Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу 15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча

Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу

15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча
Выдавец: Логвінаў
Памер: 210с.
Мінск 2009
51.36 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
ЧДлАВЕК, ЯКІ СКРАЎ сьцяйу ПЛАЧў
15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча
ЧАЛАВЕК, ЯКІ СКРАЎ
СЬЦЯНУ ПЛАЧУ
15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча
Выданьне ажыцьцёўлена дзякуючы падтрымцы
Амбасады
Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь
Габрэйскага агенцтва для Ізраілю (Сахнут) у Рэспубліцы Беларусь
ЧАЛАІЗЁК ЯКІ СКРАЎ СЬЦ F Ну ПдАЧУ
15 ізраільскіх апавяданьняў
у перакладах Паўла Касьцюкевіча
Мінск Выдавец I. П.Логвінаў 2009
УДК 821.411.16-32
ББК 84(5Нзр)-44
Ч 16
■nivnn ЛК UAW УЛКП
QWO 15
'уаріоор yis 'jw л'опЬа1? отл^
© For Hebrew text: authors, 2009 © Касьцюкевіч П., пераклад на беларускую мову, 2009 © Логвінаў I., афармленьне, 2009
ISBN 978-985-6901-03-7
Зьмест
«Давайце хаўрусаваць!» (Зээў Бэн-Ар’е)	7
На адной назе пра ізраільскую літаратуру (Лавал Касьцюкевіч)	11
МАЛАДЗЕЙШЫЯ
Узі Вайль
1.	Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу	19
2.	Зьнікла	36
Этгар Керэт З.Дрэнная карма	44
4.	Сырэна	54
5.	Мужчынка	6о
Орлі Кастэль-Блюм б.Жанчына, якая хацела забіць	64
7.	3 рысам не спрачаюцца	68
Алекс Эпштэйн 8. Апошні сон Борхеса	71
Гафі Амір
9.	У дваццаць адзін год ты зьлётаеш на Месяц.„75
СТАРЭЙШЫЯ
Мэір Шалеў
іо.	Князь Антон і яго служанка Зога	84
Амас Оз
11.	Качэўнік і зьмей	114
А. Б. Егошуа
12.	ПрылІў	138
Эфраім Кіпюн
13.	А ключы ў Рыжага	167
14.	А сам ты як?	172
Юдыт Кацыр
15.	Шлаф штундэ	  176
Давайце хаўрусаваць!
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Дзяржавы Ізраіль У Рэспубліцы Беларусь Зээў Бэн-Ар’е
«Давай хаўрусаваць!» — скажа габрэйскай беларуская мова і будзе амаль зразумелая безь перакладу, паколькі аснова беларускага слова «хаўрусаваць» — сябраваць, таварышаваць, — чыста габрэйская. Але калі яны разгаворацца як сьлед, і габрэйская растлумачыць беларускай, што яна ў Ізраілі зусім ня ідыш (зь якой беларуская непасрэдна кантактавала і часам нават супольнілася ў яшчэ недалёкай гісторыі), а іўрыт — адроджаная мова Торы, то далей безь перакладніка ім не абысьціся. А паразмаўляць жа карціць і найперш пагаманіць па-мацярынску пра сыноў і дачок зямлі беларускай, якія прарасьлі на глебе габрэйскай: такіх як Шнэўр Залман, стваральнік Хабаду — адной з асноўных сёньня плыняў у юдаізьме, ці Мэндэле Мойхер-Сфорым, які ў другой палове XIX стагодзьдзя запачаткаваў сучасную літаратуру на ідыш, альбо пра чалавека, стаўшага легендай, згодна зь якой ён, Эліэзэр Бэн-Егуда, мала не сам-насам адрадзіў у Ізраілі іўрыт. He кажучы пра палітыкаў, народжаных на Беларусі — ім ліку няма: і першы прэ-
зыдэнт Ізраілю Хаім Вэйцман, і трэці Залман Шазар, і дзявяты, цяперапіні, Шымон Пэрэс, а таксама прэм’еры Менахем Бэгін, Іцхак Шамір...
А адкуль бацька аднаго з аўтараў нашай складанкі, папулярнага іўрыцкага пісьменьніка Этгара Керэта? 3 Баранавічаў.
Але Керэт, як і іншыя аўтары гэтага зборніка, не размаўляюць і ня пішуць па-беларуску. А Павал Касьцюкевіч, які пра сябе кажа, што ён сын «аідышэ мамэ» і «бэларашэн татэ», размаўляе і піша на абодвух мовах, таму, пэўна, яму сам Бог наказаў, а Амбасада Ізраілю ў Беларусі папрасіла: «Перакладзіце!» (прынамсі мы зьвяртаемся да Паўла на « вы», а якую форму выбірае Бог — нам невядома). I ён — Павал, улёгся ў працу, і даволі такі доўга ўлягаўся, але ўрэшце пераклаў, ці як ён кажа, «абеларусіў» 15 апавяданьняў ізраільскіх аўтараў, якія цяпер размаўляюць зь беларускім чытачом на яго мове; размаўляюць і ўсур’ёз, хоць нядоўга (бо хто ж гэта вытрымае доўгую гутарку ўсур’ёз?), і іранічна, і нават гумарыстычна, сьмеючыся з саміх сябе, зь ізраільскага ладу жыцьця і рэаліяў, з габрэйскага характару ўвогуле, і ў гэтым умельстве сьмяяцца з саміх сябе (зірніце хаця б на вокладку кнігі!) — наша сіла і зарука таго, што мы выстаім.
А яшчэ гэтая зарука ў тым, што мы захавалі ды адрадзілі нашую старажытную мову, таму што безь іўрыту мы б не пабудавалі той дзяржавы, якую пабудавалі, не перамаглі б у тых войнах, у якіх перамаглі, не стварылі б тых высокіх тэхналёгіяў, якія сёньня шырока вядомыя ў сьвеце. Ды што там казаць, безь іўрыта нават слынная сваімі надоямі ізраільская карова, пэўна, не давала б столькі малака, колькі яна дае на зайздрасьць не-іўрытамоўным рагулям.
Мы ж адраджалі іўрыт як гутарковую мову практычна з нуля. Вядома, іўрыт ніколі ня быў мёртвай
мовай — на ім прамаўлялі малітвы, вучылі Тору і Талмуд, а ў некаторых краінах нават пісалі прозу, вершы і газэтныя артыкулы. Але вось каб сказаць «Як маесься?» ці «Халера цябе бяры!» — дык такога лічы не было. А цяпер паслухайце, як крычаць сёньня на іўрыце на стадыёне футбольныя заўзятары і дэбатуюць дэпутаты ў ізраільскім парлямэнце (некаторыя, праўда, сьцьвярджаюць, што паміж першым і другім няма асаблівай розьніцы). Або завітайце ва ўнівэрсытэцкую аўдыторыю: прафэсар чытае лекцыю па вышэйшай матэматыцы на іўрыце, на галёрцы дзяўчына на іўрыце распавядае сяброўцы, як яе хлопец прызнаўся ў каханьні, вядома, таксама на іўрыце, а побач несьвядомы студэнт употай чытае на іўрыце дэтэктыў. У нас на іўрыце публікуюцца і дэтэктывы, і сур’ёзныя раманы, і паэзія, і кнігі для дзетак. I дзеткі чытаюць гэтыя кнігі справа налева ды спрытна разьбіраюць старадаўнія літары, якімі была напісаная Біблія, як прынята казаць, «у арыгінале».
Мы ведаем цану нацыянальнай мове і таму калі нас пытаюць: «Нашто вы перакладаеце ізраільскую прозу на беларускую мову? Ці не даволі яе перакладаў на расейскую?», мы адказваем: «Так, мыўІзраілізрабілі шмат перакладаў на расейскую мову і ганарымся гэтым. Але тое для расейскага чытача. Бо праўдзівы дыялёг ізраільскай і беларускай культураў можа весьціся адно на нацыянальных мовах — іўрыце і беларускай».
Нашто нам яшчэ мова пасярэдніца, нам дастаткова пасярэдніка, дакладней, тандэма пасярэднікаў — перакладніка Паўла Касьцюкевіча і рэдактара Валянціна Акудовіча, зь якімі нам, і перш за ўсё вам, чытачам, вельмі пашчасьціла.
А калі ўсё так шчасьліва зьбеглася, дык гартайце далей і чытайце гэтую кнігу, якой мы дужа ганарымся як прадстаўнікі Ізраілю, паколькі такім чынам выканалі
адну з сваіх асноўных задачаў — прэзэнтаваць нашую кулыуру, і як сябры Беларусі, бо паспрыялі зьяўленьню яшчэ адной, спадзяемся, зусім неблагой кнігі на беларускай мове.
На адной назе пра ізраільскую літаратуру
Павал Касьцюкевіч
Неяк да мудраца Гілеля завітаў госьць з заморскай краіны і папрасіў: «Шаноўны, распавядзі мне пра сваю габрэйскую веру, пакуль я змагу стаяць на адной назе». I Гілель, ужыўшы ўвесь свой талент, такі здолеў уплішчыць асновы юдаізму ў лічаныя хвіліны. Бо колькі там можа чалавек стаяць на адной назе!Тлумачальнікі Торы кажуць, што нягледзячы на сьпяхоцьце, менавіта тады сьвет атрымаў духоўную эсэнцыю юдаізму, прамоўленую Гілелем: «Палюбі бліжняга свайго, як самога сябе». А філёлягі сьцьвярджаюць, што гэта з той прыгоды іўрыт займеў фразэалягічны выраз «на адной назе», які азначае «сьцісла пра галоўнае, самы цымус кораценька».
Сыны Ізраілевы. Агульнае імя для надзіва розных людзей. Наватзвонкуяны дужа непадобныя: швэдзкія габрэі — бялявыя, як карэнныя швэды, а іх браты з Этыёпіі, здаецца, абсалютна не адрозьніваюцца ад звычайных этыёпаў. А што казаць пра ўклад жыцьця: нават маючы адзін корань — юдаізм і агульныя габрэйскія традыцыі, каготы ні вазьмі сярод Абрагамавых нашчадкаў — кожны прывёз з краінаў сыходу свае адметныя звычаі і завядзёнкі. I іўрыт у вуснах многіх ізраільцянаў часьцяком толькі другая мова.
Але ж, жывучы ў адной краіне, ім усім проста неабходна разумецца. Па-братэрску і палюбоўна. Выслухаць іншых і, што ня менш важна, — выказацца самому. Можа, менавіта таму некалі кожны ізраілец робіцца адначасова і такім сабе заморскім госьцем, ахвочым колькі хвілінаўуважліва паслухаць варыянт праўды з вуснаў іншага чалавека. Потым, калі настае чарга слухача гаварыць, апавядальнік саступае сцэну, увесь ператвараючыся у слых. I цяпер ужо слухач ператвараецца ў мудраца Гілеля, які здатны кораценька, але грунтоўна ды аргумэнтавана, распавесьці сваю вэрсію сьветабудовы. Нават на простае пытаньне «Як маесься?» або «Што ты еўсёньня на абед?» ад ізраільцяніна можна атрымаць зграбна выбудаваны аповед. Хоць кароценькі — дватры сказы, але які мае, як і ўсе сапраўдныя гісторыі, сваезавязку, кульмінацыю, разьвязку. Прамоўцам трэба адно памятаць, што іх сумоўнік стаіць на адной назе. Ізраільцяне такія — цябе будуць слухаць уважліва, са спагадай, але... вельмі нядоўга. Як на іх, хоць ты рыхтуй свае прамовы дома (і многія такі рыхтуюць!).
Сёньняшняя ізраільская літаратура, — а мы нарэшце дапялі да яе, —прыўласьціла падобны спосаб камунікацыі. Скарысталася з папулярнай у Ізраілі формы кароткай гісторыі. I хаця ізраільская літаратура — гэта бліскучыя раманы і аповесьці, аднак кароткае апавяданьне таксама вельмі запатрабаваная форма.
Але так было не заўсёды. На пачатку дваццатага стагодзьдзя, калі ізраільская літаратура толькі пачыналася, баль ладзіла паэзія. Сучасны літаратар не пазайздросьціў бы першаму пакаленьне ізраільскіх пісьменнікаў, бо тады панавала такое нялюбае вольнаму творцу слова «трэба». Трэба было аднаўляць трохі састарэлы за стагодзьдзі выгнаньня іўрыт (кажучы беларускімі паняткамі — адраджаць мову), трэба было цэлымі тамамі перакладаць набыткі сусьветнай
літаратуры, трэба было прадукаваць этычныя нормы, бо літаратура на тую пару была адным з найважнейшых спосабаў у вынаходзтве новай габрэйскасьці. Але, як вядома, калі паэт ператвараецца ў народнага песьняра, яму не дазваляецца ніякіх лішніх рухаў, разьняволеньняў, нязмушанасьці формаў. Зь іншага боку, была, так бы мовіць, палёгка, бо жанр эпічнай паэзіі даваў магчымасьць першым ізраільскім аўтарам міталягізаваць рэчаіснасьць, прадстаўляць яе дасхочу суб’ектыўна і зьмяшчаць акцэнт з сацыяльнай праблематыкі на эстэтыку. I песьні, песьні! Якаў Орланд, Аляксандр Пэн, Натан Альтэрман, Аўрагам Шлёнскі, Шауль Чарняхоўскі, Лея Гольдберг, Хаім Нахман Б’ялік — праз тэксты да песьняў паэты хутка даставалі ўсенароднае прызнаньне, бо публічныя сьпевы карысталіся тады шалёным посыіехам. Маладыя будаўнікі краіны, кібуцнік, садзіліся вакол вогнішчаў і сьпявалі. Сьпявалі мэлёдыі, прывезеныя зь Эўропы, заходняй і ўсходняй, сьпявалі румынскую «Ору» і савецкую «Кацюшу», полькі і шабасоўкі, — хіба адно словы тых песьняў былі свае, іўрыцкія, а тэмы — тутэйшыя, ізраільскія.