— Рон на іспытах у спэцаддзяленьне марскіх пехацінцаў, у «камандас», — з гонарам паведаміла Сыван. — Ён ужо здаў усе іспыты, і яму засталося толькі сумоўе з афіцэрам. Я ўбачыў, як з другога канца залі да нас набліжаецца Гілад. Сыван дадала: — Ведаеш? На выпускным Рон атрымае прыз найлепшага вучня? Дырэктар ужо падпісаў загад па школе. — Сыван! — паклікаўяе Гілад, падышоўшы да нас амаль усутыч. — Што ты тут робіш? На гэтых лаўках ня вельмі пасядзіш. Хадзем, я заняў табе месца на крэслах у заднім радзе. — Іду! — адказала Сыван і ўсьміхнулася мне сарамлівай усьмешкай. — Тут сапраўды зацесна... I яна пайшла з Гіладам, каб сесьці на крэсьле. Гілад быў найлепшым сябрам Рона. Яны разам гулялі ў зборнай школы па баскетболе. Я зірнуў на сцэну і глыбока ўздыхнуў. Mae далоні па-ранейшаму пацелі. Некалькі трэцяклясьнікаў падняліся на сцэну, і цырымонія пачалася. Пасьля таго, як усе прадэкламавалі свае заўсёдныя ўрыўкі, на сцэну падняўся немалады мужчына ў бардовым швэдры і распавёў пра Асьвенцім. Ён быў чыйсьці бацька. Мужчына прамаўляў нядоўга, хвілін пятнаццаць. Пасьля гэтага мы вярнуліся на заняткі. Выйшаўшы з клясы, я ўбачыў нашага вахцёра Шулэма на прыступках ля мэдкабінэта. Ён плакаў. —Эй, Шулэм, што здарылася? — занепакоіўся я. —Той чалавек у спартзалі — я ведаю яго, — сказаў Шулэм. — Я таксама быў у канцлягеры ў «зондэркаманда». —Ты праходзіў падрыхтоўку ў лягеры «камандас», марской пяхоты? Калі? — зьдзівіўся я. Я быў ня ў стане ўявіць нашага худога і дробнага Шулэма, як ён служыць у спэцаддзеле «камандас», але хто там ведае... Шулэм выцер сьлёзы і ўзьняўся. —Ат, не бяры да галавы, — сказаў мне Шулэм. — Давай, давай, лепей ідзі ў клясу — гэта сапраўды дробязі. Надвячоркам я пайшоў у гандлёвы цэнтар. Ля шапіку з шаўрмой сустрэў Авіва і Цуры. — Ты чуў? — спытаў Цуры з ротам, набітым шаўрмой. — Сёньня Рон прайшоў сумоўе. Пасьля прызывуўяго невялічкі курс па арыентаваньні і ён — у «камандас». Ведаеш, штотакоетрапіцьу марпехі? Бяруць аднаго з тысячы... Авіў пачаў лаяцца, бо ў яго разьляпілася ляпёха, і ўвесь хумус і салатавы сок пацяклі яму на рукі. — Мы яго толькі што перастрэлі на футбольным полі. Яны з Гіладам дурэюць як могуць, сьвяткуюць Ронава залічэньне ў «камандас», піўцо і ўсё такое... Цуры зарагатаў і малай драбніцай не падавіўся, а кавалак памідора са шматком ляпёхі вылецелі з рота: — Каб ты адно бачыў, што яны там вычвараюць зь велікам Шулэма! Як дзеці малыя! Рон такі рады, што здаўусе іспыты. Мой брат сказаў, што найбольш зрэзваюцца менавіта падчас сумоўя. Я пайшоў на школьны стадыён, але там нікога не было. Веласіпед Шулэма, які заўсёды быў навязаны да трубы побач з мэдкабінэтам, зьнік, а на прыступках валяўся расчэплены ланцуг і навесны замок «Ярдэні». Калі я вярнуўся на стадыён раніцою, дык веласіпеда там па-ранейшаму не было. Я счакаў, покуль усе зайдуць у клясы, і тады пайшоў да дырэктара. Дырэктар сказаў, што я зрабіў слушна і што пра нашу размову ніхто не даведаецца. Потым ён папрасіў сакратарку, каб яна напісала мне запіску пра спазь- неньне для настаўніцы. У той самы дзень нічога не адбылося, і назаўтра таксама, але ў чацьвер дырэктар завітаў у клясу разам з паліцэйскім у форме і сказаў Рону і Гіладу выйсьці зь імі. Ім нічога не зрабілі, адно папярэдзілі. Веласіпед яны вярнуць не маглі, бо пакінулі яго немаведама дзе, і тады бацька Роні адмыслова купіў новы спартовы ровар і прынёс Шулэму ў школу. Сьпярша Шулэм не хацеў яго браць. «Здаравей за ўсё хадзіць пехам», — сказаў ён Ронаву бацьку. Але Ронаў бацька настояў, і Шулэм урэшце пагадзіўся. Было сьмешна назіраць, як Шулэм кіруе спартыўным веласіпедам, а я падумаў, што дырэктар меў рацыю, калі сказаў, што я ўсё зрабіў слушна. Ніхто не падазраваў, што пра велік дырэктару сказаў я, прынамсі так я тады меркаваў. Мінула яшчэ два дні, але ў панядзелак, калі я прыйшоўу школу, на двары мяне чакала Сыван. —Элі, слухай, — сказала яна мне. — Рон даведаўся, што гэта ты здаў яго зь велікам, і табе лепей зараз уцячы адсюль, пакуль ён з Гіладам не злавіў цябе. Я з усяе моцы пнуўся зрабіць выгляд, што мне ўсё роўна, бо не хацеў, каб Сыван убачыла, як я напалохаўся. — Хутчэй уцякай! — сказала яна. I я прысьпешыў хаду. — He, не — тудой! — схапіла яна мяне за руку. Дотык яе далоні быў халаднавата-прыемны. — Яны ж выйдуць з галоўнага ўваходу, табе лепей вылезьці празь дзірку ў плоце, за гаражамі. Радасьць, што Сыван так клапоціцца пра мяне, была нават мацнейшая за пачуцьцё страху. За гаражамі мяне чакаў Рон. — Скульля! — сказаў ён. — Хрэн з два ты ад нас уцячэш. Я разьвярнуўся. Ззаду стаяў Гілад. — Я заўжды ведаў, што ты палахлівы выпаўзень, але ніколі ня думаў, што ты яшчэ і стукачок. — Навошта ты здаў нас, чмо? — моцна штурхнуў мяне Гілад. Я паваліўся на Рона, а той адпіхнуў мяне назад. —Я скажу табе, чаму ён мяне здаў, — сказаў Рон. — Рэч у тым, што наш Элі — зайздросьнік якіх мала. Ен бачыў, што я вучуся лепш за яго і лепш за яго гуляю ў баскетбол, і што мая сяброўка — найпрыгажэйшая дзяўчына ў школе, а ён пакуль што гаротны цнатлівец, і зайздрасьць гэтая ела нашага Элі поедам. Рон зьняў скураны пінджак і аддаў яго Гіладу. — Вой, малайчынка, Элі, у цябе такі атрымалася падставіць мяне, — сказаў ён, расшпіліў раменьчык свайго непратачальнага гадзіньніка і паклаў яго ў кішэню. — Бацька лічыць мяне злодзеем. У паліцыі на мяне ледзь не завялі справу. Найлепшага вучня я ўжо не атрымаю. Цяпер ты ўсьцешаны? Я хацеў сказаць яму, што рэч ня ў гэтым, што гэта з-за Шулэма, што Шулэм таксама быў у лягеры для «камандас» і штоўДзень Галакостуён плакаўяк дзіця. Але замест гэтага я сказаў: — Рэч у іншым... Вы не павінны былі скрадаць у яго веласіпед, гэта занадта. Няма ў вас сумленьня! Калі я прамаўляў мой голас дрыжэў. — He, ну, ты чуеш, Гілад, гэты плаксівы штынкер1 будзе казаць нам, што такое сумленьне! Сумленьне — гэта не даносіць на сваіх сяброў, мярзота! — сказаў Рон ды сьцяў руку ў кулак. — I мы з Гіладам зараз навучым цябе быць сумленным, далібог, прыкладземся як сьлед. Я хацеў уцячы, даць дзерака, падняць рукі, каб асланіць твар, але страх спаралюшаваў мяне. ’ Штынкер (ідыш — тут: даносчык, стукач). Раптам усё роўна як зьніадкул ь данеслася жалобная сырэна. Я зусім забыў, што сёньня Дзень Памяці палеглых салдат. Рон і Гілад усталі на «зважай». Я ўбачыў, як яны застыглі ўсё роўна як манэкены ў вітрыне, і раптам увесь мой страх зьнік як не было. Гілад, які стаяў струнка, з заплюшчанымі вачамі, ды трымаў пінжак Рона ў руцэ, падаўся мне павялічанай копіяй вешалкі. А Рон, са сваім лютым позіркам і сьцятымі кулакамі, зрабіўся падобным да маленькага хлопчыка, што сіліцца прыняць эфэктную паставу, якую пабачыў у якімсьці баевіку. Я пайшоў да дзіркі ў агароджы ды нясьпешна і амаль бязгучна пралез у яе, чуючы, як Рон сыкае мне наўздагон: «Мы яшчэ паквітаемся. Табе гамон!», але ж пры гэтым ён ня ссунуўся ані на мілімэтар. Я працягваў крочыць у бок дома, мінаючы людзей, што зьнерухомелі як васковыя фігуры, і сырэна абараняла мяне нябачным шчытом. Мужчынка Зьдзівіўся? Дык як жа ад такога не зьдзівіцца! Ты знаёмісься зь дзяўчынай. Першае спатканьне, другое: сёньня кавярня, заўтра — кіношка (хіба заўжды дзённы сэанс). Вы пачынаеце класьціся ў ложак: любошчы — супер, потым прыходзіць і шчырае замілаваньне. I тут, адным днём, яна зьяўляецца да цябе ў сьлязах, а ты абдымаеш яе і просіш, каб яна супакоілася, і кажаш, што ўсё будзе добра, а яна тлумачыць, што больш так ня можа, што ў яе ёсьць таямніца, але не абы-якая, а сапраўдная, адным словам, змрочны праклён, пра які яна ўвесь час хацела табе расказаць, але ўсё не наважвалася. I гэты праклён цісьне на яе як бэтонны блёк. I яна мусіць табе пра ўсё распавесьці, проста павінна, хаця ведае, што ў тую ж хвіліну, калі гэтая таямніца адкрыецца, — гамон, ты яе кінеш, і, дарэчы, правільна зробіш. I адразу пасьля гэтых словаў ізноў бярэцца ў сьлёзы. «Я цябе ня кіну, — кажаш ты, — праўда-праўда, я кахаю цябе». Ты, можа, выглядаеш трохі расчуленым, але ты зусім не расчуліўся, і нават калі расчуліўся, дык хутчэй з-за яе плачу, а не ад навінаў пра таямніцу. 3 уласна- «Shmanman» by Etgar Keret First published in Hebrew in «Cheap Moon» by Etgar Keret. ZmoraBitan Publishers Copyright© Etgar Keret Translated by Pavel Kastukevich «Published by arrangement with The Institute for The Translation of Hebrew Literature» га досьведу ты ўжо ведаеш, што ўсе гэтыя таямніцы, ад якіх жанчын заўсёды дзярэ на шматкі, бываюць найчасьцей пра сэкс абы з кім, ці то са сваяком, ці з кімсьці, хто заплаціў за гэта грошы. «Я — прастытутка! Я — шлёндра!» — зазвычай галосяць яны пры канцы, а ты бярэш іх у абдоймы і заспакойваеш: «Ты не прастытутка, ты ня шлёндра», або «Цішэй, калі ласка, ня трэба...» — гэта на выпадак, калі яны ўсё яшчэ не суцешыліся. «Але гэта ўпраўду страшэнна жахліва», — гне яна на свой капыл, быццам адчула гэтую тваю абыякавасьць, якую ты і так і сяк сіліўся прыхаваць. «Слухай, ты трымаеш усё гэта ў сабе — так і глуздануцца можна, — кажаш ёй ты. — Але тут вінаватае ўнутранае рэха. Вось пабачыш — як толькі ты выпусьціш таямніцу на вонкі, дык яна падасца табе зусім не страхотнай». А яна ўжо амаль гатовая даць веры і, крыху павагаўшыся, гаворыць: «Калі б я сказала табе, што кожную ноч ператвараюся ў калматага таўсьцючка бяз шыі, і з залатым пярсьцёнкам на мезенцы, ты і тады б працягваў кахаць мяне?» I ты адказваеш: «Канечне». Бо хіба ты ёй скажаш: «Не, ведаеш, разьлюбіў бы ў тую ж хвілю»? Яна ж адно жадае праэкзамэнаваць цябе, ці ты дапраўды кахаеш яе без усякіх умоваў, а ты ж не заваліў у сваім жыцьці яшчэ ніводнага іспыту. I праўда, як толькі ты кажаш гэта, яна растае, і вы займаецеся сэксам, проста тут, у гасьцёўні. А пасьля ляжыце ў абдоймах адно аднаго, а яна плача, бо адчула палёгку, і ты таксама плачаш, — Бог яго ведае зь якой прычыны. I насуперак сваёй завядзёнцы гэтым вечарам яна нікуды не сыходзіць. Застаецца ў цябе на ноч. I вось ты сядзіш чуйны ў ложку, глядзіш на яе прыгожае цела, на сонца, якое заходзіць за вокнамі, на месяц, які выскоквае нібыта ніадкуль, на серабрыстае сьвятло, што кратае яе скуру, лашчыць дробныя валасінкі на яе сьпіне. Але праз колькі хвілін ты бачыш поруч з сабой на