Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу 15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча

Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу

15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча
Выдавец: Логвінаў
Памер: 210с.
Мінск 2009
51.36 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
матора аціхла за павароткам, дык мы разам кінуліся з ложкаў і сустрэліся ў калідоры. I пачалі рабіць дакладна ўсё паводле нашага пляну, які распрацавалі да апошняе дробязі. Сыіярша, па чарзе прынялі ванну, не шкадуючы часу: з мыцьцём валасоўі прачысткай вушэй. Потым абгарнуліся ў нашыя прасьціны, якія навязалі на адным плячы на манер грэцкае тогі. Я надухмянілася з усіх бутэлечак, якія толькі знайшла на бабулінай бюрцы. Нафарбавала вусны памадай, нашмаравала шчокі румянай, а сіняй тушшу падоўжыла вейкі. Пасьля гэтага мы адцялі галоўкі ружам, якія бабуля купіла на суботу, кінулі іх у аранжавую вазу на буфэце і сплялі два вянкі на галовы. Потым зайшлі на варыўню, але ня сьнедалі, бо гэтым днём у рот нічога ня лезла, адно скралі з бабулінай хованкі сьвечкі, якія ляжалі побач з чакалядам, шэсьць адмысловых памінальных сьвечак, якіх яна назьбірала цэлы склад, бо часта правілася гадавіна сьмерці кагосьці зь сямейнікаў, якія назаўжды засталіся там, у іншай краіне. 3 паркалёвай скрынкі для шытва ўзялі нажніцы, з шуфлядкі, дзе бабуліна бялізна — белую насатку, з буфэту — вінны келіх, a зь бібліятэкі сьцягнулі маленькі томік Бібліі, які твой бацька атрымаў колісь у падарунак на бар-міцву1 ў школе, і, босыя, з усімі гэтымі рэчамі, падняліся ў наш пакой на гарышчы. Там, зачыніўшы жалюзі на вокнах, што выходзілі на мора і на могілкі, зрабілі суцельную ноч. Запалілі памінальныя сьвечкі і расставілі іх па ўсім пакоі, які цяпер поўніўся сылюэтамі страхотных чарцянят, што танчылі па столі і сьценках, a адну сьвечку пакінулі на стале, і поруч паклалі Біблію,
1 Бар-міцва (іўр., літаральна «сын запавету» ) — падлетак, які сягнуў узросту із год і аднаго дня. Паводле юдаізму, стуль падлетак лічыцца дарослым, а таму здатным і абавязаным выконваць усе рэлігійныя запаветы. Бар-міцвай таксама называецца ўрачыстая цырымонія, што прытарнаваная да гэтай даты.
і ты спытаў, ты гатовая? Я прашаптала: так, маё cappa моцна калацілася, і мы сталі адно супраць аднаго, паклалі адну руку на вокладку, а другую паднялі ў скаўцкай клятве (мезенец абхоплівае вялікі палец), і я зірнула табе ў вочы, у іх палалі агні сьвечак, і я ўрачыста паўтарала за табой словы:
Клянуся Богам і чорнай магілай Гітлера Клянуся Богам і чорнай магілай Гітлера Што ніколі не ажанюся зь іншай жанчынай Што ніколі ня выйду за іншага мужчыну I толькі цябе адну буду любіць векі вечныя I толькі цябе аднаго буду любіць векі вечныя
Потым мы абняліся. Нам заняло духі, бо мы адчувалі, што нашая клятва моцная як сьмерць, але каб яна зрабілася яшчэ мацнейшай, гэтыя словы мы выразалі зь Бібліі і пры сьвятле сьвечак наклеілі іх на чысты аркуш. «Богам» мы знайшлі ў Кнізе Быцьця, «жанчынай» знайшлі ў гісторыі пра Адама і Еву, «магілай» — у разьдзеле пра пахаваньне Сары Ісаакам. Потым адшукалі «мужчыну», і «клянуся», і «я», і «зь», і «за», і «любіць». «Ніколі» выразалі з фразы «Ніколі ня дасьць Ён праведніку пахіснуцца». «Чорнай» — у «Песьне Песьняў». Астатнія словы: «Гітлер», «іншай», «іншага» — мы ў Бібліі не знайшлі, хоць доўга шукалі, і таму таксама ўклалі іх з паасобных літар. Калі ўсё было гатова, ты абгарнуў келіх у хустку, паклаў яе на падлогу і з усяе моцы ўдарыў босай падэшвай нагі. Келіх раскрышыўся, і пляма крыві расплылася па хустцы. Ты тыцнуўу пляму палец і напісаў крывёй пад клятвай сваё імя. Потым сказаў: цяпер ты. Я глыбока ўздыхнула, узяла аскепак шкла і парэзала вялікі палец на назе, (спадыспаду, каб ніхто ня змогубачыць раны), выціснула на палец кроплю крыві і дрыготкай рукой паставіла сваё імя побач з тваім. Мы пазначылі дату, — павод-
ле хрысьціянскага календара і паводле габрэйскага — потым напісалі наш дакладны адрас: бульвар га-Насі, гара Кармэль, Хайфа, Ізраіль, Блізкі Ўсход, Азія, Зямля, Сонечная сыстэма, Галактыка, Сусьвет. Цяпер мы парвем клятву на два кавалкі, і кожны будзе захоўваць палоўку з подпісам другога, паўтарыла я наш плян, але ты раптам сказаў: не, давай загарнем яе як сьлед і закапаем пад вялікай сасной, бо там яго можна будзе знайсьці заўсёды. Я падумала, што нельга мяняць плян, але ж прамаўчала. Мы загарнулі тэкст клятвы ў фольгу ад учарашняй чакалядкі і паклалі яго ў пустую каробачку ад запалак, якую таксама загарнулі ў паперу, і цэляфанавы мяшэчак, што застаўся ў цябе ад тых, якія ты цягаў з шуфлядкі, і спусьціліся ў двор. Побач з комлем выкапалі рукамі гл ыбокую яму і паклалі ў яе самую каштоўную рэч на сьвеце, але калі мы прысыпалі пакет зямлёй, прытоптвалі нагамі і насыпалі на тым месцы ігліцу, немаведама зь якой прычыны мне чамусьці раптам зрабілася вельмі сумна.
Калі мы вярнуліся ў пакой, то памінальныя сьвечкі па-ранейшаму палалі. I чарцяняты працягвалі гарэзіць на сьценках. Я ведала, што зараз павінна адбыцца і не палохалася. Я падумала пра Анну Франк. Пра тое, што немцы схапілі яе да таго, як яна пасьпела як мае быць абняцца са сваім Пітэрам, і што яна была якраз майго ўзросту, і я сказала сабе: я пасьпею. Мы выцягнулі кветкі з валасоў і скінулі грэцкія тогі, разаслалі адну прасьціну на канапе, ляглі на яе і накрыліся другой, і я лашчыла ўсё тваё цела, якое было гарачае і задыханае, і вандравала губамі паміж узгоркаў сьвятла, паміж вытанчаных ценяў і ўздоўж невядомых сьцежак мыла і поту пад прасьціной, і раптам ты ўзьняўся нада мной, і зірнуў на мяне жоўтымі зіхоткімі вачыма, з драпежнай усьмешкай, і я хацела, каб гэта ўжо адбылося, і прашаптала: хадзі сюды, і ты запытаў, ці не баліць, і я адказала, не, і я чула
тваё сэрца, што калацілася ў мяне на грудзях у рытме: я-кахаю-цябе-я-кахаю-цябе, і мной апанаваў неймаверны гонар.
Раптам заскрыгаталі па сходах цяжэнныя крокі, і я прашаптала: немцы, мяне працялі дрыжыкі, і мы яшчэ мацней абняліся і прытуліліся да сьценкі, дзьверы адчыніліся і на парозе ў німбе сьвятла стаў дзядзька Альфрэд, якога, пэўна, забылі папярэдзіць, што гаспадары паехалі ў санаторый і што ня трэба сёньня прыходзіць на гарбату. Ён акінуў вокам нашыя спатнелыя целы, упэцканую крывёю хустку, запаленыя сьвечкі і рассыпаныя па падлозе пялёсткі. I разгублена павёў сваім трускавічным насіскам. Калі ягоны позірк зачапіўся за нейкую кропку на тваім жываце, магчыма, на пупку, дык ён прамармытаў: што ж гэта робіцца, дзеці?... гэта ж няможна... у вашым узросьце... нельга... божачкі, а як даведаецца ваша бабуля?.. Мы накрыл іся прасьцінкамі і глядзелі на яго моўчкі з апаскай, як каты. Ён апусьціў вочы на насы сваіх бліскучых ботаў і дадаў: я мушу распавесьці ўсё вашай бабулі.... хто б мог падумаць... яшчэ дзеці... кузэны.... потымудадатак, барані Божа, народзіцца дзіцятка з шасьцю пальцамі на кожнай руцэ... або двума галовамі... ці са сьвінячым хвастком... гэта ж вельмі небясьпечна... хто б мог падумаць... I круціў галавой, пераводзячы позірк зь левага носа на правы, быццам ладзіў паміж імі спаборніцтва на самы бліскучы бот. Потым падняў галаву і, зьвяртаючыся да цябе, сказаўужо без заіканьня, што гатовы маўчаць, з умовай, што ты сустрэнесься зь ім тут, заўтра днём, каб ён правёў з табой гутарку і растлумачыў табе, наколькі сур’ёзна тое, што мы тут нарабілі. Чаму толькі зь ім, жвава кінулася абараніць цябе я, але дзядзька Альфрэд адказаў, што ён лічыць цябе адказным і што менавіта ад цябе, з тваёй сьветлай галавой і здольнасьцямі, ён такога не чакаў. Я згодны, ціха сказаў ты. Калі за ім зачыніліся дзьверы, мы ўскочылі з канапы да стала,
адна рука на томіку Бібліі, а другая ўзьнятая ўверсе над галавой, і я паўтараю за табой працяг клятвы, які ты склаў адразу на месцы:
I нават калі ў нас народзіцца дзіцятка з шасьцю пальцамі на кожнай руцэ, або з двума галовамі, або са сьвінячым хвастком, мы будзем любіць яго ўсё роўна як цалкам нармальнае дзіця зь пяцьцю пальцамі і адной галавой, і зусім без хвастка.
Потым мы хуценька апрануліся і пачалі жвава прыбірацца, каб пасьпець да прыходу дзеда і бабулі. Хаця адну пляму, цёмна-чырвоную, што красавалася на зялёным абіўцы, пакінулі як памятку. Ужо ў ложку я чула, як бабуля мармыча ў аранжавую вазу на буфэце: дзіўна, я ж выдатна памятаю, што купіла кветкі для суботы, а дзед мяккім голасам суцяшае яе: што тут паробіш, і мая памяць ат сабе памяць, ня тое што раней, бач — забыў патэлефанаваць Альфрэду, каб ён сёньня не прыходзіў на гарбату.
Пасярод ночы мяне ахапіла страшэнная млосьць. Пабегла ў прыбіральню, сунула палец у рот і раптам адчуваю, што ванітую пяском, вялікай колькасьцю мокрага пяску. Ён напаўняе рот, рыпіць між зубоў. Я мала не задыхаюся, плююся і ванітую, ванітую і плююся. I тут зь мяне вылецела нешта-нейкае зь пяском, і я ўталопіла вочы ў зеўра ўнітаза. Дробнае чорнае сабачаня ўсплыло на паверхню і, здраньцьвелае, дрэйфуе на адным баку. Яго ножкі раскірэчыліся, дзясны агаліліся ў жахлівай усьмешцы-ашчэры, і яно зіркае на мяне сваім растуленым мёртвым вокам. 3 агідай я бразнула вечкам. Знадворку пачала днець.
* * *
Я бадзяюся між дрэваў з рукамі ў кішэнях, футболю шышку. Ужо паўтадзіны вы зь дзядзькам Альфрэдам наверсе, зашыліся ў пакоі. Што ён так доўга тлумачыць табе?
Я больш не магла стрываць. Цішком-нішком пракралася на другі паверх, зусім трошкі прыадчыніла дзьверы і зазірнула ў сярэдзіну. Вы сядзелі на канапе. Дзядзька Альфрэд тлумачыў табе нешта разгалістымі, узвычаенымі ў опэры, жэстамі, але я не магла пачуць, што дакладна. Раз-пораз ён клаў сваю зробленую з ваты руку табе на калені. Потым атуліў цябе за плечы і наблізіўсвой надзвычай пунсовы, амаль малінавы твар да твайго, счарнелага ад бледнасьці. Раптам дзядзька Альфрэд узьняў галаву і згледзеў мяне. У яго вачах мільгануў чорны цень. Я ўцякла на двор і лягла пад вялікай сасной, якраз над карабком з клятвай, які мы закапалі ўчора, і глядзела на зялёную бліскучую ігліцу, што працінала аблачыну, якая мела форму вялізнай белай рукі. Я чакала. Мінуў час, і яшчэ мінуў, і яшчэ, і яшчэ, багата часу мінула, а вы ўсё не выходзілі. Я прыгадала сон, які прысьніўся ноччу, і мяне праняла халодная дрыготка. Нарэшце адчыніліся дзьверы і на прыступкі выйшаўдзядзька Альфрэд, цяжкадыхаючы і хістаючыся. Ён зашпіліў пінжак і пазваніў у дзьверы галоўнага ўваходу. Бабуля дала Альфрэду дзеньдобры, і дзядзька зайшоў у дом. Потым выскачыў ты, лёг ля мяне, утуліў галаву на маім жываце і выпусьціў у яго ўсю сваю крыўду. Тваё цела моцна трэслася. Я крэпка абняла цябе. Што здарылася, шэптам спыталася я, што ён сказаўтабе? Яго трэба забіць! — стагнаўты. Твае гарачыя сьлёзы намачылі мне блюзку. Я ніколі ня бачыла, каб ты так плакаў. Але што здарылася, што ён зрабіў табе, яшчэ дапытвала я. Трэба забіць яго, трэба забіць яго, стагнаў ты, а твае ногі лупцавалі зямлю. Але што ён зрабіў, ударыў цябе, скажы калі ласка, што