Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак
Курт Вонэгут
16+
Выдавец: Логвінаў
Памер: 418с.
Мінск 2019
— Алё, жанчынка, ці не маглі б вы знайсьці мне тэлефон спадарыні такой і такой? Здаецца, яна жыве на вуліцы такой і такой...
— Хвілінку... Не,да жалю,такой нямаўбазе.
— Дзякуй вам. Усё адно дзякуй.
I я выпускаю сабаку з хаты, а пасьля ўпускаю, і мы трохі размаўляем. Я паказваю, што ён мне падабаецца, а ён паказвае, што яму падабаюся я. Яму начхаць на пах гарчычнага газу з ружамі.
— Малайчынка, Сэндзі, — кажу я сабаку. — Ты ведаеш гэта?Ты проста малайчынка!
Сяды-тады я ўлучаю радыё ды лаўлю гутарковыя перадачы з Бостану або Нью-Ёрку. He люблю слухаць музыку на ладным падпітку.
Раней ці пазьней я іду спаць, і мая жонка пытаецца, якая гадзіна. Ёй заўжды трэба ведаць час Здараецца, я ня ведаю, і тады кажу:
— От хоць забі'.
Сяды-тады я думаю пра сваю адукацыю. Па вайне я крыху вучыўся ў Чыкагскім унівэрсытэце. Я быў студэнтам на антрапалягічным факультэце. Там тады вучылі, што ніякай розьніцы паміжлюдзьмі няма. He выключаю, яны вучаць гэтаму й цяпер.
Яшчэ там вучылі, што ніхто ня ёсьць ані сьмешным, ані кепскім, ані брыдкім. Перад самай сьмерцю мой бацька сказаў мне: «Ведаеш, у тваіх кнігах ніколі не было ліхадзеяў».
Я адказаў яму, што гэтаму я навучыўся ва ўнівэрсытэце.
Калі я вучыўся на антраполяга, дык падрабляў тым, што зьбіраў крымінальную хроніку ў славутым Бюро гарадзкіх навінаў Чыкага за дваццаць восем даляраў у тыдзень. Аднойчы мяне папрасілі застацца пасьля начной зьмены, і я працаваў шаснаццаць гадзінаў запар. На нас былі падпісаныя ўсе гарадзкія газэты, інфаагенцтвы «Асашыэйтэд Прэс», «Юнайтэд Прэс» і ўсё такое. Мы мусілі збіраць зьвесткі з судоў, паліцэйскіх пастарункаў, пажарнай станцыі, берагавой аховы возера Мічыган і ўсяго такога. Сувязь з падпісчыкамі мы трымалі праз пнэўмапошту, якая пралягае ў Чыкага пад зямлёю.
Рэпартэр мусіў прадыктаваць паведамленьне па тэлефоне пісару ў навушніках, а пісар занатоўваў словы на кальцы пад трафарэт. Паведамленьні памнажалі на мімэографе і напакоўвалі імі бронзавыя, з аксамітам усярэдзіне, гільзападобныя скрынкі. Тыя скрынкі заглынала пнэўматруба. Сярод рэпартэраў і пісараў самымі хцівымі акуламі пяра былі жанчыны, якія замянілі мужчынаў што пайшлі на вайну.
I першае здарэньне, якое я асьвятляў мне трэба было прадыктаваць адной з гэтых драпежніц. Бяда сталася з маладым франтавіком, які рабіў ліфтэрам у адміністрацыйным будынку. Ліфт быў састарэлай мадэлі, безь дзьвярэй у кабіне — толькі на паверхах. Дзьверы на другім паверсе аздаблялі чыгунныя пляцёнкі. Чыгунны плюшч выкручваўся мудрагелістым арнамэнтам. Над плюшчом зьвісала чыгунная галінка з двума чыгуннымі папугайчыкамі.
Франтавіка выклікалі — ён мусіў спусьціцца ў сутарэньне. Ён зачыніў дзьверы ліфту і націснуў на пімпку. Але ягоны шлюбны
пярсьцёнак так моцна зачапіўся за жалезны арнамэнт, што хлопца пацягнула ўгору за ўласнай рукою, калі ліфт рушыў долу; падлога рэзка абрынулася з-пад ног франтавіка, а столь кабіны расплюшчыла небараку зьверху. Во як бывае.
Калі я ўсё гэта прадыктаваў, жанчына, якая запісвала паведамленьне пад трафарэт, спыталася:
— А што сказала ягоная жонка?
— Яна пакуль ня ведае, — патлумачыў я. — Гэта здарылася толькі што.
— Патэлефануй і вазьмі ў яе інтэрвію.
— Чаго?!..
— Скажаш, што ты капітан Фін з паліцыі і ў цябе сумныя весткі. Апавядзі ёй усё і паслухай, што яна скажа.
Я так і зрабіў. Жонка франтавіка сказала, што і магла сказаць у такой сытуацыі. У іх было дзіця. I ўсё такое.
Калі я вярнуўся ў кантору, пісарчучка спыталася яшчэ, так, дзеля цікавасьці, як выглядаў
расплюшчаны хлопец, калі яго расплюшчыла.
Я апісаў.
—Табе не зблажэла? — пацікавілася пісарчучка.
Яна ела цукеркі «Тры мушкетэры».
— Зь якой такой халеры, Нэнсі! — адказаў я. — На вайне я бачыў куды больш жахлівыя рэчы.
Я ўжо тады «як бы» пісаў сваю кнігу пра Дрэздэн. У той час у Амэрыцы пра авіяналёт амаль не чулі. Няшмат амэрыканцаў ведала, наколькі ён быў страшнейшым, скажам, за Хірасіму. Я таксама пра гэта нічога ня ведаў. У прэсе пра гэта не асабліва пісалі.
Неяк на кактэйль-вечарыне я выпадкова расказаў пра пабачанае падчас налёту і пра кнігу, якую задумаў, прафэсару Чыкагскага ўнівэрсытэту. Ён быў сябрам чагосьці з наз-
вай Камітэт грамадзкай думкі. У адказ ён пачаў казаць мне пра канцлягеры, пра мыла і сьвечкі, якія немцы рабілі з тлушчу забітых габрэяў, і ўсё такое.
Усё, што я мог тады сказаць: «Я ведаю, я ведаю, я ве-да-ю».
Другая сусьветная вайна, безумоўна, зрабіла ўсіх суворымі. Я стаў добраахвотнікам пажарнай дружыны ў мястэчку Эйлплаз, дзе купіў свой першы дом, і адмыслоўцам па сувязях з грамадзкасьцю ў кампаніі «Джэнэрал Электрык» у горадзе Шэнэктадзі, штат НьюЁрк. Такіх суворых хлопцаў, як мой тадышні начальнік, я ніколі не сустракаў і, спадзяюся, не сустрэну. Да таго ён быў падпалкоўнікам па сувязях з грамадзкасцю ў Балтымары. Пакуль я быў у Шэнэктадзі, ён далучыўся да Галяндзкай рэфармацкай царквы, якая сама па сабе даволі суворая царква.
Начальнік часта пытаўся са зьдзекам, чаму я не даслужыўся да афіцэра. Быццам у гэтым было штосьці кепскае.
Мая жонка і я пазбыліся маладога сала. Гэта былі нашыя худыя гады. Мы сябравалі з процьмай такіх жа худых франтавікоў і іхнімі схуднелымі — адно косьці ды скура — жонкамі. Дужа прыязныя вэтэраны жывуць у Шэнэктадзі. На маю думку, найбольш прыязнымі, дабрадушнымі ды вясёлымі ветэранамі ў Шэнэктадзі былі тыя, што сапраўды ваявалі. Яны сама ненавідзелі вайну найбольш шчыра.
У той час я напісаў ліст ва ўправу вайсковапаветраных сілаў. Я прасіў даслаць мне дэталі авіяналёту на Дрэздэн: чый быў загад, колькі было самалётаў, чаму бамбілі, чаго хацелі дамагчыся і ўсё такое. Мне адказаў хлопец, каторы, як і я, быў адмыслоўцам па сувязях з грамадзкасьцю. Ён пісаў, што вельмі перапрашае, але гэтая інфармацыя ўсё яшчэ застаецца дзяржаўным сакрэтам.
Я прачытаў ліст жонцы ўголас і абурыўся: «Сакрэтам? Божухна, ад каго?»
Тады мы спрэс былі фэдэралістамі, прыхільнікамі аб'яднаньня ўсяго сьвету. Я ня ведаю, хто мы цяпер. Тэлефаністы, ці што... Мы ж часта тэлефануем — прынамсі я, позна занач.
Праз колькі тыдняў я пазваніў майму аднапалчаніну, Бэрнарду В. ОТэйру і сапраўды паехаў яго адведаць. Гэта было, мусіць, у шэсьцьдзесят чацьвертым ці блізу таго, карацей, у апошні год Нью-ёрскай сусьветнай выставы... Eheu, fugaces labuntur anni1... Імя мне Ён Ёнсан... Маладзенькі каўбой у Кентукі...
1 Шкада, гады мінаюць хуткаплынна (лац.). Кўінт Гарацы Фляк, «Оды» 11-14.
3 сабой у падарожжа я ўзяў дзьвюх дзяўчатак — маю дачку Нэні ды яе найлепшую сяброўку, Элісан Мітчэл. Раней яны ніколі не пакідалі мысу Код. Пад'ехаўшы да ракі, я спыніў машыну, каб дзяўчаткі маглі трохі пастаяць у задуменні. Яны яшчэ ня бачылі вады ў такім доўгім, вузкім ды несалёным стане. Гэта быў Гудзон. У ім плавалі карпы, і мы бачылі іх. Яны былі вялізныя, як атамныя субмарыны.
Таксама мы бачылі вадаспады і ручаі, якія скакалі з гораў у Дэлаварскую даліну. Тут было шмат чаго, каб спыніцца ды агледзецца, але трэба было ехаць далей, заўсёды трэба некуды ехаць. Дзяўчаткі ўбраліся ў белыя сьвяточныя сукенкі і абулі бліскучыя чорныя чаравікі, каб мінакі заўважалі, якія яны харошанькія. «Паехалі, дзяўчаткі. Час!» — казаў я. I мы ехалі.
I сонца зайшло, і мы павячэралі ў італьянцаў, і вось я пагрукаўся ў парадныя дзьверы прыгожай камяніцы Бэрнарда В. ОТэйра. Я нёс пляшку ірляндзкага віскі, як нясуць абедзенны званок.
Нас сустрэла яго прыязная жонка Мэры, якой я прысьвяціў гэтую кнігу. Таксама я прысьвяціў яе Герхарду Мюлеру, дрэздэнскаму таксоўшчыку. Мэры — дыплямаваная мэдсястра, што як на мяне, дык цудоўны занятак для жанчыны.
Мэры прыйшла ў захапленьне ад маіх дзяўчатак: яна пазнаёміла іх са сваімі дзецьмі і адпусьціла на другі паверх пагуляцца разам ды паглядзець тэлевізар. I толькі пасьля таго як дзяўчаткі пабеглі сабе, я адчуў, што не падабаюся Мэры або ёй не да сэрца нешта ў сёньняшняй сустрэчы. Яна трымалася ветла, але холадна.
— У вас тут утульна, — прамовіў я, і гэта было праўдай.
— Я тут падрыхтавала месца, дзе вы зможаце спакойна пагаманіць, — сказала яна.
—Добра, — адказаў я, уявіўшы два скураныя фатэлі ля каміну ў шаляванай гасьцёўні, дзе
старыя жаўнеры могуць выпіць і пагаманіць сабе. Але Мэры завяла нас на варыўню. Яна паставіла два мулкія крэслы пры стале. Стол быў з парцалянавай паверхняй, якая моцна рэзала вочы адбітым сьвятлом з двухсотватавай лямпачкі. Мэры падрыхтавала нам апэрацыйны пакой. Яна паставіла толькі адну шклянку, якая была для мяне. Яна растлумачыла, што па вайне О'Гэйр ня можа піць моцных напояў
Мы селі. ОТэйр быў зьбянтэжаны, але не казаў, у чым рэч. Я губляўся ў здагадках, не ў стане зразумець, што ў маёй асобе так злавала Мэры. У мяне ж была сям’я. Першы і апошні шлюб. Ня жлукта. Падчас вайны я не зрабіў ейнаму мужу ніякіх кепстваў.
Калі Мэры кідала сабе лёд у колу, дык добра нарабіла шуму, бразгаючы па чарупіненержавейцы матрычкай для лёду. Пасьля пайшла ад нас у пакой. Але ж і там яна не супакоілася: сноўдала па доме, адчыняла і зачыняла дзьверы, нават перасоўвала мэблю, каб сагнаць сваю злосьць.
Я спытаў ОТэйра, чаго я такога сказаў ці нарабіў, што Мэры так злуецца.
— Ды не, усё добра, — адказаў ён. — He пераймайся... Гэта аніяк з табой не зьвязана.
Ён быў літасьцівы да мяне. Ён хлусіў. Гэта было зьвязана менавіта са мною.
Мы паспрабавалі не зважаць на Мэры і пачалі прыгадваць вайну. Я каўтнуў пару кілішкаў свайго віскі. Мы павыскаляліся, успамінаючы сьмешныя эпізоды, але нікому з нас не прыйшло на думку нештасапраўды цікавае.О’Гэйр прыгадаў, як у Дрэздэне, яшчэ да бамбаваньня, адзін хлопец натрапіў на некрануты вінны лёх, і мы былі вымушаныя цягнуць яго дадому ў тачцы.
Але гэтага было яўна замала для кнігі. Я прыгадаў двух рускіх жаўнераў, якія абрабавалі гадзіньнікавы завод. У іх была фурманка, заваленая гадзіньнікамі. Ехалі яны шчасьлівыя і п'яныя, пыхкаючы вялізнымі цыгарэтамі, скручанымі з газэты.
Вось, у прынцыпе, і ўсё, што прыйшло тады да галавы. А Мэры па-ранейшаму гармідэ-
рыла. Нарэшце яна завітала ў варыўню, каб наліць сабе яшчэ колы. Выцягнуўшы зь лядоўні матрычку, яна гахнула яе ў чарупіну, дарма што лёду там было ўжо дастаткова.