Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак
Курт Вонэгут
16+
Выдавец: Логвінаў
Памер: 418с.
Мінск 2019
— Ты зноў вандраваў у часе? — спыталася Мантана.
У іх пакоі настаў штучны вечар. Мантана карміла дзіцятка грудзьмі.
Га?
— Ты вандраваў у часе — я ж заўсёды бачу.
— Ага.
— Дзе ты быў гэтым разам? Пэўна, не на вайне — я заўсёды заўважаю, калі ты вяртаесься з вайны.
— У Нью-Ёрку.
— У «Вялікім яблыку»? — удакладніла Мантана.
— Га?
— Гэтак раней усе называлі Нью-Ёрк.
— Ага.
— Можа, ты хадзіў на які-небудзь спэктакль або фільм?
— He. Я трохі прагуляўся па Таймз-сквэр ды купіў кнігу Кілгора Траўта.
— Вой, якое шчасьце!
Мантана не падзялала яго захапленьня Кілгорам Траўтам.
Білі Пілігрым мімаходзь сказаў Мантане, што бачыў эратычную стужку зь ейным удзелам. Яна таксама адказала, ня надта засяроджваючыся на сказаным. Яе адказ быў тральфамадорскім, а таму пазбаўленым пачуцьця віны:
— Ага, — прамовіла яна. — А я чула, якім клоўнам ты быў падчас вайны. I пра настаўніка старэйшых клясаў, якога потым расстралялі. Разам з расстрэльнай ротай ён здымаўся ў эратычнай стужцы.
Яна перанесла немаўля ад адной смочкі да другой. Паколькі гэтае імгненьне было пабу-
давана менавіта такім чынам — яна проста мусіла гэта зрабіць.
Запанавала ціша.
— Яны зноўку гуляюцца з гадзіньнікам, — прамовіла Мантана і паднялася, рыхтуючыся пакласьці дзіцятка ў калыску. Яна зважала на тое, што іхнія даглядчыкі то прысьпешвалі хаду электроннага гадзіньніка, то запавольвалі, а пасьля зноўку прысьпешвалі, назіраючы праз уштукаваныя ў сьцяне вочкі, як адрэагуе на гэта зямная сям'я.
На шыі ў Мантаны вісеў срэбны ланцужок. Ён трымаў паміж грудзей мэдальён, на якім была выява яе маці-алькагалічкі, — няякасная нядбаліца: рысы твару размытыя, сажа ды крэйда. Гэта мог быць хто заўгодна. На другім баку мэдальёна былі словы:
Д/ІЙ МНЕ Л^ГоДЫ ПРЫНЯЦЬ Toe, UJTO Л HE ЗЬМЯНІЦЬ,
М^Н^сЬЦі ЗЬМЯНіЦЬ TOE, UlTo Hftry, i МУЛР/сЬЦі З^сЁАЫ ^АРоЗЬНіЦЬ REPUTE /№ АРУГОГ/L
Пазамінулай ноччу стралялі ў Робэрта Кэнэдзі, чый летні дом стаіць за трынаццаць кілямэтраў ад майго круглагадовага. Мінулай ноччу ён памёр. Во як бывае.
Стралялі і ў Марціна Лютэра Кінга, месяц таму. Ён таксама памёр. Во як бывае.
Штодня мой урад падае дакладную лічбу забітых ваеннай навукаю ў Віетнаме. Во як бывае.
Мой бацька памёр шмат гадоў таму, але натуральнай сьмерцю. Во як бывае. Ён быў мілым чалавекам. Ён быў памяшаны на стрэльбах. Я іх успадкаваў. Яны ржавеюць.
На Тральфамадоры, кажа Білі Пілігрым, ня надта цікавяцца Ісусам Хрыстом. Зямлянін, які найбольш займае тральфамадорцаў, гэта Чарлз Дарвін, бо ён навучае, што той, хто памёр, мусіў памерці, а трупы спрыяюць эвалюцыі. Во якбывае.
Нешта падобнае можна прачытаць у рамане Кілгора Траўта «Біржавы экран». Істоты зь лятальных сподкаў пытаюцца ў паланёнага імі героя пра Дарвіна. Яны таксама пытаюцца ў зямляніна пра гольф.
Калі тое, чаму навучыўся Білі Пілігрым у тральфамадорцаў, праўда, і мы жыцьмем вечна, якімі б мерцьвякамі часам ні выглядалі, то
я ня буду скакаць ад радасьці. Аднак трэба заўважыць, што калі я маю бавіць вечнасьць у палётах ад аднаго эпізоду жыцьця да іншага, то я цешуся, што якраз прыемных эпізодаў у мяне багата.
Апошнім часам адным з найпрыемнейшых эпізодаў сталася вяртаньне ў Дрэздэн з маім аднапалчанінам ОТэйрам.
Ва Ўсходнім Бэрліне мы купілі квіткі на самалёт вугорскай авіякампаніі. У лётчыка былі доўгія ніцыя вусы. Ён выглядаў як кінаактор Эдалф Мэнджу. Калі запраўлялі самалёт, лётчык курыў кубанскую цыгару. Падчас набору вышыні ніхто не казаў, штотрэба прышпіліць рамяні бясьпекі.
Пазьней малады бортправаднік падаў нам жытні хлеб, салямі, масла, сыр і белае віно. Мой раскладны столік не выпрастоўваўся. Тады бортправаднік пайшоў у кабінку і вярнуўся з адкрывалкай для піва. Ён выкалупаў ёй захраслы столік.
3 намі ляцела ўсяго шэсьць іншых пасажыраў. Яны гаманілі на розных мовах. Як і мы,
яны някепска бавілі час Пад намі мноствам агеньчыкаў зіхцела Ўсходняя Нямеччына. Я ўявіў, як на гэтыя агеньчыкі валяцца бомбы, на ўсе тыя вёскі, гарады і мястэчкі.
О’Гэйр і я ніколі не спадзяваліся зарабіць хоць якіх грошаў — а бач ты, сядзім тут, багатыры, на даху сьвету дый годзе.
— Калі будзеш у Коўдзі, штат Ваямінг, — сказаў я свайму аднапалчаніну, ледзь варушачы вуснамі, — проста спытай Шалёнага Боба.
О’Гэйр узяў з сабою нататнічак, на апошніх старонках якога былі паштовыя кошты, адлегласыді паміж гарадамі, вышыня горных пікаў і іншая важная інфармацыя пра сьвет. Шукаючы даведку пра колькасьць жыхароў
Дрэздэну, — яе не было ў нататніку,— ОТэйр натрапіў на зацемку, якую даў мне прачытаць:
Кожны дзень на сьвет зьяўляецца ў сярэднім 324 000 немаўлят. На працягу таго ж дня ад голаду ці недаяданьня памірае ў сярэднім 10 000 чалавек.
Во як бывае.
У дадатак, 123 000 чалавек памірае зь іншых прычынаў.
Во як бывае.
Такім чынам, прырост насельніцтва на нашай плянэце штодня складае блізу 191 000 чалавек. Сусьветная Арганізацыя ў пытаньнях народанасельніцтва пры ААН прагназуе, што ў 2000 годзе жыхарства сьвету падвоіцца і складзе 7 000 000 000 чалавек.
— Мяркую, што ўсе яны захочуць жыць годна, — прамовіў я.
— Але, — пагадзіўся О’Гэйр.
Тым часам Білі Пілігрым таксама вярнуўся ў Дрэздэн, аднак не ў цяперашнім часе. Ён трапіў у 1945-ты, на трэці дзень пасьля разбурэньня гораду.
Білі Пілігрым ды іншыя амэрыканцы ішлі пад канвоем.
Я таксама быў там. I О'Гэйр быў. Апошнія дзьве ночы мы прабавілі ў стайні, якая належала гаспадару заезнага дому. Там нас і знайшлі ўлады. Начальнікі сказалі нам, што рабіць. Мы мусілі пазычыць у жыхароў ламы, рыдлёўкі, матыкі і тачкі. Нам загадалі рушыць з гэтымі прыладамі да такога і такога месца на руінах, каб узяцца за працу.
На дарозе, якая вяла да руінаў, стаялі загароды. Тут спыняліся цывільныя немцы. Нямецкі ўрад не дазволіў сваім грамадзянам дасьледаваць Месяц.
Ваеннапалонныя з многіх краінаў сьвету сабраліся ў Дрэздэне ў адным месцы. У адпаведнасьці з загадам мусілі пачацца раскопкі для пошуку целаў. I раскопкі пачаліся.
Білі Пілігрым апынуўся ў пары з маарыйцам, жаўнерам з Новай Зэляндыі, якога паланілі ў Тобруку. Маарыец быў шакаляднага колеру. На ілбе і шчоках ён меў татуяванкі ў выглядзе сьпіраляў. Білі Пілігрым і палінэзіец капалі дол — неўрадлівы месяцовы жвір. Зямля была рыхлая, таму пастаянна здараліся маленькія абвалы.
Адразу раскапалі колькі правалаў. Ніхто з амэрыканцаў пакуль ня ведаў, што трэба шукаць. Большасьць правалаў вяло ў нікуды — да асфальту або да цяжкіх — ня ссунеш — камлыгаў. Аніякай тэхнікі не было. Нават коні, асьлюкі і валы не давалі рады гэтым забурэньням.
Білі, і маарыец, і тыя, хто дапамагаў ім, нарэшце дакапалі да насьцілу з дошак, які
прыціснула некалькі слаёў каменьня, уфармаваўшы нешта накшталт скляпеньня. Амэрыканцы зрабілі ў насьціле пельку. Усярэдзіне было цёмна і пуста.
Канваіра, які спусьціўся ў цемру зь ліхтарыкам, доўга не было. Калі нарэшце немец вярнуўся, то даклаў свайму камандзіру, які стаяў на краі ямы, што там, усярэдзіне, знаходзяцца дзясяткі целаў. Трупы сядзяць на лаўках. I ніякіх сьлядоў пашкоджаньня.
Во як бывае.
Камандзір загадаў расшырыць пельку і прасунуцьу яедрабіны, кабадтуль можна было выцягнуць целы. Так пачала сваю працу першая ў Дрэздэне шахта па здабычы трупаў.
Неўзабаве ўтварыліся сотні іншых шахтаў па здабычы трупаў. Сьпярша нічога не сьмярдзела — шахты хутчэй нагадвалі музэй васковых постацяў. Але потым целы, гніючы, пачалі сьмярдзець, як гарчычны газ з ружамі.
Во як бывае.
Маарыец, зь якім працаваў Біл Пілігрым, памёр ад зьнямогі пасьля таго, як яму загадалі спусьціцца пад зямлю і працаваць у гэткім смуродзе. Ванітныя спазмы безупынку разрывалі яго, пакуль не надарвалі вантробаў.
Во якбывае.
Тады вынайшлі новы мэтад. На паверхню целаў больш не выцягвалі. Цяпер жаўнеры палілі іх агнямётамі. Яны стаялі над пелькамі і проста скіроўвалі струмень агню ў сярэдзіну схаронаў.
Тым часам старога небараку Эдгара Дэрбі, настаўніка старэйшых клясаў засьпелі пры выхадзе з катакомбаў са скрадзеным імбрыкам. Яго судзілі за марадэрства і расстралялі.
Во як бывае.
А наўкола буяла вясна. Трупныя шахты пазачыняліся. Усе жаўнеры пагалоўна пайшлі зма-
гацца з рускімі войскамі. На ўскраінах гораду жанчыны і дзеці капалі траншэі. Білі Пілігрыма і астатніх зь ягонага атраду замкнулі ў стайні. Але аднаго ранку палонныя прачнуліся і ўбачылі, што брама стайні адчыненая. Другая сусьветная вайна ў Эўропе скончылася.
Білі Пілігрым і астатнія палонныя блукалі па цяністых вулках. 3 пупышак лезла маладая лістота. Вакол нікога і нічога не было, ані найменшага руху. Выключэньнем быў толькі адзін транспартны сродак — пакінутая буда, запрэжаная двума коньмі. Зялёная, у выглядзе труны.
Птушкі размаўлялі зь Білі.
Адна птушка спыталася:
— Ціў-ці-віць?
-
л, У'-
аутара
Курт Вонэгут-малодшы (1922-2007)
Амэрыканскі пісьменьнік, сатырык, мастак.
Нарадзіўся 11 лістапада 1922 года ў горадзе Індыянапаліс, штат Індыяна, у сям'і архітэктара. Бацькі паходзілі зь сем’яў нямецкіх перасяленцаў, але матчынай мовай Курта была ўжо ангельская.
Першы досьвед пісьменьніцтва Вонэгут здабыў яшчэ ў школе, дзе два гады рэдагаваў штодзённую школьную газэту. Паступіў ва ўнівэрсытэт Батлера, аднак кінуў навуча-
ньне, калі адзін з выкладчыкаў раскрытыкаваў ягоныя здольнасьці да пісаньня. 31941 па 1943 год навучаўся ва ўнівэрсытэце Корнэл у штаце Нью-Ёрк. Вывучаў хімію і вёў калёнку ў студэнцкай газэце «Cornell Daily Sun». У1943 годзе Вонэгута хутчэй за ўсё адлічылі б за непасьпяховасьць, але ён запісаўся ў войска, трапіўшы ў эўрапейскі тэатар ваенных дзеяньняў.
У сьнежні 1944 году Вонэгуттрапляе ў нямецкі палон, а ў лютым 1945 году робіцца сьведкам бамбаваньня Дрэздэна авіяцыяй саюзьнікаў. Ягоўражаньні і пацыфісцкі ладдумакад гэтых падзеяў адлюстраваныя ў розных творах, перадусім у рамане «Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак» («Slaughterhouse-Five, or The Children’s Crusade», 1969). Ён быў адным зь сямі амэрыканскіх палонных, якія здолелі перажыць бамбаваньне, схаваўшыся ў сутарэньнях пад скатабойняй.
Вярнуўшыся з Другой сусьветнай вайны, Курт Вонэгут паступіў у асьпірантуру ўнівэр-
сытэту Чыкага на спэцыяльнасьць «антрапалёгія». Адначасова ён працаваў паліцэйскім рэпартэрам у Бюро гарадзкіх навінаў Чыкага. Абарону магістарскай працы Вонэгут праваліў (Чыкагскі ўнівэрсытэт, аднак, выдаў пісьменніку дыплём па антрапалёгіі ў 1971 годзе, за раман «Калыска для коткі» («Cat's Cradle», 1963)).