• Часопісы
  • Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак  Курт Вонэгут

    Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак

    Курт Вонэгут

    16+
    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 418с.
    Мінск 2019
    42.11 МБ
    Любая Маргарэт!
    Мы едзем у Дрэздэн. He турбуйся — гэта адкрыты горад, яго нельга бамбаваць. Сёньня ў нас адбыліся выбары старасты, і што ты думаеш?..
    I ўсё такое.
    Амэрыканцы вярнуліся да турэмнага вакзалу. Сюды іх прывезьлі ў двух вагонах. Адсюль павязуць ужо з большай выгодай — у чатырох. Амэрыканцы зноў убачылі мёртвага валацугу. Ён ляжаў здранцьвелы ў пустазельлі за чыгуначным палатном. Валацуга скруціўся клубочкам, нават пасьля сьмерці намагаючыся ўладкавацца сярод людзей, як лыжка ў шуфлядцы. Але цяпер нікога побач не было і ён самотна ляжаў сярод вугальнага пылу. Нехта ўжо пасьпеў сьцягнуць зь яго боты. Ногі валацугі былі колеру слановае косткі з блакітнымі прожылкамі. Ягоны труп нейкім дзіўным чы-
    нам пасаваў да навакольнага пэйзажу. Во як бывае.
    Дарога ў Дрэздэн заняла якія дзьве прыемныя гадзіны. Скарлючаныя страўнікі задаволена вуркаталі. Цераз прадухі праходзілі золкі ветрык і сонечнае сьвятло. У вагоне шчодра ўжывалася падоранае ангельцамі курыва.
    А пятай вечару амэрыканцы апынуліся ў Дрэздэне. Дзьверы вагонаў адсунуліся, і вушакі абрамілі найцудоўнейшы горад, які калінебудзь большасыдь з прысутных бачыла ў сваім жыцьці. На тле неба абрысы будынкаў маляваліся дзіўнымі, фантастычнымі выгінамі, поўнымі невытлумачальнай магіі. Білі яны нагадалі карцінкі з выявамі раю, якія ён бачыў у нядзельнай школе.
    За ягонай сьпінай нехта прамовіў: «Краіна Оз».
    Гэта быў я. Адзіны горад, які я бачыў дагэтуль, быў Індыянапаліс, штат Індыяна.
    Усе іншыя нямецкія гарады былі жудасна разбамбаваныя і амаль дашчэнту спаленыя. Дрэздэн пацярпеў значна менш — у ім нават не патрэскаліся шыбы на вокнах. Сырэны штодня гулі як шалёныя. Людзі спускаліся ў сутарэньні і там уключалі прымачы. Але бамбавікі заўсёды ляцелі ў іншыя гарады: Ляйпцыг, Хэмніц, Пляўэн і ўсё такое. Во як бывае.
    Дрэздэн жыў даваенным жыцьцём: бадзёра сьвісьцелі паравыя батарэі, гулі машыны, зьвінелі тэлефоны, і ў слухаўкі казалася «алё»; калі пстрыкалі выключальнікі, запальвалася і тушылася сьвятло; працавалі тэатры і рэстарацыі; прымаў наведнікаў заапарк; галоўныя заводы гораду выраблялі лекі, харчы і цыгарэты.
    Гэтай гадзінай месьцічы несьлі свае стомленыя целы дадому.
    Восем дрэздэнцаў перайшлі жалезную локшыну чыгункі перад пэронам. Яны былі апранутыя ў новую ўніформу. Учора яны прынесьлі прысягу. Тут былі юнакі, сталыя дзядзькі і два франтавікі, якіх пасьля Ўсходняга фронту ў шпіталі складалі па кавалках.
    Ім загадалі канваяваць у горад сто палонных амэрыканцаў, якія будуць працаваць на прымусовых работах. У канвой разам трапілі дзед і ўнук. Дзед быў архітэктарам.
    Восем жаўнераў з пахмурымі тварамі набліжаліся да цягніка, у якім знаходзіліся іх будучыя падканвойныя. Немцы цалкам усьведамлялі, якімі сьмешнымі і выродлівымі жаўнерамі яны былі. Адзін зь іх замест нагі меў кавялу і таму ўзброіўся ня толькі вінтоўкай, але і мыліцай. Тым ня менш яны мусілі падпарадкаваць сабе гэтых крыважэрных, прывезеных з жахлівай вайны амэрыканцаў.
    I тут яны ўбачылі барадатага Білі Пілігрыма ў блакітнай тозе і срэбных ботах, які трымаў рукі ў муфце. Ён выглядаў як найменей на шэсьцьдзесят гадоў. Ля Білі Пілігрыма быў дробны Пол Лазара са зламанай рукой. Ён проста булькатаў ад шалу. Побач з Лазарам стаяў настаўнік старэйшых клясаў Эдгар Дэрбі, тужліва цяжарны патрыятызмам, сярэднім векам і фальшывай мудрасьцю. I ўсё такое.
    Нарэшце восем сьмеху вартых дрэздэнцаў дапялі, што гэтыя сто сьмеху вартых істотаў і ёсьць тымі амэрыканцамі, якіх толькі што прывезьлі з фронту. Немцы сьпярша ўсьміхнуліся, а потым зарагаталі. Іхні страх пайшоў дымам. Тут не было каго баяцца. Гэтыя амэрыканцы былі яшчэ большымі калекамі і недалугамі, чым яны самі. Тут была апэрэта.
    Апэрэткавае шэсьце вырушыла з вакзальнае брамы на вуліцы Дрэздэну. Білі Пілігрым быў
    прымадоннай: ён ішоў на чале працэсіі. Сотні месьцічаў дыбалі па ходніку, кіруючы з працы дадому. У іх былі бляклыя, шэрыя твары, паколькі цягам апошніх двух гадоў яны елі збольшага адну бульбу. Апрача прыязнага лагоднага надвор'я, якое дарыў сёньняшні дзень, яны не чакалі ні ад каго ніякіх дабротаў. I тут зьнянацку — такое прадстаўленьне!
    Білі Пілігрым не глядзеў на дрэздэнцаў, якія моцна цешыліся зь ягонага выгляду. Ён цалкам захапіўся архітэктурай гораду. Панадныя купідоны плялі вянкі над вокнамі. Гарэзьлівыя фаўны і аголеныя німфы цікавалі за Білі Пілігрымам са сваіх гзымсаў зь фігурным нізам. Каменныя малпы сваволілі сярод завіткоў расьліннасьці, ракавінак і пальмаў.
    Білі Пілігрым праз свае ўспаміны аб будучыні ведаў, што горад будзе зруйнаваны, а потым згарыць дашчэнту — і ўсё гэта мае адбыцца дзён праз трыццаць. Ён таксама ведаў, што большасьць з тых, хто цяпер назірае за ім, тады і загіне. Во як бывае.
    Рушачы па вуліцы, Білі Пілігрым трымаў рукі ў муфце. Кончыкі яго пальцаў варушыліся ў цёплай цямрэчы муфты, спрабуючы намацаць два гузачкі ў падшэўцы багемнага палітона. Пальцы пралезьлі ў сярэдзіну падшэўкі і кранулі іх: адзін у форме гарошыны, другі — у форме мініятурнае падкоўкі. Тут працэсія мусіла спыніцца ля ажыўленага рогу вуліцы, бо запалілася чырвонае сьвятло.
    На тым рагу вуліцы наперадзе шэрагу мінакоў выставіўся хірург. Ён апэраваў сёньня цэлы дзень. Хірург быў цывільны, але ж выпраўку меў вайсковую. Ён пасьпеў пабываць на дзьвюх сусьветных войнах. Білаў выгляд абразіў яго, асабліва калі хірург даведаўся ад канваіраў, што Білі — амэрыканец. Яму падалося, што Білі Пілігрым вычвараецца. Ён палічыў, што Білі Пілігрым з уласнага жаданьня начапіў на сябе ўсе гэтыя блазанскія шаты.
    Хірург ведаў ангельскую мову і спытаў Білі: — Я так разумею, для цябе вайна — вельмі камічная падзея?!
    Білі Пілігрым няўцямна зірнуў на немца. У гэты самы момант ён забыўся, дзе знаходзіцца і як трапіў сюды. Білі Пілігрым і ня думаў, што людзі палічаць яго блазнам. У гэтыя недарэчныя шаты яго ўбрала Наканаваньне. А яшчэ, пэўна, кволае жаданьне выжыць.
    — Ты хочаш наш расьсьмяшыць? — дапытваўся стары хірург.
    Пытаньне немца вымагала нейкага адказу. Яно напружыла Білі Пілігрыма. Ён жадаў быць прыязным, калі здолее, але яго душэўныя сілы вычарпаліся. Білавы пальцы ўчапіліся за гузачкі ў падшэўцы палітона. Ён надумаў паказаць іх хірургу.
    — Ты лічыш, нам падабаецца, як ты зьдзекуесься з нас? — не адчапіўся хірург. — Ты лічыш, што годна прадстаўляеш Амэрыку?
    Білі Пілігрым выхапіў руку з муфты і расьціснуў кулак. На ягонай далоні ляжаў дыямэнт
    на два караты і каронка. Яна была маленькай і агіднай — серабрысты пэрламутар з аранжавай украпінай. Білі Пілігрым усьміхнуўся.
    Зьвіваючыся, хістаючыся і валюхаючыся, працэсія дасягнула брамы дрэздэнскай бойні. У будынках больш ня сноўдалі рабочыя, а складскія памяшканьні апусьцелі. Усё быдла ў Нямеччыне было зьедзенае і выпаражненае чалавечымі істотамі, збольшага вайскоўцамі. Во як бывае.
    Мінуўшы браму, канвой завёў амэрыканцаў у будынак нумар пяць. Гэта быў аднапавярховы куб, зроблены з цэмэнтавых блёкаў, які меў рассоўныя дзьверы з фасаду і з боку задняга ўваходу. Куб прызначаўся для гадоўлі сьвіней на зарэз. Цяпер ён мусіў зрабіцца для сотні амэрыканскіх ваеннапалонных родным, далёкім ад сапраўднага дому, домам. Там стаялі койкі, дзьве грубкі і рукамыйніца з кра-
    нам. Па-за рукамыйніцай была прыбіральня, што ўяўляла зь сябе агароджу, за якой пад парэнчай стаялі вёдры.
    Над дзьвярыма будынку была намаляваная вялікая лічба — «пяць». Перад тым як амэрыканцам дазволілі зайсьці ўсярэдзіну, немецканваір, які размаўляў па-ангельску, сказаў запомніць іх просты адрас на выпадак, калі нехта заблукае ў вялікім горадзе. Адрас быў такі: «Шляхтгоф фюнф». «Шляхтгоф» азначала «бойня». «Фюнф» было старым добрым «пяць».
    Праз дваццаць пяць гадоў Білі Пілігрым падняўся на борт самалёта, які адмыслова наняла група аптамэтрыстаў. Ён ведаў, што самалёт неўзабаве мусіць разьбіцца, але ж маўчаў, не жадаючы выстаўляць сябе на сьмех. Самалёт павінен быў перанесьці Білі Пілігрыма і яшчэ дваццаць восем іншыхаптамэтрыстаў на канфэрэнцыю ў Манрэаль.
    Ягоная жонка Валенсія засталася ў аэрапорце, а цесьць Лаёнэл Мэрбл, прышпілены рамянём бясыіекі, сядзеў поруч.
    Лаёнэл Мэрбл быў машынай. Тральфамадорцы, зразумела, скажуць, што ўсе істоты і расьліны ў Галяктыцы ёсьць машынамі. Прыхадняў з космасу пацяшае, што большасьць зямлянаў крыўдуе, калі да іх пачынаюць ставіцца якда машынаў.
    У аэрапорце машына зь імем Валенсія ела шакалядны батончык «Пітэр Пол Маўнд» і махала на разьвітаньне.
    Самалёт без усякіх перашкодаў адарваўся ад зямлі, бо гэтае імгненьне менавіта такім чынам было пабудаванае. На борце самалёта знаходзіўся «цырульны квартэт». Удзельнікі гэтай вакальнай самадзейнасьці таксама былі аптамэтрыстамі. Яны называлі сябе «Чу-вашы», скарочана ад «чатырохвокія шэльмы».
    Калі самалёт пасьпяхова набраў вышыню, машына, якая была Білавым цесьцем, папрасіла, каб квартэт выканаў яго ўлюбёную песь-
    ню. «Чувашы», ведаючы што Мэрбл мае наўвеце, засьпявалі. Там былі прыблізна такія словы:
    Краты, камэра — турма.
    Порткі, поўныя дзярма.
    I яйцо адно засталося толькі.
    Думаў я, у нас любоў, Ды ня ўнік яе зубоў.
    Божа, я ня буду больш пярдоліць полькі!
    Білаў цесьць рагатаў што дурны, а пасьля папрасіў выканаць яшчэ адну польскую песьню, якая яму таксама вельмі падабалася. «Чувашы» зацягнулі песьню пэнсыльванскіх шахтэраў, выхадцаў з Польшчы. Яна пачыналася з такіхсловаў:
    Цэлы тыдзень я і Юзік Надрывалі ў шахце пузік.
    У суботу плоцяць грошы — Забухаем, барздо проша!
    Дарэчы, што да людзей з Польшчы: недзе на чацьверты дзень свайго перабываньня ў Дрэздэне Білі Пілігрым выпадкова зрабіўся сьвед-
    кам публічнага павешаньня аднаго польскага работніка. Раніцою Білі Пілігрым разам зь іншымі палоннымі цягнуўся на працу. Яны падышлі да футбольнага поля, перадякім высіліся шыбеніцы і стаяла купка людзей. Павешаны польскі работнік працаваў на фэрме. Яго пакаралі за любошчы зь немкаю. Во як бывае.
    Ведаючы, што самалёт неўзабаве разаб'ецца, Білі Пілігрым заплюшчыў вочы і перакінуўся ў 1944-ты. У люксэмбурскім лесе Роланд Ўіры трэс Білі Пілігрыма за плечы так, што ягоная галава білася аб камельдрэва.
    — Хлопцы, ідзіце вы ўжо безь мяне, — сказаў Білі.