Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу 15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча

Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу

15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча
Выдавец: Логвінаў
Памер: 210с.
Мінск 2009
51.36 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Але ўжо пачынаючы з 30-тых гадоў літаратурная атмасфэра мяняецца: вершаваныя сагі пра першых пасяленцаў выходзяць з моды. Гэта і зразумела — мяняецца сама краіна. Ужо ўвабраўся ў сваё стракатае пер’е першы габрэйскі мэгаполіс — Тэль-Авіў. На Зямлю Ізраілю прыехала вялікая хваля рэпатрыянтаў зь Нямеччыны і Польшчы. Водар «Галуаза» і цынамона лунае над Тэль-Авівам: «Бітэ шон, пані Матусэвіч». Паўстаюць першыя багемныя асяродкі і пачынаецца заўсёдная мэдытацыя багемы пасярод тлуму кавярняў за кубачкам сто разоў астылай кавы, якая завершваецца нясьпешным шпацырам па вуліцах Дызэнгоф і Шэнкін, тады — ці не адзіных нітачках эўрапейшчыны пасярод неабсяжнага кіліма Ўсходу.
Літаратура пакрысе робіцца больш складанай і шматслойнай — усё часьцей ужывае прыёмы эўрапейскай прозы: плынь сьвядомасьці Джэймса Джойса, экзыстэнцыялізм Камю і Сартра. Яна імкнецца засвоіць вобраз прыватнага чалавека, незалежнага ад грамадзтва. Пісьменьнікі пачынаюць адчуваць сябе інтэлектуальнай элітай і шмат хто зь іх зусім не марыць жыць у кібуцы ды абрабляць палі. Літаратура часам нават замест хваласьпеваў кібуцнаму ладу востра яго крытыкуе, як і вобраз першапраходца, створаны папярэднім пакаленьнем пісьменьнікаў. Цяпер побач з супэргабрэям у ізраільскай літаратуры гадуецца іншы герой, прыватны чалавек, які пакутуе на сумневы і бясконца шукае сэнс уласнага існаваньня. У гэтую пару ўжо ухваляюцца не эпапэі, а раманы ды аповесьці, дзеяньне якіх адбываецца на абмежаванай тэрыторыі і з абмежаванай колькасьцю герояў. Высілкі аўтараў скіраваныя не на апісаньне вялікіх зьдзяйсьненьняў, а на дакладную перадачу ўнутранага сьвету героя. У сваіх творах празаікі тых часоў пераглядаюць ідэалы бацькоў-заснавальнікаў, заяўляюць права на самавызначэньне асобы, пестуюць сваё пэрсанальнае «эга». Разам з тым ізраільская літаратура захоўвае традыцыйны для яе крытычны (часам сатырычны) погляд на жыцьцё грамадзтва. Нездарма менавіта на гэты час прыпадае росквіт сатырыка Эфраіма Кішона. А пісьменьнік Аарон Апельфельд наагул збочвае ад выяўленьня ізраільскай рэальнасьці і ўглядаецца ў жыцьцёвыя суплёты эўрапейскіх габрэяў. Да таго ж ён паказвае хутчэй трагічнасьць, а не гераічнасьць габрэйскага лёсу падчас Галакосту. Менавіта цяпер, калі габрэйская супольнасьць у Ізраілі стварыла больш, чым дэкляравала, ізраільскае літаратура пачынае задумвацца над спрадвечнымі праблемамі чалавецтва. У бо-тыя гады дваццатага стагодзьдзя, калі ў літаратуру прыйшло цэлае пакаленьне пісьменьнікаў, якія вырасьлі і вучыліся
тут, на зямлі Ізраіля (А.Б.Егошуа, Аарон Мэгед, Ёрам Каньюк, Іцхак Бэн-Нэр, Амас Оз) ізраільская літаратура здолела ўзьняцца над уласнай монанацыянальнасьцю і тым самым прыдбала сабе чытачоў у шмат якіх краінах сьвету.
8о-тыя гады. Вялікія хвалі рэпатрыяцыі з СССР і выбух камунікацыяў надаюць ізраільскай літаратуры шматкультурныя рысы. Сьветапоглядна сацыялістычны Ізраіль імкліва ператвараецца ў капіталістычны край. Нэон рэклямы, агнёвая стужка гайвэяў, тэхна-рытм. Пісьменьнік больш не прадукуе маральных нормаў, цяпер ён адно нагадвае пра пякучыя праблемы. Далікатна, сьцішана. Але нават дзеля гэтага яму сьпярша трэба завабіць да сябе чытача. Як? Вядома, кідкай назвай. «Жанчына, якая хацела забіць» — так назвала адно са сваіх апавяданьняў Орлі Кастэль-Блюм. «У 21 год ты зьлётаеш на Месяц» — гэта апавяданьне іншае аўтаркі, Гафі Амір. Алекс Эпштэйн назваў свой твор «Не чытайце гэтага апавяданьня!» (праўда ж, адразу ўзьнікае вострае жаданьне яго прачытаць?). У гэтых вымогах звабіць чытача, усіх, відаць, пераўзышоў Узі Вайль, які назваў сваё кароткае апавяданьне так: «Гадзі Блюменталь закідвае мяч у кальцо над галавой васьмігадовага хлопчыка, а хлопчык крычыць: «Прэч з поля, прыдурак!» ».
Ізраільскія пісьменьнікі назвамі сваіх твораў зусім па-рэклямнаму цьвеляць чытача. Але як прынадзіць яго заглыбіцца ў тэкст? Прывабнасьцю першага сказу, вядома! «...УАмэрыцы вынайшлі кроплі ад адзіноты...» — так пачынае сваё апавяданьне «Кроплі» Этгар Керэт. Або «...Жаўнеры папрасілі прабачэньня ў яе, што забілі мяне...» (першы сказ апавяданьня «Юлія» таго ж аўтара).
I — сакавітай мовай. Ізраільскі пісьменьнік лічыць за лепшае выбіраць простыя, зразумелыя як мага больш шырокаму колу чытачоў, словы. Зь лексычнага
гледзішча перакладаць сучасных аўтараў — адна асалода: замест таго, каб лазіць у слоўнікі (дзеля лепшага паразуменьня), можна проста выйсьці з дому і прыслухацца да вулічнай гаманы.
Елена Рымон, вядомая дасьледчыца ізраільскай літаратуры, кажа: «Іўрыт — такая мова, на якой даволі складана вымавіць запар некалькі фразаў, каб ня ўбіцца ў якую-небудзь цытату з таго ці іншага сьвятога тэксту». Дык вось, гэта ўжо даўно няпраўда. На іўрыце сёньня можна такое загнуць, што хавайся ў бульбу... Да таго ж сучасны гутарковы іўрыт — кактэйль Молатава, дзе акрамя асноўнага, габрэйскага складніка, намяшана нямала арабскіх, славянскіх і ангельскіх «пярчынак».
Яшчэ адна прынада для сучаснага ізраільскага чытача — навеяны моднымі сюррэалізмам і абсурдызмам выгін сюжэтнай лініі. Прыкладам, Керэтаўскае — жыў-быў вожык, які хацеў абрабаваць банк, бо кахаў прастытутку.
Але ўсё ж перад намі літаратура, а не рэклямная прадукцыя. Ізраільскія пісьменьнікі, якія дзеля пражытку часта працуюць у рэклямных агенцтвах і пішуць сцэнары для мыльных опэр, хоць і карыстаюцца ў сваёй творчасьці прыёмамі піяршчыкаў, але пасьля першых сказаў амаль адразу кажуць рэклямшчыне рашучае «не!». I тое, што пачынаецца як дэтэктыў, сканчаецца глыбіннымі развагамі пра чалавечы лёс (Узі Вайль, апавяданьне «Зьнікла»). Абязважкая, акварэльная замалёўка раптам ператвараецца ў шматслаёвае палатно з крытычным поглядам на сучаснае жыцьцё (апавяданьне Гафі Амір «I перадай прывітаньне майму юнацтву»), Як у кожнай праўдзівай прозе тут галоўнае ня форма. Пад стракатай упакоўкай тояцца бездані чалавечых пачуцьцяў. Ізраільскі пісьменьнік наладоўвае ў кароткае апавяданьне надзвычай сур’ёзныя тэмы: крохкасьць чалавечае душы, яе прывыкласьць да
пакутаў, спробы ўцёкаў чулых сэрцаў з зачараванага колу адзіноты. Пранізьлівасьць Чэхава, фантасмагарычнасьць Кафкі і Шульца, высушана-нішчымны рэалізм Карвэра — усё, пра што (і як) пісала і піша сусьветная літаратура, ёсьць тут.
Прачытаўшы гэтыя 15 апавяданьняўі пакаштаваўшы п’янкі кактэйль мадэрну, плыні сьвядомасьці, сюрру ды постмадэрну, што замешаныя на доўгіх буднях самотных душаў і стракатай ізраільскай рэчаіснасьці, спадзяюся цябе, чытачу, не пакіне адчуваньне, што ты зрабіўся сьведкам цуду, які магчымы нават у асобна ўзятай малагабарытнай кватэры вялікага гораду. Дарэчы, ты, шаноўны, слухаючы мяне, не стаміўся стаяць на адной назе?
Перакладнік выказвае сваю шчырую падзяку:
спадару Зээву Бэн-Ар’е, амбасадару Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь,
за настойлівае пераконваньне шырокіх мас ізраільскіх чыноўнікаў у мэтазгоднасьці выданьня кнігі — а на яго месцы хто іншы ўжо даўно бы апусьціў рукі,
спадару Ігару Гітэльману, кіраўніку беларускага філіялу габрэйскага агенцтва «Сахнут», за наданьне бюджэту кнігі патрэбнага аб’ёму і належнага размаху,
спадарыням Гіле Мэгед (Hilla Meged) і Гіціт Леві (Gitit Levi), супрацоўніцам Інстытуту перакладаў іўрыцкае літаратуры (г. Рамат-Ган, Ізраіль), за правядзеньне ва ўдарныя тэрміны растлумачальнай працы сярод шырокіх мас ізраільскіх пісьменьнікаў, цягам якой шырокім масам было даведзена, што пераклад іх твораў на беларускую мову — зарука будучага буяньня іх занядбанай літаратурнай кар’еры;
спадарам Андрэю Дыньку і Андрэю Скурку, рэдактарам тыднёвіка «Наша Ніва»;
спадару Вольфу Рубінчыку, рэдактару беларускагабрэйскага бюлетэню «Мы яшчэ тут!»;
спадару Барысу Пятровічу, рэдактару часопіса «Дзеяслоў»;
за падтрымку на старонках сваіх выданьняў шырокіх мас ізраільскіх пісьменьнікаў, якая мела на мэце бескарысьліва паспрыяць будучаму буяньню іх занядбанай літаратурнай кар’еры.
спадару Асафу Браха (Assaf Bracha), консулу Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь, за наданьне перакладчыку ўпэўненасьці, што ivrit — safa kasha («хто якхаціт, той так і іўрыт»), якая безумоўна спрычыніцца да будучага буяньня яго занядбанай перакладчыцкай кар’еры.
Студэнткам-гебраісткам 5-га курса аддзяленьня культуралёгіі факультэту міжнародных адносінаў БДУ (загадчыца катэдры — Сініла Г.В.), за пакорлівую згоду стацца падвопытнымі чытачамі, паколькі ладная частка перакладаў з гэтай кнігі ўпершыню былі выпрабаваныя менавіта на іх.
V3I ВАШІЬ
Гэты Узі Вайль (нарадзіўся ў 1967 у кібуцы Газіт) проста доктар Марыярці нейкі! To запросіць Сьмерць уласнай пэрсонай у кватэру да звычайнай ізраільскай сям'і (апавяданьне «Гэта не «Хамас», гэта Сьмерць, каб яна здохла»), то запхне ў машыну часу цара Давіда і прымусіць яго знаёміцца з прадстаўніком ерусалімскіх сэксменшыняў (лірычнашызафрэнічны цыкл «Буржуазія задаволена не да канца»), то на біялягічна-генэтычным узроўні скрыжуе ананас з банкаматам, а потым дыню з цыгарэтай (форма як у дыні, смак як у дыні і ў дадатак спрычыняецца да ракавых захворваньняў). Але ніхто не здагадваецца, што Узі Вайль падрыхтаваў крадзеж, які сваёй цынічнасьцю ня мае аналягаў у габрэйскай гісторыі: літаратурны зламысьнік наважыўся сьцягнуць Сьцяну Плачу,
Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу
Давід Лугасі, мяркую, ніколі не ўсьведамляў, як жа моцна ён любіць Сьцяну Плачу, пакуль ня ўбачыў яе разабраную на камяні, якія былі звале-
«Haish Shehevir et Hakotel Hamaaravi» by Uzi Weill
First published in Hebrew in. «The Man Who Moved the Wall of Tears» by Uzi Weill, Modan Publishing House Ltd
Copyright© Uzi Weill and Modan Publishing House Ltd
Translated by Pavel Kastukevich
«Published by arrangement with The Institute for The Translation of
Hebrew Literature»
ныя цяпер у кодабы трыццаці цяжкавікоў ягонай кампаніі »Амэрыканскі камфорт (перавозкі і рамонтныя працы)».
Раней Сьцяна Плачу была адно месцам для малітвы. I толькі таго. Аднак забойства прэм’ер-міністра Іцхака Рабіна1 зьмяніла ўсё чыста.
Лугасі — адзін з тых рэдкіх людзей, якія нарадзіліся, каб маліцца. Таму няма дзіва, што ля Мура ён пачуваўся як дома. Хаця ён не настолькі пільнаваўся ўсіх рэлігійных звычаяў, каб мець шанец ажаніцца з унучкай якогась хасыдзкага рэбе (нават з другараднай, нязначнай дынастыі). Напрыклад, у шабатні вечар Лугасі сьпярша ішоў з татам у сынагогу, потым вяртаўся ў бацькоўскі дом на дабраславеньне і сьвяточную вячэру, а пасьля вячэры заводзіў машыну і ехаў на якую-кольвек пагулянку. I ў сям’і Лугасі гэта лічылася цудоўна прабаўленай суботай2.