Пераскокваючы з радыёстанцыі на радыёстанцыю, мы адначасова праслухалі чатыры выпускі навінаў: аніхто нават не заікнуўся пра раптбўнае зьнікненьне Сьцяны. — Можа быць, у інтарэсах сьледзтва факт крадзяжу засакрэцілі, цэнзура якая? — сказаў я. — I на «Голас Каіра» цэнзура распаўсюджваецца? I на «Бі-Бі-Сы»? Я сьцепануў плячыма. — He пераймайся, — сказаў Лугасі. — Мой нябожчык бацька заўсёды казаў: «У сапраўднага мужчыны мусіць быць упэўненасьць у сваіх сілах, і ён ніколі не павінен хвалявацца, апрача выпадкаў, калі чуе паблізу лямант паліцэйскай сырэны». А зараз давай спаць. На тры гадзіны мы забыліся трывожным сном адзін у аднаго на плячы. А палове на адзінаццатую нас пабудзіў грукат у шыбу. Звонку стаяў муніцыпальны кантралёр. Лугасі апусьціў шыбу. — Гэта вы тут будаўнік-падрадчык? — пачухаўшы галаву, спытаў кантралёр. -Я. — I што гэта за канструкцыя? — Сьцяна Міру, — адказаў Лугасі, — у гонар Іцхака Рабіна. —А-а... Нешта падобнае я ўжо дзесьці бачыў. — Ёсьць гэтакая ў Ерусаліме. — А-а, — кемліва прамовіў кантралёр. — Дык у мяне жонка зь Ерусаліму. Мусіць, рэч у гэтым... Лугасі паклікаў аднаго з рабочых і папрасіў запарыць кавы. Кантралёр сеў з намі выпіць кубачак і падрабязна выклаў, колькі ён зарабляе ў мэрыі. Пасьля яго сыходу, мы яшчэ раз паслухалі радыё: аб крадзяжы — ні слова. Лугасі вылез з машыны і пачаў прастаць ногі. Потым прамовіў: — Ці ж ня дзіўна? — Усё, паехалі, — ня вытрываўя. Лугасі зірнуў на рабочых і сказаў: — Зараз, толькі спаласну твар, і тады рушым. У Ерусаліме мы апынуліся апоўдні. Прыпаркаваліся недалёка ад таго месца, якое раней было Сьцяной Плачу, і цішком-нішком падышлі бліжэй. Мы ўяўлялі самыя неверагодныя сцэнары, аднак яны былі далёкія ад карціны, якая адкрылася нашым вачам: усё ішло сваім парадкам. Малельнікі — маліліся. Як мае быць: мужчыны — зьлева, жанчыны — справа. Жаўнеры ўнутраных войскаў, як заўсёды, ахоўвалі ўваход на прылеглую да Сьцяны пляцоўку. Турысты, як зазвычай, фатаграфаваліся з кардоннымі ярмолкамі на галовах. Адзінае, што розьніла гэты поўдзень ля Сьцяны ад іншых, дык гэта тое што самой Сьцяны не было. Мы зайшлі на пляцоўку. Паліцэйскі, які стаяў на варце, даў нам па кардоннай ярмолцы. — Паслухайце, — зьвярнуўся да яго Лугасі, — а дзе ўласна Сьцяна Плачу? — На рэстаўрацыі, — адказаў паліцэйскі. — Дзе на рэстаўрацыі? У якім месцы? Паліцэйскі паціснуў плячамі: — Спытайце ў галоўнага рабіна Сьцяны... Дык вы заходзіце ці вы не? Мы зайшлі. На пляцоўцы апантана малілася вялікая група хасыдаў, аднак усе іхнія спробы запхнуць цыдулкі з жаданьнямі ў голы адхон Храмавай гары былі марныя. Час ад часу яны зьдзіўлена азіраліся, але выдавала на тое, тлумачэньні галоўнага рабіна наконт рэстаўрацыі іх збольшага задаволілі. Мы пакінулі пляцоўку і пайшлі падсілкавацца ў адзін вядомы Лугасі рэстаранчык, які месьціўся непадалёк. Лугасі паеў ляпёхаў з хумусам і выпіў філіжанку кавы. Падчас яды задуменьне не пакідала ягонага твару. Скончыўшы, Лугасі дастаў з кішэні мабільны тэлефон. —Дзень добры! — павітаўся ён, пачуўшы голас у слухаўцы. — Гэта офіс галоўнага рабіна Сьцяны Плачу? У мяне тут пытаньне: я толькі што быў ля мура, але яго там няма. — Ня можа быць, спадар рабін тут зранку! — запратэставала па той бок дрота сакратарка. —Ды ня рабіна няма, — паправіў яе Лугасі. — Мура няма. Зьнік. —А-а! — сказала сакратарка. — Дык Сьцяна Плачу на рэстаўрацыі. — Бач ты! — роблена зьдзівіўся Лугасі. — I хто рэстаўруе? — Мэрыя, — пачуўся адказ. — Я ня ў курсе ўсіх дэталяў, адно ведаю, што сёньня спадар рабін размаўляў з жаўнерамі ўнутраных войскаў. Камяні забралі на рэстаўрацыю. Адмысловая апэрацыя. — Жаўнеры ўнутраных войскаў? Хто, гэтыя хлопцыдрузы з КПП? Гэта зь імі рабін размаўляў? —Ага, зь імі, — адказала сакратарка. Яна пачынала траціць цярплівасьць. — Мэрыя. Адмысловая апэрацыя. У гонар трохтысячагодзьдзя Ерусаліму. Лугасі падзячыўза карысную інфармацыю і вылучыў мабільнік. Мы пераглянуліся. Ён сказаў: —Усё — службу справілі. Выдае на тое, што на наступным тыдні я вывезу сэйф нацбанку. Увесь той дзень мы рупліва, як пчолы, працавалі разам з рабочымі. Назаўтра перад самым заходам сонца, калі на зьмену заступілі румыны, сьцяна была ўсталяваная. Мы стаялі ў вадзе, і хвалі лашчылі краёчкі закасаных калашынаў, а нашыя вочы ўзіраліся ў новую Сьцяну Плачу. Выглядала яна шыкоўна. — Сьвятыня габрэйскага народу, — прамовіўЛугасі, і ў ягоных вачах стаялі сьлёзы. — Што, гасьцініца «Хілтан»? —Ат, Узі, вечна ты ўсё перакручваеш! Ён расплаціўся з рабочымі, яна селі ў аўтобус і зьехалі. Мы засталіся стаяць ля Сьцяны, узіраючыся на справу рук нашых. Па невялікім часе мы ўспомнілі, што сёньня спажылі толькі ляпёхі з хумусам. Тады пайшлі ў кавярню «Рэгата», і, заняўшы столік ля вакна, скіравалі позіркі на пляж. — Храмавая гара — у нашых руках! — Лугасі згадаў лёзунг часоў Шасьцідзённай вайны. Сьпярша ўсё ішло бы маслам памазалі. Пляжная публіка хоць і выказала пэўнае зьдзіўленьне, але не нарадзілася яшчэ на сьвеце сьцяна, якая б зашкодзіла ім браць сонечныя ванны! Турысты, у сваю чаргу, прыйшлі ў дзікае захапленьне. Амэрыканскі мільянэр Джо Рыўлін з Чыкага, уладальнік і старшыня дырэктарскай рады кампаніі «Рыўлін энд Рыўлін —гузікі і засьцёжкі», наватдаслаўса свайго гатэлю прывітальную тэлеграму мэру Тэль-Авіва і далучыў да яе чэк на суму ў сто тысяч даляраў. «бліскучая ідэя для разьвіцьця турызму тэль-авіве і ізраілі наагул крп, — пісалася ў тэлеграме. — калі б толькі ў нашага амэрыканскага ўрада была ваша дзёрзкасьць кск мы бы не павінны былі перціся да факінг вялікага каньёна кск каб убачыць гэты самы факінг вялікі каньён крп» Рэлігійная частка гарадзкога жыхарства ТэльАвіва факт пераносу Сьцяны прыняла са зьмяшанымі пачуцьцямі, аднак прызвычаілася досыць хутка. Папершае, ніхто пакуль што публічна не заўляў, што гэта менавіта тая самая Сьцяна, — а галоўны рабін паранейшаму настойваў, што арыгінал на рэстаўрацыі, — a па-другое, калі ўсё ж тая самая, тае бяды — хай пастаіць гадок-другі ў Тэль-Авіве. 3 усяе краіны да Сьцяны сыходзіліся пілігрымы, якія сьцьвярджалі, што новае месца ня толькі больш зручнае для паломніцтва, але да таго ж яно больш бясьпечнае — асабліва ўлічваючы, у якой складанай крымінагеннай сытуацыі знаходзіцца старажытная частка Ерусаліму апошнімі гадамі. На вялікае дзіва, нават сьвятарная карова ўзаемаадносін паміж рэлігійнымі і сьвецкімі грамадзянамі таксама не пацярпела, нягледзячы на небясьпечную блізкасьць паміж мужчынамі-вернікамі і жаночай часткай пляжнай публікі. Бо першыя стаялі тварам да Сьцяны, а другія ляжалі нагамі да мора, і сустракаліся яны толькі ў аўтобусе №5, чый аўтапарк гэтымі днямі папоўніўся пяцьцюдзесяцьцю новымі машынамі. Нават гомасэксуалы, што здаўна ўпадабалі сад Незалежнасьці для сваіх спатканьняў, праз пэўны час зжыліся з рэлігійнай сьвятыняй. Многія зь іх, як даводзіў прадстаўнік сэкс-мяншыняў у гарадзкой радзе, не цураліся асноўных палажэньняў юдаізму, і блізкасьць Сьцяны Плачу адно дзіўным чы- нам палепшыла іх полавае жыцьцё. Праблемы пачаліся толькі пазьней, калі мэр усьвядоміў, які панадны кавалак ён атрымаў. Пасьля першага шоку, даўжынёй у тыдзень, цягам якога ў сьметнік канцылярыі шпурляліся факс за факсам ды з працы выкідваўся кожны, хто асьмельваўся толькі намякнуць, што цяпер Сьцяна Плачу — пад юрысдыкцыяй тэль-авіўскай мэрыі, гарадзкі галава ўрэшце наважыў сам прыехаць на пляж і пабачыць усё на ўласныя вочы. I калі ён канчаткова пераканаўся, што народ, як заўжды, халера яго бяры, мае рацыю, пачаліся сапраўдныя беды. Насамперш мэр абвясьціў, што надалей Сьцяна Плачу будзе называцца Сьцяной Цароў Ізраілевых, як кампэнсацыя за плошчу Цароў Ізраілевых, якую пасьля забойства Іцхака Рабіна перайменавалі ў плошчу Рабіна. Наступным крокам былі запросіны дызайнэра Якава Агама, каб ён пафарбаваў Сьцяну ў фасфарычнапярэстыя колеры. — Якаў Агам — выбітны мастак, якога ведаюць у сьвеце, — сказаў мэр на прэсавай канфэрэнцыі, якую трансьлявалі ў наўпростым этэры з пляжу. — У сваёй творчасьці ён спалучае мастацкі кінэтызм і каштоўнасьці юдаізму. Спадар Агам здолее належным чынам падрыхтаваць Сьцяну да яе ўступленьня ў новы міленіюм. Неўзабаве абапал мура ўсталявалі гіганцкую стэрэасыстэму, празь якую пачалі трансьлявалі сацыяльную рэкляму, гарадзкія навіны і ізраільскую эстраду 24 гадзіны ў суткі. Ужо праз дзень Другі канал абвясьціў пра прамы этэр зь летняга рок-фэстывалю «Муровішча». Прама з новай, пнэўматычнай сцэны, што круціцца вакол уласнай восі. Сцэну адмыслова набылі ў Нямеччыне і спэцрэйсам па паветры прывезьлі ў Ізраіль. Дана Інтэрнэшэнал таксама паабяцала даць перад Сьцяной сольны канцэрт, а Дана Пупкін, галава прафсаюзу электрыкаў, напалохала, што, калі не задаволяць патрабаваньняў работнікаў да пачатку канцэртаў, дык яны абясточаць усё ўзьбярэжжа. Тым часам Лугасі перастаў адказваць на мае тэлефанаваньні. Але пасьля таго, як на пляжы адбылося першынство вайсковых каманд па альпінізьме і сто пехацінцаў спусьціліся са Сьцяны на вяроўках, ён ня вытрымаў і надвячоркам пазваніў мне. — Ты чуў, што дзеецца? — спытаў ён прыгнечаным голасам. — Ну, гэта зачын, — адказаў я, — а вось табе і пачын: газэта «Тэль-Авіў» ладзіць на пляжы гульні лігі сквошу. Здагадайся з трох разоў, што яны будуць выкарыстоўваць у якасьці сьценкі? —А пятай, ля «Хілтана», — секануў Лугасі і адлучыў мабільнік. Я ведаў, што ён прыйдзе з паскудным настроем, але ня думаў, што настолькі. Набліжаючыся да будынку гатэля, я ўбачыў Лугасі здаля, як ён стаіць ля пляжнага шапіка, згорблены, цыгарэта ў руцэ. Пасьля пераносу Сьцяны зь Ерусаліму гэта быў першы раз, калі мы наблізіліся да яе, яна была не ў найлепшым стане. На самым версе на прымацаваным да камянёў электронным таблё зіхцеў нэонавы надпіс: «Генэральныя спонсары Сьцяны Плачу — «Jerusalem Post» і «MasterCard»». Трохі ніжэй красавалася графіці «КУРТ КОБЭЙН — БОГ». Давід Лугасі выглядаў гэтаксама пагана, як ягоны ўлюбёны мур. — Ну, што будзем рабіць? — зьвярнуўся ён да мяне. Яго вочы былі чырвоныя. Ён моцна зацягнуўся цыгарэтай. — Мо’ яны супакояцца? Дай людзям прызвычаіцца.