• Часопісы
  • Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак  Курт Вонэгут

    Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак

    Курт Вонэгут

    16+
    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 418с.
    Мінск 2019
    42.11 МБ
    На думку Роланда Ўіры, віна за развал гэтай доблеснай збройнай арганізацыі цалкам ускладаецца на Білі Пілігрыма, і той павінен яе выкупіць. Білі Пілігрым сьпярша атрымаў па сківіцы, а потым Ўіры стукнуў яго аб высо-
    кі бераг і паваліў на прысыпаны сьнегам лёд ручая. Ужо на лёдзе Білі Пілігрым узьняўся на карачкі, і РоландЎіры выцяўяго ботам па рэбрах, перакуліўшы на боктварам да сябе. Білі Пілігрым паспрабаваў скурчыцца ў клубок.
    — Як цябе наагул у войска ўзялі?! — зароў Роланд Ўіры.
    Зь Білі Пілігрыма міжволі вырваўся падобны да сьмеху сутаргаваты гук.
    — Дыктабе сьмешна, га? — пацікавіўся Роланд Ўіры.
    Ён абышоў Білі Пілігрыма ззаду. Мундур і кашуля ў таго задраліся, агаліўшы сьпіну. За колькі сантымэтраў ад ботаў Роланда Ўіры, на страшэнна худой сьпіне праступалі гузікі Білавай хрыбціны.
    Роланд Ўіры адвёў назад левы бот, маючы намер даць ім па сярэдзіне сьпіны, па касьцяной трубе, у якой праходзіла так шмат важныхдля Білі Пілігрыма правадоў.
    Але тут ён заўважыў гледачоў. Пяць нямецкіхжаўнераў і сабака-вышукальнік на аброжку
    назіралі зь берага за тым, што дзеелася ў балцы. Блакітныя вочы жаўнераў поўніліся невайсковай цікаўнасьцю: чаму гэта адзін амэрыканец спрабуе забіць другога на чужыне, і чаму ахвяра сьмяецца?
    Немцы і сабака бралі ўдзел у вайсковай апэрацыі з забаўнай назвай, якая кажа сама за сябе. Гэты чалавечы занятак рэдка апісваецца ва ўсіх дэталях, але адна згадка яго ў навінах або гістарычнай літаратуры прыносіць аматарам вайны нешта кшталту посткаітальнай асалоды. Ва ўяўленьні заўзятараў вайны ён бачыцца лянотнымі пешчамі пасьля аргазму перамогі. Ён мае назву «зачыстка тэрыторыі».
    Сабака, які ў марозных далячынях наганяў страх сваім брэхам, выявіўся сучкай нямец-
    кай аўчаркі. Сучку праціналі дрыжыкі. Ейны хвост схаваўся між задніх лапаў. Раніцой яе пазычылі ў мясцовага селяніна. Дагэтуль яна ніколі не ваявала. Яна і ведаць ня ведала, у якую гульню тут гуляюць. Яна мела мянушку Прынцэса.
    Двое немцаў былі хлопчыкамі, якім бралася на адзінаццаць ці дванаццаць гадоў. Яшчэ двое — дзядкі, бяззубыя і сьлінявыя, як карпы. Іх прызвалі з рэзэрву. Яны стаялі ўзброеныя ламаччам і абмундураваныя рызьзём, якое ім паздымалі з сапраўдных, сьвежа забітых жаўнераў. Во як бывае. Гэта былі фэрмэры з другога боку нямецкай мяжы, што пралягала паблізу.
    Чацьверкай камандаваў капрал сярэдняга веку з чырвонымі вачыма, схуднелы і цьвёрды, як сушаная ялавічына. Яму абрыдла вайна. Яго параніла чатыры разы, чатыры разы
    яго цыравалі і зноўку пасылалі на фронт. Ён быў вельмі добрым жаўнерам, але зьбіраўся кінуць-рынуць усё ды здацца каму-небудзь у палон. На ягоныя клыпатыя ногі былі насунутыя рудыя, абшытыя золатам кавалерыйскія боты, якія капрал сьцягнуў зь мёртвага вугорскага палкоўніка на Рускім фронце. Во якбывае.
    Тыя боты былі амаль адзінай рэччу, што меў капрал. Яны зрабіліся ягоным домам. Показка пра капрала: «Аднойчы нейкі малады жаўнерчык стаяў і перыўся, як капрал ваксуе ды глянцуе свае залатыя боты. Капрал сунуў яму пад нос адзін з ботаў і сказаў: "Калі паглядзіш у іх як сьлед, дык убачыш Адама і Еву”».
    Білі Пілігрым ніколі ня чуў гэтае показкі. Аднак цяпер, лежачы на шэрым лёдзе, ён уперыўся ў мэтал капральскіх ботаў, і там, у залатой глыбіні, пабачыў Адама ды Еву. Яны стаялі аголеныя і былі такія цнатлівыя, такія ўразьлівыя і прагныя да літасьці. Білі Пілігрым любіў іх.
    Ля залатых ботаў стаяла пара ступакоў у анучах. Ступакі абапіраліся на драўляныя калодкі, якія былі крыж-накрыж перацягнутыя палатнянымі паскамі. Білі Пілігрым зірнуў угору на твар уладальніка калодак. Твар належаў юнаку, бяляваму анёлу.
    Ён быў прыгожы, як Ева.
    Пекны юнак, нябеснаядвухполая істота.дапамог Білі Пілігрыму ўзножыць. Астатнія немцы таксама наблізіліся да яго, каб абтрэсьці сьнег і абшукаць на наяўнасьць зброі. У Білі Пілігрыма нічога не знайшлі. Самая небясыпечная рэч, якую намацалі немцы, была пяцісантымэтровым абломкам алоўка.
    Здалёк данесьлася траекротнае бяскрыўднае «бах» зь нямецкіх вінтовак. Гэта толькі што застрэлілі двух выведнікаў, якія ўцяклі
    ад Білі Пілігрыма ды Роланда Ўіры. Выведнікі сядзелі ў засадзе на немцаў. Немцы знайшлі іх і забілі стрэламі ў сьпіну. Цяпер выведнікі, паміралі ў сьнезе, нічога не адчуваючы, фарбуючы яго ў колер малінавага марозіва. Во як бывае. Гэтак Роланд Ўіры застаўся апошнім з «трох мушкетэраў».
    Тым часам Роланд Ўіры, з вырачанымі ад жаху вачыма, быў раззброены. Ягоны пісталет капрал працягнуў пекнатвараму хлопцу. А сам са зьдзіўленьнем і захапленьнем агледзеў пагрозьлівы баявы нож, сказаўшы па-нямецку, што амэрыканец без сумневу хацеў бы ўжыць той ножсупроцьяго, капрала: вострымі пруткамі злупіць з твару скуру, тыцнуць лязо ў жывот або горла. Капрал не размаўляў па-ангельску, а Білі Пілігрым і Ўіры не разумелі па-нямецку.
    — Ніштаватыя ў цябе цацкі, — сказаў капрал Ўіры, аддаючы нож аднаму са старых. — Ну, яктабе ножык? Нішто сабе, м-м-м?
    Капрал разьдзёр шынэль і мундур на грудзях Ўіры. Мядзяныя гузікі пасыпаліся як
    папкорн. Ён залез да Ўіры за пазуху, нібы меў намер вырваць ягонае трапяткое сэрца, але ж здабыў адтуль толькі браняваную Біблію.
    Браняваная Біблія — гэта такая маленькая Біблія, якая можа зьмясьціцца ў нагруднай кішэні жаўнера, ля яго сэрца. Ейная вокладка абабітая стальлю.
    У кішэні штаноў Роланда Ўіры капрал намацаў порназдымак з жанчынай і поні.
    — Коніку страшна пашэнціла, га? Вось бы табе замест яго! — сказаў капрал і працягнуў здымак дзядку. — Бяры трафэй! Табе страшна пашэнціла, юнача!
    Пасьля ён прымусіў Роланда Ўіры сесьці ў сьнег і скінуць форменныя боты. Іх капрал уручыў прыгожаму хлопцу. Роланду Ўіры ён даў хлапечыя калодкі. Так што цяпер абодва амэрыканцы засталіся без прыстойнага абутку. Далей шмат кілямэтраў Ўіры грукатаў ка-
    лодкамі, а Білі Пілігрым скакаў ropy і долу, ropy і долу, час ад часу натыкаючыся на Ўіры.
    — Перапрашаю, — казаў Білі, або:
    — Прашу прабачэньня.
    Нарэшце іх прывялі на разьвілку да камяніцы, якая слугавала зборным пунктам для ваеннапалонных. Білі Пілігрыма з Роландам Ўіры запхнулі ўсярэдзіну. Там было цёпла і накурана. У каміне сыкала і лапатала полымя. Дровамі служыла мэбля. Тут, на падлозе, прытуліўшыся сьпінамі да сьценак, сядзела чалавек дваццаць амэрыканскіх жаўнераў — яны глядзелі на полымя і думалі аб тым, аб чым думаецца ў такіх выпадках, іншымі словамі, ні аб чым. Усе маўчалі. Ніхто ня мог расказаць, як яно было на вайне.
    Білі Пілігрым з Роландам Ўіры ўціснуліся паміж палонных, і Білі Пілігрым заснуў, паклаўшы голаў на плячук аднаго капітана, які гэтаму зусім не супраціўляўся. Той капітан быў вайсковым сьвятаром. Ён быў рабінам. У яго была прастрэленая далонь.
    Білі Пілігрым зноў пачаў вандраваць у часе. Ён расплюшчыў вочы і ўбачыў шкляныя вочы мэханічнай савы з нэфрыту. Сава дагары нагамі зьвісала з прэнта, зробленага зь нержавейкі. Сава месьцілася ў Білавым кабінэце ў Іліюме і была аптамэтрам. Аптамэтар — гэта такая прылада для вымярэньня дэфэктаў пераломліваньня сьвятла ў вачах. Скарыстоўваецца для правільнага падбору акуляраў.
    Білі Пілігрым заснуў, калі вывяраў зрок пацыенткі, якая сядзела ў крэсьле за савою. Ён і раней засынаў на працы. Сьпярша яго гэта забаўляла. Цяпер ён пачаў турбавацца і ўвогуле непакоіцца за свой псыхічны стан. Білі Пілігрым схацеў прыгадаць, колькі яму гадоў — ды дзе там! Білі схацеў прыгадаць, які цяпер год. Таксама марна.
    — Доктар, — нясьмела паклікала яго пацыентка.
    — Гм? — азваўся Білі.
    — Нешта вы прыціхлі...
    — Прабачце.
    — Вы гаварылі, гаварылі, а цяпер прыціхлі...
    — Хм.
    — Вы ўбачылі нешта жахлівае?
    — Жахлівае?
    — Нейкую хваробу ў маіх вачах?
    — He, не, — адпрэчыў Білі Пілігрым. Яго ізноў забірала на сон. — Вашы вочы ў парадку. Вам толькі патрэбныя акуляры чытаць.
    Ён сказаў пацыентцы прайсьці па калідоры да стойкі з шырокім выбарам аправаў.
    Калі яна сышла, Білі Пілігрым адшмаргнуў парт’еры, але нічога ня ўбачыў, бо заміналі жалюзі, якія ён тут жа з шумам адчыніў. Зыркае сьвятло ўварвалася ў кабінэт. Знадворку, зіхочучы на азёрнай роўнядзі асфальту, стаяла безьліч прыпаркаваных аўтамабіляў. Бі-
    лава кантора зьмяшчалася ў будынку гандлёвага цэнтру на ўскраіне гораду.
    Проста насупраць кабінэту стаяў ягоны ўласны «Кадылак» мадэлі «Эльдарада Купэ дэ Віль». Білі Пілігрым пачаў чытаць налепкі на бампэры. «Наведайце каньён Озэйбл!» — казала адна налепка. «Спрыяй працы паліцыі!» — заклікала другая. Была і трэцяя налепка. «Выкажы недавер Эрлу Ўорэну!» — патрабавала яна. Налепкі пра паліцыю і Эрла Ўорэна падарыў Білі ягоны цесьць, сябра рэзка правага Таварыства Джона Бэрча. На нумарным знаку значылася дата: «1967». Дата зрабіла Білі Пілігрыма саракачатырохгадовым. «Куды сплылі ўсе тыя гады?» — спытаў у сябе Білі Пілігрым.
    Білі Пілігрым зірнуў на стол. На стале ляжаў нумар «Аптамэтрычнага агляду». Часопіс быў разгорнуты на перадавіцы, якую цяпер і чы-
    таў Білі Пілігрым. Яго вусны неўпрыкмет соўгаліся.
    Тое, што мае адбыцца ў 1968 годзе, вызначыць лёс Эўрапейскай аптамэтрыі як меней на пяцьдзясят гадоў наперад, — прачытаў Білі Пілігрым. — Гэтым папярэджаньнем Жан Тырыяр, сакратар бэльгійскага зьвязу оптыкаў заахвочвае калег стварыць Эўрапейскае таварыства аптамэтрыстаў. «Мы павінны зрабіць выбар, — зазначыў ён, — або мы змагаемся за атрыманьне прафэсійнага статусу або ўжо пры канцы 1970 году скоцімся да гандляроў акулярамі».
    Білі Пілігрым змушаў сябе зацікавіцца артыкулам.
    Загула сырэна і напалохала яго да сьмерці. Білі Пілігрым чакаўТрэцяй сусьветнай вайны кожную хвіліну, аднак сырэна ўсяго толькі абвясьціла поўдзень. Яе ўсталявалі праз дарогу ад Білава офісу на макаўцы пажарнай вежы.
    Білі Пілігрым заплюшчыў вочы. Калі ён іх расплюшчыў, ён зноў быў на Другой сусьвет-
    най вайне. Ягоная галава ляжала на плячы рабіна. Нейкі немец дубасіў нагамі ногі Білі Пілігрыма, загадваючы прачынацца, — яны мусілі выпраўляцца ў дарогу.
    Амэрыканцы, сярод якіх быў і Білі Пілігрым, ішлі як парад блазнаў.
    Пры гэтым прысутнічаў фатограф. Нямецкі вайсковы карэспандэнт з фотаапаратам «Ляйка». Ён зьняў ногі Білі Пілігрыма і Роланда Ўіры. Праз два дні здымак абышоў усе нямецкія газэты як натхняльнае сьведчаньне, маўляў амэрыканскае войска, нягледзячы на рэпутацыю багатага, экіпіраванае абы-як.