцьцю праз рэчы, набытыя ў сувэнірных крамах.
    I ўкрыжаванне апынулася на сьцяне Білавага пакойчыка.
    Седзячы ў балцы і замілавана песьцячы арэхавыя прыклады вінтовак, выведнікі шэптам раіліся, ці ўжо варта выправіцца ў дарогу. Мінула дзесяць хвілінаў, але ніхто не прыйшоў, каб спраўдзіць, забітыя яны ці не, або каб дабіць іх. Відавочна, снайпэр быў адзін і страляў здалёку.
    Тады чацьверка вылезла з балкі. Каб ізноў не наслаць на сябе стрэлаў, яны папаўзьлі да лесу як нязграбныя сысуны-няўдакі — кім насамрэч і былі. Там яны ўзножылі ды шпарка паклэпалі па сьцежцы. Лес быў змрочны і халодны. Кустоўя тут не было. Радамі расьлі высокія хваіны. Трывалы слой сьнежнага цаліка коўдрай заслаўзямлю.У амэрыканцаў не было выбару: яны мусілі пакідаць на сьнезе сьляды, што выглядалі як дыяграма ў падручніку па бальных танцах: крок — сьлізганьне — паўза, крок — сьлізганьне — паўза.
    — Заткні зяпу і ня квякай! — папярэдзіў РоландЎіры здыхляка Білі Пілігрыма. Роланд Ўіры выглядаў, як кэралаўскія Гу-та-та або Гуля-ля перад двубоем. Ён быў нізкі і тоўсты.
    Роланд Ўіры нёс з сабою ўсе падарункі, што атрымаў з дому, і ўсю амуніцыю, якую выдалі ў войску: каску, падкладку пад каску, пілотку з воўны, шалік, рукавіцы, саколку баваўняную, саколку суконную, ваўняную кашулю, швэдар, гімнасьцёрку, куртку, мундур, шынэль, споднікі баваўняныя, споднікі суконныя, ваўняныя штаны, шкарпэткі баваўняныя, шкарпэткі ваўняныя, форменныя боты, адгазьнік, біклагу, лыжку з алюмініевай конаўкай, аптэчку, баявы нож, коўдру, плашчпалатку, пыльнік, браніраваную Біблію, брашурку «Ведай свайго ворага!», размоўнічак зь нямецкімі фразамі ў ангельскай фанэтыцы, які дазваляў Роланду Ўіры спытаць немцаў: «Дзе знаходзіцца ваш штаб?», «Колькі вы ма-
    еце гаўбіцаў?», або загадаць: «Здавайцеся. Вы ў безнадзейным становішчы!» і ўсё такое.
    РоландЎіры меў калодуздрэва бальзы,якая мусіла паслужыць прыступкай, калі яму спатрэбіцца вылезьці з акопу. Ён меў пакуначак здвума трывалымі прэзэрватывамі і надпісам: «Выключна для прадухіленьня хваробы!». Ён меў капральскі сьвісток, які не зьбіраўся паказваць нікому, пакуль яго не падвысяць да капрала. Ён меў непрыстойнае фота жанчыны, якая спрабавала суполіцца з шэтляндзкім поні. Ён колькі разоў прымушаў Білі Пілігрыма зірнуць на гэты паглядны здымак.
    Жанчына і поні пазавалі на тле аксамітнай драпіроўкі, аблямаванай кутасамі. Паабапал узвышаліся дарыйскія калёны. Перад адной з калёнаў стаяў вазон з пальмаю. Картачка Роланда Ўіры была копіяй першага порнафота ў гісторыі. Слова «фатаграфія» ўпершы-
    ню было ўжытае ў 1839-ым — у той жа год Люі Дагер паведаміў Францускай акадэміі, што выява, якая трапляе на плітку, пакрытую тонкім слоем ёдавага срэбра, можа быць праяўленая ў ртутных параваньнях.
    Усяго толькі праз два гады, у 1841-ым, асыстэнт Дагера, Андрэ Ляфэўр, быў арыштаваны ў садзе Цюільры за спробу прадаць аднаму спадару картачку з выявай жанчыны і поні. Да месца кажучы, гэты здымак Роланд Ўіры купіў тамсама ў Цюільры. На судзе Ляфэўр даводзіў, што выява ёсьць творам мастацтва. Ягоным намерам было адрадзіць дух старагрэцкай міталёгіі. Пра гэта сьведчылі калёны і пальма ў вазоне.
    Калі яго спыталі, які міт ён мае на ўвеце, Ляфэўр адказаў, што існуе процьма мітаў, дзе фігуруюць сьмяротная жанчына і бог у выглядзе поні.
    Яго прысудзілі да шасьці месяцаў зьняволеньня. У турме Ляфэўр памёр ад запаленьня лёгкіх. Во як бывае.
    Білі Пілігрым і выведнікі былі скура ды косткі, а Роланд Ўіры — тлусты, як парсюк. Пад усімі слаямі воўны, скуры ды бавоўны ён палаў агнём неўтаймаванай энэргіі. Ўіры лётаў ад Білі Пілігрыма да выведнікаў і назад, перадаючы паведамленьні, якія ніхто не пасылаў і якія ніхто ня слухаў. Паколькі Ўіры быў абцяжараны супольным клопатам як ніхто іншы, то пачаў падазраваць, што менавіта ён галоўны.
    Жвавы і рухавы, Роланд Ўіры зусім не адчуваў небясьпекі. Увесь навакольны сьвет звузіўся для яго да палоскі, якую зьверху абмяжоўваў акрайчык каскі, а зьнізу — дасланы з дому шалік. Шалік захопліваў пераносьсе, пакрываючы амаль увесь яго дзіцячы твар. Роланд Ўіры пачуваўся нагэтулькі ўтульна, што пачаў уяўляць, быццам ён ужо дома: цэлы і жывы вярнуўся з вайны і расказвае сваім бацькам ды сястры, як яно было
    на вайне. Хоць гэтае «на вайне» пакуль было ў самым розруху.
    Паводле Роланда Ўіры, на вайне яно было гэтак. Немцы пачалі вялікі наступ, і Роланд Ўіры са сваімі хлопцамі з антытанкавага біўся, як леў, пакуль усіх, за выняткам Ўіры, не пазабівала. Во як бывае. Тады Роланд Ўіры знайшоў двух выведнікаў, зь якімі тут жа моцна пасябраваў. I яны надумалі разам прабівацца да сваіх. Дамовіліся рухацца як мага хутчэй. Яны пакляліся, што не дазволяць паланіць сябе. Яны паціснулі рукі. Яны назвалі сябе «тры мушкетэры».
    I тут гэты смаркаты студэнцік,такі недалужны — як яго наагул у войска ўзялі! — папрасіўся ісьці зь імі. У яго нават стрэльбы не было ці нажа. Нават каскі або шапкі не было. Студэнцік нават ня мог хадзіць нармалёва — адно скакаў ropy і долу, ropy і долу, здурнець можна, толькі затрымліваў усіх. Але студэнціка пашкадавалі: усю дарогу «тры мушкетэры» піхалі смаркача, несьлі яго, валачылі яго,
    гаварылася ў аповедзе Роланда Ўіры. I ўрэшце яны выратавалі гэтую нікчэмную жытку.
    А ў рэальнасці Роланд Ўіры вяртаўся цяпер па сваіх сьлядах, каб даведацца, што сталася зь Білі Пілігрымам. Ён папрасіў выведнікаў пачакаць, пакуль знойдзе гэтага смаркатага байструка. Роланд Ўіры прамінуў галіну, што нізка навісла над сьцежкаю. Яна блямкнула па касцы: «Блямк». Але РоландЎіры гэтага не пачуў. Недзе забрахаў вялікі сабака. Роланд Ўіры не пачуў і гэтага. Яго аповед пра вайну рухаўся да апагею: афіцэр віншуе «трох мушкетэраў» і кажа, што прадставіць іхда Бронзавай Зоркі.
    — Ці магу я для вас зрабіць нешта яшчэ, хлопцы? — пытае афіцэр.
    — Так ёсьць, сэр! — адказвае адзін з выведнікаў. — Мы б жадалі да канца вайны служыць разам, сэр. Ці не маглі б вы ўлагодзіць, каб ніхто ніколі не разлучаў «трох мушкетэраў»?
    Білі Пілігрым спыніўся ў лесе. Прытуліўшыся да дрэва, заплюшчыў вочы. Ягоная галава падалася назад, а ноздры пачалі разьдзьмувацца. Білі зрабіўся падобным да паэта ў Парфэноне.
    Гэта быў першы раз, калі ён вываліўся з гнязда часу. Ягоная сьвядомасьць пачала вандраваць з боку ў бок на манэр ківача па ўсёй дузе жыцьця. Ківач сягнуў сьмерці Білі Пілігрыма. Сьмерць была фіялетавым сьвятлом. Там больш нікога і нічога не існавала. Толькі фіялетавае сьвятло. I гуд.
    Потым нябачны ківач вярнуў Білі Пілігрыма ў жыцьцё і пацягнуў яго ў іншы бок — у час да нараджэньня. Там было чырвонае сьвятло і гук бурбалак, якія лопаюцца. Потым ён зноўку вярнуўся ўжыцьцё, і тут ківач спыніўся. Цяпер Білі Пілігрым — маленькі хлопчык, які стаіць пад душам разам са сваім валаса-
    тым бацькам у спартовым комплексе YMCA4 ў Іліюме. Білі Пілігрым зьветрыў пах хлёркі, які даносіўся з басэйну, і пачуў рып дошак на вышцы для скокаў.
    Маленькі Білі Пілігрым напалоханы да сьмерці, бо яшчэ раней бацька паведаміў, што сёньня ён будзе вучыцца плаваць паводле мэтаду «тані-або-плыві». Татка кіне яго ў ваду туды, дзе глыбока, і сыночак Білі, халера яго ня возьме, цудоўна сабе паплыве.
    Гэта нагадвала пакараньне сьмерцю. Білі Пілігрым сшэрх, калі бацька выцягнуў яго з душавога пакою. Білі Пілігрым заплюшчыў вочы. А калі расплюшчыў, дык ужо быў на дне басэйну. Адусюль гучала прыгожая музыка. Білі Пілігрым зьнепрытомнеў, але ж музыка не спынілася. Цьмяна, краёчкам сьвядомасьці, адчуў, як нехта выцягвае яго з вады. Білі Пілігрыма гэта абурыла.