Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак
Курт Вонэгут
16+
Выдавец: Логвінаў
Памер: 418с.
Мінск 2019
—Дзе ты адкапаў такую недарэчную назву для плянэты — «Тральфамадор»?
— Так яе называюць істоты, якія жывуць там.
— Аёй! — прамовіла Барбара і павярнулася да яго сьпінай. Яна ўзмахнула рукамі ў карціннай роспачы:
— Можна адно простае пытаньне?
— Калі ласка.
— Чаму ты не апавядаў пра ўсё гэта да авіякатастрофы?
— Я лічыў, што час яшчэ не прысьпеў.
I ўсё такое. Білі Пілігрым сцвярджае, што першы раз вываліўся з гнязда часу ў 1944-ым, задоўга да вандроўкі на Тральфамадор. Тральфамадорцы ня меліда гэтага дачыненьня.Яны проста растлумачылі Білі, што зь ім насамрэч адбывалася.
Першы раз Білі Пілігрым вываліўся з гнязда часу ў самы розрух Другой сусьветнай вайны. Білі Пілігрым быў памочнікам вайсковага сьвятара.
У амэрыканскім войску памочнік вайсковага сьвятара звычайна робіцца аб’ектам для кпінаў. Білі Пілігрым ня стаўся выняткам. Ён быў ня ў стане нашкодзіць ворагу ці дапамагчы сябрам. Шчыра кажучы, сяброў у яго не вадзілася. Білі Пілігрым быў дзеншчыком, які не спадзяецца на павышэньне або ўзнагароды, ня мае зброі і пакорліва верыць у літасьцівага Хрыста, зь якім большасьць жаўнераў не лічылася наагул.
Падчас манэўраў у Паўднёвай Караліне, Білі Пілігрым граў змалку вывучаныя царкоўныя гімны на чорным воданепратачальным міні-аргане. У аргана было трыццаць дзевяць клявішаў і два рэгістры — vox humana і vox celeste3. Да таго ж Білі Пілігрым быў адказны за перасоўны алтар, які ўяўляў зь сябе аліўкавакарычневы кейс са складнымі ножкамі. Кейс быў падшыты малінавым плюшам, і на тым жарсным плюшы ў адмысловых гнёздах ляжалі бледнае алюмініевае расьпяцьце і Біблія.
Алтар і арган зрабіла фабрыка пыласмокаў з Кэмдэну, штат Нью-Джэрзі — аб чым казала адмысловае таўро.
Аднаго разу на манэўрах Білі Пілігрым граў гімн «Бог — магутная цьвярдыня наша»: музыка — Ёган Сэбаст'ян Бах, словы — Мартын Дютэр. Была раніца нядзелі. Сярод грудкоў
3 Голас чалавека і голас нябёсаў (лац.).
Паўднёвай Караліны сьвятар і Білі Пілігрым ладзілі набажэнства недзе для пяцідзесяці жаўнераў.
Тут зьявіўся назіральнік. Тады паўсюдна гойсалі назіральнікі, якія казалі, хто перамог, а хто пацярпеў паразу, хто быў забіты, а хто застаўся жывы ўтэарэтычнай бітве.
Той назіральнік паведаміў камічныя навіны. Паству выявіў з паветра тэарэтычны вораг. Усе малельнікі цяпер былі тэарэтычна мёртвыя. Неўзабаве тэарэтычныя трупы на поўную губу сёрбалі суп.
Прыгадваючы праз колькі гадоў той выпадак, Білі Пілігрым быў уражаны, наколькі па-тральфамадорску гэта было. Быць мёртвым — і ў той жа час есьці абед.
Пры канцы манэўраў Білі Пілігрым атрымаў пазачарговы адпачынак, паколькі ягоны бацька, іліюмскі цырульнік, быў застрэлены сябрам падчас паляваньня на казуляў. Во як бывае.
Калі Білі Пілігрым вярнуўся з адпачынку, паступіў загад адправіць яго ў Эўропу. Білі Пілігрым стаў патрэбны штабной роце пяхотнага палка, што ваяваў у Люксэмбургу. Папярэдняга памочніка палкавога сьвятара забілі ў баі. Во як бывае.
Калі Білі прыбыў на службу, ягоны полк якраз зьнішчалі немцы ў знакамітай бітве пры Ардэнах. Білі Пілігрым ніколі не сустрэў таго сьвятара, якому мусіў прыслужваць. Ён нават не пасьпеў атрымаць каскі ды форменных ботаў. Быў сьнежань сорак чацьвертага, апошні вялікі наступ Вэрмахту.
У бітве Білі Пілігрым ацалеў, але перайначыўся ў ашаломленага бадзяку, які застаўся глыбока ў тыле зь нямецкага боку за новай лініяй фронту. Яшчэ тры бадзякі, што былі не
такімі ашаломленымі, дазволілі Білі Пілігрыму валачыцца за імі. Два зь іх аказаліся пяхотнымі выведнікамі, а трэці быў з супрацьтанкавай артылерыі. Мапы і ежы яны ня мелі. Унікаючы сустрэчаў зь немцамі, бадзякі несьлі свае целы празь сельскую цішу, глыбокую, як ніколі. Яны жывіліся сьнегам.
Ішлі цугам. Першымі, асьцярожна ступаючы, рушылі выведнікі, зграбныя і дасьведчаныя. У іх былі вінтоўкі. За выведнікамі ступаў стралоксупрацьтанкавай гарматы, няўклюды і дурны. Ён бараніўся ад немцаў, трымаючы кольт сорак пятага калібру ў адной руцэ, а ўдругой — баявы нож.
Апошнім, улегцы, тужлівы і гатовы да сьмерці, валачыўся Білі Пілігрым. Выглядаў ён недарэчна: мэтар дзевяноста, станам падобны да доўгай каробкі сярнічак, якімі распальваюць камін. Білі Пілігрым ня меў ані каскі, ані шыняля, ані зброі, ані ботаў. На ягоных нагах былі танныя цывільныя чаравікі, якія ён купіў на бацькавы хаўтуры. Ён згубіў абцас
і таму падскокваў ropy і долу, ropy і долу. Ад міжвольных скокаў шчымелі цягліцы на нагах.
На Білі Пілігрыму былітонкі мундур, кашуля і штаны з шорсткае воўны і набрынялыя потам споднікі. 3 усяе чацьверкі ён адзін меў бараду. Яна была разбэрсаная, рэдкаватая, але ў ёй ужо хапала сівых шчацінак, дарма што Білі Пілігрым меў усяго дваццаць адзін год. Да таго ж, ён лысеў. Ад ветру, холаду і цяжкай дарогі ягоны твар зрабіўся барвовым.
Білі Пілігрым зусім не выглядаў якжаўнер. Ён выглядаў як брудны флямінга.
На трэці дзень бадзяння нехта здалёк стрэліў чатыры разы па чацьверцы якраз тады, калі яны перасякалі брукаваны гасьцінец. Першы стрэл у выведнікаў. Наступны — у артылерыста, чыё імя было Роланд Ўіры.
Трэцяя куля прызначалася бруднаму флямінга, які аслупянеў пасярод гасьцінцу, калі сьмер-
цяносны чмель празумкаў ля ягонага вуха. Білі Пілігрым зь ветлівасьці застаўся стаяць, даючы снайпэру яшчэ адзін шанец. Згодна зь перакручанымі перакананьнямі Білі Пілігрыма наконт правілаў вядзеньня вайны, снайпэру трэба было даць другі шанец. Наступны стрэл — калі меркаваць па гуку — адхіліўся ад Білавага калена ўсяго толькі на пару сантымэтраў.
Роланд Ўіры і выведнікі ўжо саскочылі ў балку, на замерзлы раўчук, скуль Ўіры зароў на Білі:
— Уцякай з дарогі, доўбаны пярдольшчык!
Настолькі грубы эпітэт у 1944-ым быў навіною ў мове беласкурых амэрыканцаў. Лаянка зьдзівіла і абудзіла Білі, які дагэтуль нікога ніколі не пярдоліў, — ён, як сьцебануты, зьляцеў з гасьцінцу.
— Я табе зноўжыццё выратаваў, доўбаны вырадак, — сказаўЎіры на лёдзе раўчука.
Ужо колькі дзён Ўіры ратаваў Білава жыцьцё: цяжка лаяў яго, лупцаваў, даваў поўхі, прысьпешваў кухталямі. Трэба было трымаць Білі Пілігрыма ў чорным целе, паколькі сам ён не рабіў нічога дзеля таго, каб выратаваць сваю жытку. Білі Пілігрым болей не хацеў удзельнічаць у вайне. Ён быў зьмерзлы, згаладалы, зьбянтэжаны, ні да чаго ня здатны. Цяпер, на трэці дзень, Білі Пілігрым не адрозьніваў сон ад чуйнаваньня, a pyx ад стаяньня.
Білі Пілігрым жадаў, каб яго пакінулі аднаго.
— Хлопцы, ідзіце вы ўжо безь мяне, — казаў ён безупынку.
Роланд Ўіры быў гэткім жа навічком на вайне, як Білі Пілігрым. Яго таксама прыслалі на замену. Як нумар артылерыйскага разьліку Роланд Ўіры ўзяўудзел у адным-адзіным пасьпешным стрэле з 57-мілімэтровай супрацьтанкавай гарматы. Снарад шугануў як замок-
«маланка» ў нагавіцах Магутнага Госпада. Стрэл паяльнай лямпай зьлізаў сьнег і расьліннасьць на адлегласьці дзевяць мэтраў. Пакінуўшы на зямлі чорную паласу, ён дакладна паказаў ворагу, дзе стаяла замаскаваная ў сьнезе гармата. Стрэл ня трапіў у цэль.
Тое, па чым не пацэліла гармата, было нямецкім танкам «Тыгар». Як бы зьветрываючы пах, танк павярнуў свой 88-мілімэтровы хобат, і тады танкіст, пэўна, заўважыў чорную паласу. Танк стрэліў. Снарад забіў увесь артылерыйскі разьлік за выняткам Роланда Ўіры. Во як бывае.
Роланду Ўіры было ўсяго васямнаццаць — самы канец яго нешчасьлівага дзяцінства, праведзенага ў П ітсбургу, штат Пэнсыльванія. У Пітсбургу Ўіры не любілі, бо ён быў дурны, тлусты і падступны. Да таго ж, сьмярдзеў як вяндліна, колькі б ні мыўся. У Пітсбургу хлоп-
цы вечна пнуліся пазбыцца Ўіры як абрыдлага падшыванца.
Роланда Ўіры нудзіла ад таго, што ўсе яго пракідвалі. Калі яго пракідвалі, ён знаходзіў хлопца, якога любілі яшчэ менш. Пэўны час Роланд Ўіры забягаўся да яго, удаючы сяброўскую прыязнасьць. Аднак потым знаходзіў падставу, каб аддубасіць таго хлопца да паўсьмерці.
Гэтак паўтаралася шмат разоў. Роланд Ўіры наладжваў з новымі знаёмцамі стасункі, вар'яцкія, забойча-пажадлівыя, — і раней ці пазьней — выбіваў зь іх усе духі. Роланд Ўіры расказваў ім пра бацькаву калекцыю стрэльбаў, мячэй, аснадаў для катаваньня, кайданоў і ўсяго такога. Бацька Ўіры, сантэхнік, даўно зьбіраўтакія рэчы, і яго калекцыя была застрахаваная ажно на чатыры тысячы даляраў. У гэтым ён ня быў самотны. Ён належаў да вялікага клюбу людзей, што зьбіралі падобныя рэчы.
Аднойчы Роландаў бацька падарыў Роландавай маці спраўныя гішпанскія абцугі для
пальцаў — у якасыді кухоннага прэс-пап'е. Іншым разам бацька падарыў маці настольную лямпу, асновай якой служыла трыццацісантымэтровая копія слыннай «Жалезнай панны зь Нюрнбэргу». Сапраўдная «Жалезная панна» была сярэднявечнай аснадай для катаваньня, нешта накшталт вялізнай матрункі, ушпілянай знутры вострымі пруткамі. Пярэдняя частка матрункі складалася зь дзьвюх форткавых дзьверцаў на завесах. Паводле задумы, трэба запіхнуць злачынцу ўсярэдзіну і паволі зачыняць дзьверцы. На тым узроўні, дзе мусілі апынуцца вочы ахвяры, знаходзілася два адмысловыя пруткі. У днішчы былі дзіркі, каб даць крыві сыдякаць вонкі.
Во як бывае.
Роланд Ўіры расказаў Білі Пілігрыму пра «Жалезную панну», пра дзіркі ў ейным днішчы і навошта яны трэба. Ён растлумачыў, што та-
кое кулі «дум-дум». Ўіры паведаміў Білі пра бацькаў пісталет сыстэмы Дэрынджэра, такі маленькі, што хаваецца ў кішэні камізэлькі. Гэты пісталет, аднак, робіць дзірку ў чалавеку, «празь якую можа, не запэцкаўшы крылцаў, праляцець нават лясны сыч».
Роланд Ўіры з пагардай выказаў гатоўнасьць пабіцца аб заклад, што Білі Пілігрым ня ведае, што такое крывясьцёк. Білі Пілігрым высунуў дапушчэньне, што гэта дзіркі на днішчы «Жалезнай панны». Але ж ён памыляўся. Крывясыдёкам, навучаў Ўіры, называецца плыткі латочак на лязе мяча або штыха.
Роланд Ўіры расказаў Білі Пілігрыму пра вытанчаныя катаваньні, пра якія ён чытаў, бачыў у кіно або чуў па радыё — а таксама пра экзэкуцыі, якія вынайшаў сам. Адным з такіх вынаходзтваў было тыцкаць у вуха ахвяры зубным борам. Роланд Ўіры спытаўся, якая экзэкуцыя, на думку Білі Пілігрыма, найстрашнейшая. Білі Пілігрым ня ведаў. Як выявілася, правільны адказ быў такім: «Кладзеш зьвяза-
нага мужыка ў мурашнік тварам угору, ясна? Намазваеш яму мёдам яйцы і ноздры, ясна? Выразаеш павекі, гэтак змушаючы мужыка ўвесь час глядзець на сонца, і пакідаеш, пакуль зь яго ня выйдзе ўвесь дух». Во як бывае.