Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу 15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча

Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу

15 ізраільскіх апавяданьняў у перакладах Паўла Касьцюкевіча
Выдавец: Логвінаў
Памер: 210с.
Мінск 2009
51.36 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Ён кіўнуў. Мы наблізіліся да ўсталяванай паліцыяй агароджы, якая адасабляла малельнікаў ад пляжнай публікі. У канцы агароджы стаяла маленькая каравулка. Ад старога супрацоўніка мы атрымалі ярмолкі. Стары стаяў апрануты ў аранжавую камізэльку, на якой была намаляваная сьцяна, чые падмуркі лашчаць марскія хвалі, а побач заходзіць сонца. Ярмолкі таксама былі аранжавыя. На іх красаваўся той жа малюнак, які суправаджаў надпіс: «Марскія краявіды роднага Ізраілю».
Мы мінулі каравулку і падышлі да мура.
—Хвілінку, аднухвілінку! — крыкнуўнам наўздагон стары з расейскім акцэнтам.
Мы азірнуліся.
— Калі ласка, пяцьдзясят шэкеляў за ўваход, — сказаў стары.
Я зірнуў на Лугасі, а ён на мяне.
—Адзесятай, — прамовіў ён. — Рыхтуйся. Я прыеду і забяру цябе.
У тую ж ноч мы вярнулі Сьцяну Плачу ў Ерусалім: далі рады за восем гадзінаў напружанай работы. Працавалі дзьве брыгады — румыны і арабы, усе па дзьве зьмены, і Мур апынуўся на сваім спрадвечным месцы. Лугасі стаяў і ўзіраўся ў сваю горача любімую сьцяну.
— Прынамсі паспрабавалі, — змахнуў ён набеглую сьлязінку.
Рабочыя ўжо сядзелі ў аўтобусах, гатовыя ехаць. Парожнія цяжкавікі цугам пакідалі пляцоўку. Мы стаялі моўчкі і раптам пачулі далікатнае кэхканьне ззаду.
Гэта быў галоўны рабін Сьцяны Плачу. Ён зьвярнуўся да Лугасі:
— Э-э... Дык рамонт скончыўся, добры чалавек?
Мы павярнуліся. У рабіна былі чырвоныя вочы і ўскудлачаныя валасы, — падалося, за гэты тыдзень ён пастарэў гадоў на сто.
—Ага, скончыўся, — прыязна адказаў Лугасі.
Ён зірнуў на старога, і глыбокая, невытлумачальная маркота агарнула Лугасі.
— I цяпер...усёўпарадку?
—У поўным. Бачыце, блішчыцьяк новая, шаноўны рабін. Мы ўзмацнілі яе шрубамі, залілі цэмэнтам. Трывушчая, нібы ўчора пабудавалі. Яшчэ тысячу год прастаіць.
—Дзякуй Богу, дзякуй Богу!
3 вуснаў рабіна зьляцеў уздых палёгкі. Пасьля паўзы ён дадаў:
—Хлопча! Ты ж ім там, у мэрыі скажы, каб наступным разам мне пра такія апэрацыі загадзя паведамлялі. Фарштайст1?
— Наступнага разу ня будзе, — запэўніў Лугасі. — Калі я яшчэ раз забяру — мамай і таткам клянуся — болып не вярну.
1 Фарштайст?— зразумела? (ідыш)
Зьнікла
і
У апошні раз Дану Льюіс бачылі на Рыдлі Роўд, у раёне ямайскага рынка Лёндана. Гэта было тры гады таму. Яна ня зьнікла: яна схавалася, і зрабіла гэта настолькі кваліфікавана і грунтоўна, што тры прыватныя дэтэктывы, якіх нанялі бацькі, так і ня здолелі вылічыць месца, дзе яна знаходзілася.
2
Вось дакуль дайшлі яны, гэтыя дэтэктывы. Маршрут Даны, накрэсьлены імі, выглядае так: яна пакінула нанятую кватэру ў прэстыжным раёне Кэнсынгтан. Частку свайго майна замкнула на складзе ў Грынвічы, на супрацьлеглым баку Лёндана. Другую палову прадала гандляру старой мэбляй. Потым пад чужым імем зьняла пакой у занядбанай кватэры побач з рынкам на Рыдлі Роўд. Туды яна прыехала з адной валізай. Неўзабаве знайшла працу на рынку ў складзкіх па-
«Neelma» by Uzi Weill
First published in Hebrew in the antology «Silhouettes» edited by Etgar Keret, Kinneret, Zemora-Bitan, Dvir — Publishing House Ltd.
Copyright in this story© Uzi Weill
Translated by Pavel Kastukevich
«Published by arrangement with The Institute for The Translation of Hebrew Literature»
мяшканьнях. Без квітанцыяў за атрыманы тавар, без залішніх пытаньняў. На складзе захоўваліся збольшага скрадзеныя электрапрыборы і спартовая вопратка. Тры месяцы яна жыла ў той кватэры, і цягам гэтых трох месяцаў наведвала ўсе тыя месцы, дзе жыла раней, каб зьнішчыць любы напамін аб сабе, любы сьлед, які б мог дапамагчы знайсьці яе.
3
Дана Льюіс з дванаццаці да сямнаццаці год жыла ў Ізраілі і вучылася са мной у адной школе. Ейная маці была ізраільцянка, якая пабралася шлюбам з Артурам Льюісам, лёнданскім адвакатам. У біяграфіі Даны нічога не паказвала на тое, што яна зьдзейсьніла ў далейшым. Гэтак лічаць усе, хто яе ведаў. Але ж вельмі часта тыя людзі, якія ведаюць цябе найлепей за ўсё, насамрэч ведаюць цябе найменей. Або ўвогуле нічога пра цябе ня ведаюць. Яны ведаюць адно тое, што ты робіш, але нічога з таго, хто ты ёсьць.
4
Яны была высокая і эфэктная, асабліва ўзімку ў сваіх доўгіх палітонах; чорныя, сабраныя ззаду валасы, сінія вочы, якія сьвідруюць цябе наскрозь. Ейны позірк быў адначасова мяккі й цьвёрды. Гэта цяжка растлумачыць. Яе мяккасьць прысутнічала заўсёды, але сама яна была далёкая і недасяжная. Дана заўжды выглядала як прыбыш з далёкага краю, вельмі далёкага, значна больш далёкага чым Ангельшчына. Можа стацца, яна цяпер і вярнулася ў гэты край.
5
Шчыра? Наўрад ці я б думаў пра яе так многа ў апошні час, калі б не яе раптоўнае зьнікненьне. Можа, я б сустракаў яе раз на тры-чатыры гады, і гэтага хапала б нам абодвум. Але тое, што Дана вымкнула сябе з уласнага жыцьця і цяпер хаваецца ў чужым месцы, ведаючы які прарэх пакінула ў cappax тых, хто любіў яе, — ужо колькі год вярэдзіць мяне. I ейная адсутнасьць адчуваецца ўсё болып.
6
Лічаць, што праз чалавека, зьякім пазнаёмілася падчас працы на рынку, Дана зладзіла сабе амэрыканскі пашпарт на чужое імя. На ямайскім рынку за невялікую плату ты заўсёды знойдзеш людзей, якія могуць усё. Невядома, хто менавіта падахвоціўся дапамагчы ёй, аднак прыватныя дэтэктывы здолелі дазнацца, як працуе гэты мэханізм. Тры рэчы патрэбныя чалавеку, каб спраўдзіць сваё грамадзянства ў Злучаных Штатах: нумар сацыяльнага страхаваньня, дата нараджэньня і кіроўніцкія правы. Да ўсіх гэтых зьвестак ёсьць адкрыты доступ, і кожны можа знайсьці іх у Сеціве.
Хутчэй за ўсё, Дана выдала сябе за пэўную амэрыканскую грамадзянку, якая не здагадваецца аб гэтым па сёньня, і паведаміла пра зьмену адрасу ў крэдытную кампанію. 3 фальшывымі крэдыткай, пасьведчаньнем аб нараджэньні ды правамі яна зьвярнулася ў амбасаду ЗША па новы пашпарт, сьцьвярджаючы, што стары згубіўся. Пасьля з атрыманым пашпартам зьляцела ў Амэрыку. У Штатах, верагодна, яна паўтарыла гэты хітрык яшчэ некалькі разоў, пакуль стала цалкам немагчыма вызначыць месца яе знаходжаньня.
7
Аднойчы, калі мы яшчэ вучыліся ў старэйшых клясах, ля школы пачаў шчыраваць злодзей, які краў ровары. Тры месяцы яго намагаліся злавіць. Нават ладзілі засады — усё марна. Нарэшце злодзея выпадкова засьпелі ўвечары каля футбольнага поля. Яго зьмецілі трое: Дана, яе тадышні хлопец і я. Мы пабеглі да яго. Злодзей выпрастаўся, здаровы і дужы. Павагаўшыся сэкунду, Данін хлопец кінуўся на яго з кулакамі. Злодзей, абараняючыся, выцяў яго; я рынуўся на дапамогу. Калатнеча пагражала ператварыцца ў крывавую бойку. Але Дана сказала: «Хопіць!», і ўстала паміж намі. Яна выняла нізку ключоў, ад якой адчапіла маленькі ключык і працягнула злодзею, сказаўшы: «На, вазьмі. Табе патрэбны ровар? На!»
Злодзей аслупянеў. Зірнуў на яе. Празь імгненьне ён кінуўся наўцёкі і хутка зьнік з вачэй. Данін хлопец сказаў: «Я й ня ведаў, што ў цябе ёсьць ровар». Яна адказала: «Няма. Гэта ключ ад пустога месца». Яе хлопец ашаломлена прамовіў: «А калі б ён паспрабаваў адамкнуць замок на ровары?»
Яна толькі сьцепанула плячыма.
8
Няма такога ў прыродзе, каб зьнікнуць у пустаце, бо няма ў прыродзе «пустога месца». Але ёсьць нешта, чаго мы ня ведаем пра пустату, — я проста ўпэўнены. Толькі тады чалавек сьцірае сябе цалкам з уласнага жыцьця, калі яму вельмі кепска. 3 гэтага паўстае пытаньне, чаму ёй было так кепска, і чаму ніхто, ну зусім ніхто, нават блізка не адчуваў яе стурбаванасьці.
Гэта яе віна? Наша віна? Чыясьці яшчэ?
Яна ня скончыла жыцьцё самагубствам, яна проста сьцёрла яго і пачала спачатку. Аднойчы, можа, яна паявіцца. У Нэвадзе, у Бразыліі, у Бог яго ведае якім месцы... Цяпер я магу спакойна сказаць ейнае імя, адкрыта распавесьці гэтую гісторыю. Той, хто зьнікае такім радыкальным чынам, жадае каб яго зьнікненьне заўважылі.
9
«Ці кахаў ты кагосьці, хто не кахае цябе ў адказ?» — спыталася яна мяне аднойчы. Я ўспомніў гэтую гутарку, бо яна, здаецца, хоць трохі раскрывае матывы яе зьнікненьня. «Зараз я скажу табе нешта, што ты, вядома, палічыш дуротай, аднак слухай: я так кахаю дзевяць зь дзесяці чалавек, якіх бачу на вуліцы. Ня тое каб я жадала стаць іхняй сяброўкай, ці пераспаць зь імі, ці нават проста бліжэй пазнаёміцца. Аднак мяне раптам працінае якісьці боль, нібыта я і яны — адно цэлае, і я адчуваю, што так не павінна быць, каб мы заставаліся такімі далёкімі, кожны ў сваім сьвеце. Разумею — гэта вар’яцтва. Але што я магу зрабіць, калі я так адчуваю змалку? Я ўжо прызвычаілася. Ва ўсім гэтым няма рацыі. Але так вось яно ёсьць».
1О
Жанчына ва ўзросьце трыццаці двух год — ейнае жыцьцё амаль цалкам аформілася: ужо чатыры гады ёсьць чалавек, які яе кахае, ёсьць кватэра, кар’ера. Аў душы павялічваецца прарэх. I чым больш жыцьцё замыкаецца ў парамэтрах, якія яно сабе акрэсьліла, тым больш выяўляецца ўнутраны крызыс. На пэўным эта-
пе чалавек павінны сказаць сабе: «Так, добра. Такім чынам, гэта я. I большым ужо не зраблюся. Але дбацьму, каб ня быць меншым».
Гэта жахлівы момант: скачок з расплюшчанымі вачыма ў бок будучыні, якая ёсьць сьмерцю, што мае абавязкова адбыцца. Хай сабе і праз сорак год, але адбудзецца ўсё роўна. 3 гэтага моманту пачынай бегчы навыперадкі з гадзіньнікам. Ты ведаеш, хто ты, ведаеш, што гэта за сьвет, і ў цябе ёсьць сорак год, каб паспрабаваць палепшыць яго.
Але ёсьць і такія, што ніколі ня робяць гэты крок. Яны назаўсёды застаюцца ў стане «вось-вось, напэўна, яшчэтрошкі і тады...». I хоць, шукаючы, працягваюць нешта рабіць, але ж ня надта выпінаюць жылы, пазьбягаючы шчырай, поўнай самааддачы. Дана была ня з тых і ня з гэтых. Яна не засталася на месцы, але ж і ня скокнула на другі бок жыцьця. Паміж стаяньнем на месцы і скачком у будучыню распасьцерлася бездань, і Дана заплюшчыла вочы і сьпікіравала ў гэтую бездань. Яна казала: «Я — пустое месца. Я не магу далей жыць не сваім жыцьцём, але не магу і заставацца тут, дзе мана становіцца ўсё больш яўнай». I вось яна заплюшчыла вочы і кінулася ў бездань.
11
Адзін раз яна пачувалася шчасьлівай. Адзін раз, які вядомы мне і аб якім яна распавядала з агнёвымі вачыма, паўтараючы ўсю гісторыю зноў і зноў. Гэта здарылася за два гады да яе зьнікненьня. Цалкам верагодна, што менавіта стуль усё і пачалося.