Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу 15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча

Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу

15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча
Выдавец: Логвінаў
Памер: 210с.
Мінск 2009
51.36 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
мора і скідае капялюш з галавы, і коціць яго па сьцежцы, а яна бяжыць за ім спаміж магільных помнікаў у сваёй пухкай разьвіванай сукні, з выпнутым круглым жыватом і вузкімі пасамі каштанавых валасоў, і цягне свае пульхныя рукі, каб злавіць яго, але хітры капялюш узьлятае высока-высока ў неба, як ліловы матылёк, і празь імгненьне сядае на вострую вершаліну кіпарыса. Але, падумаўшы, нечаканадвойчы перакульваецца ў паветры і садзіцца на помнік Аба-Хушы, былога мэра. Ты разам зь Мішам і астатнімі мужчынамі падахвочваецеся злавіць уцекача і гойсаеце паміж магіламі, але ён, расплясканы і нягеглы, ужо зноў далёка ад вас: дзе Ханох Габрыелі, сын Мойшы, народжаны ў г. Лодзь, і дзе Цыля Фрумкіна, узорная жонка, маці і найвялікшая праведніца, якія шчыльна ляжаць тут, а вы ўсе пачырванелі, спатнелі і цяжка дыхаеце, але капялюш ратуецца адмысловым сальта, уздымаецца ў чарговы раз, а вы зноў прыпусьцілі за ім, талопіцеся ў неба і махаеце рукамі, як ацалелыя пасьля караблякрышу на пустэльным востраве махаюць самалёту, толькі зьнянацку капялюш губляе раўнавагу, круціцца вакол уласнай восі, як танцоўшчыца, у віры фіялетавых стужак і каменем падае ля могілкавай брамы, прызямляецца на бок і сьмяецца сваім круглым ротам, а яна бяжыць да яго, важкая і задыханая, нахіляецца, падымае, махае ім высока над галавой і крычыць вам з бляскам уваччу: я злавіла, я злавіла яго.
Сьнежань 1989
Ч-іб Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу / Пер. з мовы іўрыт П. Касьцюкевіча. — Мінск : I. П. Логвінаў, 2009. — 210 с.
ISBN 978-985-6901-03-7
УДК 821.411.16-32
ББК 84(5Йзр)-44
Літаратурна-мастацкае выданне
ЧАЛАВЕК, ЯКІ СКРАЎ СЬЦЯНУ ПЛАЧУ
15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча
Рэдактар Валянцін Акудовіч Карэктар Натальля Кучмель Дызайн Сяргей Ждановіч Вёрстка Сяргей Кандраценка
Падпісана ў друк об. 11.2008 г. Фармат 84x108 1/32. Папера афсетная. Друк афсетны. Гарнітура «Georgia».
Ум. друк. арк. 11,03. Ул.-выд. арк. 11,2.
Наклад юоо ас. (1—500) 3<чм. 1403
Выдавец I. П. Логвінаў.
ЛВ 02330/013307 ад 30.04.2004 г.
220050, г. Мінск, пр-т Ф. Скарыны, 19-5.
logvinovpress@mail.ru
Друк ТДА «НоваПрынт».
ЛП 02330/0056647 ад 27.03.2004 г.
220047, г. Мінск, вул. Купрэвіча, 2.
... Варта валл апынуцца ў нашай роднай блізкаўсходняй старонцы ля завода-гіганту, старой фабрыкі, новага гандлёвага цэнтру ці лобач з будынкам аўтавакзалу, вы ўбачыце адну і тую ж карціну: усе дружна стаяць на вушах, пэрсанал лётае што дурны, патрабуючы, каб Нехама іх злучыла, усе грукаюцца ў замкнёныя дзьверы склада, і пасярод гэтага вэрхалу ў канцы калідора абавязкова павінен зьявіцца вельмі тлусты мужчына з чырвоным як бурак тварам ды надрыўна заверашчаць: «Дзе ключ?»
Эфраім Кішон, апавяданьне «А ключ у Рыжага»
... — Мой бацька кліча мяне ў Ерусалім. Здурнець можна, ужо вясна, вось-вось Пэсах...
— Паедзеш?
— Даймае страшна. Кажа, лрыяжджай, лабудзем габрэямі хоць раз на год. Я сказала, што ў мяне працы ла горла, і хай ён адзін будзе габрэем раз на год...
Гафі Амір, апавяданьне«У 21 годтызьлётаеш на Месяц»
... I толькі цябе адну буду любіць векі вечныя, Ітолькі цябеаднаго будулюбіць векі вечныя.
Нам заняло духі, бо мы адчулі, што гэтая клятва моцная як сьмерць, і каб яна зрабілася нават яшчэ мацнейшай, словы клятвы мы выразалі з Кнігі Быцьця і пры сьвятле сьвечак наклеілі на чысты аркуш. Потым напісалі дату і пазначылі наш дакладны адрас: бульвар га-Насі, гара Кармэль, Хайфа, Ізраіл ь, Блізкі Ўсход, Азія, Зямля, Сонечная сыстэма, Галактыка, Сусьвет...
Юдыт Кацыр, апавяданьне «Шлаф Штундэ»
ЧДЛАВЕК. ЯКІ СКРАЎ сьцяйу ПЛАЧЎ
15 ізраільскіх апавяданьняў
у перакладах Паўла Касьцюкевіча


л