• Часопісы
  • Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак  Курт Вонэгут

    Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак

    Курт Вонэгут

    16+
    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 418с.
    Мінск 2019
    42.11 МБ
    Неўзабаве сподак зноў трапіў у часавае скрыўленьне, а Білі Пілігрыма закінула назад у дзяцінства. Ён, дванаццацігадовы, увесь трасецца, стоячы скрай Вялікага каньёну на пляцоўцы для агляду «Бліскучы анёл». Уся іхняя сям'я ўзіраецца ў дно каньёну, якое разьлеглася на паўтара кілямэтра ніжэй.
    — Ну вось, — кажа Білаў бацька, нагой шпурнуўшы жвір у бездань. — Вось і ён.
    Яны прыехалі ў гэта славутае месца на аўто. Па дарозе ў іх колькі разоў праколваліся колы.
    — Нездарма мы сюды ехалі!.. — захоплена кажа маці. — Далібог, нездарма'.
    Білі Пілігрым ненавідзеў гэты каньён. Ён быў перакананы, што ўваліцца ў бездань. Маці дакранулася да сына, і той напусыдіў у порткі.
    Побач на пляцоўцы стаялі іншыя турысты, што таксама /зіраліся ў дно каньёну, а каля іх праваднік адказваў на пытаньні. Нейкі француз, што прыцягнуўся сюды ажно з Францыі, спытаўся на каструбаватай ангелылчыне, ці шмат людзей тут скокае долу, каб загубіць сябе.
    — Даволі шмат, — адказаў праваднік. — Недзе тры чалавекі на год.
    Во як бывае.
    Тут Білі Пілігрым зрабіў вельмі кароткі скачок у часе, такі малюпасенькі скачочак на дзесяць дзён уперад, — так што яму ўсё яшчэ дванаццаць і ён усё яшчэ падарожнічае з бацькамі па заходніх штатах. Цяпер яны спусьціліся ў Карлсбадзкія пячоры і Білі Пілігрым просіць Бога вывесьці яго на сьвет белы да таго, як на іх абрынецца столь.
    Ужо новы праваднік расказвае, што Карлсбадзкія пячоры адкрыў адзін каўбой, які ўбачыў вялізную хмару кажаноў, што вылятала з правалу ў зямлі. Пасьля праваднік кажа, што зараз патушыць ліхтар, і многія мо ўпершыню ў жыцьці апынуцца ў суцэльнай цямрэчы.
    Сьвятло згасла. Білі Пілігрым нават ня ведаў,жывы ён ці не. I тутлеваруч праплыў нейкі прывідны аб'ект. На ім сьвяціліся лічбы.
    Гэта выцягнуў кішэнны гадзіньнік Білаў бацька. Гадзіньнік з фосфарным лічбаколам.
    Выйшаўшы з суцэльнай цямрэчы на суцэльнае сьвятло, Білі Пілігрым апынуўся на вайне, у тым жа дэзынфэкцыйным бараку. Душ скончыўся. Нябачная рука закруціла вэнтыль.
    Білі Пілігрым атрымаў назад вопратку і бялізну. Яны не зрабіліся чысьцейшымі, але ўсе маленькія стварэньні, што насялялі іх, сканалі. Во як бывае. Яго новы палітон разьмяк ад цяпла, але па-ранейшаму быў замалы для Білі Пілігрыма. Ён быў з футравым каўняром і меў падшэўку з чырвонага шоўку, але, відаць, яго шылі на якогась імпрэсарыё ростам з малпу катрыншчыка. Палітон быўушпіляны дзіркамі ад куляў.
    Білі Пілігрым надзеў сподняе, потым апрануўсвой куртаты палітон. Ён адразужтрэснуў на сьпіне і плячах, ператварыўшыся ў камізэльку з футравым каўняром. Палітон быў прыталены, але талія пачыналася адразу ў Білі пад пахамі. Немцы палічылі палітон адной
    з самых вясёлых частак мужчынскага гардэробу, якую яны толькі бачылі за ўсю Другую сусьветную вайну. Яны рагаталі безупынку.
    Потым немцы загадалі ўсім пашыхтавацца ў калёну па пяцёра зь Білі Пілігрымам на чале. Потым гэты шыхт выйшаў за дзьверы і зноўку патупаў праз шматлікія брамы. Ім сустракаліся змардаваныя рускія, з тварамі, падобнымі да фосфарнага лічбакола. Амэрыканцы трохі акрыялі. Гарачая вада іх узрухавіла. Неўзабаве яны прыйшлі да бараку, дзе аднарукі і аднавокі капрал занатаваў імя і парадкавы нумар кожнага палоннага ў вялікі чырвоны нататнік. Цяпер яны былі афіцыйна жывыя. Да таго як іхнія імёны і парадкавыя нумары трапілі ўтой нататнік, яны лічыліся зьніклымі бязь вестак або гераічна загіблымі.
    Во як бывае.
    Пакуль амэрыканцы чакалі загаду рушыць далей, у апошнім шэрагу ўсчалася сварка. Нейкі палонны прамармытаў словы, што не спадабаліся нямецкаму канваіру. Той ведаў ангельскую. Ён вывалак амэрыканца з шыхту і ўдарам у твар зьбіў з ног.
    Амэрыканец быў ашаломлены. Хістаючыся, ён узножыў і сплюнуў кроў: немец выбіў яму два зубы. Амэрыканец зусім не жадаў цьвяліць лаянкай канваіра — але нават цяпер ня мог дапусьціць, што немец яго зразумеў.
    — Чаму мяне? — спытаў амэрыканец.
    Немец піхнуў яго назад у шыхт.
    — Тшаму тыбе?! А тшаму ўсіх? — адказаў ён па-ангельску.
    Пасьля таго як Білава імя было занатаванае, ён таксама атрымаў парадкавы нумар і мэда-
    льён, на якім гэты нумар быў выцяты. Нумар адштампаваў прыгонны работнікз Польшчы. Цяпер ён быў мёртвы. Во як бывае.
    Білі Пілігрыму загадалі надзець лягерны мэдальён на шыю разам з амэрыканскім вайсковым, што ён і зрабіў. Мэдальён нагадваў крэкер зь дзіркамі ў цэнтры. Іх прабілі такім чынам, што дужы чалавек мог голымі рукамі разламаць мэдальён папалам. Калі б Білі Пілігрым памёр (чаго, дарэчы, не адбылося), адной паловай мэдальёна трэба было б пазначыць цела, а другую павесіць на магільны крыж.
    Пазьней, калі небарака Эдгар Дэрбі, настаўнік старэйшых клясаў быў расстраляны ў Дрэздэне, лекар засьведчыў ягоную сьмерць і разламаў мэдальён папалам. Во як бывае.
    Зарэгістраваўшыся паводле ўсіх правілаў і атрымаўшы мэдальёны, амэрыканцы зноў
    пайшлі пад канвоем — брама за брамай. Праз два дні іхнія сем'і даведаюцца ад Міжнароднага .таварыства Чырвонага Крыжа, што яны не загінулі.
    За Білі Пілігрымам ішоў Пол Дазара, які паабяцаў адпомсьціць за Роланда Ўіры. Лазара ня думаў аб помсьце. Ён думаў аб жудасным болі ў жываце. Ягоны страўнік скурчыўся да памераў грэцкага арэха: сухі, скарлючаны мяшэчак шчымеў, як болька.
    За Лазарам ішоў стары небарака Эдгар Дэрбі, якому было наканавана памерці. Паверх вопраткі на манер караляў у яго віселі амэрыканскі ды няг/ ецкі мэдальёны. Раней праз свой розум і сталы век Эдгар Дэрбі спадзяваўся атрымаць капітана ды зрабіцца камандзірам роты. Цяпер яго атачала ноч недзе на мяжы з Чэхаславаччынай.
    — Хальт! — загадаў канваір.
    Амэрыканцы спыніліся. Баракі, паміж якімі моўчкі мерзьлі на холадзе палонныя, звонку былі падобныя да тысяч баракаў, што яны
    прамінулі. За выняткам адной драбязы: над гэтымі баракамі былі бачныя вузкія коміны, а над комінамі круцілася цэлае сузор’е зьнічак.
    Канваір пагрукаўудзьверы.
    Дзьверы шырока расчыніліся. Вонкі вырвалася сьвятло, уцякаючы на волю з хуткасьцю дзьвесьце дзевяноста дзевяць тысяч кілямэтраў у сэкунду. На двор выйшла пяцьдзясят ангельцаў сярэдняга веку. Яны сьпявалі «Здароў, здароў, браткі ўсе тут!» — арыю з апэрэты «Пэнзанскія піраты».
    Гэтыя здаровыя, кроў з малаком, рудыя пеюны былі сярод першых англамоўных, якіх паланілі немцы ў Другой сусьветнай вайне. Цяпер яны сьпявалі для тых англамоўных, якіх узялі ў палон амаль што апошнімі. Брытанцы гады чатыры, а мо і больш, ня бачылі ніводнай жанчыны, ніводнага дзіцяці. За гэ-
    тыя гады яны таксама ня бачылі ніводнай птушкі. Нават вераб'і не даляталі да лягеру.
    Усе ангельцы былі афіцэрамі. Кожны зь іх прынамсі адзін раз спрабаваў уцячы зь іншае турмы. Цяпер усіх іх сабралі тут — адзінокая брытанская выспа сярод бязьмежнага мора канаючых рускіх.
    Адсюль ангельцы маглі капаць тунэль куды заўгодна. Яны ўсё адно выйшлі б на паверхню ўнутры перыметру, аточанага калючым дротам, дзе іх абыякава сустрэлі б напаўжывыя рускія, якія не размаўлялі па-ангельску, ня мелі ежы, карысных зьвестак ці якіхкольвек плянэў уцячы. Ангельцы нават маглі прыдумаць схавацца ў кодабе або мерыцца скрасьці грузавік, але ж ніводны транспартны сродак не прыяжджаў сюды. Урэшце, яны маглі ўдаць, што захварэлі, але і тады іх нікуды б не павезьлі. Адзіны лягерны лязарэт на шэсьць ложкаў месьціўся тут жа, на брытанскім падворышчы.
    Ангельцы стаялі ахайныя, імпэтныя, выкшталцоныя і дужыя. Ужо колькі гадоў яны штовечар паляпшалі свае вакальныя здольнасьці, сьпяваючы хорам. А ў дадатак бавіліся цяжкай атлетыкай і ўвогуле дбалі пра цела. Іхнія жываты сталіся падобныя да пральных дошак, а цягліцы на нагах і плячах ператварыліся ў гарматныя ядры. Усе яны былі спэцамі ў шашках, шахматах, брыджы, крыбіджы, даміно, анаграмах і шарадах, а гэтаксама зналіся на пінг-понгуды більярдзе.
    Гэтыя ангельцы былі найбольш заможнымі людзьмі ў Эўропе, калі ацэньваць дабрабыт у харчах. На пачатку вайны, калі прадукты яшчэ траплялі да палонных, дзякуючы канцылярскай памылцы Чырвоны Крыж штомесяц дасылаў ім па моры пяцьсот пасылак замест пяцідзесяці. Ангельцы нагэтулькі старанна гэта ўсё ашчадзілі, што цяпер, пры канцы вайны, яшчэ мелі на запас тры тоны цук-
    ру, тону кавы, пяцьсот кіляграмаў шакаляду, трыста кіляграмаў тытуню, васямсот кіляграмаў гарбаты, дзьве тоны мукі, тону ялавічнай тушаніны, шэсьцьсот кіляграмаў кансэрваванага масла, сямсот кіляграмаў кансэрваванага сыру, трыста пяцьдзясят кіляграмаў парашковага малака ды дзьве тоны апэльсінавага мармэляду.
    Усё гэта яны захоўвалі ў бараку бяз вокнаў. А каб абараніцца ад пацукоў, абабілі яго расплясканымі бляшанкамі ад кансэрваў.
    Немцы багомілі іх і лічылі, што ангельцы менавіта такія, якімі і мусяць быць ангельцы. Брытанцы прыўносілі ў вайну стыль, сэнс і зухаватасьць. Немцы адвялі ім чатыры баракі, дарма што хапіла б і аднаго.
    У абмен на каву, шакаляд і тытунь немцы давалі ангельцам фарбы, пілу, цьвікі і тканіну для цыраваньня рэчаў.
    Ужо за дванаццаць гадзінаў ангельцам паведамілі, што да іх вязуць амэрыканцаў. Дагэтуль у іх на падворышчы ніхто ніколі не гасьцяваў, таму ангельцы працавалі, як чароўныя феі з казкі: падмяталі ды мылі падлогу, гатавалі, пяклі, напакоўвалі радно саломаю, рыхтуючы матрацы, зьбіралі на стол і парадкавалі прэзэнты ля кожнага сталовага прыбора.
    I цяпер зімовай ночкай ангельцы сьпевамі віталі гасьцей. Ад іх вопраткі чуўся водар сьвяточных страваў, якія яны згатавалі. Яны стаялі апранутыя ці то як вайскоўцы, ці то як тэнісісты або гульцы ў крыкет. Ангельцы нагэтулькі цешыліся ўласнай гасьціннасьцю і ўсімі тымі ласункамі, якія падрыхтавалі, што, сьпяваючы, нават не пасьпелі абгледзець сваіх гасьцей. Ангельцы ўяўлялі, што сьпяваюць для сваіх братоў па зброі, такіх самых, як і яны, прыбылых з фронту афіцэраў.
    Ангельцы па-сяброўску падштурхоўвалі амэрыканцаў да дзьвярэй бараку, поўнячы
    начное паветра балбатнёй і прыяцельскай бравадаю. Яны клікалі амэрыканцаў «янкі», гаварылі ім: «Ай, малайчыны!», супакойвалі, кажучы «джэры дае дзёрака» і ўсё такое.
    Білі Пілігрым амаль нячутна спытаўся, хто такі гэты Джэры.
    Цяпер Білі Пілігрым стаяў у бараку ля жалезнай пліты, у якой палала гранатавае полымя. На фаерках кіпелі дзясяткі імбрыкаў, некаторыя зь іх сьвісьцелі. Побач зь імі грувасьціўся вядзьмарскі кацёл, поўны залацістага супу. Наварыстага сулу. Калі Білі Пілігрым узіраўся ўягопаверхню,дыкна ёйзманаршай нетаропкасыдю зьяўляліся дагістарычныя бурбалкі.